Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Сэвін і Пярчонак прапанавалі ўдзельнікам эксперымента запомніць наступныя ланцужкі выпадковых слоў:
ХЛОПЧЫКУДАРЫЎ ПА МЯЧЫ КУСТ КАРОВА АЎТОБУС ГАДЗІНА СТУЛ ДОЖДЖ КАПЯЛЮШ ЧЫРВОНЫ.
ХЛОПЧЫК УДАРЫЎ ПА МЯЧЫ ДРЭВА КОНЬ КАРАБЕЛЬ ДЗЕНЬ ПАРТА СНЕГ КУРТКА ЗЯЛЁНЫ.
Эксперымент зыходзіў з наступнага: аб’ём аператыўнай памяці чалавека адносна невялікі. Таму сказы, якія змяшчаюць некалькі трансфармацый, верагодна, зоймуць больш месца ў памяці, чым тыя, што змяшчаюць адну ці дзве. Вучоныя лічылі, што чым больш у сказе трансфармацый, тым менш аыпадковых слоў можна запомніць.
Гэтае меркаванне аказалася слушным. Разам з такім ПАССН, як ХЛОПЧЫК УДАРЫЎ ПА МЯЧЫ, удзельнікі запомнілі пяць выпадковыхслоў. А калі дадавалася яшчэ адна трансфармацыя (напрыклад, замена незалежнай формы дзеяслова на залежную або сцвярджальнай на адмоўную), яны запаміналі толькі чатыры словы. А пры наяўнасці з двюх трансфармацый запаміналіся толькі тры. Такім чынам, Сэвін і Пярчонак лрыйшлі да высновы, што ўдзельнікі эксперымента запаміналі сказы ў іх асноўнай форме, а трансфармацыі дадаваліся асобна, як «зноскі», і займалі пэўны аб’ём у памяці.
Вучоны свет быў узрушаны гэтымі вынікамі. Здавалася, Мілер у сваіх эксперыментах па падборы сказаў даказаў, што трансфармацыі патрабуюць пэўнага часу, а Сэвін і Пярчонак прадэманстравалі, што тыя займаюць і пэўны аб’ём у памяці. Вынікі эксперыментаў, праведзеных іншымі псіхолагамі, былі аналагічнымі (напр., Mehler, 1963). Некаторыя даследчыкі паспяшаліся з аптымістычымі вывадамі адносна «гіпотэзы адпаведнасці» і аб’явілі, што ў псіхалінгвістыцы наступіла новая эра.
Аднак перыяд ілюзій працягваўся нядоўга. За ім прыйшоў час расчаравання. Фодар і Гарэт (1966) выступілі на канференцыі па псіхалінгвістыцы, што адбылася ў сакавіку 1966 г. у Эдынбургскім універсітэце, з разгромным дакладам, у якім пераканаўча даказалі беспадстаўнасць «гіпотэзы адпаведнасці» і ДТК. Яны прадставілі падрабязныя тэарэтычныя абгрунтаванні таго, што слухач не «размотвае» трансфармацыі пры дэкадзіраванні маўлення. Прынамсі, «тэорыя адпаведнасці» сцвярджае, што пакуль слухач не пачуе сказа да канца, ён не пачне яго дэкадзіраваць. Дачакаўшыся, пакуль прагучыць увесь сказ, слухач быццам «распранае» яго — трансфармацыю за трансфармацыяй. Аднак гэта меркаванне, безумоўна, памылковае, бо інакш уся працэдура заняла б зашмат часу. У сапраўднасці
дэкадзіраванне пачынаецца адразу, як толькі чалавек прамаўляе першае слова.
Акрамя таго, Фодар і Гарэт адзначылі ўэксперыментах Мілера, Сэвіна і Пярчонак пэўныя заганы. Трансфармацыі, на якіх грунтаваліся вынікі іх эксперыментаў, не з’яўляюцца тыповымі. Адмоўі мяняюць значэнне сказа, а форма залежнага стану пазбаўляе суб’екта яго звычайнага месца ў пачатку англійскага сказа. Сказы з выказнікам у залежным стане і сказы ў адмоўнай форме даўжэйшыя за ПАССН, і таму не дзіўна, што іх было цяжэй запомніць і спатрэбілася больш часу, каб знайсці ім пары. Складанасць гэтых сказаў не мае ніякага дачынення да комплекснасці трансфармацый. Фодар і Гарэт адзначылі, што ёсцьтрансфармацыі, якія не выклікаюць цяжкасцей пры аналізе. He было прыкметнай розніцы ў часе пры разуменні наступных сказаў:
JOHN PHONES UP THE GIRL1 i
JOHN PHONES THE GIRL UP.
Калі б «гіпотэза адпаведнасці» i ДТК адпавядалі сапраўднасці, то другі сказ успрымаўся б цяжэй, бо ў ім прымянялася трансфармацыя «аддзялення часціцы», якая раздзяліла PHONES і UP. Абверглі гэтую тэорыю і наступныя сказы:
БІЛ БЯЖЫЦЬ ХУТЧЭЙ, ЧЫМ БЯЖЫЦЬ ДЖОН
БІЛ БЯЖЫЦЬ ХУТЧЭЙ, ЧЫМ ДЖОН.
Другі сказ мае на адну трансфармацыю больш, бо з яго выдалейа слова БЯЖЫЦЬ. Тэарэтычна ён з’яўляецца больш складаным для разумення, але на практыцы аказваецца наадварот.
Фодар і Гарэт прадоўжылі сваю думку, выказаную ў дакладзе на канферэнцыі ў 1966 г., у артыкуле 1967 г., дзе яны звярнуліся да больш складаных канструкцый (Fodor and Garret, 1967). Напрыклад, калі прытрымлівацца ДТК, можна прыйсці да памылковай высновы, што сказ
СТОМЛЕНЫ САЛДАТ СТРЭЛІЎ
выкліча больш цяжкасцей пры аналізе, чым
САЛДАТ, ШТО БЫЎ СТОМЛЕНЫ, СТРЭЛІЎ
які (згодна з версіяй трансфармацыйнай граматыкі 1965 г.) быў бліжэй да глыбіннай структуры. ДТК насуперак інтуіцыі разглядае «ўсечаны» сказ
ХЛОПЕЦБЫЎ ПАБІТЫ
як больш складаны, чым сказ з дзеясловам у залежным стане з дапаўненнем
ХЛОПЕЦ БЫЎ ПАБІТЫ КІМСЬЦІ.
Пасля гэтага даследчык за даследчыкам пачалі сутыкацца з аналагічнымі цяжкасцямі. Згодна з ДТК, сказ
НА ВУЛІЦЫ ДРАКОН
павінен быў быць больш складаным для аналізу, чым
ДРАКОН НА ВУЛІЦЫ
што не адпавядае сапраўднасці. Гэтаксама сказ
ДЗІ ЦЯЖКА ДАГАДЗІЦЬ
тэарэтычна больш складаны, чым сказ
ДАГАДЗІЦЬ ДЗІ ЦЯЖКА
але на практыцы гэта не так. (Watt, 1970).
I ад «гіпотэзы адпаведнасці», і ад ДТК прыйшлося адмовіцца. У сваёй «класічнай» версіі трансфармацыйная граматыка не з'яўляеццамадэллюспараджэнняі разуменнямовы,адэрывацыйная складанасць, вымераная ў тэрмінах трансфармацый, не звязана са складанасцю аналізу. Трансфармацыйна складаныя сказы часта былі больш лёгкімі для канструявання і разумення, чым трансфармацыйна простыя, а само паняцце комлекснасці аказалася значна аб’ёмней, чым лічылася раней. Безумоўна, Хомскі быў праў, калі адмовіўся ад меркавання, што існуе непасрэдная сувязь паміж веданнем мовы, як сказана ў версіі трансфармацыйнай граматыкі 1965 г., і яе ўжываннем.
Гіпотэза глыбіннай структуры
Да сярэдзіны 60-ых гадоў большасць псіхалінгвістаў ясна ўсвядоміла, што траснфармацыі не адыгрываюць істотнай ролі ў тым, як утвараюцца і разумеюцца сказы. 3 чаго, аднак не вынікае, што і іншыя аспекты трансфармацыйнай граматыкі таксама не маюць да гэтага ніякага дачынення. I ў канцы 60-ых з’явілася яшчэ адна гіпотэза, якая сцвярджала, што пры аналізе
сказаў людзі мысленна аднаўляюць глыбінную структуру, пра гаварыў Хомскі. Інакш кажучы,
«уяўленне аб граматычных адносінах, якое маюць і слухаючыя і гаворачыя, апасродкавана структурамі, ізаморфнымі тым, што ўжываюцца пры граматычным фармалізме» (Fodor, Bever and Garret, 1974, c.262).
Істотнымі для гэтай гіпотэзы з’явіліся эксперыменты на прыгадванне і эксперыменты са шчаўчком.
Вынікі эксперыментаў на прыгадванне былі досыць цікавымі. Дваз іх мы апішам ніжэй. Адзін з эксперыментаўбыў праведзены Блументалем (1967), а другі — Уонерам (1974).
Блументаль прапанаваў ладыспытным запомніць наступную пару сказаў:
ПАЛЬЧАТКІ БЫЛІ ЗРОБЛЕНЫ ШАЎЦАМІ
ПАЛЬЧАТКІ БЫЛІ ЗРОБЛЕНЫ ЎРУЧНУЮ.
Потым ён папрасіў прыпомніць кожны сказ, падказваючы ім слова ШАЎЦЫ або РУКА. Калі падказвалася слова ШАЎЦЫ, удзельнікі даволі лёгка аднаўлялі сказ. Аднак яны не мелі такога поспеху, калі ім падказвалася слова РУКА. Што з гэтага вынікае? Сам Блументаль быў вельмі асцярожным у сваіх высновах. Ен толькі адзначыў, што, паводле эксперымента, простыя аперацыі па запаўненні ячэек не даюць тлумачэння з’яве мовы і што гаворачыя здольны ўбачыць фундаментальную розніцу ў функцыях слоў ШАЎЦЫ і РУКА, хоць сказы, на першы погляд, здаваліся падобнымі.
«Безумоўна, імпліцытныя семантычныя і граматычныя здольнасці ўдзельнікаў эксперымента дазволілі ім усвядоміцьрозныя адносныя характарыстыкі сказаў, якія з пункту гледжання структуры ў другіх адносінах былі аднолькавымі» (Blumenthal, 1967, с.206).
Само па сабе гэта не здзіўляе і не адкрывае нам нічога новага. Больш цікавымі з’яўляюцца далейшыя разважанні, чаму ўсё ж слова ШАЎЦЫ лепшая падказка, чым РУКА. Адным з тлумачэнняў бьфо тое, што людзі ўспамінаюць глыбінную структурную канфігурацыю сказаў.
У глыбіннай структуры слова ШАЎЦЫ было нашмат прыкметней. Яно знаходзілася прама ўнізе, пад моцным уплывам вузлавога цэнтра сказа. Інакш кажучы, яно было адным з асноўных кампанентаў сказа і мела істотнае значэнне для яго ўнутранай структуры. А слова РУКА было не такім важным. Яно апынулася далёка ўнізе на дрэве глыбіннай структуры.
Калі б удзельнікі эксперыментаў запаміналі сказы па іх глыбіннай структуры, тады мелабсэнс лічыць, што рэканструкцыя сказаў ажыццяўляецца ў напрамку ад вяршыні дрэва да нізу. Аднак гэта не адзінае магчымае тлумачэнне. Слова TAILORS (шаўцы) часта сустракаецца без прыназоўніка, у той час як слова HAND (рука) нярэдкастановіццачасткай устойлівагасловазлучэння BY HAND (уручную) і, такім чынам, раздзяленне прыназоўніка і назоўніка ў англійскім сказе, магчыма, выклікала замяшанне і больш перашкаджала, чым спрыяла прыпамінанню.
Растлумачыць вынік эксперымента, які правёў Уонер, аказалася больш складанай справай. Ён паказаў падыспытным такую пару сказаў:
ГУБЕРНАТАР ПАПРАСІЎ ДЭТЭКТЫВАЎ СПЫНІЦЬ ВЫПІЎКУ
ГУБЕРНАТАР ПАПРАСІЎ ДЭТЭКТЫВАЎ HE ДАПУСКАЦЬ ВЫПІЎКІ.
Калі ім падказвалася слова ДЭТЭКТЫВЫ, удзельнікі звычайна хутчэй успаміналі першы сказ, чым другі. Чаму? Гэтага нельга растлумачыць тым, што першы сказ быў больш лёгкім для запамінання. Калі падказвалася слова ГУБЕРНАТАР, неўзнікала цяжкасцей пры аднаўленні абодвух сказаў. Адзіным магчымым тлумачэннем было тое, што слова ДЭТЭКТЫВЫ з’яўлялася ў прапанаванай глыбіннай структуры першага сказа тройчы, а ў структуры другога сказа — толькі двойчы (па версіі 1965 г.).
Такі вынік быў інтрыгуючым. На першы погляд ён здаваўся моцнай падтрымкай паняццю глыбіннай структуры, якое праланаваў Хомскі. Аднак пры ўважлівым разглядзе можна заўважыць, што вынік эксперымента маглі сказіць яго ўмовы.
Перад пачаткам падыспытным сказалі, што патрабуецца запамінанне, і гэта магло істотна на іх паўплываць. Псіхолагі атрымлівалі зусім іншыя вынікі ў такім эксперыменце, калі папярэджвалі ўдзельнікаў пра неабходнасцьзапамінання (JonsonLaird and Stevenson, 1970). У далейшым даследчыкі заўважылі,
што сінтаксічная структура і слоўнік забываюцца вельмі хутка, калі ўдзельнікаў не папярэджвань спецыяльна.
С
ГУБЕРНАТАР ПАПРАСІЎ ДЭТЭКТЫВАЎ
С
дэтэктывы спыняюць
с
ДЭТЭКТЫВЫ ВЫПІВАЮЦЬ
с
ГУБЕРНАТАР ПАПРАСІЎ ДЭТЭКТЫВАЎ
с
ДЭТЭКТЫВЫ HE ДАПУСКАЮЦЬ
с
ХТОСЬЦІ ВЫПІВАЕ
Любая сінтаксічная структура захоўваецца ў памяці лрыкладна паўхвіліны пасля таго, як сказ вымавілі (Sachs, 1967). У звычайныхабставінахлюдзі запамінаюцьтолькі сутнасцьсказанага, да таго жскажаюць яе мноствам уласных поглядаў і спадзяванняў, якія датычыцца тэмы (Fillenbaum, 1973). Такім чынам, нерэальна чакаць, што пры звычайным прыпамінанні ў памяці захаваецца сінтаксічная структура сказа. Джонсан-Лейэрд зазначае: