Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Вядома, тыя чатыры стратэгіі, пра якія мы расказалі, не адзіныя, што выкарыстоўваюцца пры дэкадзіраванні. Пад уплывам прац Бівера даследчыкі пачалі шукаць і іншыя, якія можна было б прымяніць для большай колькасці моў. (Напр., Kimball, 1973; Gruber et al., 1978). Такім чынам, ніжэй мы акрэслім наступныя дзве стратэгіі, што маюць больш шырокую сферу прымянення і, часткова ўключаюць стратэгію кананічнага сказа (Frazier and Rayner, 1982, 1988).
Першая з іх гучыць так: «Калі няма доказаў адваротнага, лічыце, што вы маеце справу з простай структурай». Яе назвалі «прынцыпам мінімальнага далучэння»,бокожнаесловадалучаецца да існуючай структуры з мінімальнымі ўскладненнямі. Калі вы чуеце слова PARADED (вялі) у такім сказе, як
THE LION PARADED THROUGH THE TOWN ESCAPED8
то значна лягчэй устанавіць простукэ структуру НС-Дз, чым тую, якая ўключае дадатковыя складанасці яшчэ аднаго сказа, пастаўленага пасля THE LION.
Другая стратэгія такая: «Шукайце падабенства кожнай новай часткі паведамлення з той, што аналізуецца ў дадзены момант».
Яе назвалі «прынцыпам пазнейшага закрыцця»,бо папярэдняя фраза датуль застаецца адкрытай для новых дабаўленняў, пакуль не з’явяцца доказы таго, што яна завершана. У такім сказе, як
ФІОНА ВЫЯВІЛА Ў ПАНЯДЗЕЛАК ПІНГВІН СТУКНУЎ НАГУ
болыд слушна лічыць, што У ПАНЯДЗЕЛАК адносіцца да папярэдняга дзеяслова ВЫЯВІЛА, хоць гэтак жа верагодна меркаваць, што панядзелак быў тым днём, калі пінгвін стукнуўся.
Дз
ФІОНА
(У ПАНЯДЗЕЛАК)
ВЫЯВІЛА
Абедзвюма гэтымі стратэгіямі можнарастлумачыць,чамусказ
THE MAN THE GIRL THE BOY MET BELIEVED LAUGHED
зразумелі як: «Мужчына, якому паверыла дзяўчынка, якую сустрэў хлопчык, засмяяўся». Такая інтэрпрэтацыя прадугледжвае значна больш простую структуру, чым наяўнасць цэнтральных устазак, а далучэнне кожнай новай асобы да папярэдняй адпавядае прынцыпу пазнейшага закрыцця.
Як бачым, паняцце стратэгій функцыяніруе даволі паспяхова. Існуе даволі шмат доказаў таго, што наійы чаканні накладваюцца на пачутае і, на першы погляд, тут няма чаго больш дадаць. Застаецца толькі працягвацьспісстратэгій.а потым паспрабаваць падзяліць іх на тыя, што адпавядаюць толькі адной мове (напрыклад, англійскай), і тыя, што можна прымяніць для цэлай групы моў (прынамсі, такіх, дзе асноўным парадкам слоў з’яўляецца парадак суб’ект — дзеяслоў — аб’ект), і універсальных моў.
Аднак, калі разгледзець праблему больш дэталёва, выявіцца, што паняцце стратэгій небясспрэчнае. Усё ж такі, мова — неверагодна складаная з’ява. Наўрад ці большасць сказаў такія ж адназначныя, як
МЭРЫ ЛЮБІЦЬ КЛУБНІЦЫ
і нават як
СЕБАСЦЬЯН УБАЧЫЎ, ШТО ГАРЫЛА ЗБЕГЛА.
Многія з іх нашмат складаней. Напрыклад, у праграме навін можна пачуць такія сказы:
КІРАЎНІЦТВА БРЫТАНСКАЙ ЧЫГУНКІ ЧАКАЕ АД СУДА, КАБТОЙРЭКАМЕНДАВАўМАШЫНІСТАМ ПРЫТРЫМЛІВАЦЦА ІСНУЮЧАГА РАБОЧАГА ПАГАДНЕННЯ, НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ТОЕ, ШТО Ў ЯГО БУДУЦЬ УНЕСЕНЫ ПЭЎНЫЯ ЗМЕНЫ, КАЛІ ТАГО ЗАПАТРАБУЕ АДМІНІСТРАЦЫЯ.
Колькі стратэгій задзейнічана ў падобным сказе? Напэўна, значна больш, чым некалькі разгледжаных намі. Магчыма, дваццаць? Або сто? А калі сто, то у якім парадку людзі іх прымяняюць? Калі псіхалінгвісты сутыкнуліся з праблемай арганізацыі дзесяткаў стратэгій ва ўзгодненую мадэль разумення, то некаторыя вучоныя палічылі, што, па-першае, гэта немагчыма. А па-другое, само паняцце стратэгій губляе сэнс, калі мецьсправу з такімі доўгімі сказамі. Стратэгіі становяцца досыць расплывістымі але ўсеахопным сродкам, які'аднак жа, дае мала інфармацыі для апрацоўкі сказаў. Як пракаменціраваў адзін псіхалінгвіст, «чаго толькі ні зробіш, маючы поўнаебярэмя стратэгій» (Gough, 1971, с.269).
Паняцце стратэгій, такім чынам, вырашае адны праблемы і ўзнімае іншыя. Ад стратэгій нельга адмовіцца цалкам, іх трэба мець на ўвазе, дадаўшы да іх крыху дакладных працэдур. А зараз разгледзім, як даследчыкі спрабавалі ўнесці парадак у мадэлі разумення.
Запаўняючы прамежкі
Сваеасаблівай рэакцыяй на стратэгіі стаў зварот вучоных да працы камл’ютэраў. Ці нельга стварыць такую праграму, пры дапамозе якой камп’ютэр мог бы рабіць аўтаматычны граматычны аналіз, гэта значыць — самастойна вызначаць сінтаксічную функцыю кожнага слова і паказваць, як яны звязаны паміж сабой. Такі аўтамат рухаецца ад сказа да сказа, аналізуючы кожную групу слоў па чарзе, правяраючы іх у адпаведнасці з правіламіўнутранай граматыкі, якая змяшчае інфармацыю аб структуры англійскіх сказаў. Гэтую мадэль часам называюць «гарызантальнай». Было выказана меркаванне, што, магчыма, людзі разумеюць маўленне іменна такім
сістэматычным, амаль машынным спосабам.
Вядома, у выпадку з такім сказам, як
ПЕТРАНЕЛА ЎБАЧЫЛА ПРЫВІД
наўрад ці ёсць розніца паміж мадэллю, якая гучыць: «Лічыце, што маеце справу са структурай НС-Дз-НС (стратэгічная мадэль), і той, што прапануе паслядоўна «рухацца па сказе, спачатку шукаючы намінатыўнае словазлучэнне, потым дзеяслоў, потым зноў намінатыўнае словазлучэнне» (гарызантальная мадэль). Аднак розніца выяўляецца, калі мы шукаем спосаб аналізу пытанняў.
Дапусцім, у нас ёсць сказ, які пачынаецца з наступных слоў:
ЯКІ слон?
Такі сказ можа заканчвацца па-рознаму. Напрыклад:
ЯКІ СЛОН УМЕЕ ТАНЦЕВАЦЬ ПОЛЬКУ?
ЯКОГА СЛАНА МНЕ КУПІЦЬ?
ЯКОМУ СЛАНУ ДАЦЬ МНЕ БУЛАЧКУ?9
У першым сказе слон з’яўляецца суб’ектам, які танцуе польку; у другім слон — прамое дапаўненне, тое, што купляюць, а ўтрэцім — ускоснае дапаўненне, якое абазначае жывёлу, якой штосьці даюць.
Прапанаваная стратэгічная мадэль прадугледжвае, што слухач адразу пачне рабіць здагадкі адносна ролі слова «слон» у сказе, абапіраючыся на свой лінгвістычны вопыт. 3 другога боку, паводзіны гарызантальнай мадэллі, сустрэўшы групу слоў, якая не ва ўсім адпавядае схеме НС-Дз-НС, не варта спяшацца з вывадамі.а лепш пачакаць і падумаць. Трэба ўтрымлівацьу памяці выраз ЯКІСЛОН, пакуль непрагучыцьастатняя часткасказа, якая і дазволіць правільна яго растлумачыць. Напрыклад, у выпадку са сказам ЯКОГА СЛАНА МНЕ КУПІЦЬ трэба дачакацца слова КУПІЦЬ, бо вядома, што гэты дзеяслоў звычайна мае дапаўненне — абазначэнне рэчы, якую купляюць. Потым яны мысленна змяшчаюць першую фразу ЯКІ СЛОН ў прамежак, дзе звычайна знаходзіцца аб’ект:
Хоць, верагодна, і існуе пэўнае супадзенне паміж стратэгіямі і мадэлямі запаўнення прамежкаў, розніца паміж крайнімі варыянтамі вельмі істотная. Поўная стратэгічная мадэль карыстаецца любой
Калі няма адпячоткаў пальцаў 225 інфармацыяй, якая паспрыяла б пэўнасці. Штосьці (ці ўсё) дзейнічае адначасова: веды аб свеце, асобныя словы, што ўжыты ў сказе, як і інфармацыя аб структуры мовы. Поўная мадэль запаўнення прамежкаў, наадварот, засяроджвае ўвагу галоўным чынам на сінтаксісе. Лічыцца, што сінтаксічныя структуры маюць прыярытэт у адносінах да астатняга матэрыялу і не залежаць ад яго. Яны пацвярджаюць паняцце моўных «модуляў», прапанаванае Хомскім (раздзел 5), згодна з якім розныя аспекты мовы разглядаюцца як адносна незалежныя.
Разгледзім цяпер сведчанні таго, што чалавек сапраўды запаўняе прамежкі ў структуры сказа. Як вызначыць, што ён робіць гэта? Два амерыканскія псіхолагі Эрык Уонэр і Майкл Маратсас, праверылі гэтую версію (Wanner and Maratsos, 1978). Яны адзначаюць, што калі іх вывады правільныя, то ўтрыманне ў памяці спалучэння ЯКІ СЛОН зойме ў ёй пэўны аб’ём. Яны раслрацавалі тэст на запамінанне, які павінен быў праводзіцца разам з аналізам сказа. Яньі лічылі, што тэст для ўдзельнікаў ускладніцца, калі фраза ЯКІ СЛОН будзе ўтрымлівацца ў памяці, чакаючы свайго часу.
Разгледзім сам эксперымент. Вучоныя выкарысталі парві сказаў, якія ўключалі даданыя азначальныя сказы (сказы, што пачынаюцца са слоў WHO, WHICH, THAT)10
ЗЛАЯ ВЯДЗЬМА, ЯКАЯ ПАГАРДЖАЛА ЧАРАЎНІКАМІ, ПУЖАЛА МАЛЕНЬКІХ ДЗЯЦЕЙ
ЗЛАЯ ВЯДЗЬМ А, ЯКОЙ ПАГАРДЖАЛІ ЧАРАЎНІКІ, ПУЖАЛА МАЛЕНЬКІХ ДЗЯЦЕЙ
Азначальныя сказы падобныя да пытанняў, бо слова, якое пачынаецца з WH выносіцца наперад (у нашым выпадку — у пачатак даданагасказа), незалежна ад яго ролі ўсказе. У першым з двух прыкладаў, прыведзеных вышэй, слова ЯКАЯ (WHO) знаходзіцца ў пачатку даданага сказа. Паколькі яно з’яўляецца дзейнікам пры дзеяслове ПАГАРДЖАЦЬ, то знаходзіцца ў сваёй звычайнай пазіцыі перад ім. Аднак у другім сказе слова ЯКОЙ (WHOM) з’яўляецца дапаўненнем да дзеяслова ПАГАРДЖАЛА. У гэтым выпадку яно перамясцілася са звычайнай пазіцыі дапаўнення ў пачатак сказа.
Уонэр і Маратсас выказалі думку, што разуменне першага сказа не ўявіць ніякіх цяжкасцей, бо слова ЯКАЯ не трэба доўга трымаць у памяці. Аднак з другім сказам складаней, бо ўдзельнікам трэба памятацьслова ЯКОЙ, пакуль яны не дасягнуць яго звычайнага месца ў сказе, у дадзеным выпадку — за словам ПАГАРДЖАЛІ. Словы кожнага сказа высвечваліся на экране па адным. У сярэдзіне азначальнага сказа рабілася паўза і з’яўляўся спіс з пяці імёнаў, якія ўдзельнікам трэба было запомніць,
напрыклад: ДЖОН, ДЖОРДЖ, ПІТЭР, ПОЛ, ГЕНРЫ
ЗЛАЯ ВЕДЗЬМА, ЯКАЯ ПАГАРДЖАЛА
ПОЛ ГЕНРЫ ДЖОН
ПУЖАЛА
МАЛЕНЬКІХ ДЗЯЦЕЙ.
ЗЛАЯ ВЕДЗЬМА, ЯКОЙ ПАГАРДЖАЛІ ЧАРАЎНІКІ
ВАРВАРА МЭРЫ
ЭН і інш.
ПУЖАЛА
МАЛЕНЬКІХ ДЗЯЦЕЙ
Потым паказвалі астатнюю частку сказа. Пасля гэтага правяралася, як удзельнікі зразумелі сказ і здолелі запомніць імёны. Як і чакалася, ім не толькі цяжка было зразумець другі сказ, але яны зрабілі больш памылак на імёнах.
Здаецца, Уонэр і Маратсас пацвердзілі свой пункт гледжання. Аднак сама арганізацыя эксперымента выклікае пэўныя пярэчанні. ГІа-першае, удзельнікі ч ы т а л і сказы, а не ўспрымалі іх н a с л ы х. Па-другое, слова WHOM ужо трохі ўстарэла, што робіць другі сказ даволі дзіўным у параўнанні з першым. Па-трэцяе, любы сказ са змененым парадкам слоў успрымаць цяжэй, незалежна ад таго, памятаем мы такія словы, як WHOM ці не.
Уонэр і Маратсас паўтарылі эксперымент з парамі сказаў, што змяшчал адзін і той жа адносны займеннік THAT. У абодвух выпадках удзельнікам трэба было некаторы час утрымліваць у памяці THAT, прычым у другім прыкладзе трохі даўжэй, чым у першым. Напрыклад:
THE TEENAGER [ THATj THE ADVISER TAUGHT |	| TO FILL OUT
THE COMPLICATED FORM HAD FINALLY ESCAPED HER UNHAPPY HOME.
THE TEENAGER | THAT| THE ADVISER HASTENED TO FILL OUT THE 1 	► COMPLICATED FORM FOR p~| HAD FINALLY ESCAPED HER UNHAPPY