Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Дзесьці паміж годам і васемнаццатым мес.яцам Барбара пачала вымаўляць асобныя словы. Яна працягвала лепятаць, але ўжо менш, між тым як яе сапраўдная мова мацнела (Stoel-Gammon and Cooper, 1984). Колькасць асобных слоў, што засвойваюцца ў гэты перыяд, розная ў розных дзяцей. У каго іх толькі чатыры або пяць, у каго каго — каля пяцідзесяці. Барбара засвоіла каля пятнаццаці, у тым ліку імёны людзей і назвы рэчаў: DOG, DABA,
GRANDMA і інш. Потым, бліжэй к двум гадам, яна дасягнула наступнай стадыі — стадыі двухслоўных с к а з а ў.
Як толькі Барбара пачала злучаць словы, яна, падобна, дасягнула стану «моўнай гатоўнасці» і ўцягвала мову, як губка. Прыкметным вынікам гэтага працэсу стаў уражлівы рост яе слоўніка. У 2 з лішнім гады яна ведала ўжо некалькі сотняў слоў. Між тым назіраецца павольнае, але ўстойлівае павелічэнне сярэдняй даўжыні выказвання (так званага СДВ). СДВ вызначаецца ў тэрмінах граматычных адзінак, або марфем: напрыклад, марфема множнага ліку -S ці марфема прошлага часу -D — пры чым кожная лічыцца за асобную адзінку, як і ^вычайныя словы MAMA, ВАННА. Складаныя словы, такія як BIRTHDAY (дзень нараджэння), таксама прымаюцца за адну адзінку (Brown, 1973, с.54). Многія (але не ўсе) даследчыкі прызнаюць СДВ яскравым крытэрыем прагрэсу, хаця дзіця з доўгімі выказваннямі не абавязковаўтвараебольш граматычнаскладаныя ці наватбольш правільныя выказванні (Bennett-Kastor, 1988; Bates etal., 1988).
Toe, што ўстойлівае павелічэнне СДВ адбываецца пасля 2 гадоў, было паказана Роджэрам Браўнам з Гарвардскага універсітэта, які правёў дэталёвае вывучэнне развіцця маўлення траіхрозныхдзяцей — Адама, Евы і Сары; ёнзазначыў пры гэтым, што дзеці дасягнулі стадыі СДВ у розным узросце (Brown, Cazden and Bellugi, 1968; Brown, 1973). Параўнанне поспехаў Адама і Евы паказала, што Ева далёка абышла Адама: СДВ Евы складала дзве адзінкі ва ўзросце 21 месяца і чатыры ў 26. Адаму было больш за 2,4 года, калі ён дасягнуў СДВ з дзвюх адзінак. Яму было ўжо амаль 3 гады, калі яго СДВ дасягнула трох і 3 з паловай, калі яго СДВ стала 4 адзінкі, — гэта на цэлы год пазней за Еву.
Калі мы пагодзімся, што Барбара развівалася не так хутка, як Ева, але хутчэй за Адама, то яна, верагодна, мела СДВ з дзвюх адзінак каля 2 гадоў, СДВ з трох адзінак — у 2 з паловай і чатыры адзінкі — каля 3 гадоў.
На пачатковай стадыі двухслоўнага перыяду, калі ёй было каля двух гадоў, мова Барбары была «тэлеграфнай». Яна гучала так, як быццам тая пасылала маці тэрміновыя тэлеграмы: WANT MILK (хачу малака) WHERE DUCK (дзе качка)? Як і ў сапраўднай тэлеграме, яна намагалася захаваць назоўнікі і дзеясловы ў правільным парадку, але губляла такія «маленькія» словы, як THE, A, HAS, HIS, AND. Яна таксама выкідвала канчаткі, такія як канчатак множнага ліку -S, або прошлага часу -D, як у TWO SHOE (два чаравік) ці ў MILK SPILL (малако разліць).
Потым паступоваз’яўляліся «маленькія» словы і к а н ч а т к і.
«Усе яны, як заблытаны узор плюшчу, пачыналі разрастацца на асноўных канструкцыйных блоках — назоўніках і дзеясловах» (Brown, 1973, с.249).
Гэты аспект мовы Барбары развіваўся ў той жа паслядоўнасці, як і ў гарвардскага хлопчыка Адама, але ў крыху больш раннім узросце (Brown, 1973, с.271). Паміж двума і трыма з паловай гадамі Барбара засвоіла наступныя граматычныя формы:
УЗРОСТ
2 ГАДЫ
Прагрэсіў — ING Множны лік -S Звязкі AM, IS, ARE Артыкль A, THE
1 SINGING6 BLUE SHOES HE IS A SLEEP HE IS A DOCTOR
УЗРОСТ
3 ГАДЫ
3 асоба, адзіночны лік -S
Прошлы час -D Поўны прагрэсіў
AM, IS, ARE + -ING Скарочаная звязка Скарочаны прагрэсіў
HE WANTS’ AN APPLE 1 HELPED MUMMY 1 AM SINGING
HE’S A DOCTOR I’M SINGING
Трэбабачыць розніцу паміжз ' я ў л е н н е м, г.зн. першым ужываннем канчаткаў, ізасваеннем, г.зн. устойлівым ужываннем іх у тых месцах, дзе дарослыя спадзяюцца іх пачуць. Канчатак можа лічыцца засвоеным, калі ён трапляецца не менш чым у 90 працэнтах кантэксту, дзе ён патрэбны (Brown, 1973, с.258).
Дакладны ўзрост, у якім Барбара засвоіла кожную форму, не істотны, таму што ён вар’іруецца ў розных дзяцей у вельмі шырокіх межах. Важна і цікава ведаць парадак, у якім засвойваюцца формы. Гэты ларадак у дзяцей, што размаўляюць
па-англійску, «здзіўляюча пастаянны». Гэта адзначыў і Роджэр Браўн, назіраючы за гарвардскімі дзецьмі. Было адно ці два нязначныя адхіленні: Сара, напрыклад, засвоіла -ING прагрэсіва пасля множнага ліку, а Адам і Ева — наадварот. Але ваўсіх дзяцей -ING прагрэсіва і -S множнага ліку з’явіліся раней, чым канчатак -S у 3-яй асобеадзіночнага ліку, канчатак -D (прошлы час) і звязкі AM, IS, ARE. Мабыць, больш здзіўляе тое, што ва ўсіх дзяцей з Гарварда звязка AM, IS, ARE ў выразе I AM A DOCTOR з’явілася раней, чым AM, IS, ARE, як часткі канструкцыі прагрэсіва, напрыклад у выказванні I AM SINGING (я спяваю). Таксама і скарочаная форма звязкі, такая як HE’S A BEAR (ён мядзведзь), з’явілася раней, чым скарачэнне ў прагрэсіве HE’S WALKING (ён ідзе). Гэта здзіўляючае адкрыццё10. Нават калі дапусціць, што дзеці будуць развівацца па нейкіх агульных напрамках, няма, здаецца, ніякай відавочнай прычыны, каб розныя англамоўныя дзеці так дакладна вытрымалівалі парадак засваення адзінак мовы. Магчымыя прычыны гэтага феномена будуць разгледжаны ў раздзеле 7.
Падобнае пастаянства парадку назіраецца і пры засваенні больш складаных структур, як, напрыклад, пытанне і адмоўная канструкцыя, а таксама спецыяльных пытанняў (WH-пытанняў, г.зн. тых, якія пачынаюцца са слоў WHAT, WHY, WHERE, WHO i Г.Д.).
Можам лічыць, i не памылімся, што Барбара, як Адам, Ева і Сара, прайшла праз тры прамежкавыя стадыі засваення (Bellugi, 1966). Адразу пасля двух гадоў яна ставіла пытальнае слова ў самы пачатак сказа:
WHAT
MUMMY DOING?”
WHY
YOU SINGING?
WHERE
DADDYGO?
Другая стадыя наступіла праз тры або чатыры месяцы, калі дадаліся дапаможныя дзеясловы CAN ці WILL:
WHERE
YOU
WILL GO?'2
WHY
KITTY
CAN’T SEE?
WHY
YOU
DON’T KNOW?
Нарэшце, перад тым як ёй споўнілася тры гады, яна зразумела, што суб’ект-назоўнік трэба памяняць месцамі з дзеясловамдапаможнікам, і пачала ствараць правільныя сказы:
WHERE
WILL YOU
GO?’3
WHY
CAN’T KITTY
SEE?
WHY
DON’T YOU
KNOW?
Тую дзіўнуюз’яву, што ўсеангламоўныя дзеці маюць тэндэнцыю захоўваць адзін і той жа парадак засваення мовы, мы разгледзім пазней. Як ужо было адзначана, дакладны ў з р о с т, у якім дасягаецца кожная стадыя, неістотны. Парадак — вось што галоўнае.
Ва ўзросце трох з паловай гадоў Барбара, як і большасць дзяцей, умела будаваць шмат граматычных канструкцый, і яе гаворкабыла дастатковазразумелай для чужых. Яе канструкцыі, аднак, былі не такія разнастайныя, як у дарослых. Яна, напрыклад, пазбягала ўжываць «поўны» (трохчасткавы) залежны стан, такі, як ЧАЛАВЕК БЫЎ ЗБІТЫ АЎТОБУСАМ. Але яна здольна была размаўляць дастаткова правільна на многія тэмы.
У пяць гадоў яна, здавалася, ужо цалкам авалодала мовай. Але гэта была ілюзія. Засваенне мовы яшчэ працягвалася, хаця і павольней. Граматыка пяцігадовага дзіцяці можа дзіўным чынам адрознівацца ад граматыкі дарослых. Але пяцігадовае дзіця звычайна не ведае аб сваіх недахопах. У тэстах на разуменне дзеці адразу даюць тлумачэнне структурам, якія чуюць, але часта няправільна. «Яны заўжды разумеюць нашы сказы, калі толькі іх успрымуць. Але яны разумеюць іх з памылкамі» (Carol Chomsky, 1969, с.2). Каб прадэманстраваць сваё сцверджанне, даследчыца паказала групе дзяцей ва ўзросце ад пяці да васьмі гадоў ляльку з завязанымі вачамі і спытала: «IS THIS DOLL HARD TO SEE OR EASY TO SEE?14». Усе пяціi шасцігадовыя дзеці, a таксама частка сяміі васьмігадовых адказалі: «HARD TO SEE» (цяжка ўбачыць). Адказ шасцігадовай Лайзы быў тыповым:
Хомская: ЦЯЖКА ЦІ ЛЁГКА ЎБАЧЫЦЬ ЛЯЛЬКУ?
Лайза: ЦЯЖКА.
Хомская: А ТЫ МОЖАШ ЗРАБІЦЬ, КАБ БЫЛО ЛЁГКА?
Лайза: КАЛІ Я ЗМАГУ РАЗВЯЗАЦЬ ГЭТА.
Хомская: ЦІ МОЖАШ ТЫ РАСТЛУМАЧЫЦЬ, ЧАМУ ЯЕ БЫЛО ЦЯЖКА БАЧЫЦЬ?
Лайза (ляльцы): ТАМУ ШТО Ў ЦЯБЕ ЗАВЯЗАНЫ ВОЧЫ.
Некаторыя псіхолагі не згаджаліся з вынікам і гэтага тэста. Дзіця часам падобна на страуса, які верыць, што калі ён заплюшчыць вочы, іншыя таксама не здольны яго ўбачыць. I яно можа стаць на пункт гледжання лялькі, кажучы, што цяжка ўбачыць ляльку з завязанымі вачамі. Алепаўтор гэтага эксперымента з цацкамі ваўка і качкі і сказамі
ВАЎКА ЦЯЖКА ЎКУСІЦЬ
КАЧЦЫ ВЕЛЬМІ ХОЧАЦЦА КУСАЦЬ
пацвердзілі зыходныя вынікі (Cromer, 1970). Дзеці пяці і шасці
гадоў проста не разумеюць, што такія пары сказаў, як ПРЫЕМНА ЕСЦІ ТРУСА і ТРУС ХОЧА ЕСЦІ маюць зусім розны сэнс.
На самай справе разрыў паміж дзіцячай і дарослай мовай доўжыцца больш часу, чым гэта калісьці ўяўлялі. He так даўно эксперыменты з разуменнем і ўжываннем французскімі дзецьмі артыкля LE/LA і UN/UNE паказалі здзіўляючую розніцу паміж дзецьмі і дарослымі, якая ў некаторых выпадках захоўваецца аж да 12 гадоў (Karmiloff-Smith, 1979).
Але гэты разрыў паміж мовай Барбары і мовай дарослых паступова знік на працягу некалькіх наступных гадоў. Ваўзросце 11 гадоў Барбара паспяхова валодала структурай мовы. У падлеткавым узросце развіццё яе мовы было ў асноўным завершана, за выключэннем слоўнікавага запасу. Яна будзе ўзбагачаць яго ўсё сваё жыццё (Aitchison, 1987-а).
Вехі развіцця яе мовы, якія мы тут паспрабавалі акрэсліць, ішлі паралельна з яе фізічным развіццём. Вядома, няма прамых сувязей паміж мовай і маторным развіццём, бо ёсць шмат прыкладаў, калі дзіця навучаліся размаўляць, але не ходзіць, і наадварот. Усёж даследчыкі згаджаюцца зтым, што ў нармальных дзяцей абедзве здольнасці ідуць поплеч. Моўныя стадыі можна ў шырокім сэнсезвязацьз вехамі фізічнага развіцця. Паступовая замена гукання лепятаннем адбываецца прыблізна ў той час, калі дзіця пачынае сядзець. Дзеці пачынаюць вымаўляць асобныя словыяк раз перад тым, яксталі хадзіць. Граматыкаўскладняецца з пачаткам каардынацыі рук і пальцаў.
А зараз нам трэба разгледзець апошні момант. Ці так істотна для дзяцей навучыцца размаўляць ва ўзросце, у якім яны звычайна навучаюцца? Згодна з шостым і апошнім крытэрыем паводзін, якія развіваюцца пад уплывам сталення, можа існаваць нейкі «крытычны перыяд» для іх засваення. Ці датычыцца гэта мовы, мы зараз і высветлім.