Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
«Калі дарослы або падлетак садзіцца на веласіпед, яму не трэба дэманстратыўна абвяшчаць каму-небудзь з прысутных, што ён гэта зрабіў. Але малое дзіця, якое ўзлазіць на трохкалёсны веласіпед, часта ўслых каменціруе гэта: «Я еду на лісапедзе!» (Bloom, 1970, с.9).
Адным з першых лінгвістаў, хто карыстаўся гэтым метадам, была Лоіс Блум (Bloom, 1970). Янаўважлівасачыла за дзеяннямі і словамі траіх дзяцей, Кэтрын,Эрыка і Джая, і дала пераканаўчую інтэрпрэтацыю іх выказванняў. Напрыклад, зусім ясна, што Кэтрын ва ўзросце 21 месяца мела на ўвазе у тых двух выпадках, калі вымаўляла словы MAMMY SOCK. У першым выпадку яна падняла матчыны шкарпэткі, паказваючы тым, што хоча сказаць: «Гэта маміны наскі». У другі раз яна сказала гэта, калі маці адзявала наскі на ногі самой Кэтрын: «Маці адзявае мне мае наскі». Двухгадовая Джая сказала LAMB EAR, відавочна, маючы на ўвазе «Гэта вуха ягняці», калі яе маці паказвала на вуха цацачнага ягняці і спытала: «Што гэта?». Яна сказала GIRL BALL, гледзячы на малюнак дзяўчынкі з мячом і гэта, вядома,азначала: «Дзяўчынка гуляе ў мяч». Яна сказала FLY BLANKET, калі на яе коўдру села муха, што, верагодна, азначала: «Вось муха на маёй коўдры».
Можна выказаць некаторыя пярэчанні адносна гэтых тлумачэнняў. Ці не вычытвае Блум занадта многа ў гэтых выказваннях? Мабыць, Джая проста казала ♦Гэта ягня і вуха», «Гэта дзяўчынка і мяч», «Гэта муха і коўдра». А можа, яна проста называла «топік» размовы і потым дадавала «каментарый»8 да яго: «Я размаўляю пра муху і яна якімсьці чынам звязана з маёй коўдрай», «Я спасылаюся на дзяўчынку, якая звязаназ мячом». Тактлумачыліся двухслоўныя спалучэнні ў самым пачатку даследаванняў у сярэдзіне шасцідзесятых (Gruber, 1967).
Як пазбегнуць такіх інтэрпрэтацый? Адказ наступны: лічыць слалучэнні выпадковымі не дазваляе нязменны парадак слоў. Кожны раз, калі Джая, здавалася, хацела гаварыць аб месцы, яна заўжды ставіла аб’ект, месца якога вызначала, у першую пазіцыю, а назву месца — у другую: FLY BLANKET («Вось муха
на маёй коўдры»), FLY BLOCK («Вось муха на кубіку), BLOCK BAG («Вось кубік у сумцы»). Калі яна звярталася да суб’екта і аб’екта, яна ставіла спачатку суб’ект, а затым аб’ект: GIRL BALL («Дзяўчынка гуляе ў мяч») GIRL FISH («Дзяўчынка гуляе з рыбай»). I адлюстроўвала факт валодання, ставячы ўладальніка на першае месца, а тое, чым ён валодае, на другое: LAMB EAR («Гэта вуха ягняці»), GIA BLUE YES («Гэта Сінявочка Джаі»). Калі б Джая выпадкова спалучала словы, то мы маглі б сустрэць BLANKET FLY ці EAR LAMB не менш часта, чым FLY BLANKET ці LAMB EAR. А прыналежныя сказы робяць малаверагодным меркаванне, што Джая ўжывала канструкцыю «топік» і «каментарый». Было б зусім недарэчна, калі б GIA BLUEYES мы інтэпрэтавалі так: «Я гавару аб сабе, Джаі, а ў каментарый хачу паставіць тое, што ў мяне ёсць лялька Сінявочка».
Вядома, Джая перадае адносіны месца, валодання і суб’екта з аб’ектам у такім жа парадку, як і ў дарослай мове9. Але істотна тое, што яна, здаецца, аўтаматычна ўсведамляе неабходнасць заўжды перадаваць такія адносіны, чаго нельга сказаць аб шымпанзэУошу. Дзяўчынка нібыта в е д а е, што мова складаецца з мадэляў, якія паўтараюцца (так званых рэкурэнтных мадэляў) і, здаецца, ад нараджэння схільна да пошуку рэгулярных з’яў альбо правіл. Але перш чым пераканаўча сцвярджаць, што выказванні Джаі падпарадкоўваюцца правілам, мы мусім разгледзець адно выключэнне. Чаму Джая кажа LLIAP КІДАЦЬ і КІДАЦЬ ШАР, калі выпускае шарык? Чаму яна кажа як КНІГА ЧЫТАЦЬ, так і ЧЫТАЦЬ КНІГА, гартаючы кнігу? Можа, гэта тое самае выпадковае спалучэнне, якое мы абвясцілі немагчымым? Больш пільны погляд на ранейшыя выказванні Джаі раскрывае гэтую таямніцу.
У сваіх першых двухслоўных выказваннях Джая заўсёды вымаўляла МЯЧ КІДАЦЬ і КНІГА ЧЫТАЦЬ. Яна памылкова вывела, што імёны людзей і назвы рэчаў павінны стаяць перад словамі, якія называюць дзеянні. Гэтае правіла адказвае за правільныя выказванні ДЗЯЎЧЫНКА ПІСАЦЬ і MAMA НАЗАД і за «памылковыя» ШАР КІДАЦЬ і САНКІ ЕХАЦЬ. Хутка ў яе з’явілася сумненне ў сваім зыходным правіле, і яна пачала эксперыментаваць, ужываючы то адну форму, то другую. Спробы знайсці слоўнае рашэнне былі трапна названы адным з лінгвістаў (Вгаіпе, 1976) «пошукавымі мадэлямі». Нарэшце, пасля перыяду хістанняў Джая засвоіла сувязь дзеяслоў-аб’ект з замацаваным правільным парадкам слоў : КІДАЦЬ ШАР, ЧЫТАЦЬ КНІГУ.
Пастаянства, якое Блум знайшла ў маўленні Кэтрын, Эрыка і Джаі.было пацверджанашматлікімі даследчыкамі, якія паралельна працавалі з іншымі дзецьмі. У выніку наш адказ на пытанне: «Ці структураваны двухслоўныя выказванні?» будзе станоўчым. Ад
моманту, калі дзеці спалучаюць два словы (а можа, нават і раней) яны, здаецца,	усведам ля юць,	што мова
падпарадкоўваеццаправілам, што яна не проста выпадковы набор слоў. Яны передаюць кожную сувязь нязменна, так што, напрыклад, у адносінах суб’ект-дзеянне спачатку ідзе суб'ект, а потым дзеянне, як у MAMA GAME, KITTY PLAY, KATHY GO10. Выключэнні датычацца выпадкаў, калі было выведзена памылковае правіла ці калі дзіця толькі адшуквае правіла. Нават на стадыі двухслоўных выказванняў дзеці дэманструюць крэатыўнасць (творчасць) у сваім маўленні. Яны карыстаюцца камбінацыямі слоў, якіх ніколі дагэтуль нечулі.
Дагэтуль мы вялі гаворку аб дзецях, што вучацца размаўляць на англійскай мове, у якой існуе фіксаваны парадак слоў. Але некаторыя мовы маюць варыятыўны, свабодны парадак і перадаюць граматычныя адносіны іншымі сродкамі, напрыклад, канчаткамі слоў. Як у такім выпадку дзеці спраўляюцца з задачай? Сучасныя даследаванні даюць падставы звязваць адказ з характарам мовы (Slobin, 1985). Турэцкая, напрыклад, належыць да моў, у якіх канчаткі асабліва выразныя і іх лёгка вызначыць, таму турэцкія дзеці ўжываюць пастаянныя канчаткі і свабодны парадак слоў. Але ў серба-харвацкай мове, дзе канчаткі слоў адвольныя і варыятыўныя, дзеці лічаць за лепшае не звяртаць на іх увагі і пачынаюць з цвёрдага парадку слоў, хаця ў маўленні дарослых парадак свабодны.
Карацей кажучы, сведчанні дазваляюць лічыць, што дзеці перадаюць адносіны паміж словамі пастаянным чынам, незалежна ад таго, ужываюць яны парадак слоў ці канчаткі. Гэта ставіць яшчэ адно пытанне: ці перадаюць дзеці з розных канцоў свету аднолькавыя адносіны? Відавочна, што дзеці ва ўсім свеце кажуць шмат аднолькавага на стадыі двухслоўных выказванняў. Роджэр Враўн падкрэслівае, што «даволі малы набор аперацый і адносін апісвае ўсе значэнні, якія передаюцца, ...на якой бы мове дзеці ні вучыліся размаўляць» (Brown, 1973, с. 198). 3-за гэтага падабенства лінгвісты калісьці спадзяваліся скласці канчатковы спіс паняццяў, якія перадаюцца на гэтай стадыі, і прадказаць парадак іх з’яўлення. Але хутка стала відавочным, што ёсць значная варыятыўнасць паміж рознымі дзецьмі, нават калі яны размаўляюць на адной мове. Кожны даследчык даваў свой асобны спіс, арганізаваны ў сваім асобным парадку.
Мабыць, найбольш вядомым з’яўляецца спіс Браўна (Brown, 1973, с.173). Ён прапанаваў набор з васьмі «мінімальных двухчасткавых адносін», да якіх дадаў тры «базавыя аперацыі рэферэнцыі (аднясення)», паказаныя на табліцы, што ідзе ніжэй.
Адносіны 1. Суб’ект і дзеянне
2.	Дзеянне і аб’ект
3.	Суб’ект і аб’ект
4.	Дзеянне і месца
5.	Рэч і месца
6.	Уладальнік і валоданне
7.	Уласцівасць і рэч
8.	Указальны займеннік і рэч Аперацыі 9. Намінацыя
10.	Паўтор
11.	Адсутнасць
MUMMY PUSH” EAT DINNER MUMMY PIGTALL PLAY GARDEN
COOKIE PLATE MUMMY SCRAF GREEN CAR THAT BUTTERFLY THIS (IS A) TRUCK MORE MILK
ALLOGONE EGG
Прыклады тут выразна паказваюць, што малыя дзеці здольны перадаваць розныя тыпы сэнсавых адносін. Але да якой ступені гэтыя двухслоўныя выказванні ахопліваюць спецыфічна граматычныя веды? Калісьці асобныя псіхалінгвісты думалі, што дзеці нараджаюцца з гатовым разуменнем некаторых асноўных граматычных адносін. Налрыклад, сцвярджалася, што дзіця, якое сказала DRINK MILK (піць малако), выказвала прыроджаныя веды адносін дзеяслоў—аб’ект (McNeill, 1966, 1970). Аднак большасць зараз адышла ад гэтага пункту гледжан ня. Як заўважыў адзін з даследчыкаў, ідэя аб тым, што дзеці разумеюць граматычныя адносіны гэтак жа, як дарослыя, ёсць «акт веры, заснаваны толькі на нашых ведах дарослай мовы» (Bowerman, 1973, с.187). Мы павінны прызнаць, што першапачатковыя выказванні не даюць ніякіх пераканаўчых звестак аб спецыфічных граматычных ведах. Яны толькі сведчаць аб усведамленні таго, што гэтыя адносіны трэба перадаваць нязменна.
Гэта пакідае нам значную праблему. Калі мы прызнаем, што двухслоўныя выказванні сведчаць аб граматычных ведах (што здаецца малаверагодным), тады мусім выразна акрэсліць, з якой граматыкай канкрэтна маем справу. Калі, з другога боку, мы не будзем разглядаць іх як сведчанне прыроджанасці граматыкі, тады трэба выявіць, калі ў дзяцей з’яўляецца прымітыўны сінтаксіс. У гэтым выпадку мы павінны прызнаць, што навучанне маўленню — перарыўны працэс. Дзеці пачынаюць з адной сістэмы, а потым пераходзяць да іншай, сінтаксічнай. Мы можам мець справу з феноменам апалоніка і жабы (Gleitman and Wanner, 1982), прыякім паводзіны малогаапалонікаістотнаадрозніваюцца ад паводзін жабы. Шэраг даследчыкаў падтрымлівае ідэю перарыўнасці. Мабыць, спачатку дзеці карыстаюцца агульнымі кагнітыўнымі здольнасцямі для перадачы граматычных адносін пастаянным спосабам. Засвоіўшы пэўную колькасць, яны пачынаюць сартаваць іх у сваёй галаве. Гэта, магчыма, абуджае
прыроджаныя сінтаксічныя здольнасці (гл. напр. Pinker, 1984). Мы разгледзім магчымы пераход да сінтаксісу ў раздзеле 7.
Пачатак
Мусім задаць яшчэ адно пытанне: як дзеці пачынаюць засвойваць гэтыя першыя выказванні? Ці яны адкрываюць, што перадавацьтрэба адно паняцце (канцэпт), адну ідэю заадзін раз, ці маюць справу адначасова з некалькімі? Гэтае пытанне вывучаў славуты сваёй стрыжнёвай граматыкай псіхалінгвіст Марцін Брэйн. Брэйн лічыць, што дзеці валодаюць некалькімі паняццямі адначасова, але выкарыстоўваюць кожнае з іх у досыць абмежаваных абставінах (Вгаіпе, 1976). Напрыклад, яго двухгадовы сын Джанатан мог перадаваць валоданне MAMMY SHOE (мамабот), паўтор MORE JUICE (больш соку) і ўласцівасць BIG DOG (вялікі сабака), але з абмежаванай колькасцюслоў. У выпадку валодання адзінымі ўладальнікамі былі MAMA і ТАТА па формуле MAMA ці ТАТА + аб’ект, як у MUMMY SHOE ці DADDY PIPE. Формула Джанатана для выяўлення паўтору была просценькай, яна складалася з аднаго слова БОЛЬШ + аб’ект. Ён карыстаўся ёю заўжды, калі хацеў чагосьці болей, як у БОЛЬШ СОКУ, або калі заўважаў больш аднаго асобніка чагонебудзь, як у БОЛЬШ ПЧАЛА.