Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
іаШі
' ДЖЫН ЭЙЧЫСАН
ГАВАРКІЯ
ІСТОТЫ
Заснавана Беларускім Фондам Сораса ў 1995 г.
THE ARTICULATE MAMMAL
An introduction to psycholinguistics Third edition
Jean Aitchison
London Routledge
Джын Эйчысан
ГАВАРКІЯ ІСТОТЫ
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Пераклад з англійскай
Мінск
Беларускі Фонд Сораса Выдавецтва "Кліч" 1995
ББК 88.4
Э 34
УДК 159.9: 800
Пераклад зроблены па выданні: Jean Aitchison. THE ARTICULATE MAMMAL: An introduction to psycholinguistics 3 rd. edition. London: Routledge. ISBN 0-415-08395-8
Publisher: Routledge Ltd. 11 New Fetter lane, London. EC4P4EE
(3rd edition originally published by Unwin Hyman, 1989)
Перакладчыкі:
Дз. БАГУШЭВІЧ (p. 3,4,6,7,10)
Л. РУСКЕВІЧ (р. 1,2,5,8,9,11,12)
Навуковы рэдактар:
М. ЯРЧАК
Літаратурны апрацоўшчык і рэдактар
Г. ЗІНКЕВІЧ
Эйчысан Джын
Э 34 Гаваркія істоты /Пер. з англ. Дз. Багушэвіч; Л. Рускевіч. -Мн.: Беларускі Фонд Сораса: "Кліч", 1995 -220 с.: іл.-(Адкрытае грамадства)
ISBN 985-6022-02-9 ( Беларускі Фонд Сораса)
ISBN 985-6103-04-5 ("Кліч")
Псіхалінгвістыка — адносна новая галіна ведаў. Менавіта яе прадстаўляе вядомая даследчыца Джын Эйчысан у сваёй кнізе «Гаваркія істоты» (літаральны пераклад з англійскай — «Млекакормячыя, якія гавораць»). З'яўляецца наша мова выключна вынікам навучання ці яна абумоўлена біялагічна; як дзеці авалодваюць граматычнымі правіламі; ці ёсць мова ў жывёл; што адбываецца, калі мы ўспрымаем мову і размаўляем, — гэтыя і многія іншыя пытанні раскрываюцца на багатым тэарэтычным і факталагічным матэрыяле.
Э 1590900000
ББК 88.4
© Jean Aitchison, 1976,1983,1989
© Пераклад. Выданне. Беларускі
ISBN 985-6022-02-9
(Беларускі Фонд Сораса)
ISBN 985-6103-04-5 ("Кліч")
Фонд Сораса, 1995
© Макет. Выдавецтва "Кліч", 1995 © Мастацкае афармленне.
У. Скрыганаў,1995
ПРАДМОВА
ДА ПЕРШАГА ВЫДАННЯ
Некалькі гадоў таму я вяла вячэрні курс пад назвай «Псіхалінгвістыка» і была вельмі здзіўлена водгукам, які ён выклікаў. Прыйшла вялікая група зацікаўленых, разумных людзей, у многіхз іхбылі сур’ёзныя падставы вывучаць гэты прадмет. Там былі лагапеды, настаўнікі пачатковых школ, рэкламны агент, бібліятэкар, псіхолаг па адукацыі — і гэта малая частка прафесій тых людзей, з якімі я сустракалася пры вядзенні курса. Там былі і бацькі, якія цікавіліся тым, як дзіця авалодвае мовай, і студэнтка, якая хацела дапамагчы сваяку, што страціў здольнасць гаварыць з-за пэўнай траўмы. У дадатак прыйшло некалькі мужчын і жанчын, якія сказалі, што яны «проста хацелі больш ведаць пра мову».
Кніга «The Articulate Mammal»1 была напісана для слухачоў гэтага курса і для ўсіх іншых, жадаючых даведацца, чаму мы гаворым, як авалодваем мовай і што адбываецца, калі мы размаўляем ці разумеем мову. Яна адрасавана студэнтам універсітэтаў, тэхнічных вучылішчаў і каледжаў, якім неабходны ўводзіны ў прадмет. Кніга, вядома, не дасць адказаў на ўсе пытанні. Але я спрабавала хоць коратка абазначыць тыя тэмы, што мне здаваліся асноўнымі і якімі ў апошнія гады цікавілася псіхалінгвістыка, а таксама даць ацэнку цяперашняга «стану спраў» у навуцы. Спадзяюся, гэта будзе мець плён.
Я вельмі ўдзячна вучоным, якія напісалі слушныя каментарыі да рукапісу. Асабліва (у алфавітным парадку) Майклу Бэнксу з Лонданскай школы эканомікі, Дэвіду Бэнету з Інстытута па вывучэнні Афрыкі і ўсходніх краін, Полу Флетчэру з Універсітэта чытання, Джэфры Фодару з Інстытута тэхналогіі штата Масачусэтс, Філу Джонсан-Лэрду з Сасэкскага універсітэта, Джэры Сэмпсану з Ланкастэрскага універсітэта, Дэйдры Уілсан з універсітэцкага каледжа Лондана.
КГлядзіце заўвагі ў канцы раздзелаў.
Магчыма, пажадана было б надаць больш увагі каментарыям; але паколькі прапановы ўдасканалення часта супярэчылі адна адной, было цяжка вырашыць, чыёй думкі прытрымлівацца. У выпадках сумнення я арыентавалася на сваю ўласную, так што цалкам адказваю за памылкі і спрашчэнні, якія могуцьсустрэцца ў тэксце.
Мая асаблівая ўдзячнасць Ірэн Фікет, слухачцы вячэрняга курса (і адказнаму супрацоўніку фірмы Хатчынсан), якая пераканала мяне напісаць гэтую кнігу.
Джын Эйчысан Лондан, 1975
ПРАДМОВА
ДА ТРЭЦЯГА ВЫДАННЯ
Затыя дзесяць ці болей гадоў, калі гэтая кнігабылаўпершыню надрукавана, псіхалінгвістыка значна пашырылася і ў папулярнасці, і ў колькасці напісанага пра яе. Яна вырасла, нібы малая зязюля, і ёсць небяспека, што яна выкіне з гнязда некаторыя больш традыцыйныя раздзелы лінгвістыкі. На шчасце, многія з пытанняў, пастаўленых у кнізе, засталіся, хоць і з’явіліся даволі цікавыя адказы на іх. Зразумела, што немагчыма ў гэтае новае выданне ўключыць звесткі пра ўсе апошнія дасягненні. Я пастаралася, аднак, акрэсліць найбольш істотныя з іх адносна тэм, якія разглядаюццаўкнізе. У прыватнасці, я дадалаапісаннесённяшніх поглядаў Хомскага, якія істотна адрозніваюцца ад яго поглядаў дваццацігадовай даўнасці. Значна дапоўнены раздзелы 5, 7 і 10ы. Акрамя таго, радзелы 4-ы і 11-ы перабудаваны, у іх уключаны новыя абзацы і спасылкі. Я спадзяюся, што новае выданне кнігі дапаможа чытачу быць у курсе таго, што адбываецца ў навуцы ў сучасны момант.
Джын Эйчысан
Лондан, 1988
ЗМЕСТ
Уводзіны	9
1.	Вялікі аўтаматычны граматызатар	14
Ці ўсё ў нас ад прыроды?
2.	Жывёлы, якія спрабуюць размаўляць	29
Ці толькі людзі маюць мову?
3.	Бабуліны зубы	54
Ці ёсць біялагічныя прыкметы запраграмаванасці мовы?
4.	Наканаваныя шляхі	71
Ці існуе прадвызначаная моўная праграма?
5.	Схема ў галаве	95
Якую граматычную інфармацыю можна лічыць прыроджанай?
6.	Гаваркое дзіця	113
Ці прытрымліваюцца дзеці «правілаў», калі вучацца размаўляць?
7.	Пошук рашэння	139
Як іменна дзеці вучацца размаўляць?
8.	Фантастычная няўцямнасць	171
Навошта нам трансфармацыйная граматыка?
9.	Праблема белага слана	189
Ці патрэбна нам трансфармацыйная граматыка, каб размаўляць?
10.
Калі няма адпячаткаў пальцаў
Як мы разумеем маўленне?
210
11.
Усмешка Чэшырскага ката
Як мы плануем маўленне і як размаўляем?
249
12.
Клерк ці бегемот?
Будучыня псіхалінгвістыкі
270

Заўвагі і рэкамендаваная літаратура
283

Спіс літаратуры (References)
286

Алфавітны ўказальнік
308
Перада мной, істотай гаваркою, Дзівосна разгарнуўся свет.
Як быццам я для Бога пяшчотны яблыневы цвет.
Огдэн НЭШ
УВОДЗІНЫ
Псіхалінгвістыку часам азначаюць як навуку, што вывучае мову і інтэлект. Як паказвае назва, гэтая дысцыпліна аб’ядноўвае псіхалогію і лінгвістыку. Агульная мэта тых, хто называе сябе псіхалінгвістамі, — выявіцьструктуры і працэсы, якія знаходзяцца ў аснове здольнасці чалавека размаўляць і разумець мову. Псіхалінгвісты не абавязкова цікавяцца праблемамі моўнага ўзаемадзеяння ламіж людзьмі. Перш за ўсё яны імкнуцца пранікнуць ва ўнутраны свет індывіда.
У даследаванні праблем псіхалінгвістыкі ўдзельнічаюць і псіхолагі, і лінгвісты. Іх навуковыя дысцыпліны можна назваць сацыяльнымі, значыць, і падыходы ў нечым агульныя. I тыя, і другія дзейнічаюць шляхам фармулявання і праверкі гіпотэз. Напрыклад, псіхалінгвіст можа выказаць думку, што мова2 чалавека, які пакутуе ад сур’ёзнага захворвання нервовай сістэмы, будзе пэўным чынам разладажана, і, верагодна, канструкцыі, засвоеныя пацыентам нядаўна, знікнуць з ужывання першымі. Гэтая думка потым праверыцца на матэрыяле, сабраным на аснове маўлення псіхічнахворыхлюдзей. Іменнатуті разыходзяцца псіхолагі і лінгвісты. Псіхолагі правяраюцьсвае гіпотэзы галоўным чынам эксперыментамі, якія старанна кантралююцца. Лінгвісты ж супастаўляюць свае гіпотэзы са спантаннымі выказваннямі. Яны адчуваюць, што строгія ўмовы эксперымента часам скажаюць яго вынік. Кожны з падыходаў нельга прызнаць ні правільным, ні памылковым. Памятаючы, што іх мэты блізкія і ўзаемазацікаўленыя, вялікай перавагай мы лічым тое, што ў навуцы прадстаўлены абодва падыходы. А калі вынікі лінгвістаў і псіхолагаў супадаюць, адбываецца прыкметны зрух у бок
прагрэсу.
Большасць кніг па ўводзінах у псіхалінгвістыку да гэтага часу была напісана псіхолагамі. Дадзеная праца з’яўляецца спробай напісаць уводзіны ў навуку з лінгвістычнага пункту гледжання, хоць непазбежна і заканамерна ўключае апісанне навуковых прац, якія належаць псіхолагам. Гэтая кніга не прадугледжвае ніякіх лінгвістычных ведаў у чытача, аднак для тых, хто зацікавіўся прадметам, у ёй прапанаваны спіс зыходнай літаратуры.
Псіхалінгвістыка шмат у чым нагадвае легендарную гідру — пачвару з мноствам галоў, бо, здаецца, няма канца раздзелам навукі, якія падлягаюць вывучэнню. Такая сітуацыя не можа задавальняць. Як сказаў адзін даследчык, «калі мы сутыкаемся з непазбежным пытаннем: «Што робяць псіхалінгвісты?, прыходзіцца даваць даволі няпэўны адказ: «Усё» (Maklay, 1973, с. 574). Або, як зазначыў другі псіхолаг, «спробы стварыць выразнае ўяўленне пра псіхалінгвістыку трохі нагадваюць спробы скласці партрэт з дапамогай фотаробата. Немагчымаскарыстаць усе фрагменты і, незалежна ад выбару, у выніку ўсё роўна тое, што трэба, не атрымліваецца» (Tannenhaus, 1988, с.1). У дадзеным выпадку трэба імкнуцца да строгасці і дакладнасці фармулёвак. Сярод шырокага спектра магчымых тэм тры прадстаўляюць для нас асаблівую цікавасць:
1)Праблема авалодання мовай.
Ці таму людзі навучаюцца мове, што нараджаюцца з гатовымі лінгвістычнімі ведамі? Або яны здольны авалодаць ёю самі як высокаінтэлектуальныя істоты,здольныя вырашацьсамыя розныя праблемы?
2)С у в я з ь паміж моўнымі ведамі і ўжываннем мовы. Лінгвісты імкнуцца апісваць унутраную рэпрэзентацыю мовы (моўныя веды), а не выкарыстоўванне гэтых ведаў на практыцы. Але як у такім выпадку ўжыванне мовы звязана з ведамі пра яе? Інакш кажучы, той, хто валодае мовай, можа рабіць тры рэчы:
1.	Разумець сказы, або «дэкадзіраваць»
2.	Спараджаць сказы, або «кадзірамць»
УЖЫВАННЕ
МОВЫ
3. Назапашваць лінгвістычныя мды
МОЎНЫЯ ВЕДЫ
Вучоныя, што займаюцца чыстай лінгвістыкай, хутчэй зацікаўлены ў пункце 3, чым у 1 ці 2. Псіхалінгвісту ж неабходна ведаць наступнае: наколькі адпавядае ісціне меркаванне аб тым, што граматыка, якую прапануюць лінгвісты, сапраўды адлюстроўвае прадстаўленыя ва ўнутраным свеце
асобы моўныя веды. I як прымяняюцца гэтыя веды насправе?
3.	Спараджэнне і разуменне мовы.