Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Нашы веды пра дзеяслоў COOKS збіваюць нас з толку, бо за ім часта, хоць і не заўсёды, ідзе назва ежы, якую гатуюць.
Аднак другая група даследчыкаў выявіла, што шматбаковыя дзеясловы сапраўды выклікаюць пэўныя цяжкасці, хоць і з нечаканага боку. Колькасць розных канструкцый, што ідуць за дзеясловам, не адыгрывае вялікай ролі. Аднак цяжкасці ўзнікаюць тады, калі няясна, хто і каму што зрабіў (Shapiro, Zurif and Grimshaw, 1987). Такі сказ, як
SHELDON SENT DEBBIE THE LETTER27
патрабаваў ад удзельнікаў больш часу для разумення, бо спачатку не было ясна, паслалі саму Дэбі ці штосьці іншае.
Такім чынам, выявілася, што шматбаковыя дзеясловы не настолькі праблемныя, як таго чакалася. Верагодна, слухач падтрыхтаваны ўспрымаць шматлікія канструкцыі. Аднак гэта не затрымлівае працэсуасэнсавання, пакуль не ўзнікне якая-небудзь дадатковая цяжкасць незвычайная канструкцыя або замінка з вызначэннем, хто і каму што зрабіў. Слухача можна параўнаць з вадзіцелем машыны, што едзе за аўтобусам. У вадзіцеля ёсць пэўныя думкі аб тым, што можа зрабіць аўтобус: рухацца прама, павярнуць налева ці направа, і ёк гатовы адпаведна рэагаваць на любое дзеянне. Аднак ён будзе вельмі здзіўлены, калі аўтобус раптам развернецца або паднімецца ў паветра. Так і шматбаковыя дзеясловы выклікаюць цяжкасці толькі тады, калі здзіўляюць сваімі паводзінамі.
Далейшыя цяжкасці
Разгледжаныя намі фактары, якія ўплываюць на разуменне, былі чыста лінгвістычнымі. Аднак сказы бывае цяжка зразумець
і па псіхалінгвістычных прычынах. У разуменні маўлення задзейнічаны здольнасці, якія выкарыстоўваюцца і пры іншых відах чалавечай дзейнасці, як, напрыклад, візуальнае ўспрыманне або матэматычныя ўменні. Далей мьі разгледзім некаторыя выпадкі апрацоўкі сказаў, якія патрабуюць не толькі спецыяльных лінгвістычных здольнасцей; пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што не заўсёды лёгка аддзяліць лінвістычныя фактары ад агульнапазнавальных, і вучоныя часта спрачаюцца адносна іх класіфікацыі.
Пачнём з разгляду колькасці магэрыялу, які можна прааналізаваць за адзінку часу. Безумоўна, такоеабмежаванне існуе. Мы ведаем на іншых аспектх чалавечых паводзін, што чалавек здольны справіцца адначасова толькі з пэўнай колькасцю матэрыялу — незалежна ад таго, запамінае ён штосьці ці рашае задачу. Значыць, доўгі або заблытаны сказ павінен выклікаць цяжкасці. Возьмем такі прыклад. Бывае вельмі складана ісці ў напрамку, які паказаў прахожы. Звычайна гавораць так: «Трэці паварот налева пасля чацвёртага паба засупермаркетам побач з царквой». Апрача ўсяго іншага, гэты сказ цяжка ўтрымаць у памяці. Пакуль гаворачы яго закончыць, слухач, напэўна, забудзе пачатак.
Аднак даўжыня сама па сабе не адыгрывае вялікай ролі. Больш значны фактар — узаемадзеянне даўжыні і структуры. У даследаваннях, зробленых гадоў дваццаць таму, выказвалася думка, што слухачу лягчэй успрымаць маўленне, калі ён чуе сказ за сказам. Як толькі чалавек дэкадзфаваў адзін сказ, ён забывае яго сінтаксіс і напраўляе асноўную інфармацыю ў другі аддзел памяці (Fodor, Sever and Garret, 1974, c.339). Гэта, здавалася, было пацверджана шэрагам псіхалінгвістычных эксперыментаў. Напрыклад, у адным з іх падыспытньіх прасілі адрэагаваць, як толькі яны пачуюць шчаўчок у час гучання складанага сказа (Abrams and Sever, 1969). Калі той з’яўляўся ў пачатку сказа, яны рэагавалі хутчэй, чым калі чулі шчаўчок у яго канцы. Відавочна, пад канецсказа глава ўжозанята атрыманай інфармацыяй, і таму цяжка звяртаць увагу яшчэ і на ідчаўчкі. Як толькі сказ завяршаецца, слухач вызваляе свой розум ад непатрэбнага матэрыялу і пачынае ўсё спачатку.
Нядаўнія даследаванні паказалі, што гэта спрошчаны погляд (Flores d’Arcais and Shreuder, 1983; Flores d’Arcais 1988). Сказы сціраюцца з памяці толькі тады, калі іх змест болей непатрэбны. Людзі здольны ў большай ці меншай ступені аднавіць іху памяці, калі гэта паспрыяе будучаму аналізу.
Агульная выснова такая. Чалавек мае абмежаваны аб’ём аператыўнай памяці і абмежвную магчымасць асэнсавання. Пагэтаму ён вызваляецца, сказ за сказам, ад тых адрэзкаў маўлення, што ўжо прааналізаваны. Гэта тлумачьіць цяжкасці як з доўгімі сказамі (як у прыкладзе з пошукам напрамку), так і са
складанымі, якія цяжка падзяліць на простыя. Напрыклад, з такім сказам,як
THIS IS THE BUS THAT THE CAR THAT THE PROFESSOR THAT THE GIRL KISSED DROVE HIT»
справіцца цяжэй, чым з
THIS IS THE GIRL THAT KISSED THE PROFESSOR THAT DROVE THE CAR THAT HIT THE BUS.
нягледзячы на тое, што ў другім сказе столькі ж слоў і падобнае значэнне. Часткова гэта тлумачыца тым, што першы сказ трэба да самага канца ўтрымліваць у памяці без аналізу. Перш чым вы падзеліце яго на простыя сказы, вам трэба дачакацца дзеяслова HIT, да якога адносіцца слова CAR:
Аднак у выпадку са складанымі сказамі, якія цяжка падзяліць на простыя, праблему выклікае не толькі загружанасць памяці, але і цяжкасць адначасовага асэнсавання трох даданых сказаў. Як мяркуюць некаторыя вучоныя гэта ўвогуле немагчыма (Kimball, 1973), хаця мы, трохі падумаўшы, можам скласці наступныя сказы:
НОВАНАРОДЖАНЫ КРАКАДЗІЛ (ЯКОГА ДАГЛЯДАЕ ГАСПАДАР (3 ЯКІМ ВЫ РАЗМАЎЛЯЛІ СЁННЯ ДНЕМ) ПЕРАВОЗІЦЦА Ў ІНШЫ ЗААПАРК.
Было б наогул дзіўным, калі б можна было аналізаваць больш чым два даданыя сказы без усялякіх цяжкасцей (бо з двума справіцца цяжэй, чым з адным). Відаць, чалавек за адзінку часу здольны аперыравацьтолькі абмежаванай колькасцю матэрыялу.
3 гэтага вынікае яшчэ адна праблема, якая часткова супадае з праблемай сімультаннай апрацоўкі, — праблема ўстаўкі. Структуру
са ўстаўкамі, калі ёсць дакладныя ўказанні на іх наяўнасць, аналізаваць не намнога складаней, чым без іх. Напрыклад, у наступным сказе ёсць шматслоўная ўстаўка:
THE GIRL [WHOM CUTHBER KISSED SO ENTHUSIASTICALLY AT THE PARTY LAST NIGT WHEN HE THOUGHT NO ONE WAS LOOKING] IS MY SISTER29.
Яго няцяжка зразумець, бо слухач ведае (з пачатковага спалучэння ДЗЯЎЧЫНА, ЯКУЮ...), што павінен з’явіцца сэнсавы дзеяслоў. Аднак без указанняў наўстаўку сказ імгненна выклікае цяжкасці ў разуменні.
CUTHBERT PHONED THE GIRL [WHOM HE KISSED SO ENTHUSIASTICALLY AT THE PARTY LAST NIGT WHEN HE THOUGHT NO ONE WAS LOOKING] UP10.
У гэтым выпадку UP адносіцца да PHONED, аднак слухач ужо мысленна намаляваў схему гэтага сказа і не пакінуў месца для даданага матэрыялу:
Чацвёртая цяжкасць датычыцца ўшчыльнення інфармацыі. Людзям патрэбна мысленная прастора, каб даць інфармацыі магчымасць «асесці». I яны разумеюць матэрыял лепш, калі новая інфармацыя паступае малымі порцыямі. Восьчамутак лёгка паддаецца разуменню паэма Лангфэла «Песня пра Гаявату»:
На берагах Птчы Гамі Побач з Вялікай вадой Жыла ў вігваме Накоміс, Месяца песта Накоміс. Лес за вігвамам рос, Змрочныя сосны шумелі, Елкі ўзнімаліся ў шышках, Ззяла на сонцы вада.
Чыстая, білася ў бераг Вялікага мора вада31.
Яшчэадну цяжкасць уяўляе паўтор лексічныхадзінак і структур. Кудьі складаней асэнсаваць сказ, які змяшчае адно і тое ж слова або структуру двойчы ці больш , асабліва калі падобныя структуры знаходзяцца адна ў адной. Напрыклад, сказ
ВОСЬ ТОЙ АЎТОБУС [ЯКІ УДАРЫЎ ГРУЗАВІК [ЯКОГА ЎДАРЫЛА МАШЫНА]
дзе паўтараецца слова HIT (ударыць) больш цяжкі для аналізу, чым
ВОСЬ ТОЙ АЎТОБУС [3 ЯКІМ ГРУЗАВІК [ЯКІ МАШЫНА ЎДАРЫЛА] СУТЫКНУЎСЯ].
А той, у сваю чаргу, маючы два даданыя азначальныя сказы адзін унутры другога, з’яўляецца цяжэйшым для ўспрымання, чым сказ, дзе азначальны даданы знаходзіцца ўнутры даданага іншага віду:
Я ДУМАЮ [ШТО АЎТОБУС [ЯКІ ЎДАРЫЎ ГРУЗАВІК] РАЗБІЎСЯ).
Сапраўды, настолькі цяжка бывае зразумець сказы, дзе даданы знаходзіцца ўнутры аналагічнага даданага, што адзін вучоны прапанаваў зусім выключыць іх з граматыкі. Аднак рабіць гэта не варта,бо ўтакім выпадку будуць выключаны і зусім правільныя сказы тыпу
АСЬМІНОГ [ЯКОГА ЗАБІЎ РЫБАК [3 ЯКІМ ВЫ РАЗМАЎЛЯЛІ] ВЫГЛЯДАЎ АГІДНА.
Яшчэ адна цяжкасць — часткова агульнапсіхалагічная, часткова лінгвістычная — палягаеўскладанасцяхадваротнагаасэнсавання (Grosu, 1974). У англійскай мове пры асэнсаванні сказаў мы звычайна рухаемся наперад. Напрыклад, вельмі проста зразумець: МЭРЫ, ПІТЭР I ПРЫСЦЫЛА ІГРАЮЦЬ АДПАВЕДНА НА ФЛЕЙЦЕ, ПІЯНІНА I ГІТАРЫ.
У гэтым сказе паслядоўнасць, у якой ідуцьадзін за адным людзі і тыя інструменты, на якіх яны іграюць, накіравана злева направа:
1	2	3
МЭРЫ	ПІТЭР	ПРЫСЦІЛА
1 ФЛЕЙТА
2	3
ПІЯНІНА ГГГАРА
Аднак значна цяжэй зразумець: МЭРЫ, ПІТЭР I ПРЫСЦІЛА ІГРАЮЦЬ НА ГІТАРЫ, ПІЯНІНА I ФЛЕЙЦЕ наадварот.
У дадзеным выпадку інструменты ідуць адзін за адным у адваротным парадку, і вамтрэбапераставіцьсловы, каб вызначыць, хто на чым іграе:
1	2	3	3	2	1
МЭРЫ ПІТЭР ПРЫСЦІЛА ГГТАРА ПІЯНІНА ФЛЕЙТА
Такі жадваротны парадак назіраецца і ў наступным прыкладзе:
МАШЫНА, ЯКОЙ ПРАФЕСАР, ЯКОГА ДЗЯЎЧЫНА ПАЦАЛАВАЛА, КІРАВАЎ, РАЗБІЛАСЯ
1	2	3	3	2	1
МАШЫНА ПРАФЕСАР ДЗЯЎЧЫНА ПАЦАЛАВАЯА КІРАВАЎ РАЗБІЛАСЯ
Адваротны аналіз (як і ўшчыльненне) можа значна ўскладняць разуменне сказа
MY AUNT’S EMPLOYER’S SON’S UMBRELLA’S COLOUR IS YELLOW32
y параўнанні з разгорнутым сказам, дзе назвы прадметаў ідуць у прывычным парадку:
THE COLOUR OF THE UMBRELLA OF THE SON OF THE EMPLOYER OF MY AUNT IS YELLOW33
хоць магчымы i іншыя тлумачэнні гэтай з’явы (Yngve, 1961, Miller and Chomsky, 1963, Frazier and Rayner, 1988).
Яшчэ адзін часткова лінгвістычны, часткова псіхалагічны фактар, што павялічвае цяжкасць разумення, гэта выключэннеса сказа знешніх «маркераў», элементаў, якія дапамагаюць распазнаваць розныя канструкцыі. Чым менш такіх «ключоў» у сказе, тым складаней яго зразумець. Гэтая заканамернасць датычыцца як сказа, так і прадмета, частка якога схавана ад нашага зроку. I малюнак твару без носа, і сказ, дзе не хапае неабходнага слова, аднолькава запавольваюць разуменне (Fodor, Garrett and Bever, 1968, Hakes, 1971; Fodor, Sever and Garrett, 1974). Напрыклад, сказ
THE CROW THE FOX FLATTERED LOST ITS CHEESE34
успрымаецца цяжэй, чым
Калі няма адпячаткаў пальцаў 243
THE CROW WHICH THE FOX FLATTERED LOST ITS CHEESE.
У другім сказе ёсць злучнік WHICH, які дазваляе хутчэй пазнаць азначальны сказ. Так, разуменне сказа
SEBASTIAN NOTICED THE BURGLAR HAD LEFT FOOT­PRINTS35