Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
На практыцы ўсё не так проста, зазначае Хомскі. Ён крытыкуе пазіцыю Скінэра па двух напрамках. Па-першае, паводзіны пацукоў у скрынках не маюць адносін да разумення чалавечай мовы. Па-другое, Скінэр істотна памыляецца ў сваім разуменні прыроды мовы.
Недарэчнасць вопытаў з пацукамі.
Хомскі зазначае, што просты і выразны ланцуг падзей, які назіраўся ў скрынцы з пацукамі, не мае ніякага дачынення да
мовы. А тэрміналогія, што ўжываецца ў гэтых эксперыментах і пераносіцца на сферу чалавечай мовы, аказваецца безнадзейна блытанай.
Напрыклад, адкуль вядома, што гледзячы на прыгожую карціну чалавек абавязковаўсклікне: «Якая прыгожая карціна!» Можа, ён скажа: «Яна не падыходзіць да шпалераў», «Яна надта нізка вісіць», «Яна агідная». Скінэр мог бы запярэчыць, што калі не прыгажосць карціны «кантралявала» выказванне, то спалучальнасць са шпалерамі, яе вышыня, яе агіднасць. Але гэта робіць ідэю «кантролю» амальбяссэнсавай: давядзеццаспачатку пачуць выказванне, перш чым выявіць, што яго кантралявала. Гэта зусім не падобна на прадказальныя паводзіны пацукоў, якія абавязкова прарэагуюць на пэўны стымул, напрыклад, на мігаючае святло, фіксаваным адказам.
Другая праблема заключаецца ў тым, што пацукоў рэгулярна ўзнагароджвалі. Зразумела, што дзеці неатрымліваюць пачастункаў за правільнае выказванне. Аднак ідэя ўзнагароджання, ці падмацавання (боянападмацоўваенавучаннепэўным паводзінам), у людзей можа натуральна расшырыцца да пахвалы альбо неадабрэння. Можна меркаваць, што бацькі ўсміхаюцца і гавораць: «Так, дарагі, ты малайчына», калі дзіця выказваецца правільна. Але як быць у такім выпадку з ідэяй адабрэння, калі нікога няма побач з дзіцем, бо, як можна заўважыць, дзеці часта размаўляюць самі з сабою? Скінэр выказвае думку, што ў такіх выпадках дзеці падсвядома «падмацоўваюць» с а м і с я б е, ведаючы, што вымаўляюць гукі, пачутыя ў размове дарослых. Такім чынам, ідэя падмацавання здаецца досыць сумніцельнай, бо, выходзіць, у сапраўднай узнагародзе няма патрэбы, на яе дастаткова толькі спадзявацца ці ўявіць сабе. Г эта, вядома, нельга параўнаць з падкормкай, што даецца пацукам пры адэкватным рэагаванні.
Даследаванні Роджэра Браўна і яго памочнікаў дадалі яшчэ больш праблем да скінэраўскага паняцця падмацавання (Brown, Cazden, Bellugi, 1968). Паназіраўшы заўзаемаадносінамі маці — дзіця, яны адзначылі, што бацькі часцей ухваляюць фразы праўдзівыя, а не проста правільныя з пункту гледжання граматыкі. Такім чынам, выказванне хлопчыка: «Мішка насок», пры тым, што цацачнь'і мядзведзь будзе ў наску, маці хутчэй за ўсё ўспрыме з пахвалой. Аднак калі б дзіця вымавіла граматычна правільны сказ: «Паглядзі, Мішка надзеў насок» і паказала на мядзведзя б е з яго, яно сутыкнулася б з неадабрэннем. Іншымі словамі, калі б адабрэнне і неадабрэнне дзейнічалі так, як мяркуе Скінэр, трэба было б чакаць, што дзеці вырастуць праўдзівымі, але з няправільнай граматыкай. На самай справе атрымліваецца наадварот.
Яшчэ адна праблема, якая ўзнікае пры параўнанні паводзін пацука і чалавека, заключаецца ў вызначэнні паняцця с і л ы р э а к ц ы і. Калі пацук навучаецца рэагаваць на пэўную знешнюю з’яву, ступень засваення ўрока можа быць вызначана ў катэгорыях хуткасці, сілы і частаты націскання на рычаг. Скінэр мяркуе, што падобныя паказчыкі можна выявіць у некаторых рэакцыяхчалавека. Напрыклад,чалавек, якому паказалі каштоўны твор мастацтва, можа, на радасць уладальніка, гучна ўсклікнуць: «Выдатна!» Хомскі заўважае:
«Аказваецца зусім неабавязкова, каб уразіць уладальніка гучным, высокім голасам, некалькі разоў і без затрымкі выгукнуць «Выдатна!» (высокі паказчык рэакцыі). 3 такім жа эфектам можна моўчкі і доўга разглядаць карціну, а потым ціха вымавіць «Выдатна!» — мяккім, нізкім голасам (згодна вызначэнню, вельмі нізкі паказчык рзакцыі)» (Chomsky, 1959, с.35).
Хомскі карыстаўся гэтым і аддобнымі аргументамі, каб паказаць недарэчнасць эксперыментаў Скінэра ў дачыненні да моўных праблем. Магчыма, «недарэчнасць» — занадта моцнае слова, бо ўнекаторыхсферах выкарыстання мовы сапраўды дзейнічае звычка. Хтосьці, напрыклад, абавязкова скажа «Чорт!», калі выпусціць з рук сырое яйка, ці «Дабранач», ідучы спаць, ці «Лонданскі транспарт з кожным днём працуе ўсё горш», стоячы на аўтобусным прыпынку. А ў адной з песень «Бітлз» засмучаны герой толькі і гаворыць, што «Добрай раніцы»:
«I’ve got nothing to say but it’s OK, Good morning, good morning, good morning»4.
Нягледзячы на падобныя трывіяльныя выключэнні, мова — куды больш складаная і менш прадказальная з’ява, чым прапаноўвае тэорыя Скінэра.
Прырода мовы
Што надае мове яе унікальны характар? Ёсць шмат відаў чалавечай дзейнасці, напрыклад, кіраванне аўтамабілем або вязанне, спосабы навучання якім нагадваюць навучанне пацука націскаць на рычаг. Чаму гэтак жа не абысціся з мовай?
Хомскі адзначае некаторыя адметныя ўласцівасці мовы ў сваёй рэцэнзіі на кнігу Скінэра, дзе ён мяркуе, што Скінэр не меў права разважаць аб прычыннасці вербальных паводзін, бо ў яго даволі слабае ўяўленне пра характар гэтых паводзін:
«Не маесэнсу разважацьаб працэсе засваення без куды большага разумення прадмета засваення» (Chomsky, 1959, с.55).
Пазней Хомскі разглядаў прыроду мовы ў шэрагу сваіх работ (Chomsky, 1972, 1980, 1986, 1988). Ён падкрэслівае думку аб тым, што мова карыстаецца структурназалежнымі аперацыямі. Пад гэтым маецца на ўвазе, што пабудова моўных канструкцый не зводзіцца да простага спалучэння слоў. Кожны сказ мае патаемную ўнутраную структуру, якую чалавек павінен «бачыць».
Каб лепш уявіць сабе, што маецца на ўвазе пад с т р у к турна-залежным іаперацыямі.карыснаразгледзець структурна-незалежныя аперацыі.
Дапусцім, на Зямлю прыляцела марсіянка, якая спрабуе вывучыць англійскую мову. Яна можа пачуць наступны сказ:
AUNT JEMIMA HAS DROPPED HER FALSE TEETH DOWN THE DRAIN.
(Цётка Джэміма ўпусціла сваю штучную сківіцу ў вадасцёк)1 і адпаведнае пытанне:
HAS AUNT JEMIMA DROPPED HER FALSE TEETH DOWN THE DRAIN?
(Ці ўпусціла цётка Джэміма сваю штучную сківіцу ў вадасцёк?)
Калі гэта разумная марсіянка, яна пачне разважаць аб правілах фарміравання пытанняў у англійскай мове. Яе першай версіяй будзе тая, што ў англійскай мове існуе наступнае правіла: «Каб сфарміраваць пытанне, знайдзі ў сказе слова «has» і пастаў яго ў пачатак». На першы погляд гэты прыём, здаецца, спрацоўвае. Напрыклад, сказ:
PETRONELLA HAS HURT HERSELF (Петранела ўдарылася) пераўтворыцца ў правільнае пытанне:
HAS PETRONELLA HURT HERSELF? (Ціўдарылася Петранела?)
Аднак гэта памылковая стратэгія, бо згодна з ёй, марсіянка пераўтворыцьсцверджанне:
THE MAN WHO HAS RUN AWAY SHOUTING WAS ATTACKED BY A WASP
(Чалавек, які ўцёк крычучы, быў атакаваны асою)
у пытанне:
*HAS THE MAN WHO RUN AWAY SHOUTING WAS AT­TACKED BY A WASP? якое гучыць не па-англійску. (Зорачка сведчыць пра немагчымасць існавання такога сказа.)
20 Вялікі аўтаматычны граматызатар
Паглядзеўшы на сказ з цёткай Джэмімай яшчэ раз, марсіянка выкажа новую здагадку: «Каб сфарміраваць пытанне, пастаўце трэцяе слова ў пачатак сказа». I зноў на першы погляд усё правільна, бо такі сказ, як
THE ALLIGATOR HAS ESCAPED (Алігатар уцёк)
пераўтворыцца ў слушнае пытанне:
HAS THE ALLIGATOR ESCAPED? (Ці ўцёк алігатар?)
Toe, што падобны прыём забяспечвае правільнасць пытання, відавочна, з'ява выпадковая, бо, згодна з ім, можна стварыць мноства бессэнсоўных сказаў. Напрыклад, сказ
SLUG ARE SLIMY (слімакі слізкія)
будзе гучаць як
*SLIMY SLUG ARE?
Марсіянка памылілася ў сваіх разважаннях, бо карысталася структурна-незалежнымі аперацыямі — стратэгіяй, што абапіралася выключна на механічны падлік або на звычайнае канструяванне без ўліку ўнутранай структуры сказаў. Каб зразумець прынцып фарміравання пытанняў, марсіянка найперш павінна была б зразумець, што кожнае з наступных слоў і спалучэнняў — ЦЁТКА ДЖЭМІМА, ЧАЛАВЕК, ЯКІУЦЕК КРЫЧУЧЫ, СЛІМАКІ — паводзіць сябе як элемент структуры. Пры гэтым колькасць слоў у спалучэннях істотнай ролі не адыгрывае, так што падлік не дапаможаправільнасфармулявацьпытанне. У вышэйпрыведзеных (хоць і не ва ўсіх) англійскіх сказах правільней было б узяць слова, якое ідзе за першым элементам структуры, і паставіць яго на пачатак.
AUNT JEMIMA

HAS

DROPPED HER FALSE TEETH DOWN THE DRAIN
THE MAN WHO RUN AWAY SHOUTING

WAS

ATTACKED BY A WASP
SLUG

ARE

SLIMY
MARY

HAS

SWALLOWED A SAFETY PIIV
Такое рашэнне для людзей, валодаючых англійскай мовай, можа падацца відавочным, аднак зусім няясна, чаму мова
Вялікі аўтаматычны граматызатар 21 паводзіць сябе гэткім чынам. Як адзначае Хомскі,
«вынік з пэўнага пункту гледжання здзіўляючы. Заўважце, структурна-залежныя аперацыі не маюць ніякіх пераваг у сэнсе камунікатыўнай эфектыўнасці і «прастаты». Калі 6 нам прыйшлося, скажам, стварыцьмову для фармальных маніпуляцый з камп’ютэрам, мы б, канечне, аддалі перавагу структурна-незалежным аперацыям. Іх лягчэй ажыццяўляць, бо адзінае, што патрабуецца, — знаходзіць словы ў сказе, не звяртаючы ўвагі на структуры, у якіх яны знаходзяцца, — структуры, фармальна ніяк не выяўленыя ў сказе» (Chomsky, 1972-а, с.ЗО).
Здзіўляе, аднак жа, наступнае: дзеці, авалодваючы мовай, здаецца, падсвядома разумеюць, што мова выкарыстоўвае структурна-залежныя аперацыі. На першы погляд, можначакаць, што дзецям, яктой марсіянцы, давядзецца пераадольваць доўгую фазу праверкі гіпотэз,але гэтага не адбываецца. Восьчаму Хомскі прыйшоў да высновы, што людзі, магчыма, ад прыроды маюць уяўленне пра гэтую асаблівасць.
Маючы падобныя факты, натуральна выказаць ідэю, што структурна-залежныя аперацыі з’яўляюцца часткай прыроджанага механізму, які розум прымяняе для аналізу фізічных дадзеных (Chomsky, 1972-а, с.ЗО).
Гэтыя веды, як ён лічыць, з’яўляюцца часткай біялагічнай спадчыкы дзіцяці, часткай яго моўных здольнасцей (Chomsky, 1988, с. 45).
Структурна-залежная прырода аперацый, якія выкарыстоўваюцца ў мове, тым больш надзвычайная, што часам немагчыма знайсці ключ да разумення структуры. 3 дапамогай эксперыментаў псіхалінгвісты выявілі, што слухачам няма патрэбы спадзявацца на слыхавыя апоры для выяўлення асноўных структурных падзелаў. Напрыклад, Гарэт, Бівер і Фодар(1966) пабудавалі два сказы, кожны з якіх змяшчаўсловы: GEORGE DROVE FURIOUSLY TO THE STATION.