Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
ПАТАПЛЕННЕ ГЕФАЛАМПАЎ МОЖА ВЫКЛІКАЦЬ СТРАШЭННУЮ КАТАСТРОФУ
У гэтым выпадку слухач можа падсвядома задацца пытаннем: маем мьі справу з гефалампамі, якія тонуць, ці з кімсьці, хто топіць гефалампаў? Ен можа нават выказацца наконт гэтага ўслых.
Гэта зноў паказвае, што «класічная» транфармацыйная граматыка — лінгвістычны архіў, змест якога даступны для ўжывання пры апрацоўцы сказа. У прынцыпе можна актывізаваць усе моўныя веды, якія захоўваюцца пра сказ, што дэкадзіруецца ці кадзіруецца. Мабыць, гэта меў на ўвазе Хомскі, калі пісаў:
«генератыўная граматыка прадстаўляе інфармацыю, якая датычыцца структуры сказа, прынцыпова даступнай таму, хто засвоіў мову. Яна паказвае, як у ідэале ён зразумеў бы сказ» (Chomsky, 1963,с.326).
Выраз «ў ідэале» можа азначаць поўнае разуменне сказа ў межах, зададзеных граматычнымі ведамі. Вядома, на практыцы ніхто не мае ні часу, ні патрэбы ў такім падрабязным разглядзе. Звычайна наспех робяць вывады з пачутых сказаў і не турбуюць сябе разглядам усіх магчымасцей. Па словах Бівера, яны больш спадзяюцца на «перцэптыўныя стратэгіі», або карацейшыя шляхі, чым на поўнае выкарыстанне ♦тэарэтычных структур», або моўных пастулатаў (Bever, 1970, с.281).
Алебыло б памылкай лічыць, што «эпістэмалагічныя структуры» — нейкі неабавязковы дадатак. Чалавек, які не здольны выявіць шматсэнсаванасць, які не здольны мець меркаванне аб
граматычнасці, які не здольны суаднесці падобныя сказы, ведае сваю мову вельмі абмежавана. Няма выразнага падзелу паміж ведамі аб тым, яхмы вымаўляем і разумеем сказы, і веданнем, што гэтыя сказы граматычныя і як яны суадносяцца з іншымі сказамі. Людзі не падобны на павукоў, што плятуць павуціннебез свядомых ведаў аб сваім умельстве. Людзям патрэбны веды аб сваёй мове, каб яны маглі паспяхова дзейнічаць як «гаваркія істоты». Што датычыцца мовы, то розніца паміж веданнем як (напрыклад, як хадзіць) і веданнем што (напрыклад, што зямля круглая) невялікая, бо два тыпы ведаў узаемна пераплятаюццй.
Падсумуем сказанае. Трансфармацыйная граматыка ў яе класічнай форме змяшчае ў асноўным «архіўныя веды», або «эпістэмалагічныя структуры», набор пастулатаў ці інтуітыўных ведаў аб мове, якія не абавязкова могуць быць узноўлены на свядомым узроўні. Але гэтыя пастулаты не проста неабавязковы дадатак, а істотны кампанент здольнасці размаўляць на якойнебудзь мове і разумець яе.
Мы павінны задаць яшчэ адно пытанне аб гэтых «эпістэмалагічных структурах», а менавіта як яны засвойваюцца? Ці вучацца дзеці найперш ужываць мову, а потым здабываюць веды аб ёй, як то лічыць Бівер? А можа, абодва працэсы навучання ідуць адначасова? Гэтае пытанне даследавалася трыма псіхолагамі з універсітэта Пенсільваніі (Gleitman, Gleitman and Shipley, 1972). Яны прыйшлі да вываду, што развіццё маўлення звязана з засваеннем пастулатаў аб самой мове. Абодва тыпы ведаў прагрэсіруюць адначасова, хаця апошні крыху павольней. Нават двухгадовыя дзеці маюць п э ў н а е, хоць і няўстойлівае паняццеаб граматыцы. Такім яно застаецца і тады, калі дзеці ўжо ўмеюць бегла размаўляць. А ва ўзросце ад 5 да 8 гадоў у дзяцей з’яўляецца інтуіцыя, адпаведная інтуіцыі дарослых. Пакажам гэта на прыкладах.
Тое, што нават у малых ёсць некаторыя веды аб сваёй мове, паказала двухгадовая Алісан, якая палічыла паслядоўнасцьслоў
*BALL ME THE THROW
няправільнай i змяніла яе
THROW ME THE BALL (Кінь мне мяч)..
A двухгадовая Capa паправіла
*SONG ME A SING
на
SING ME A SONG (Праспявай мне песню).
Аднак веды Сары былі не зусім цвёрдыя, бо яна палічыла сказ
WASH THE DISHES (Памый посуд)
дзіўным, і паправіла яго на...
WASH THE DISHES (!)
Лягчэй было атрымаць адказы ад большых дзяцей, ды і вынікі аказваліся больш яскравымі. Напрыклад, калі спыталі семярых дзяцей ва ўзросце паміж 5 і 8 гадамі, як гучыць сказ
I AM KNOWING YOUR SISTER
«асэнсавана» або недарэчна, пяці-шасцігадовыя дзеці не знайшлі ў ім нічога няправільнага, а сямі-васьмігадовыя не прынялі яго, хоць і не ўсе здолелі растлумачыць, чамў ён дзіўны5.
Вось што сказала сямігадовая Клэр:
Д(Даследчык): Ці правільна: I AM KNOWING YOUR SISTER?
K (Клэр): I KNOW YOUR SISTER. (Я ведаю вашу сястру.)
Д: А чаму не I AM KNOWING YOUR SISTER? Ты ж можаш сказаць: I AM EATING YOUR DINNER.
K: Гэта іншае! (3 крыкам.) Мы гаворым розныя сказы парознаму. A то не будзе ніякага сэнсу!
Адносна граматычнасці іншых сказаў Клэр не толькі мела дарослае меркаванне, але і дарослае тлумачэнне:
Д: А як такі сказ: BOY IS AT THE DOOR?
K: Калі BOY — гэта імя. Трэба... Hy, калі хлопчыка завуць JOHN, зразумела? JOHN IS AT THE DOOR, ці A BOY IS AT THE DOOR6.
Заўвага даследчыкаў:
«Здольнасць да рэфлексіі над мовай расце з гадамі. Больш сталыя дзеці не толькі хутчэй заўважалі адхіленні ад нормаў, але і лепш тлумачылі, у чым сутнасць адхіленняў» (Gleitman, Gleitman and Shipley, 1972, c.160).
Спантанныя папраўкі, выпадкі, калі дзіця папраўляе сябе без падказкі, даюць падставу для альтэрнатыўнага погляду на тое, як дзеці ўяўляюцьсабе моўныя структуры (Karmiloff-Smith, 1986). Меншыя дзеці часта робяць непатрэбныя папраўкі:
ПАКЛАДЗІ ЦЭРКАЎКУ МАЛЕНЬКУЮ ХАРОШАНЬКУЮ ЦЭРКАЎКУ Ў БАНАЧКУ.
Паколькі ў наяўнасці была толькі адна цацка, то ў дадатку зробленым чатырохгадовай дзяўчынкай, не было патрэбы. Болыв сталыя дзеці звычайна папраўляюць сябе тады, калі зыходны сказ можа прывесці да непаразумення:
ДАЙ МНЕ МЯЧ ТОЙ ВУНЬ ЗЯЛЁНЫ МЯЧ
Такая папраўка пяцігадовага дзіцяці была істотнай, бо там мелася некалькі мячоў розных колераў. Між іншым, самыя дасканалыя папраўкі — тыя, што не маюцьзначэння для перадачы інфармацыі, але паказваюць на глыбокае разуменне лінгвістычный структуры:
AND THEN FORTUNATELY THE GIRL A GIRL OFFERS THE DOG A BONE7
Паколькі ў гэтай гісторыі была толькі адна дзяўчынка, шасцігадоваму дзіцяці не было асаблівай неабходнасці мяняць THE на А. Такая замена адлюстроўвае ўсведамленне таго, што было б правільней ужываць THE, калі б аб дзяўчынцы ўжо гаварылася.
Такім чынам, папраўкі, адлюстроўваюць паглыбленае разуменне лінгвістычнай будовы. Спачатку дзеці правідьна ўжываюць канструкцыі, але не могуць выпраўляць свае памылкі. Пазней яны ўдала пачынаюць выпраўляць свае выразы. I, нарэшце, вучацца тлумачыць розныя лінгвістычныя пытанні.
Псіхалінгвістыка без лінгвістыкі?
Самы час падсумаваць, да якіх вывадаў мы прыйшлі. Мы разгледзелі адносіны моўных ведаў (у трактоўцы «класічнай версіі» трансфармацыйнай граматыкі) да таго, як мы складаем і разумеем сказы. У першай частцы раздзела заўважылі, што трансфармацыі неістотныя для кадзіравання і декадзіравання сказаў. У другой частцы мы зазначылі, што гіпотэза, згодна з якоймы карыстаемся глыбіннымі структурамі, небылаабвергнута, але здаецца ў цэлым малаверагоднай. У зсключнай частцы мы прыйшлі да вываду, што трансфармацыйная граматыка 1965 года ўяўляе сабой персанальны лінгвістычны архіў — сховішча ведаў аб мове, якія толькі часткова скарыстоўваюцца ў працэое размовы. Гэты архіў развіваецца адначасова са здольнасцю вымаўляць і разумець сказы, хаця і значна павольней.
Пазнейшыя ідэі Хомскага яшчэ, аднак, не даследаваліся. У асноўным таму, што яны не правераны псіхалінгвістамі. Папершае, многія з іх расчаравана адвярнуліся ад трансфармацыйнай
граматыкі. Як заўважыў адзін з іх,
«Да сярэдзіны 70-ых гадоў не засталося бясспрэчных доказаў таго, што трансфармацыйная граматыка дае мадэль правіл або ўяўленняў аб тым, на што абапіраюцца гаворачыя і слухаючыя ў працэсе разумення мовы. У выніку псіхалінгвістыка ў многім парвала сувязі з лінгвістыкай» (Tanenhaus, 1988, с. 11).
Па-другое, пазнейшыя ідэі Хомскага завельмі абстрактныя, каб іх увогуле можна было неяк праверыць.
Ці азначае гэта, што псіхалінгвісты ў далейшым могуць спакойна ігнараваць ідэі Хомскага7 А можа, яны звернуцца да іншых лінгвістычных тэорый (раздзел 12) ці наогул адмовяцца ад лінгвістыкі?
Каб адказаць на гэта, коратка разгледзім адносіны моўных ведаўдаіхужыванняўсістэме «лрынцылаўі параметраў» (устылі 1986 года). Магчыма, аналогія з прыгатаваннем ежы праясніць пытанне, бо зможа праілюстраваць розныя ўзроўні задзейнічаных пры гэтым ведаў.
Возьмем шакаладны мус. I дзіця можа зрабіць выдатны мус, калі будзе прытрымлівацца інструкцый, нават не разумеючы, што яно робіць, і на што падобны мус. У мове гэта раўназначна малому дзіцяці, якое ўмее размаўляць, але мае вельмі слабае ўяўленне аб лінгвістычнай структуры. Хомскі, як мы бачылі, ніколі не лічыў, што паняцце «як гэта робяць» у яго кампетэнцыі.
Другі ўзровень дае паняцце аб тьім, на што падобны сапраўдны мус, а таксама разуменне таго, як шакаладны мус па свайму саставусуадносіццаз іншымі відамі мусу, напрыклад, з ласосевым або лімонным. На практыцы гэта ўзровень, на якім чалавек можа надзейна вырашаць, што ёсць, а што не ёсць добра пабудаваны сказ. Гэта таксама ўзровень, на якім сказы ЛЁГКА ДАГЛЯДАЦЬ ФЛАМІНГА і ФЛАМІНГА ЛЁГКА ДАГЛЯДАЦЬ з’яўляюцца перыфразамі адзін аднаго. Якраз гэты тып ведаў ахоплівае «класічная» версія трансфармацыйнай граматыкі.
Але ёсць і апошні, зыходны ўзровень — адкрыццё таго, што прыгатаванне стравы трымаецца на некалькіх асноўных прынцыпах. Напрыклад.захопчасцінакпаветра — гэтаспосаб зрабіць страву больш аб’ёмнай і пульхнай (менавіта гэты працэс мае месца ў прыгатаванні мусу). Награванне прымушае вільгаць выпарацца і сціскае астатнія малекулы, што здараецца, калі мы смажым яйкі. Гэтыя прынцыпы настолькі абагульненыя і выкарыстоўваюцца для прыгатавання такой колькасці страў, што, мабыць, не будуць відавочнымі для сярэдняга повара, хоць той і можа глыбінна «ведаць» іх пры гатаванні. У адносінах да мовы гэта менавіта той узровень, на які нацэліў сябе Хомскі: некалькі простых прынцыпаў, што паказваюць, як усё гэта працуе.
Такая грандыёзная мэта, калі яе толькі можна дасягнуць, будзе
мець велізарнае значэнне для псіхалінгвістыкі. Але ў дадзены момант яшчэ нявядома, як можна праверыць хісткую і ў пэўнай ступені расплывістую, як мы ўжо адзначалі, новую версію Хомскага. Сам Хомскі параўноўвае выпрацоўку лінгвістычных тэорый з тымі, якія пралануюць фізікі, каб растлумачыць ператварэнне сонечнага святла ў цяпло (Chomsky, 1978, с. 202). Навукоўцы не могуць паслаць на сонца свае прыборы, таму яны мусяць меркаваць пра гэтыя працэсы па святле, якое выпраменьваецца са знешніх слаёў Сонца. Лінгвісты таксама не могуць разгледзець унутраную граматыку і таксама вымушаны задавальняюцца здагадкамі.