Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Яго формула ўласцівасці складалася са слоў ВЯЛІКІ або М АЛЫ + рэч, як у ВЯЛІКІ САМАЛЁТ, ВЯЛІКІ САБАКА, МАЛЕНЬКАЕ ЯГНЯ, МАЛАЯ КАЧКА.
Паступова Джанатан пашырыў колькасць слоў, якія ўжываліся ў кожнай формуле. Недзе праз месяц ён дадаў новыя назвы ў сваю формулу валодання: ПІРАЖОК ЭЛІОТА, КНІГА ЭНДРУ. Ён пашырыў формулу паўтору словамі ДВА і ДРУГІ, як у ДЗВЕ ЛЫЖКІ, ДРУГІ МЯЧ. Да назвы рэчаў ён дадаваў назвы колераў ЧЫРВОНЫ, ЗЯЛЁНЫ, БЛАКІТНЫ, як у ЧЫРВОНЫ Ш АР, і назвы ўласцівасцей, як у СТАРЫ ПІРАЖОК, ГАРАЧЫ ЧАЙ. Неяк нечакана ён уставіў слова БАЛІЦЬ у сваю формулу ўласцівасці, вымаўляючы такія фразы, як БАЛІЦЬ КАЛЕНА, БАЛІЦЬ РУКА, БАЛІЦЬ МУХА. Прыкладна ў гэты ж час ён пачаў перадаваць новы канцэпт — месца, хаця абмежаваўся чамусьці словам ПЯСОК: ПЯСОК ВОКА, ПЯСОК ПАЛЕЦ (нагі). Ён таксама пачаў складаць фразы тыпу суб’ект—дзеянне, у якіх звычайна ў першую пазіцыю ставіў слова ТАТА, як у ТАТА ПРАЦАВАЦЬ, ТАТА СПАЦЬ. З’яўленне абмежаваных формул Джанатана паказана ніжэй на дыяграме.
Ці ўсе дзеці пры засваенні мовы паводзяць сабе, як Джанатан? Брэйн прааналізаваў пачатковыя выказванні іншых дзяцей і прыйшоў да вываду, што на стадыі двухслоўных выказванняў кожны з іх карыстаецца «формулай з абмежаваным аб’ёмам», хаця самі формулы ў розных дзяцей былі рознымі. Дзеці, калі вучацца размаўляць, ідуць, здаецца, у адным кірунку, нягледзячы на значную індывідуальную варыятыўнасць абраных шляхоў.
Можа, аднак, існаваць больш варыянтаў, чым уяўляў у свой час Брэйн. Магчыма, у эксперыментальныя групы ў шасцідзесятыя гады падсвядома адбіралі тых дзяцей, якіх было няцяжка разумець (Peters, 1983). А лёгка іх разумець было па той прычыне, што яны адпавядалі прадузятаму ўяўленню аб працэсе навучання: быццам дзеці вучаць асобныя словы, а потым ставяць гэтыя словы побач.
Але ёсць дадзеныя аб дзецях, якія паводзяць сябе інакш. Некаторыя спачатку завучваюць цэлыя ланцужкі гукаў, якія толькі потым паступова разбіваюць насловы, так, напрыклад, рабіў хлопчык Мінь (Peters, 1977, 1983). Словы Міня часта былі бязладнымі і невыразнымі, але ён надаваў асаблівую ўвагу інтанацыйным мадэлям. 3 цягам часу яго словы набылі выразнасць, але ён не пайшоў шляхам паступовага моўнага развіцця, што характэрна для іншых дзяцей. Як заўважыў адзін даследчык,
«ёсць не адзін спосаб навучыцца мове. Навучанне мове ставіць перад дзіцем праблему, і, як і ў выпадку з іншымі складанымі праблемамі, шляхоў яе вырашэння бывае больш, чым адзін» (Nelson, 1973, с. 114).
Да чаго мы ў выніку прыходзім? Мы ўжо зразумелі, што няма жорсткага універсальнага шаблону, у які можна ўцісмуць усе першыя выказванні, нягледзячы на тое, што на гэтай стадыі дзеці перадаюць аднолькавыя паняцці. Больш таго, двухслоўныя выказванні структураваны ў тым сэнсе, што дзеці пастаянна перадаюць такія адносіны, як выканаўца—дзеянне, месца і валоданне. Але мы не змаглі паказаць, што зыходна і сутнасна яны ёсць граматычныя адносіны12. Такім чынам, каб зрабіць вывад, што дзіцячая мова падпарадкоўваецца граматыцы ў строга лінгвістычным сэнсе, мы мусім разгледзець больш познія аспекты засваення мовы — развіццёканчаткаўслоўібольшскладаныхканструкцый, такіх як адмоўе ў англійскдй мове.
Гаваркое дзіця 127
Выпадак са словам ВАГ
Now there is another one. There two of them. There are two... 773
Вы скажаце «Wugs», калі ведаеце правілы, якія кіруюць множным лікамуанглійскай мове. Ітакі aflKa3(Wugs) далаамаль аднагалосна група дзяцей, якім прапанавалі гэты тэст. Даследчык хацеў паказаць, што дзеці не проста запамінаюць кожную форму множнага ліку, як яны яе чуюць, але засвоілі (інтэрыязавалі) правілы, якімі карыстаюцца, нават ніколі не чуўшы гэтага слова (Berko, 195BJ.
Яны правільна дзейнічалі іменнаса словам WUGS (вагі), ніхто не мог сцвярджаць, быццам дзеці прынялі гэтае слова за BUGS (клапы). На другім малюнку быў лаказаны чалавек, які стаяў на столі, і быў надпіс наступны: «Вось чалавек, які ведае, як бінгаць. Ён бінгае. Ён рабіў гэта і ўчора. Учора ён...?» «Бінгаў» — дружна адказалі дзеці, якім далі гэтую задачку. Безумоўна, з вядомымі словамі у іхбылі лепшыя вынікі. Больш дзяцей далі правільную форму множнага ліку ад слова GLASS (шклянка), чым ад слова TASS (TASS і GLASS рыфмуюцца ў амерыканскім варыянце англійскай мовы, бо абодва маюць той жа галосны гук, што і слова «MASS» (маса). Але няма ніякага сумнення, што яны карыстаюцца правілам, якое вывелі самі.
Яшчэ больш уражлівы прыклад засваення правіл дзецьмі
прадстаўляе сабой развіццё формаў няправільных дзеясловаў, такіх як COME і CAME, GO і WENT, BREAK і BROKE14. Як было ўжо сказана ў раздзеле 4, дзеці спачатку засвойваюць правільныя нерэгулярныя формы прошлага часу: CAME, WENT, BROKE. Самыя распаўсюджаныя з іх засвойваюцца даволі рана (Ervin, 1964; Slobin, 1971-а). Можна выказаць меркаванне, што практыка зробіць іх ужыванне дасканалым, а ўтварэнне формаў гэтых слоў заўжды будзе беспамылковым. Але ж не. Як толькі дзеці навучацца ўтвараць р эгулярны я формы прошлага часу, такія як HELPED, PLAYED, WALKE15, яны перастаюць карыстацца нерэгулярнымі формамі і пачынаюць ужываць гіпергенералізаваныя: COMED, GOED, BREAKED. А калі вяртаюцца да нерэгулярных дзеясловаў, то спачатку ўтвараюць напалову рэгулярныя формы: LOST, LEFT (Slobin, 1971-а). Усё гэта сведчыць, пра выразную тэндэнцыю да пошуку і ўжывання правілаў, прынамсі, у выпадку з канчаткамі англійскіх назоўнікаў і дзеясловаў.
Але, мабыць, не так і дзіўна, што дзеці здольны генералізаваць формы множнага ліку і прошлага часу. 3 рэшты, канчаткі маюць тэндэнцыю да рыфмаў. А дзеці, як вядома, у захапленні ад рыфмаў, і часта ствараюць маленькія вершы, як напрыклад: «I am a bug, sitting on a rug, warm and snug, with my mug16».
Якія яшчэ сведчанні «правілаў» мы можам знайсці? Можна заўважыць, што наставіўшы побач тры ці болей слоў, дзіця як быццам паказвае інстыктыўнае веданне іерархічнай структуры, усведамленнетаго, што некалькі слоў могуць займаць адну граматычную ячэйку і дзейнічаць, як адно слова:
THAT THAT
FLOWER A BLUE FLOWER17

PUT
HAT
ON’8
PUT
THE RED HAT
ON
Аднак вышэй прыведзеныя сказы нагадваюць звычайныя сказы дарослых, дзе лрапушчана некалькі слоў. Гэтаазначае, што нам патрэбны іншыя сведчанні, каб праверыць думку Хомскага аб тым, што дзеці працуюць па сваіх унутраных «правілах», якія не адпавядаюць правілам дарослых. Некалькі даследчыкаў «палявалі» за гэтымі сведчаннямі і, здаецца натрапілі на іх. Урсула Белуджы з Гарвардскага універсітэта заўважае: «Мы выявілі некалькі перыядаў, калі сказы дзяцей мелі такія сістэматычныя адхіленні ад мовы дарослых, быццам яны былі сканструяваны згодна з іншым наборам правілаў» (Bellugi, 1971, с.95). Яна і Эдвард Кліма прааналізавалі развіццё адмоўя і
Гаваркое дзіця 129 пытальныхсказаў на аснове выказванняў шырока вядомага зараз гарвардскага трыо — Адаму, Еве і Сары (Klima and Bellugi, 1966). Як было ўжо заўважана ў раздзеле 4, сем’і гэтых дзяцей былі незнаёмыя паміжсабой, і кожнае дзіця чула розны набор сказаў на «ўваходзе». I тым не менш, дзеці ішлі на дзіва падобнымі шляхамі ў напрамку да сталых канструкцый. Кожная фаза мела свае характэрныя і рэгулярныя «правілы», і таму выказванні дзяцей нельга лічыць проста дрэннай імітацыяй маўлення дарослых. Дзеці, здавалася, стваралі свае гіпотэзы наконт рэгулярных з'яў маўлення, якое чулі навокал. Развіццё адмоўя, якое будзе разгледжана ніжэй, яскрава сведчыць пра гэта.
Спачатку Адам, Ева і Сара карысталіся самым простым правілам: «Стаў NO перад усім сказам»
Адмоўе
Сказ
NO
WANT STAND HEAD’9
NO
FRASER DRINK ALL TEA
NO
PLAY THAT
Але гэтае правіла дзейнічала нядоўга. Прыйшло ўсведамленне таго, што адмоўе павінна стаяць хутчэй у сярэдзіне, чым у пачатку сказа. Дзеці вывелі новае правіла: «Стаў адмоўе пасля першай групы назоўніка і перад усёй астатняй часткай сказа»:
Група назоўніка
Адмоўе
Астатак сказа
HE
NO
BITE YOU20
THAT
NO
MUMMY
1
CAN’T
CATCH YOU
1
DON’T
SIT ON CROMER COFFEE
На гэтай стадыі, здаецца, CAN’T і DON’T лічыліся варыянтамі (альтэрнатывамі) NO. Дзеці яшчэ не разумелі, што гэтыя словы складаюцца з д в у х элементаў. Для іх CAN'T і DON’T былі адным цэлым элементам, кожны з якіх мог быць зменены на NO ці NOT. Аднак замена была не зусім свабодная. Як і ў правільнай дарослай мове, вы ніколі не знойдзеце тут паслядоўнасці CAN ING (напр. *1 CAN SINGING) ці DON’T ING (напр. *1 DON’T SMOKING), i дзеці ніколі не казалі *1 CAN’T CATCHING YOU ці *1 DON’T CRYING21. Яны усвядомілі той факт, што CAN’T і DON’T не сустракаюцца перад дзеясловамі з канчаткам -ING22.
Наступная стадыя пачалася, калі дзеці зразумелі, што CAN’T і DON’T складаюцца з двух асобных элементаў: CAN + NOT, DO + NOT. Гэта пацвярджаецца тым фактам, што CAN і DO пачалі сустракацца ў дзіцячым маўленні і ў неадмоўных сказах. Так
сфармавалася больш складанае правіла для адмоўя, згодна з якім адмоўная часціца змяшчалася ўт р э ц ю ю ячэйкусказа, пасля назоўніка і дапаможнага дзеяслова ці звязкі і перад астатняй часткай сказа.
Розніца паміж гэтым правілам і стандартным правілам у дарослых толькі ў тым, што дзеці не адразу зразумелі, што паказчык часу трэба ўжываць толькі адзін раз.
Г рупа мазоўніка
Дапаможнік (ці звязка)
Адмоўная часціца
Астатак сказа
PAUL
CAN
N'T
HAVE ONE23
YOU
DO
N’T
WANT SOME SUPPER
1
DID
N’T
SPILLED IT
YOU
DID
N’T
CAUGHT ME
1
AM
NOT
A DOCTOR
HAT
WAS
NOT
ME
Апошняястадыя — дзеці пераўтвараюцьсказы,як YOU DIDN’T CAUGHT ME, y граматычна правільныя YOU DIDN’T CATCH ME.
Такім чынам, Адам, Ева і Capa самастойным шляхам прайшлі праз адны прамежкавыя стадыі ў засваенні адмоўя:
1.	Адмоўная часціца+сказ
NO WANT STAND HEAD
2.	Група назоўніка+адмоўноя часціца+група дзеяслова
HE NO BITE YOU
3.	Група назоўніка+дапамажнік+адмоўнаяюсціца+ас/патак сказа
I DID N’T CAUGHT IT
Кожную з гэтых стадый можна разглядаць як гіпотэзу аб правілах развіцця адмоўя ў англійскай мове. Першая — простая гіпотэза. Другая — менш простая, атрэцяя — амальтоежправіла, якім карыстаюцца дарослыя. Кліма і Белуджы пацвердзілі гэта, адзначыўшы:
«Нам здавалася, што мова дзяцей мае сваю сістэмнасць і што іх сказы не проста недасканалыя копіі сказаў дарослых» (Klima and Bellugi, 1966, с.191).