Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
*[ЯКІЯ АВАКАДА] ЧАРЛЬЗ ПАПРАСІЎ ЗАКА КУПІЦЬ I [НЕКАЛЬКі БАКЛАЖАНАЎ]?
Дзеці могуць падсвядома ведаць, што калі два словы звязаны адзін з адным ладобным чынам, адно з іх нельга аддзяляць ад другога і пераносіць уперад.
Разгледзім адзін прыклад:
ІГНАЦІ ЎКРАЎ СВІННЮ.
Калі нам хочацца спытаць, пра якую свінню ідзе размова, мы проста пераносім спалучэннесасловам «свіння» на пачатаксказа:
ЯКУЮ СВІННЮ ЎКРАЎ ІГНАЦІ?
Аднак дапусцім, што першапачатковы сказбыўбы наступным:
АНДЖЭЛА ВЕДАЕ, ХТО ЎКРАЎ СВІННЮ.
У гэтым выпадку спалучэнне са словам «свіння» нельга перамясціць на пачатак сказа. Мы не можам сказаць:
*ЯКУЮ СВІННЮ АНДЖЭЛА ВЕДАЕ, ХТО ЎКРАЎ?
Згодназ поглядамі Хомскага, «пэўныагульны моўны прынцып вызначае, да якой часткі фразы можна ставіць пытанне» (1980, с.44), і дзеці нейкім чынам «ведаюць» гэта.
Такім чынам, у гэтым раздзеле мы акрэслілі «класічную» (1965 г.) версію Хомскага. Ен прытрымліваўся погляду, што дзеці надзелены ўнутраным апаратам для вылучэння гіпотэз, які дазваляе ствараць усё больш складаныя паняцці аб правілах той або іншай мовы. Пры гэтым дзеці кіруюцца прыроджанымі ведамі моўных універсалій. Апошнія складаюць «схему» мовы, і дзіця ведае ў агульных рысах, як выглядае патэнцыяльная мова. Веды ў першую чаргу ўключаюць «будаўнічыя блокі» мовы, напрыклад, набор патэнцыяльных гукаў. Па-другое, яны тычацца спосабу, пры дапамозе якога суадносяцца кампаненты граматыкі і абмежаванні ў выглядзе правілаў. У прыватнасці, Хомскі зазначыў, што дзеці падсвядома разумеюць, што сінтаксіс мовы мае два ўзроўні — глыбінны і паверхневы, звязаныя «правіламі трансфармацыі». Пры іхдапамозе дзіця лрапускае празсябе, як праз сіта, моўную сумесь, якую чуе вакол сябе, так званыя «першапачатковыя моўныя сведчанні», і выпрацоўвае верагодныя правілы, што дапамогуць яму арыентавацца ў мове.
Аднак узнікае яшчэ адна праблема. Можа існаваць не адзін набор правілаў, які адпавядае матэрыялу. Як жа дзіця выбірае
паміж імі? У сувязі з гэтым Хомскі выказаў думку, што дзеці ў дадатак яшчэ валодаюць ацэначнай методыкай, якая дапамагае ім выбіраць паміж наборам магчымых граматычных структур, гэта значыць, з’яўляецца якбы крытэрыем, які дазваляе ім узважыць абедзве і адкінуць менш эфектыўную. Такое меркаванне Хомскага ўяўлялася непераканаўчым, і многія псіхалінгвісты палічылі яго прадузятым. Небыло ніякага ўяўлення адносна функцыяніравання гэтай ацэначнай методыкі, акрамя няпэўнага меркавання, што дзіця, верагодна, аддае перавагу кароткім правілам у параўнанні з доўгімі. Але нават і гэта небясспрэчна, бо гэтак жа верагодна, што дзеці маюць вельмі заблытаныя, складаныя граматыкі, якія толькі паступова робяцца больш простымі і ўпарадкаванымі (гл. Schlesinger, 1967).
Згодна з поглядамі Хомскага (версія 1965), механізм стварэння гіпотэз, лінгвістычныя універсаліі і, магчыма, ацэначная методыка складаюць прыроджаны Механізм Авалодання Мовай (М.А.М.) ці Сістэму Авалодання Мовай (С.А.М.). (М.А.М. для хлопчыкаў і С.А.М. для дзяўчынак, як іранічна заўважыў адзін лінгвіст). 3 дапамогай М.А.М. любое дзіця можа адносна лёгка вывучыць любую мову, а без такога спрадвечнага механізму авалоданне мовай было б немагчымым.
Аднак гэтая простая трохступенчатая сістэма знікла з апошніх прац Хомскага. Што прымусіла яго змяніць пункт гледжання і што ён прапануе на гэты раз?
Пазнейшыя погляды Хомскага: устаноўка пераключальнікаў
Дапусцім, дзеці з самага пачатку ведаюць, што зямля складаецца з двух паўшар’яў — паўночнага і паўднёвага. Каб вызначыць, дзе каторае, трэба проста паглядзець, якспускаецца вада ў ванне,бо вядома, што ў паўночным паўшар’і яна выцякае не так, як у паўднёвым. Зірнуўшы на адтуліну ў ванне, мы адразу атрымаем шмат інфармацыі: англійскае дзіця, убачыўшы, што вада выцякае п а гадзіннікавай стрэлцы, будзе ведаць, што яно знаходзіцца ў паўночным паўшар’і. Яно можа прадбачыць, што сонца ў разгар дня будзе знаходзіцца на поўдні, і калі адправіццаў падарожжа на поўдзень, паступова пачне цяплець. А аўстралійскае дзіця, якое заўважыла, што вада кружыцца с у п р а ц ь гадзіннікавай стрэлкі, вядома ж, зразумее адваротнае.
Канечне, гэта нагадвае навуковую фантастыку. Але іменна ў такой сітуацыі, на думку Хомскага, аказваюцца дзеці, якія авалодваюць мовай. Яны ад прыроды надзелены ведамі адносна патэнцыяльных магчымасцей мовы. Ім дастаткова пачуць пэўную колькасць слоў, самыя тыповыя з яе элементаў, каб выявіць, які накірунак выбрала іх уласная мова. Аднойчы вызначыўшы яго, яны ўжо ведаюць, як будзе сябе далей паводзіць гэтая мова.
Разгледзім цяпер, як Хомскі прыйшоў да такой відавочна эксцэнтрычнай думкі.
Больш за ўсё цікавіла Хомскага пытанне навучальнасці. Як можна навучыццамове, калі дзеці чуюць вакол сабе толькі яе абрыўкі, крупінкі, чаго недастаткова для засваення цэласнай сістэмы? Непрыдатнасць ацэначнай методыкі ў М.А.М. абвастрыла праблему. Здаецца, нямаспосабу, які дазволіў бы дзецям звузіць кола сваіх версій, каб засвоіць граматыку. Праблему навучальнасці называюць яшчэ «праблемай логікі авалодання мовай»: як, згодна зл 'ікай, дзеці навучаюцца мове, калі яны не маюць для гэтага д_... гатковай інфармацыі? Адказ у тым, што яны валодаюць вялізнай колькасцю інфармацыі, закладзенай у іх ад прыроды; унутраны кампанент, верагодна, мае большае значэнне, чым лічылася раней. Дзеці, такім чынам, падсвядома валодаюць ведамі універсальнай граматык \(УГ):«УГ—характарыстыка гэтыхунутраных, біялагічна абгрунтаваных прынцыпаў, якія складаюнь адзін з кампанентаў чалавечага розуму, а іменна моўныя здольнасці» (Chomsky, 1986, с.24). Гэта«асобная сістэма чалавечага розуму» (1986, с.25), аддзеленая ад агульнага інтэлекту.
УГ прадстаўляецца значна больш строгай і структураванай, чым старое і ў пэўнай ступені размытае паняцце ўнутраных універсалій. Гэта «ўпарадкаваная складаная сістэма з вузка абмежаванай структурай, якая строга — інакш кажучы — рыгідна выконваесвае асноўныя аперацыі» (1986, с.43). Паглядзім, учым заключаюцца яе асаблівасці.
Уявіце сабе аркестр, які выконвае сімфонію. У цэлым гэта нагадвае непралазныя трапічныя джунглі, лес пераплеценых мелодый. Аднак, калі зазірнуць у партытуру і партыі асобных інструментаў, можна здзівіцца. У кожнага інструмента ёсць свае абмежаванні, напрыклад, ён ахоплівае азначаны дыяпазон нот і выконвае адносна простую мелодыю. А агульны эфект стракатага турэцкага дывана дасягаецца прадуманым узаемадзеяннем мноства асобных інструментаў.
Хомскі, такім чынам, разглядае УГ і мову як штосьці падобнае да аркестра, які выконвае сімфонію. Яна складаецца з шэрага асобных кампанентаў, або м о д у л я ў (тэрмін узяты з інфарматыкі). Хомскі адзначае: «УГ мае меідуляваную структуру, якую мы рэгулярна сустракаем, даследуючы пазнавальныя сістэмы» (1986, с. 146). Кожны модуль складаецца з цэлага шэрага элементаў. Кожны элемент даволі просты, калі яго разглядаюць у ізаляцыі. Элементы набываюць складанасць, калі яны ўступаюць ва ўзаемадзеянне з элементамі іншых модуляў.
Агульная схема абсалютна новая. Вучоны яшчэ захоўвае паняцці глыбіннай і паверхневай структур (Г-структуры і Пструктуры, як ён іх цяпер называе). Але колькасць трансфармацый радыкальна скарочана — засталася толькі адна! Аднак і яна, мяняючы структуру, падпарадкоўваецца шэрагу вельмі суровых абмежаванняў. Унутраныя прынцыпы вызначаюць, што можа і чаго не можаадбыцца. Галоўны падыход Хомскага,такім чынам, палягае ў дакладным вызначэнні прынцыпаў, якія дзейнічаюць у кожным модулі і паказе таго, як яны ўзаемадзейнічаюць.
У дадзены момант няясна, колькі модуляў задзейнічана і што яны робяць. Алеагульная ідэя, штознаходзіцца па-за граматыкай, зразумелая. Напрыклад, адзін модуль удакладняе, якія элементы можна перамясціць і на якую адлегласць, як у выпадку са словам КАГО, якое можна леранесці ў пачатак сказа:
КАГО, ПА СЛОВАХ СЕБАСЦЬЯНА, УКУСІЎ ОЗБЕРТ?
Другі модуль змяшчае інфармацыю аб тым, як інтэрпрэтаваць наступны сказ:
ПА СЛОВАХ СЕБАСЦЬЯНА, ОЗБЕРТ УКУСІЎ ЯГО ЗАМЕСТ СЯБЕ.
Ён уключае прынцыпы, якія паказваюць,чаму словаСЕБАСЦЬЯН трэба звязаць са словам ЯГО, а ОЗБЕРТ — са словам СЯБЕ. Абодва прынцыпы ўзаемадзейнічаюць у гэтым сказе. Як мы ўжо зазначылі, большасць прынцыпаў і спосабаў іх узаемадзеяння даволі строгія і ўнутрана дакладна вызначаныя.
Аднак вузка абмежаваная, рыгідная УГ выстаўляе яшчэ адну дылему. Чаму ўсе мовы так не падобны адна да другой? Хомскі сцвярджае, што УГ толькі часткова прыроджаная. Унутры саміх модуляў існуюць пункты выбару зтак званымі пераключальнікамі, якія маюць пэўны набор пазіцый, найбольш верагодна — дзве. Дзеці наперад ведаюць, якім павінен быць выбар. Гэта запраграмавана і з'яўляецца часткай генетычнай спадчыны чалавека. Дзіця, такім чынам, будзе аналізаваць даступны яму моўны матэрыял і на падставе абмежаванай колькасці дадзеных вызначыць, у які бок, калі можна так сказаць, паварочваць пераключальнік. Па словах Хомскага, «можна разглядаць УГ як сістэму са складанай структурай, але толькі часткова «закладзеную ад прыроды». Сістэма звязана абмежаваным наборам так звачых пераключальнікаў, кожны з якіх мае абмежаваную колькасць пазіцый (магчыма, дзве). Каб вызначыць правільную пазіцыю пераключальніка, патрабуецца пэўны вопыт. Калі гэта зроблена, сістэма працуе» (Chomsky, 1986, с.146).
Хомскі мяркуе, што пераключальмікі трэба ўстаноўліваць, абапіраючыся на простыя дадзеныя і што паварот пераключальніка ў адным напрамку выклікае складаныя зрухі ў самой мове. Гэтыя зрухі адразу ўсведамляюцца дзіцем.
Прывядзём прыклад. Хомскі лічыць, што дзеці, магчыма, загадзя ведаюць, што ў структурах мовы ёсць адно ключавое слова, ці ЯДРО. Імтрэбазатым вызначыцьпазіцыюдапаможных слоўабоа значальніка ў. Апошнія можна размясціць або перад, або за ядром. У англійскай мове ядро звычайна знаходзіцца псрад азначальнікамі.
Ядро
УПУСЦІЎ У
Азначальнік
ТАПАК
ВАДАСЦЁК
Мы атрымліваем сказ:
САБАКА ЎПУСЦІЎ ТАПАК У ВАДАСЦЁК.
У такіх мовах, як турэцкая, парадак слоў будзе адваротным і турэцкі сказ выглядае зусім інакш:
110 Схема ў галаве
САБАКА ВАДАСЦЁК У ТАПАК УПУСЦІЎ.
Дзіўны на першы погляд, выгляд сказа вынікае з простага выбару месца азначальніка перад ці пасля ядра.