Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
У наступным раздзеле разглядаецца пытанне, ці ёсць нейкія біялагічныя доказы гэтай унікальнай здольнасці авалодваць мовай.
Заўвагі пад тэкстам:
1. Ад грэчаскага antiphonos (якігучыць у адказ). Так называюцца спевы, калі па чарзе спяваюць два хоры або хор і саліст.
3.	БАБУЛІНЫ ЗУБЫ
Ці ёсць біялагічныя прыкметы запраграмаванасці мовы?
»Бабуля, а чаму ў цябе такія вялікія зубы?» — спытала Чырвоная Шапачка.
каб хутчэй цябе з’есці», — адказаў воўк.
Калі жываяістотаадпрыроды запраграмаванадаякога-небудзь тыпу паводзін, у будове яе цела павінны быць біялагічныя прыкметы гэтага. Зусім не выпадкова ў рыб тулава абцякальнае і гладкае, з плаўнікамі і дужым хвастом. Іх цела структурна прыстасавана для таго, каб хутка рухацца ў вадзе. Тое самае ў кітоў і дэльфінаў, хоць іх эвалюцыя была зусім інакшай. Калі ж вы знойдзеце нежывую птушку або камара і ўважліва разгледзіце крылы, вы зразумееце, чаму палёт — іх звычайны спосаб перамяшчэння.
Аднак не трэба перабольшваць уплыву прыроднай праграмы. Біялагічныя прыкметы не такія ўжо істотныя. Іх праявы змяняюцца ў шьірокім спектры, розняцца ад істоты да істоты і залежаць ад віду дзейнасці. Напрыклад, нішто ў будове цела птушак не падкажа, што яны ўюць гнёзды. Здараецца жывёлы паводзяць сябе насуперак таму, чаго можна чакаць, зыходзячы з іх фізічнай будовы: павук Ghost spider мае вельмі доўгія ногі, але тчэ сваё павуцінне з кароценькіх пасмаў. Такія ногі здаюцца вельмі нязручнымі, неадпаведнымі павуцінню. Павук Orb spider, у якога ногі вельмі кароткія, наадварот, пляце павуцінне з доўгіх ніцяў і, здавалася б, робіць непамерныя намаганні, каб перайсці з аднаго краю павуціння на другі (Duncan, 1949, цыт. naLenneberg, 1967, с.75). Да таго ж мы можам убачыць і такія адрозненні паміж відамі, якія нельга растлумачыць відавочнымі адрозненнямі ў паводзінах. У шымпанзэ, бабуінаў і чалавека будова знешняга вуха розная, чаму нельга знайсці тлумачэння. Аднак такая непрадказальнасць не універсальная і не азначае, што трэба ўхіляцца ад пошуку біялагічных прыкмет, звязаных з маўленнем, хоць мы і павінны ўяўляць сабе, што не знойдзем нічога падобнага да вялікай скрынкі з надпісам «МОВА».
Змены ў форме, або структурныя змены, — найбольш выразныя паказчыкі прыроджанай запраграмаванасці паводзін. Але мы таксама павінны звярнуць увагу на фізіялагічную адаптацыю — змены ў цялесным функцыяніраванні, у такіх працэсах, як рытм сэрца і дыхання. У першай палове гэтага раздзела разгледзім тыя часткі чалавечага цела, у якіх варта шукаць прыкметы адаптацыі да мовы. Мы праверым органы, задзейнічаныя, каб размаўляць і планаваць маўленне: рот, галасавыя звязкі, лёгкія, мозг.
Другая частка гэтага раздзела іншая. У ёй разглядаюцца тыя аспекты мовы, якія патрабуюць складаных нейраматорных працэсаў. Робіцца відавочным, што каардынаванне, неабходнае для гэтых працэсаў, мабыць, немагчымаебезбіялагічнай адаптацыі.
Рот, лёгкія, шэрае рэчыва
Калі мы прыгледзімся да органаў, якія ўдзельнічаюць у маўленні, то зробім вывад, што чалавек знаходзіцца недзе паміж відавочнай структурнай адаптацыяй птушак да лёту і ўяўнай адсутнасцю сувязі паміж віццём гнёздаў і будовай птушынага цела. Гэта азначае, што ў будове чалавечага мозга і галасавога апарату ёсць некаторыя асаблівасці. Адных іх недастаткова, каб даказаць, што чалавек можа гаварыць. Але калі мы адпачатку прымем за аснову, што ўсе людзі размаўляюць на якой-небудзь мове, то большасць загадкавых біялагічных асаблівасцей знойдзе сабе тлумачэнне. Іх можна разглядаць як частковую прыстасаванасць цела да працэсаў маўлення (Lenneberg, 1967; Lieberman, 1975, 1984).
Напрыклад, зубы ў чалавека значна адрозніваюцца ад зубоў іншых жывых істот. Яны аднолькавай велічыні і размешчаны шчыльным роўным радком. Яны прамыя і не хіляцца ўперад, a верхні і ніжні рады зыходзяцца Такая будова здзіўляе: яна зусім не патрэбна для таго, каб е с ц і. Але роўна пастаўленыя зубы аднолькавай велічыні, якія кэанаюцца адзін аднаго, вельмі зручныя, каб вымаўляць некаторыя гукі, такія як, напрыклад, [s], [f], [v], атаксама [sh] (як у s h u t), [th] (як y t h i n) i некаторыя іншыя. Губы чалавека маюць развітыя мышцы больш складанага перапляцення, чым у іншых прыматаў. Рот адносна малы і можа хутка адкрывацца і закрывацца. Гэта дазваляе лёгка вымаўляць такія гукі, як [p] і [b], для якіх трэба цалкам перакрыць губамі струменьпаветра,а потым раптоўназняцьціск,адкрываючы рот. Чалавечы язык тоўсты, мускулісты і рухомы ў адрозненне ад доўгага і тонкага языка малпаў. Перавага тоўстага языка ў тым, што ім можна мяняць велічыню ротавай поласці, а гэта дазваляе вымаўляць вялікую колькасць разнастайных гукаў.
Здаецца, што чалавечыя істоты ад прыроды прыставаны да
таго, каб утвараць в я л і к у to колькасць разнастайных гукаў, — хутка і не губляючы кантролю над імі. Наш рот мае такія асаблівасці, якія ў вялікіх малпаўабо іншыя, або іх зусім няма. Нельга не згадзіцца з каментарыем аўтара XIX стагоддзя:
«Якая цудоўная рэч — мова! Язык такі паслухмяны (прымае любую форму, якую ні пажадаюць), зубы, губы, паднябенне — усё гатова дапамагчы; гэтак збіваюцца гукі голасу ў шчыльныя часцінкі, якія мы завём зычнымі, і даюць прастору адмыслова сфарміраванаму дыханню, якое мы завём словам» (Oliver Wendell Holmes, цыт. па Critchley, 1970).
Яшчэ адно значнае адрозненне паміж чалавекам і малпай датычыцца гартані, дзе знаходзяцца галасавыя звязкі. Дзіўна, але яны пабудаваны прасцей, чым у іншых прыматаў. I ў гэтым ёсцьсвая перавага. Паветра можа вольна рухацца праз іх, а потым праз рот і нос, і яму не замінаюць ніякія адросткі. 3 біялагічнага пункту гледжання абцякальнасць і спрашчэнне часта з’яўляюцца паказчыкам спецыялізацыі для якой-небудзь мэты. Напрыклад, капытныя жывёлы маюць менш пальцаў, а ў рыб наогул няма канечнасцей. Таму абцякальнасць чалавечай гартані можа быць прыкметай прыстасавання яе да маўлення. Але мы плацім даволі вялікую цану за наш спецыялізаваны ларынкс. Малпы ізалююць рот ад дыхальнага горла і дыхаюць, калі ядуць. Чалавек жа не здольны так зрабіць, і таму ежа можа трапіць у дыхальнае горла, што бывае небяслечным (Lieberman, 1972).
А зараз мы пяройдзем да лёгкіх. I хоць у іх будове няма нічога асаблівага, здаецца, наша дыханне надзвычай добра прыстасавана да маўлення. У большасці жывёл дыхальная сістэма вельмі дакладна збалансавана. Чалавек жа, застаючыся пад вадой больш за дзве хвіліны, можа патануць. А калі ён будзе празмерна часта дыхаць на працягу пэўнага часу, то можа страціць прытомнасць і нават памерці. Але калі мы лачынаем гаварыць, рытм дыхання прыкметна мяняецца без відавочнага для нас дыскамфорту. Колькасць удыхаў у хвіліну змяншаецца. Удых значна паскараецца, а выдых — запавольваецца. Тым не менш, людзі часта размаўляюць гадзінамі без аніякіх небяспечных для сябе вынікаў. Калі дзіця пачынае граць на флейце або трубе, яго трэба вельмі старанна вучыць тэхніцы дыхання, але ніхто не вучыць двухгадовага малога таму, як прыстасаваць сваё дыханне да размовы. Нельга нават сказаць, што з’явілася раней — маўленне ці адаптацыя дыхання да яго. Як запытаў аднойчы Ленеберг (1967, с.81): «Ці не тамуўаслоўтак добраатрымліваецца іх «ійа» на ўдыху і выдыху, што ў іх дасканалы механізм дыхання, а, можа, наадварот — спачатку было якраз «ійа»? Адказу на гэта пытанне няма. Але для нас зараз важна толькі тое, што кожнае дзіця, якое нарадзілася ў XX стагоддзі, мае дыхальны механізм,
Бабуліны зубы 57 «біялагічна арганізаваны» для маўлення.
Здаецца, што ў будове рота, гартані і лёгкіх ёсць бясспрэчныя паказчыкі таго, што мы размаўляем натуральна. Аднак прыгледзімся да чалавечага мозга. У якой ступені ён запраграмаваны на маўленне?
Наш мозг моцна адрозніваецца ад мозга іншых жывёл. Ён больш важыць, у яго большая плошча складак кары (кортэксо), знешняга слоя шэрага рэчыва, што акружае ўнутранае ядро стваламозга. Вядома, велічыня самапасабе — нетакі ўжо істотны фактар. Сланы і кіты маюць мозг большы, чым у чалавека, але яны не размаўляюць. Праўда, у сланоў і кітоў і цела значна большае, таму некаторыя даследчыкі прапанавалі ўзяць за аснову адносіны вагі мозга да вагі цела. На першьі погляд такі падыход абяцаўбыць выніковым. Слушна дапусціць, што высокія паказчыкі суадносін мозг/цела сведчаць аб высокіх інтэлектуальных здольнасцях, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца перадумовай мовы, асабліва калі ўлічыць, што ў дарослага чалавека мозг займае больш за два працэнты ад агульнай вагі цела, між тым як у дарослага шымпанзэ ён займае менш як адзін працэнт. Але гэтыя суадносіны могуць прывесц да памылковых вывадаў. Некаторыя жывёлы маюць прыстасаванне для таго, каб назапашваць і несці з сабой вялікія рэзервы энергіі, і гэта робіць іх целы занадта важкімі. Вярблюды, напрыклад, не дурнейшыя за коней толькі з-за таго, што ў іх ёсць вялізныя гарбы.
Аднак, незалежна ад самой праблемы.суадносіны мозг/цела не могуць быць рашаючым фактарам у дачыненні да мовы, таму што можна знайсці такіх маладых шымпанзэ і чалавечых дзяцей, якія маюць аднолькавыя суадносіны мозг/цела, але дзіця гаворыць, а шымпанзэ — не. Найбольш яскравым доказам з’яўл яецца параўнанне трохгадовага шымпанзэ і дванаццаці гадовага карліка-нанацэфала — чалавека, у якога з-за генетычных дэфектаў рост складае каля 760 см. Хаця шымпанзэ і карлік маюць аднолькавую вагу мозга і цела (і таму аднолькавыя прапорцыі мозг/цела), карлік размаўляе, хоць і трохі абмежавана, a шымпанзэ — не.

мозг (кг)
цела(кг)
суадносіны
чалавек:13,5 года
1,35
45
1:34
карлік, 12 год
0,4
13,5
1:34
шымпанзэ: 3 гады
0,4
13,5
1:34
(Lenneberg, 1967, с.70)
Гэтыя лічбы пераканаўчадаводзяць, што розніцапаміжчалавечым і малпавым мозгам не колькасная, а якасная.
На першы погляд мозг малпы і мозг чалавека мае пэўнае падабенства. Як і ў 'шэрага іншых жывёл, чалавечы мозг падзелены на ніжэйшуюсекцыю, або мазгавы ствол, і вышэйшую секцыю, або цэрэбрум. Мазгавы ствол падтрымлівае жыццядзейнасць цела, кантралюючы дыханне, сэрцабіццё і гэтак далей. Кот, у якога выразалі верхнюю секцыю мозга, але пакінулі некранутым ствол, мог усё ж піць малако, адхопліваць свае лапы ад калючак. Вышэйшая секцыя, цэрэбрум, не з’яўляецца неабходнай для жыццядзейнасці. Задача яе, мабыць, у тым, каб звязваць жывую істоту з наваколлем. Гэта тая частка мозга, дзе, магчыма, знаходзіцца цэнтр арганізацыі мовы.