Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Верагоднасць II. Нетрэбаніякіхпапярэдніхведаў, бо дзеці здольны даволі паспяхова разгадваць галаваломкі ва ўсіх сферах чалавечых паводзін. Мова з’яўляецца адной з такіх галаваломак, хутка і ўдала разгадаць якую дазваляе ім высокі ўзровень агульнага інтэлекту. Па словах лінгвіста Джэфры Сэмпсана,
«людзі не атрымліваюць у спадчыну ніякіх «ведаў на мове»... Яны дабіваюцца поспехаў у авалоданні мовай, на якой размаўляюць у іх акружэнні, толькі дзякуючы таму ж агульнаму інтэлекту, якім яны карыстаюцца для вырашэння ўсядякіх іншых разнастайных і
Вялікі аўтаматычны граматызатар 27 непрадбачаных праблем» (Sampson, 1980, с. 178).
He абавязкова выбіраць паміж гэтымі версіямі. Як будзе даведзена ў кнізе, адказ, магчыма, знаходзіцца дзесьці пасярод дзвюх крайнасцей. У гэтай спрэчцы важна не быць прадузятым і не паддавацца ўплыву моды. У 60-ых гадах было модна прытрымлівацца поглядаў Хомскага. А ў 70-ых гэтак жа модна было падзяляць погляды яго апанентаў. Аднак меркаванне Хомскагаабтым,штодзеці «запраграмаваны» на мову, з'яўляецца сур'ёзным і цікавым і ад яго так лёгка не адмахнешся. Як зазначыў амерыканскі філосаф XIX стагоддзя Р.Пейрс,
«калі б чалавек не з’явіўся на свет... без асаблівых схільнасцей да правільных рашэнняў, можна было 6 сумнявацца ў тым, што... самы выдатны розум здолеў бы атрымаць такую ж колькасць ведаў, якой валодае нават закончаны ідыёт» (Peirce, 1932, с. 476).
Вера Хомскага ў тое, што людзі генетычна валодаюць ведамі пра мову,часта называюць «гіпотэзай прыроджанасці». На жаль, слова «прыроджаны» выклікала значную блытаніну, адсюль і пэўныя непаразуменні. Па-першае, апаненты Хомскага ніколі не сцвярджалі, быццам нішто не з’яўляецца прыроджаным. Усе ўменні чалавека, нават яўна ненатуральныя, абапіраюцца на ўнутраныя схільнасці. Напрыклад, кіраванне аўтамабілем зусім не спрадвечнае ўменне, аднак яно абапіраецца на здольнасць бачыць і каардынаваць рухі рук і ног (Sampson, 1975, с. 12).
Пытанне ў тым, ці існуе лрыроджаная моўная здольнасць незалежна ад іншых прыроджаных здольнасцей. Яго добра выказалі два філосафы: «Не падлягае сумненню, што нейкія прыроджаныя механізмы дзейнічаюць пры авалоданні мовай (інакш дзіцячая бразготка вывучыла б мову не горш за дзіця, бо ў іх аднолькавае моўнае асяроддзе). Адзінае пытанне ў тым, ці мае гэтая прыроджаная структура нейкія істотныя кампаненты, якія садзейнічаюць з’яўленню толькі моўнай здольнасці і ніякай іншай» (Osherson і Wasow, 1976, с.208}. Хомскі лічыць, што розум «мае ментальныя органы», такія ж спецыялізаваныя і разнастайна дыферэнцыраваныя, як органы цела» (1979, с.83) і што «мова — гэта сістэма.., якую лёгка вылучыць сярод іншых разумовых здольнасцей» (1979, с. 46). Гэтае меркаванне мы і паспрабуем узважыць.
Другім спрэчным аспектам з’яўляецца атаясамліванне паняццяў «прыроджаны» і «гатовы для ўжывання». Хомскі разумее пад прыроджаным «генетычную запраграмаванасць». Ен не мае на ўвазе таго, быццам дзіця нараджаецца з мовай у галаве і адразу здольна размаўляць.Ён лічыць, што там знаходзіцца «схема», якая пачынае працаваць, калі дзіця дасягнула пэўнага этапу ў сваім агульным развіцці. Пры дапамозе гэтай схемы яно аналізуе мову, якую чуе, з большым поспехам, чым калі б яно было зусім
непадрыхтаваным да ўспрыняцця дзіўных гукаў, што вылятаюць з рота дарослых.
Скарыстаем метафару: уявім насенне, якое ўтрымлівае ў сабе здольнасць стаць вяргіняй ці ружай, калі яго пасадзяць і праявяць належны клопат. Хомскі аспрэчвае тое, што «мова расце ў галаве» (Chomsky, 1988, с.55). Ен тлумачыць сітуацыю, цытуючы філосафа XIX стагоддзя Джэймса Харыса:
«Рост ведаў... [хутчэй нагадвае]... рост плода; як бы ні дзейнічалі знешнія прычыны, толькі ўнутраная сіла і намаганні дрэва дадуць пладам магчымасць выспець» (Chomsky, 1986, с.2).
У наступных раздзелах мы падрабязна разгледзім сцверджанне аб тым, што мова ёсць асаблівая, запраграмаваная дзейнасць. Як адзначае Хомскі:
«Ніхто не палічыць дзіўным пытанне: якая генетычная інфармацыя тлумачыць той факт, што ў нас замест крылаў растуць рукі? А чаму павінна шакіраваць тое, што падобнае пытанне задаецца ў адносінах да розуму і здольнасці разважаць?» (1979, с.84).
Заўвагі пад тэкстам:
1.	Літаральны пераклад — * Млекакормячыя, якія гавораць» (Тут і далей — заўвагі перакладчыкаў, рэдактара і навукоВага рэдактара).
2.	У беларускай мове, як і ў многіх іншых, дапускаецца сінанімія слоў ямова» іямаўленне», чымікарыстаюцца перакладчыкі, каб пазбегнуць стылёвай аднастойнасці.
3.	Прозвішча вядомага амерыканскага лінгвіста і палітолага перадаецца ва ўсходнеславянскіх мовах па-рознаму. У лінгвістычных быданнях яго транслітэруюць згодна з правіламі нямецкай мовы, і яно пішацца «Хомскі». У палітычных і паліталагічных выданнях яно транскрыбіруецца і гучыць як яЧомскі». Паколькі гэта прозвішча слаНянскага паходжання, то мы аддалі перавагу першаму варыянту.
4.	«Мне не не няма чаго сказаць, але гэта нармальна, Добрай раніцы, добрай раніцы, добрай раніцы».
5.	У тэксце мы будзем прыводзіць або беларускія адпаведнікі англійскіх прыкладаў, або паралельныяварыянты, або пакінем фрагменты арыгінала, калі адзкватны пераклад немагчымы. (Апошняе пры розніцы граматык англійскай / беларускай моў ды яшчэ ў такой галіне як лінгвістыка — з'ява нярэдкая.)Па гэтай жа прычыне будзе апушчана частка схем 7 прыкладаў (Заўвага рэдактара).
6.	Каб паспець на цягнік, Джордж шалёна мчаўся на вакзал.
7.	Рэпарцёры, нанятыя Джорджам шалёна мчаліся на вакзал.
8.	Дрэсіраваныя блошкі могуць быць пацешнымі. Гульня ў блошкі можа быць пацешнай.
9.	Are, is — формы дзеяслова «быць» у англійскай mode.
10.	Ледзі, якія прыбіраюць могуць быць чароўнымі. Прыбіраць ледзі можа быць чароўным.
2.	ЖЫВЁЛЫ, ЯКІЯ СПРАБУЮЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ
Ці толькі людзі маюць мову?
Мурашкі, якая размаўляе па-французску, па-ямайску і па-грэчаску, не існуе. А чаму?
РобертДЭСНАС
Мяркуючы па газетах і папулярных выданнях, існуе вялікая колькасць жывёл, якія размаўляюць: гаворачыя папугаі, гаворачыя дэльфіны, нават гаворачыя рыбы:
«Эн, Эн, бяжы хутчэй,
Тут на патэльні рыба размаўляе!»
(Уолтэр Дэ Ля Мара)
Зразумела, што слова «размаўляць» можна ўжываць у двух цалкам розных значэннях. 3 аднаго боку, яно можа азначаць проста «вымаўляць словы», як, напрыклад, у выразе: «У Арчыбальдаёсцьгаворачы папугай, які крычыць «Ліхана цябе!», калі яго зачэпіш. 3 другога боку, яно азначае «ўжываць мову свядома». Папугаі, скажам, здольны «размаўляць» у першым значэнні гэтага слова. Аднак псіхалінгвісты хацелі б ведаць, ці здольны жывёлы і птушкі «размаўляць» і ў другім значэнні. Іх цікавіцьгэтаўякасці адказу на пытанне: ці з’яўляемся мыадзінымі істотамі, якія маюць мову? Калі так, дык ці толькі мы адны здольны ёю авалодаць?
Гэты раздзел прысвечаны наступным пытанням. Па-першае, сістэма камунікацыі жывёл параўноўваецца з чалавечай мовай, каб вызначыць, ці можнасапраўды гаварыць аб мове жывёл. Падругое, разглядаюцца ^азнастайныя спробы навучання жывёл мове. Наша мэта — высветліць, ці толькі людзі маюць мову, ці выдзяляемся мы біялагічна як «гаворачыя млекакормячыя».
Вядома, калі мы выявім, што жывёлы сапраўды размаўляюць, нам гэта не дасць аніякай карысці, як і той факт, што наша ўменне плаваць брасам нічога не гаворыць нам аб прыроджанай
30 Жы&ёлы, якія спрабуюць размаўляць здольнасці жаб плаваць. Альбо, як едка заўважаюць Фодар, Бівер і Гарэт,
«калі сабаку можна навучыць хадзіць на задніх лапах, то гэта не азначае, што прамахаджэнне генетычна ўласціва людзям. Тое, што мы можам навучыцца свістаць, як жаўранак не аспрэчвае непаўторнасці птушыных спеваў» (Fodor, Bever і Garret, 1974 с.451).
I наадварот, калі мы выявім, што жывёлы не размаўляюць, гэта будзе доказам думкі, што мова ўласціва толькі людзям. Мы не ўпадаем у неўратычную крайнасць і не сцвярджаем, што людзі ва ўсім пераўзыходзяць астатніх зямных істот, як гэта часам прапаноўваецца. Мэта гэтагараздзелабольшсур’ёзная. Некаторыя жывёлы, да прыкладу дэльфіны і шымпанзэ, маюць высокі ўзровень інтэлекту. Калі, нягледзячы на гэта, мы выявім, што мова выходзіць за межы іх здольнасцей, значыць, мы, магчыма, знайшлі ўказанне натое, што мова — генетычна запраграмаваны від дзейнасці, які ў значнай ступені незалежны ад агульнага інтэлекту.
Ці размаўляюць жывёлы ад прыроды?
Наша першая задачаў тым, каб выявіць, ці маюць якія-небудзь жывёлы ад прыроды сапраўдную мову. Для гэтага мы павінны параўнаць чалавечую мову з камунікацыяй жывёл, што ўздымае шэраг, магчыма, невырашальных пытанняў. Два з іх трэба разгледзець ўважліва, перш чым мы дадзім ясны адказ на пытанне, ці здольны жывёлы размаўляць ад лрыроды.
Першая праблема, якую мы павінны закрануць, наступная: сістэмы, якія мы параўноўваем, адрозніваюцца колькасна ці якасна? 3 аднаго боку, чалавечая мова магла паступова развівацца з прымітыўных сродкаў жывёльнай камунікацыі ў безупыйным працэсе росту; гэты пункт гледжання часам называюць «тэорыяй бесперапыннасці». 3 другога боку, яна можа быць чымсьці зусім адрозным ад нашай асноўнай жывёльнай спадчыны і накладацца на яе. Гэта так званая <тэорыя перарывістасці».
Тэорыя бесперапыннасці сцвярджае, што мова развілася з прымітыўнай сістэмы гукавых сігналаў — такіх, якімі зараз карыстаецца малпа. Яна таксама дапускае, што людзі пачыналі з простых крыкаў, кожны з якіх абазначаў штосьці сваё, напрыклад: «Небяспека!», або «Ідзі за мной!», або «Не чапай гэтую жанчыну, яна мая!». Гэтыя крыкі паступова ўдасканальваліся і ўрэшце развіліся ў мову. Магчымая прамежкавая стадыя назіраецца ў крыках малпы-равуна. Гэтая малпа мае некалькі крыкаў-сігналаў трывогі ў залежнасці ад віду небяспекі (Struhsaker, 1967). Крык «Ч а т а» абазначае, што побач знаходзіцца
гадзюкаабо кобра. «Р р а п» папярэджваеаб набліжэнні арла, «Ч ы р п» — ільвоў і леапардаў. Менш трывожны сігнал «Ух» інфармуе аб набліжэнні плямістай гіены або абарыгена племені масаі. Як мяркуюць некаторыя вучоныя, вельмі малая розніца паміж крыкам трывогі, які папярэджвае аб набліжэнні ядавітан змяі, і ўжываннем яго як слова для абазначэння змяі.
Магчыма і яшчэ адно тлумачэнне гэтых гукавых сігналаў. Малпы могуць проста адрозніваць ступень небяспекі. Яны баяцца гадзюк, больш чым арлоў, і гэтак далей. Такое тлумачэнне вынікала з наступнага эксперымента. Схаваны гучнагаварыцель перадаваўзапісы разнастайныхтрывожныхкрыкаў. Калімалпыравуны чулі крык «Ч а т а», яны ўставалі на заднія лапы і аглядаліся вакол сябе, шукаючызмяю. Пачуўшы «Р р а п»,яны хаваліся ў траву, як пры набліжэнні арла. А калі гучаў «Ч ы р п» — папярэджванне аб пагрозе льва або леапарда, яны nacnenwjiea караскаліся на дрэва (Seyfarth, Cheney and Marler, 1980, 1980-a). Такім чынам, малпы сапраўды маюць адпаведныя сігналы для кожнага тыпу ворага.