Гаваркія істоты
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
Такім чынам, магчыма, Хомскі меў рацыю, разглядаючы дзіця як маленькага навукоўца, які стварае серыі гіпотэз, каб тлумачыць факты. Але між імі ёсць адна вялікая розніца. Калі навуковец адхіляе гіпотэзу, ён адхіляе яе цалкам і працуе ўжо з наступнай,
з новай. Дзеці паводзяць сябе інакш. Стадыі не ідуць адна за адной адасоблена і паступова, яны як бы напластоўваюцца. Як заўважаюць Кліма і Белуджы, «характэрнай рысай мовы дзяцей з’яўляецца тое, што ў ёй застаюцца рэшткі элементаў былых сістэм24» (Klima and Bellugi, 1966, с. 194). Напрыклад, побач з I AM NOT A DOCTOR, IT’S NOT COLD, I THAT WAS NOT MEM дзеці ўсё яшчэ ўжываюць і такія сказы, як, напрыклад, THIS NOT ICE CREAM, I NOT CRYING, PAUL NOT TIRED26.
Такі тып флуктуацый можна заўважыць ва ўсіх аспектах дзіцячай мовы. Напрыклад, Роджэр Браўн заўважае, што ў выпадку з канчаткамі слоў дзеці
«не пераходзяць раптоўна ад поўнай адсутнасці канчаткаў да цвёрдага карыстання імі. Заўжды ёсцьзначны, той ці іншай даўжыні перыяд, калі яны ўжываюцца ў патрэбных месцах толькі часамі» (Brown, 1973, с.257).
Аналізуючы гаворку Сары, ён адзначыў непаслядоўнасць у выкарыстанні суфікса -ING. Ва ўзросце двух гадоў яна ўжывала яго правільна ў 50% такіх сказаў, як (AM) PLAYING (я ёсць у гульні). Але праз шэсць месяцаў гэты працэнт знізіўся да 20. Яшчэ праз месяц ён раптоўна падскочыў да 80, потым ізноў пайшоў наніз — да 45. Толькі ў тры гады у яе мове -ING пачаў з'яўляцца стабільна і без памылак.
Такія флуктуацыі тычацца не толькі моўнага працэсу, але і разумення мовы. Рычард Кроўмер правяраў разуменне дзецьмі такіх канструкцый, як THE WOLF IS TASTY TO BITE, THE WOLF IS HAPPY TO BITE, THE DUCK IS HORRIBLE TO BITE28. Пры дапамозе лялек-пальчатак ваўка і качкі ён прасіў дзяцей паказаць, хто каго кусае. На сваё здзіўленне ён выявіў, што «дзеці могуць што ні дзень адказваць па-рознаму» (Cromer, 1970, с.405).
Што ж выклікае такую незвычайную непаслядоўнасць? У яе можа быць некалькі прычын. Па-першае, дзеці робяць памылкі. Як і дарослыя, якія памыляюцца ў граматыцы, кажучы DIDN'T YOU SAW BILL замест DIDN’T YOU SEE BILL? ці DIDN’T YOU SAY YOU SAW BILL?" Алеіхвыказванні — небязладнаяслоўная мешаніна. Нягледзячы на агрэхі, у іх свае правілы. Другой прычынай непаслядоўнасці можа быць выбіральнасць увагі. Дзеці здольны засяродзіць сваю ўвагу адначасова толькі на адным заспектаў маўлення. Калі Сара выпрацоўвала правілы для множнага ліку, яна магла часова ігнараваць канчатак -ING. Згадаем словы школьніка, які вывучаў латынь: «Калі я стаўлю правільна канчаткі дзеясловаў, вам няма чаго чакаць, што і канчаткі назоўнікаў будуць правільнымі!»
Аднак ні памылкі, ні асаблівасці дзіцячай увагі не могуць поўнасцю растлумачыць усе флуктуацыі ў выкарыстанНІ Сараю канчатка -ING. Лінгвісты зразумелі: такая непаслядоўнасць з’яўляецца ў дзяцей нармальнай стадыяй пераходу ад адной гіпотэзы да другой. Здаецца, што пераходная стадыя наступае тады, калі дзіця ўсвядоміла, што яго «старое» правіла памылковае або часткова памылковае, і сфармулявала новае, але яшчэ не зусім упэўнена, у якіх менавіта выпадках яно павінна пазбавіцца свайго ранейшага і больш прымітыўнага правіла (Cromer, 1970). Напрыклад, як лічыць Кроўмер, калі дзеці чуюць такія сказы, як THE DUCK IS READY TO BITE29, яны робяць вывад, што «кусае» першы назоўнік сказа. Падросшы, яны заўважаць, што гэтае простае правіла «працуе» не ва ўсіх выпадках. Але яны не ведаюць, чаму і калі яно прыводзіць да памылак. Таму эксперыментуюць з другім правілам: «Часам «кусае» першы назоўнік сказа, але не заўсёды».
Зрабіўшы часткова правільны вывад, дзіця можа збіцца з панталыку. Часткова слушнае правіла часта прыводзіць да станоўчых вынікаў, заснаваных на памылковых высновах, як у сказе I DON’T WANT IT30, у якім DON’T разглядаецца як адзін элемент адмоўя. Яшчэ адзін прыклад мешаніны, выкліканай часткова эфектыўным правілам, можнаўбачыць па тым, як Адам, хлопчык з Гарварда, карыстаўся займеннікам IT. Ён ствараўтакія незвычайныя сказы, як MUMMY GET IT LADDER, SAW IT BALL, побач з правільнымі сказамі GET IT (вазьміце гэта), PUT IT (пакладзіце гэта там). Відавочна, ён разглядаў IT як слова, адпаведнае THAT, якое можа сустракацца або само па сабе, або разам з назоўнікам: BRING ME THAT, BRING ME THAT BALL.
BRING ME BRING ME
IT (BALL)31 THAT (BALL)
( ) У дужках стаяць неабавязковыя элементы.
Але гэта быў не адзіны няслушны вывад, да якога прыйшоў, Адам. Ён таксама памылкова вырашыў, што ў IT абавязкова павінна быць -S, калі яно стаіць на пачатку сказа, таму ўтвараў такія сказы, як IT’S FELL, IT’S HAS WHEELS, побач з правільнымі фразамі IT’S BIG (гэта вялікі). Лічыцца, што гэтая памылка абумоўлена тым, што маці Адама вельмі часта ўжывала сказы, якія пачыналіся з IT’S...: IT’S RAINING (ідзе дождж) IT’S COLD (холадна), і гэтак далей. Паколькі ў палове выпадкаў «смешнае» правіла Адама давала прымальныя сказы, дык і не дзіўна, што яму спатрэбіўся пэўны час, каб адмовіцца ад яго.
Сітуацыя стане, мабыць, болын зразумелай, калі мы дэталёва разгледзім, як у маўленні аднаго дзіцяці з’явіўся адзін канкрэтны памылковы канчатак.
Паглядзіце на наступныя выказванні трохгадовай дзяўчынкі Салі:
ME MADEN THAT32
ME TIPPEN THAT OVER
ME HADEN STRAWBERRIES AT LUNCHTIME
ME JUST BUYEN IT
SOMETHING MAKEN A FUNNY NOISE.
Салі, здаецца, вырашыла, што адзіны спосаб паказаць прошлы час, — гэта дабавіць да дзеяслова канчатак -EN. Як магло ўзнікнуць такое дзіўнае прыватнае «правіла»?Ці Салі прачнулася аднойчы раніцай і пачала гаварыць TIPPEN OVER, BUYEN, MADEN, ці гэта было неяк інакш? Флечэр (Fletcher, 1983) дэталёва вывучаў дзеясловы, якія Салі ўжывала з канчаткам -EN. Ён пачаў запісваць яе маўленне ў лістападзе, калі ёй было два з паловай гады. Яна пачала ўжываць дзеясловы з канчаткам -EN у снежні. У тым месяцы іх было тры: BROKEN (зламаны) — ён сустрэўся 13 разоў, потым FALLEN (упаўшы) і TAKEN (узяты) — аднойчы. Заўважце, што ўсе тры гэтыя формы сустракаюцца ў мове дарослых, хаця Салі карысталася імі па-свойму, каб перадаваць простуюформу прошлагачасу. У сярэдзінестудзеня побач з імі з’явілася яшчэаднаформа: PUTTEN. Гэтабыла першая няправільная форма, якую яна ўтварыла і якой няма ў англійскай мове. У лютым Салі скарыстала яшчэ дзве існуючыя ў англійскай мове формы: GIVEN і EATEN (дадзены і з’едзены) і восем штучных: BOUGHTEN, BUILDEN, RIDEN, GETTEN, CUTTEN, MADEN, WANTEN, TOUCHEN. Пік вынаходніцтва Салі выпаў на сакавік, калі яна прыбавіла яшчэ адно правільнае слова WAKEN (разбуджаны), і васемнаццацьсваіх: HADEN, STEPPEN, HURTEN, LEAVEN, BRINGEN, COMEN, DRAWEN, HITTEN, LETTEN, RUNNEN, WASEN, SEEEN, ROCKEN, HELPEN, SPOILEN, MAKEN, TIPPEN,
HAVEN. У красавіку небыло заўважана новыхформаў, алеў маі з’явілася дзевяць новых няправільных: LETTEN, WRAPPEN, SHOULDEN, HIDEN, WALKEN, BUYEN, CLOSEN, PLAYEN i дзівосны дзеяслоў CAVEN, што б ён ні азначаў ў мове Салі. У ліпені дадалася правільная форма BITTEN. У чэрвені з’явіліся толькі тры новыя незвычайныя формы: WEAREN, LEAVEN, LIKEN, а ў жніўні зусім адна: STAYEN. Гэта была апошняя з выдуманых Салі формаў. Нарэшце ў снежні з’явілася правільная форма FORGOTTEN (забыты). Уздым і заняпад формаў з -EN адбыліся на працягу дзевяці месяцаў. Гэты працэс лаказаны на графіку ніжэй.
Пра што нам гэта гаворыць? Вядома, маўленне Салі не фіксавалася ў кожны момант яе жыцця, і таму ў запісах ёсць значная частка выпадковасці. Але за ёю зап ісвал і дастаткова часта (два або тры разы ў тыдзень), каб досыць дакладна адлюстраваць ход падзей.
Здаецца, спачатку Салі выхапіла з мовы дарослых некалькі слоў з канчаткам -EN. Яна магла пачуць іх у такіх сказах, як YOU’VE BROKEN IT, I’VE TAKEN YOUR DOLL” i, не заўважыўшы скарочаны варыянт “VE (HAVE), яна, мабыць, паверыла, што гэта простая форма прошлага часу (хаця гэта толькі нашы здагадкі). Што мы сапраўды ведаем, дык гэта тое, што больш за месяц яна ўжывала невялікую колькасць рэальна існуючых формаў, адна з якіх, менавіта BROKEN, паўтаралася вельмі часта. Потым яна — мабыць, у якасці эксперымента — увяла новуюформу PUTTEN. Яе гіпотэза, што -EN правільны канчатак, была пацверджанатым,
што яна пачула большую колькасць рэальна існуючых формаў з -EN, такіх як GIVEN. Потым яна ўпэўнілася ў правільнасці канчатка EN, і мы бачым іх рэзкі рост у лютым і сакавіку. Але хутка яна пачынае сумнявацца, і колькасць з -EN змяншаецца, у той час як паступова павялічваецца, як заўважае Флечэр, колькасць форм з ED:
ME CALLED IT PEANUT BUTTERS
SOME MILK DRIPPED, DROPPED ON THE FLOOR.
Паступова яе гіпергенералізаваная форма з -EN цалкам знікла.
Гэты сцэнарый наводзіць на думку аб тым, што новыя канструкцыі прабіваюць сабе шлях у дзіцячае маўленне падобна таму, як адбываюцца гістарычныя змены ў мове. Пры зменах у мове спачатку новае вымаўленне атрымліваюць некалькі слоў, і то не заўсёды. Потым, калі гэтыя словы зацвярджаюцца ў мове, перамена хутка распаўсюджваецца на вялікую колькасць новых слоў. I нарэшце, яна павольна ахоплівае адстаючыя словы (Aitchison, 1981). Такое паступовае распаўсюджванне формаў называюць лексічнай дыфузіяй. У выпадку з Салі падзеі пачыналіся нармальна. Новы канчатак атрымаў пэўнае месца ў некалькіх словах, а потым хутка распаўсюдзіўся на іншыя. Але Салі стварыла памылковую гіпотэзу, і гіпергенералізаваныя формы паступова зменшыліся ў колькасці, а потым зусім зніклі.
Але як Салі адкрыла для сябе, што яе формы М AKEN, PUTTEN, BUILDEN — памылковыя? Дзеці, як мы бачылі раней (раздзел 4), не ўспрымаюць паправак. Як яны тады ўсведамляюць, што памыляюцца? Гэта складаная праблема, да якой мы вернемся ў наступным раздзеле. Дзеці, здаецца, прадбачаць, што розныя словы маюць розныя значэнні, што было названа «прынцыпам кантрасту» (Clark, 1987). Калі Салі чула выраз: DADDY BUILT SNOWMAN, яна магла зразумець, што гэта адпавядае яе сказу DADDY BUILDEN THAT SNOWMAN35. Што i прыводзіла да перагляду «правіла» і адмаўленню ад яго.
Мы мусім зрабіць вывад, што дзеці пры размове не проста капіруюць выказванні дарослых. Яны, здаецца прытрымліваюцца правіл, якія ствараюць самі і якія становяцца прычынай сістэматычных адхіленняў ад мовы дарослых. Хомскі (1965), відаць, мае рацыю, калі прыпісвае дзецям прыроджаны механізм для выпрацоўкі гіпотэз, які дае ім здольнасць фарміраваць усё больш складаныя паняцці аб правілах, якія ляжаць у аснове кожнай мовы. Як і навукоўцы, дзеці ўвесь час правяраюць новыя гіпотэзы. Але, як мы ўпэўніліся, гэтая метафара аб навукоўцах недакладная ў адным вельмі істотным моманце. Навукоўцы, адкідваючы якую-небудзь гіпотэзу, забываюць аб ёй і канцэнтруюць сваю ўвагу на новай. Дзеці ж, са свайго боку, праходзяць праз