Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Цэрэбрум падзелены на дзве паловы, цэрэбральн ы я п а ў с ф е р ы, якія звязаны адна з адной шэрагам перамычак. Левая паўсфера кантралюе правую палову цела, a правая паўсфера — левую.
Але абедзве паўсферы працуюць не аднолькава. Гэта было ўпершыню адкрыта больш як стагоддзе назад.
У 1836 годзе ў Мантнелье Франсуа Марк Дакс прачытаў даклад,
дзе паказаў, што параліч правай паловы цела чалавека часта ідзе поруч са стратай маўлення, а пацыенты з паралічам левай паловы звычайна размаўлялі нармальна. Гэта дало падставы лічыць, што левая паўсфера кантралюе не толькі правую палову цела, але таксама і маўленне. Гіпотэза Дакса спраўдзілася. Маўленне звычайна залежыць ад левай, а не правай паўсферы. Але прайшло шмат гадоў, пакуль гэтабыло надзейна пацверджана. Амаль да апошняга часу мы мелі статыстычныя дадзеныя толькі пра выпадковыя назіранні, калі даследчыкі сутыкаліся з хваробамі, пры якіхстрата маўлення суправаждалася правабаковым паралічам.
кг\е ў XX стагоддзі з’явіліся больш вытанчаныя прыёмы. Адзін з іх — аміталнатрыевы тэст, які распрацаваў Вада ў саракавых гадах. Сутнасць тэста ў наступным: пацыента просяць лічыць уголас, а ў гэты час яму ўводзяць барбітурат (натрый амітал) у артэрыю, што падводзіць кроў да адной з палоў мозга. Калі гэта палова задзейнічана ў маўленні, пацыент губляе парадак ліку, і колькі хвілін у яго назіраюцца сур’ёзныя парушэнні мовы. Калі ж гэтая палова не мае дачынення да мовы, пацыент працягвае лік амаль адразу пасля ін'екцыі. Ды хоць гэты тэст вельмі эфектыўны, у ім ёсць элемент рызыкі. Таму яго ўжываюць толькі пры неабходнасці хірургічнай аперацыі на мозгу, напрыклад, у выпадку цяжкай эпілепсіі, і калі хірург хочаведаць, ці не закране ён жыццёва важныя цэнтры. Калі так, ён, хутчэй за ўсё, адмовіцца ад аперацыі.
Больш просты і больш сучасны метад вызначыць, якая паўсфера кантралюе маўленне, — выкарыстацьтэст надыхатычнае (раздзельнае) праслухоўванне (Kimura, 1967). Чалавеку надзяюць навушнікі і адначасова падаюць на іх два розныя словы, кожнае ў сваё вуха. Напрыклад, ён можа чуць «шэсць» адным вухам і «два» — другім. Большасць пацыентаў адрознівалі словы на правае вуха (яно напрамую звязана з левай паўсферай) больш дакладна, чым на левае (яно звязана з правай паўсферай). Гэта, зразумела, не сведчыць пра тое, што правае вуха лепш чуе, бо іншыя, не моўныя, гукі дакладней чуюцца левым вухам. Калі ў кожнае вуха адначасова граюць розныя мелодыі, то пацыент лепш пазнае мелодыю, якую падаюць на левае вуха. Мы выводзім з гэтага, што левая паўсфера з’яўляецца больш прыдатнай для апрацоўкі моўных сігналаў і ў норме з'яўляецца дамінантай маўлення.
Больш сучасная тэхналогія, якая яшчэ толькі распрацоўваецца, — гэта электрадыягностыка (Rosenfield, 1978). Да чэрапа прымацоўваюцца электроды, каб замераць велічыню электрычнай актыўнасці пад імі. Шматлікія эксперыменты паказалі, што на словы больш рэагуе левая паўсфера, а на шумы ці, скажам, механічныя шчаўчкі — правая.
Вынікі назіранняў і тэстаў, апісаных вышэй, здзіўляюча нязменныя. У большасці нармальных чалавечых істот (мабыць, у працэнтаў 90) маўленне знаходзіцца ў левай паўсферы. Гэта не можа быць выпадковасцю.
Далейшыя цікавыя адкрыцці, якія датычацца мовы, паказалі, што лакалізацыя цэнтра маўлення ў левай паўсферы звязана з праварукасцю. Гэта азначае, што большасць людзей праўшы, і ў іх левая паўсфера кантралюе маўленне. У XIX стагоддзі была распаўсюджана думка, што ляўшы павінны мець цэнтры маўлення ў правай паўсферы, і здавалася, што даклад уплывовага нейролага Джона Х’юлінгза Джэксана ў 1868 годзе пацвердзіў гэта. Ён адкрыў страту маўлення ў ляўшы, у якога была пашкоджана правая частка мозга. Але гэты вывад аказаўся паспешным. Як ні дзіўна, у большасці ляўшоў кантроль за мовай таксама ажыццяўляецца пераважна левай паўсферай, хаця сувязі тут не такія простыя. Сярод нямногіх з людзей, у каго цэнтр маўлення знаходзіцца ў правай паўсферы, больш ляўшоў, чым праўшоў.
Лакалізацыя цэнтраў маўлення Праўшы Ляўшы
левая паўсфера	90% і больш 70-90%
правая паўсфера	10% і менш 10-30%
Penfield and Roberts, 1959; Langwill, 1973; Milner, Branch and Rasmussen, 1964.
Гэтыя лічбы паказваюць, што, па-першае, звычайна мова і вядучая рука кантралююцца адной і той жа паўсферай (была выказана думка, што цяжкасці з мовай і пісьмом бываюць у дзяцей, у якіх абедзве паўсферы паміж сабой не звязаны); падругое, у будове мозга заўважана тэндэнцыя да лакалізацыі моўных цэнтраў у левай паўсферы, нават калі гэта можа прывесці да парушэння звычайнай сувязі паміж месцам цэнтра маўлення і праваабо леварукасцю.
Сучасныя даследаванні накіраваны на тое, каб выявіць, ці павінны ўсе моўныя працэсы адбывацца ў адной паўсферы і ці незнаходзяцца некаторыя другарадныя лінгвістычныяздольнасці ў недамінантнай палове мозга. Група даследчыкаў з Манрэаля (Канада) заявіла, што ў дзесяці пацыентаў выяўлены моўныя цэнтры ў абедзвюх паловах мозга. Аміталнатрыевы тэст паказаў
парушэнне маўлення ў гэтых пацыентаў незалежна ад таго, у якую палову мозга прэпарат уводзіўся. Цікава, што ўсе пацыенты свабодна валодалі як правай, так і левай рукой (Vilner, Branch and Rasmussen, 1964).
Іншыя даследчыкі выказалі думку, што правая паўсфера мае абмежаваны моўны патэнцыял, які ў звычайных абставінах знаходзіцца ў латэнтным стане, але можа пры неабходнасці актывізавацца. Пацыенты, якім цалкам выдалілі левую паўсферу, спачатку не размаўляюць. Але з цягам часу яны набываюць абмежаваны слоўнік і здольнасць разумець некаторыя рэчы, хаця ў іх і захоўваюцца цяжкасці з маўленнем (Kinsbourne, 1975). Так што і правую паўсферу нельга лічыць непатрэбнай. Пры яе пашкоджанні пацыенты адчуваюць цяжкасці з інтанацыяй, разуменнем жартаў і метафар (Moskovitch, 1983; Caplan, 1987).
Найбольш вядомыя эксперыменты па гэтай тэматыцы датычацца пацыентаўз «падзеленым мозгам» (Gazzaniga, 1970,1983; Levy, 1979). У выпадках цяжкай эпілепсіі часам неабходна парушыць сувязь паміж дзвюма паўсферамі. Гэта азначае, што мозг пацыента як бы дзеліцца на два, кожны з якіх кантралюе сваю палову цела незалежна. Мова пацыента можа быць праверана асобна для кожнай паўсферы. Рэч, якую паказваюць у л е в ы м полі зроку, перадаецца толькі н a п р а в а (на нелінгвістычную паўсферу). Але часам пацыент здольны назваць такую рэч. Гэта паказвае, што правая паўсфера мае здольнасць вырашаць простыя задачы называння, але, здаецца, яна не можа апрацоўваць сінтаксіс. Між іншым, вынікі гэтых эксперыментаўаспрэчваюцца. Некаторыя даследчыкі выказалі думку, што пасля таго, як важныя сувязі перарываюцца інфармацыя перадаецца з адной паўсферы ў другую абходнымі шляхамі.
Гэтая латэралізацыя, або лакалізацыя мовы ў адной палове мозга з’яўляецца, такім чынам, пэўнай біялагічнай характарыстыкай чалавечай расы. Спачатку думалі, што яна развіваецца паступова (напр. Lenneberg, 1967). Алесучасныя даследаванні паказваюць, што яна, мабыць, прысутнічае ў чалавеку ад нараджэння (Kinsbourne and Hiscock, 1987). Нават у фетусаў — чалавечых зародкаў, як сцвярджаюць вучоныя, можна знайсці сляды гэтай з’явы: некаторыя ўчасткі левай паўсферы ў іх большыя, чым адпаведныя — правай (Buffery, 1978). Гэтавельмі важныфактдля псіхалінгвістаў, бо часам лічаць, што перыяд латэралізацыі супадае з «крытычным перыядам» у засваенні мовы. (Гэта будзе разглядацца ў раздзеле 4.)
Хаця большасць нейролагаў згаджаецца з тым, што мова ў асноўным звязана з адной лаўсферай, больш дакладная лакалізацыя маўлення яшчэ застаецца прадметам жорсткіх рознагалоссяў. Асноўная цяжкасць у тым, што ўся наяўная
інфармацыя атрымана ад пацыентаў з пашкоджаннямі мозга. A пашкоджаны мозг не можа быць паўнавартым прадстаўніком нармальнага. Пасля ўдару або іншых траўмаў пашкоджанае месца рэдка лакалізуецца. Рана звычайна стварае блакаду, што змяншае падачу крыві ўзоны заёюі павышае ціскперад ёю. Такім чынам, дакладныя сувязі раны з парушэннем мовы часта нельга вызначыць, асабліва калі аднолькавая рана можа прывесці да цяжкіх парушэнняў мовы ў аднаго і толькі нязначна паўплываць на маўленне другога. Гэта прывяло некаторых нейролагаў да думкі, што цэнтр можа «збягаць» ад пашкоджанага месца. Было прапанавана лічыць, што існуюць «рэзервовыя» цэнтры маўлення, якія падтрымліваюцца ў такім стане, што ў выпадку вострай неабходнасці іх можна ўвесці ў дзеянне. Гэта дае вельмі заблытаны малюнак: бы нейкая здань, маўленне знікае з таго месца, дзе, здаецца, яго ўжо знайшлі. Але цяжкасці не спынілі нейролагаў, і ў выніку мы бачым некаторы прагрэс.
У нас ёсць два асноўныя метады даследаванняў: назіранне і эксперымент. Назіранне грунтуецца на няшчасных выпадках і на ласмяротныманалізе. ЧалавекпаіменіФінеасГэйджу 1847 годзе стаўахвярай няшчаснага выпадку: чатырохфутавы жалезны прут стаў часткай пярэдняй левай долі яго галавы. Ён заставаўся там дваццаць гадоў, да самай яго смерці, і чэрап з прутом зараз знаходзіцца ў музеі Гарвардскай медыцынскай школы. I хоць як асоба Гэйдж змяніўся ў горшы бок — ён стаў непрадказальным і ненадзейным, яго мова не пацярпела змен. Гэта дае падставу думаць, што пярэдняя частка мозга не задзейнічана ў мове. 3 другога боку, у 1861 годзе французскі хірург Брака пры пасмяротным ускрыцці заўважыў, што два пацыенты з вельмі цяжкім парушэннем мовы (адзін з іх мог сказаць толькі «tan» (трымай) і «sacre nom de Dieu» (святы Божа), мелі значныя пашкоджанні як раз спераду і крыху вышэй левага вуха, а гэта наводо.'ла на думку, што тая зона (зараз вядомая як «цэнтр Брака») істотная для маўлення,
Эксперыментальная методыка пачалася з наватарскіх работ двух канадскіх хірургаў Пенфілда і Робертса (Penfield, Roberts, 1959). Перш яны сканцэнтравалі сваю ўвагу на выдаленні ў эпілептыкаў непаўнацэнных клетак мозга. Але перад тым яны мусілі ўпэўніцца, што не будуць разбураны клеткі, адказныя за маўленне. Таму яны вельмі асцярожна ўскрывалі чэрап пацыента пры поўнай яго прытомнасці і падводзілі слабы электрычны ток да розных участкаў мозга. Электрычная стымуляцыя такога тыпу звычайна выклікае часовыя збоі адпаведнай функцыі. Так, калі стымулявалі зону, што кантралюе рухомасць ног, пацыент не мог варухнуць нагой. Калі закраналася зона маўлення, пацыент на кароткі час траціў здольнасць гаварыць.