Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
«ІСЦІ ПА АКУЛЯРЫ
ІСЦІ ПА IX
ІСЦІ НАВЕРХ
ІСЦІ ВЫКІНУЦЬ
ІСЦІ ПА КАШУЛЮ
ІСЦІ ПА БОТЫ»
(Weir, 1962)
Яна была расчаравана, калі другі яе сын, Дэвід, аказаўся зусім не такім гаваркім, але ж і ён паступова навучыўся добра размаўляць. Такія мармытанні-паўторы здаюцца неабавязковымі. Дзеці вельмі ацоозніваюцца паміжсабоюў тым, колькі «моўных трэніровак» яны выкарыстоўваюць (Kuczaj II, 1983).
Такім чынам, мы разгледзелі чатыры з шасці характарыстык паводзін, якія біялагічна запраграмаваны (яны пералічаны ў пачатку раздзела). Здаецца, усе гэтыя асаблівасці характэрныя для мовы. Зараз мы падышлі да пятага пункта: «у станаўленні паводзін назіраецца пэўная паслядоўнасць вех, якія звычайна можна суаднесці з узростам і іншымі аспектамі развіцця». Для яе мы вьілучым асобную частку.
Прадвызначаная праграма
Мабыць, усе дзеці праходзяць праз серыю больш ці менш фіксаваных стадый, калі засвойваюць мову. Узрост, у якім дзеці дасягаюць кожнай са стадый, або вех, можа быць
розным, але адносная храналогія застаецца той жа.
У норме вехі змяняюцца ў адным і тым жа парадку, хаця прамежкі паміж імі могуць быць бліжэйшымі ў аднаго дзіцяці і далейшымі — у другога.
У выніку мы можам падзяліць развіццё чалавечай мовы на некалькі фаз. Дыяграма на гэтай старонцы значна спрошчана. Стадыі перакрываюць адна адну, узрост прыведзены досыць прыблізна, але пэўная карціна магчымага развіцця дзіцяці тут даецца.
Стадыі мовы
Узрост
Плач
Гуканне
Лепятанне
Інтанацыйныя патэрны (узоры)
Аднаслоўныя выказванні
Двухслоўныя выказванні
Флексіі слоў
Пытанні, адмоўе
Рэдкія ці складаныя канструкцыі
Сталая мова
ад нараджэння
6 тыдняў
6 месяцаў
8 месяцаў
1	год
18 месяцаў
2	гады
2	1/4 гады
5	гадоў
10	гадоў
Каб прасачыць гэтае развіццё, мы апішам моўныя фазы, якія тыповае (а не канкрэтнае) англійскае дзіця павінна прайсці. Назавём яго Барбара — іменем, якое паходзіць ад грэчаскай назовы іншаземца і літаральна азначае «той, хто кажа бар-бар, вярзе незразумелае».
Першай апазнавальнай галасавой актыўнасцю Барбары быў п л а ч. Пачатковыя чатыры тыдні жыцця ў яе былі такімі, як апісана ў Тэнісана:
«Дзіцятка плача уначы, Дзіцятка плача для начы, I мова ўся яго — той плач».
Бываюць розныя віды плачу. Яна плакалаад голаду, патрабуючы, каб яе пакармілі. Плакала, калі балеў жывоцік, плакала нават тады, калі была сытая, сухая і ляжала на матчыных руках. Заўважым між іншым, што, мабыць, нельга называць плач «моўнай стадыяй», бо гэта інстынктыўная камунікацыя, плач больш падобны да сігнальнай сістэмы жывёл, чым да сапраўднай мовы. Гэта пацвярджаецца некаторымі даследаваннямі, якія даводзяць, што «змест» дзіцячага плачу з'яўляецца універсальным: англійскія бацькі разумеюць «змест» плачу іншаземных немаўлят
гэтак жа лёгка, як і ўласных (Ricks, 1975). Такім чынам, хаця плач можа дапамагчы ва ўмацаванні лёгкіх і галасавых звязак (і тое, і другое патрэбна для маўлення), сам па сабе плач, мабыць, нельга разглядаць як часцінку ці першую прыступку сапраўднай мовы.
Затым Барбара прайшла праз дзве дастаткова розныя папярэднія фазы: фазу гукання і фазу лепятання7. Ранейшыя даследчыкі змешвалі гэтыя дзве стадыі і часам параўновалі іх з птушынымі спевамі. Вучоны XIX стагоддзя Тэйн пісаў аб сваёй дачцэ:
«Яна знаходзіць задавальненне ў сваім птушыным шчабятанні, яна, здаецца, радуецца яму, але пакуль што яна толькі шчабеча як птушка, бо не звязвае ніякага зместу з гукамі, якія вымаўляе». (Tain, 1877, цыт. na Bar-Adon and Leopold, 1971, с.21).
Першая з гэтых дзвюх фаз пачалася, калі Барбары было прыблізна шэсць тыдняў. Выпадковаму наглядальніку здалося б, што яна вымаўляе «ГУ-ГУ». Але гуканне ўвогуле цяжка апісаць. Некаторыя падручнікі называюць яго гурканнем (gurgling) або мяўканнем (mewing). Гук здаецца цалкам галосным, але спектаграфічны аналіз паказаў, што ён зусім не падобны да галосных, якія вымаўляюць дарослыя. Гуканне здаецца з’явай універсальнай. Яно можа разглядацца як маўленчая аналогія рухаў рукамі і нагамі. Як нованароджаныя дзеці аўтаматычна ўмацоўваюць свае мышцы, дрыгаючы ножкамі і матляючы ручкамі, так гуканне можа ўзмацніць яму галасавы апарат.
Паступова ў гуканні з'яўляюцца гукі, падобныя да зычных. Прыблізна ва ўзросце шасці месяцаў Барбара дасягнула стадыі лепятання. Здавалася, яна вымаўляе галосныя і зычныя адначасова: спачатку як адзіны склад, а потым у звязцы. Зычныя часцей за ўсё былі ў яе губныя і зубныя, так што спалучэнні гучалі, як MAMA, DIDIDI ЦІ РАРАРА. Пачуўшы гэтыя гукі, бацькі Барбары ўпэўнена і паспешна лічаць, што яна звяртаецца да іх. Такое эмацыянальнае мысленне — вынік таго, што MAMA, PAPA і DADA з’яўляецца дзіцячымі словамі для маці і бацькі па ўсім свеце (Jakobson, 1962). Барбара хутка засвойвае, што азначае крык М AM А, — што на яе адразу звернуць увагу, хаця яна часцей карыстаецца ім, каб паведаміць: «Я хачу есці», чым звярнуцца да каго-небудзьзбацькоў. Гэтая з'явабыла прыкмечана шматлікімі даследчыкамі. Чарльз Дарвін, напрыклад,заўважыў, што ва ўзросце аднаго года яго сын «зрабіў вялікі крок наперад, вынайшаўшы слова для ежы, а менавіта: MUM; але што прывяло яго да гэтага, я не адкрыў» (Darwin, 1877, цыт. na Bar-Adon and Leopold, 1971, с.28) Яшчэ адзін даследчык заўважыў, што яго дзіця вымаўляе MAMA ў якасці просьбы аб лусце хлеба, якую намазаў маслам сам бацька.
Праз увесь перыяд лепятання Барбара, здаецца, забаўлялася эксперыментамі са сваім ротам і языком. Яна не толькі лепятала
— янапускалабурбалкі, пырскала і гукала. Дадатковым эфектам было тое, што яна вымаўляла вялікую колькасць досыць экзатычных гукаў. Калісьці даследчыкі памылкова лічылі, што дзеці ад прыроды маюць здольнасць вымавіць любы магчымы гук мовы. Адзін канадскі псіхолаг аднойчы выказаўся так:
«У гэты перыяд пачынаецца чароўнае дзіцячае лепятанне, якое, хаця і застаецца толькі «нязграбным шчабятаннем», усё ж утрымлівае ў сабе ў рудыментарнай форме амаль усе гукі, якія потым скамбінуюцца ў магутны сродак маўлення. Цудоўныя разнастайньія гукі, асобныя з якіх потым будзе цяжка вымавіць дзіцяці, зараз вымаўляюцца аўтаматычна, лростай імпульсіўнай трэніроўкай мышц галасавых звязак» (Tracy, 1909, цыт. па ВагAdon and Leopold, 1971, с.32).
Пазнейшыя даследчыкі заўважылі, што разнастайнасць гукаў пры лепятанні не такая ўжо і вялікая. Але паколькі дзіця яшчэ не мае поўнага кантролю над сваімі галасавымі органамі, яго гукі часта не падобныя да гукаў дарослых і здаюцца дзіўнымі збоку. Многія лічаць, што лепятанне — з'ява універсальная. Але ёсцьнекалькі загадкавыхзапісаўаб дзёцях, якія не лепяталі, што ставіць гэта сцверджанне пад сумненне. Скажам толькі, што лепятанне дастаткова распаўсюджаная з’ява і можна лічыць яе нармальнай стадыяй развіцця.
Былі спробы даследчыкаў параўнаць лепятанне дзяцей на розных мовах. Напрыклад, кітайскіх дзяцей, здаецца, лёгка адрозніць ад амерыканскіх, рускіх ці арабскіх (Weir, 1966). У кітайскай мове словы адрозніваюцца вышынёй тону, таму кітайскія дзеці маюць тэндэнцыю да монасілабічных распевак з шырокім вар’іраваннем тону. Амерыканскія дзеці вымаўляюць шматскладовыя ланцужкі з характэрным інтанацыйным контурам. Дзеці, якія чуюць нятонавыя мовы, ляпечуць, на першы погляд, амаль аднолькава, але амерыканскія маці звычайна пазнаюць амерыканскіх дзяцей, рускія — рускіх, а арабскія — арабскіх. Аднак маці не могуць адрозніць лепятанні на іншых мовах. Ёсць звесткі, што можа існаваць «зрух лепятання», гэта значыць — паступовы зварот да гукаў, якія чуюцца навокал. Гэтыя назіранні былі пацверджаны пазнейшымі эксперыментамі (напр. Gruttenden, 1970; Vihmann et a/., 1985). Напрыклад, дарослыя французы маглі адрозніваць французскі лепет ад іншага (de Boysson Bardies eta!., 1984). У гэтым сэнсе лепятанне выразна адрозніваецца ад плачу, які не мае выразных сувязей ні з якой канкрэтнай мовай.
Пытанне, якое варта задаць на гэтым этапе, гучыць так: што дзеці могуць разумець на самай справе ў мове бацькоў? Часам лічаць, што дзеці чуюць толькі суцэльнае гудзенне, і толькі пазней адчуваюць розніцу паміж, скажам, [P] і [В]. Аднак сучасныя даследаванні паказваюць, што малыя здольны распазнаваць значна болей, чым мы можам сабе ўявіць. Яны,
здаецца, спецыяльна «настроены» так, каб заўважаць рытм і гукі мовы, і пачынаюць «настройвацца» мо яшчэ да нараджэння. Французскія немаўляткі здольны вылучыць французскі з іншых моў ва ўзросце чатырох дзён, як паведаміла адна з груп даследчыкаў (Mehler eta!., 1988). Яны выявілі гэта з дапамогай смактання. Добра вядома, што немаўляты смокчуць грудзі больш актыўна, калі ў іх узбуджана цікаўнасць да таго, што яны чуюць. Фрацузскія нованароджаныя смакталі значна інтэнсіўней, калі чулі французскую, а не, скажам, англійскую ці італьянскую мовы. Такім чынам, можна сказаць, што яны, мабыць, пачалі прызвычайвацца да рытму і інтанацыі французскай мовы яшчэ ва ўлонні маці.
Тым жа прыёмам, назіраючы за смактаннем, Эмас і яго калегі (1971, 1984,1985) даказалі, што дзеці паміжпершым і чацвёртым месяцамі здольны адрозніваць гукі [P] 7[В]. Даследчыкі пачалі прайграваць, паўтараючы, гук [B], апотым раптоўназамянілі яго на [PJ. Хуткасць смактання адразу ўзрасла, значыць, дзеці заўважылі змену гука. Такім чынам, нават калі немаўляты і не прыслухоўваюцца да ўсяго, што кажуць бацькі, яны ўсё ж здольны чуць шмат чаго з самых першых дзён. Паказальна, што доследы Эмасабылі паўтораны змалпамі рэзусамі і шыншыламі (Morse, 1976; Kuhl and Miller 1974, 1975), i могуць быць доказам пэўнага працэса ўспрымання і некаторых млекакормячых, а не толькі чалавека. Карацей кажучы, дзіцячае ўспрыманне можа быць значна вастрэйшым, чым аб гэтым думалі раней, нават калі яно не эквівалентна нейкі час успрыманню дарослых (Fourcin, 1978).
Адначасова з лепятаннем і бліжэй да васьмі ці дзевяці месяцаў Барбара пачала імітаваць інтанацыйныя контуры, або патэрны. Гэта ўжо велымі падобна на мову, і маці часам кажа: «Упэўнена, што яна размаўляе, проста я не магу пакуль разабраць, што яна кажа». Нямецкі даследчык XVIII стагоддзя заўважыў наконт гэтай стадыі: «Ён спрабаваў імітаваць размовы, для чаго рабіў багата незразумелых гукаў» (Tiedemann, 1782, цыт. па Bar-Adon and Leopold, 1971, с. 15). Англійскія маці заўважылі, што іх дзеці часта карыстаюцца інтанацыяй «пытання», з пад’ёмам тону ў канцы сказа. Гэта можа быць звязана з тым, што звычайнабацькі схіляюцца над дзіцём, кажучы: «Ну што ты хочаш сказаць? Ты хочаш малачка? Ведаеш, хто гэта?» і гэтак далей.