Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Калі меркаваць, што ўжыванне мовы сапраўды адрозніваецца ад моўных ведаў, то што ж тады адбываецца пры кадзіраванні і дэкадзіраванні?
Вось гэтыя тры праблемы і даследуюцца ў нашай кнізе на аснове чатырох тыпаў дадзеных:
а)	камунікацыя жывёл;
б)	дзіцячая мова;
в)	мова здаровых дарослых людзей;
г)	мова дысфазікаў (людзей з моўнымі парушэннямі).
Як паказвае прыведзеная дыяграма, паміж імі няма строгагай мяжы. Кожны тыл дадзеных звязаны з наступным прамежкавай сувяззю. Камунікацыя жывёл звязана з дзіцячай мовай праз «гаворачых малпаў» — малпаў, якіх навучылі карыстацца моўнымі знакамі. Сувязь паміж мовай дзіцяці і дарослага ажыццяўляецца ў 8-14-гадовых.
Мова здаровых звязана з мовай хворых праз агаворкі, якія здараюцца практычна ва ўсіх псіхічна здаровых людзей і гэтак жа нагадваюць ў пэўнай ступені мову дысфазікаў.
Перш чым звярнуцца да першай тэмы — авалодання мовай і прыроджанасці лінгвістычных ведаў, нам трэба зрабіць некалькі заўваг адносна ўжывання слова г р а м а т ы к а.
Мы прытрымліваемся думкі, што кожны чалавек, які ведае мову, захоўвае ў галаве і моўную граматыку. Вучоны, які піша падручнік па граматыцы, вылучае гіпотэзы аб сваёй унутранай сістэме ведаў, а потым адзначае: «Мае ўяўленні пра веды, што знаходзяцца ў галаве чалавека, які ведае мову, наступныя...»
Па гэтай прычыне слова граматыка ўжываецца і для абазначэння ўнутранай рэпрэзентацыі мовы і самой лінгвістычнай мадэлі, або ўяўлення аб гэтай рэпрэзентацыі.
Акрамя таго, калі мы гаворым пра граматыку, прадстаўленую ваўнутраным свеце чалавекаслова граматыка ўжываецца ў значна больш шырокім сэнсе ў параўнанні са старымі падручнікамі. Яно адносіцца да агульных ведаў пра мову. Значыць, уключае веды не толькі сінтаксісу (слоўных мадэляў), але і ф а н а л о г і і (гукавых мадэляў) і семантыкі (мадэляў значэння).
ГРАМАТЫКА
Аднак паколькі сінтаксіс у пэўным сэнсе з’яўляецца «ключом» да мовы (іменна сінтаксічныя мадэлі злучаюць гукі і значэнні), то сінтаксічныя правілы у гэтай кнізе будуць знаходзіцца пад асабліва пільнай увагай. Фаналогію і семантыку мы, наколькі магчыма, апусцім і будзем спасылацца на іх толькі ў сувязі з даследаваннямі сінтаксісу.
Відаць, тут нам трэба ўспомніць аб шырокай і заблытанай праблеме, якая засталася па-за межамі гэтай кнігі, — узаемаадносінах мовы і думкі. Хоць у прынцыпе думка м о ж а існаваць
без мовы, усё жзвычайна людзі думаюць пры дапамозе слоў сваёй мовы. Такім чынам, думкі чалавека «расфасаваны» па словах і граматычных катэгорыях. Гэта значыць, што пры разглядзе працэсаў кадзіравання і дэкадзіравання мы небудзем марнаваць час на абмеркаванне абстрактных паняццяў, якія, на думку некаторых вучоных, існуюць над мовай. Мы возьмем за аксіёму наступнае: першае, што чалавек загадвае сабе зрабіць, гэта «выбраць патрэбныя словы і сінтасічныя сродкі», а не «злучыць паняцці і паглядзець, ці можна іх перадаць словамі». Інакш кажучы: калі б нам прыйшлося стаць на той ці іншы бок у спрэчках наконт першынства мовы ці думкі, дык мы падтрымаем хутчэй паэтаХІХстагоддзя П.Б.Шэлі, які сказаў: «Ён даў людзям мову, а людзі стварылі думку», чым лексікографа XVIII стагоддзя Сэм’юэла Джонсана, які меркаваў, што «мова — адзенне думкі».
Другая аб'ёмная тэма, якая не разглядавцца ў гэтай кнізе, — «камунікатыўныя здольнасці». Нядаўна псіхолагі пераканаўча засведчылі, што дзеці не проста засвойваюць структуру мовы, але і навучаюцца ўжываць яе ў адпаведных сацыяльных умовах. Такім чынам, псіхалінгвістам трэба надаваць больш увагі сацыяльнаму кантэксту, чым структуры мовы, паколькі дзеці ў раннія перыяды жыцця істотна залежаць ад свайго атачэння. Гэтыя вывады для нас цікавыя і важныя, і вучоныя сёння пагаджаюцца з тым, што няма сэнсу разглядаць мову дзіцяці ізалявана. Аднаклюдзі прыжаданні могуцьабапіраццатолькі на граматычную структуру, калі яны з кімсьці размаўляюць. Ім удаецца разумець і вымаўляць даволі нечаканыя і нестандартныя выказванні. Сапраўды, можна нават палічыць, што канчатковая мэта авалодання мовай — паспяхова лгаць, бо «сапраўдная хлусня... з’яўляецца наўмысным выкарыстаннем мовы як інструмента... са зместам паведамлення, які не падтрыманы кантэкстам, каб увесці ў зман слухача» (De Villiers and De Villiers, 1978, c. 165). Гэтая кніга, такім чынам, звяртае больш увагі на этапы авалодання структурай, чым на спосабы сувязі паведамленняў з навакольным кантэкстам.
1.	ВЯЛІКІ АУТАМАТЫЧНЫ ГРАМАТЫЗАТАР
Ці ўсё ў нас ад прыроды?
• Ён падышоў да панелі і націснуў выхлючальнік. У пакоі адразу ж гучна загуло, з трэскам пасыпаліся іскры... Аркушы паперы чацвяртнога фармату пачалі выслізгваць з адгуліны справа ад кантрольнай панелі... Яны выхоплівалі іх і чыталі. На першым аркушы стаяла: •Аіфкімбзаасівецтпінваквудскігт, фухпекачвбертьюіокйхгфдзацксвбым, перуітнехдзйкгтвыб, вжсу...» Яны паглядзелі ў іншыя. Стыль усюды быў адчолькавы. У містзра Болена вырваўся крык адчаю. Малады чалавек паспрабаваў яго супакоіць: *Усё ў парадку, сзр. Дзесвці няправільны кангакт, вось і ўсё. Вы ж ведаеце, містэр Болен, у гэтым пакоі каля мільёна футаў дроту». •Ніколі ён не запрацуе» — вымавіў жістэр Болен».
Роальд ДАЛ Вялікі аўтаматычны граматызатар.
Кожны нармальны чалавек умее размаўляць. Вось чаму можна падумаць, што ў мове няма нічога незвычайнага. Як зазначыў Хомскі3,
*мы не бачым патрэбы ў тлумачэннях, калі з’ява добра знаёмая і «відавочная». Мы лёгка схіляемся да думкі, што тлумачэнні павінны быць яўнымі і ляжаць на паверхні. З’яўляючыся носьбітамі мовы, мы заўсёды маем пад рукою вялізную колькасць дадзеных. Па гэтай самай прычыне нам лёгка паверыць у тое, што нічога тлумачыць не трэба. Нішто не можа быць далей ад ісціны» (Chomsky, 1972, с.25-26).
Аднак таямнічая прырода чалавечай мовы стане больш яснай, калі мы асэнсуем, што яшчэ нікому не ўдалося змадэліраваць здольнасць людзей размаўляць. Камп’ютэры гуляюцьу шахматы, сартуюць банкаўскія справаздачы і нават размаўляюць на абмежаваную колькасць тэм, напрыклад, пра кубы, квадраты і конусы. Аднак нам яшчэ далёка да стварэння «вялікага аўтаматычнагаграматызатара», які могбы без пабочнай дапамогі весці размовы на любыя тэмы. Чаму так адбываецца? Відаць, да мовы трэба ставіцца больш сур'ёзна.
Прырода ці навучанне?
Калі людзі пачынаюць разважаць пра мову, першае пытанне, якое звычайна прыходзіць у галаву, гучыць так: ці даецца людзям мова ад нараджэння — гэтак жа як, напрыклад, свінням — здольнасць рохкаць, а сабакам — брахаць? Або яна з’яўляецца чымсьці, што мы в ы в у ч ы л і. Так, сабакі навучаюцца стаяць на задніх лапах, сланы — танцаваць вальс, а людзі — іграць на гітары.
3 аднаго боку, нам зразумела, што дзеці засвойваюць тую мову, у асяроддзі якой знаходзяцца, — ці то кітайскую, ці мову нутка, ці англійскую. Вядома, ніхто не адмаўляе, што навучанне адыгрывае вельмі важную ролю. Пытанне ў наступным: ці нараджаюцца дзеці з «чыстым аркушам» у галаве, калі мець на ўвазе мову, ці атрымліваюць агульныя веды аб структуры мовы «ў спадчыну»?
Пытанне аб тым, атрымліваем мы мову часткова «ў спадчыну» ці цалкам дзякуючы навучанню, нярэдка абазначаюць як дылему «прырода — навучанн е», і яно дыскутуецца з даўніх часоў. Напрыклад, яно было адной з тэм дыялогаў Платона— «К р а ц і л у сжСпрэчкі, якіядоўжацца літаральна стагоддзямі, маюць сваю адметную рысу: сціхаюць на некаторы час, а затым успыхваюцьз яшчэбольшай сілаю. Гэтая асаблівасць адкрылася лінгвістам у 1959 годзе, калі вучоны Навум Хомскі напісаў знішчальны і востры каментарый на «Вербальныя паводзіны» — кнігу гарвардскага псіхолага Б.Ф.Скінэра (Chomsky, 1959; Skinner, 1957). Кніга прэтэндавала натое, каб «растлумачыць» мову яксерыюзвычак, што паступова выпрацоўваліся на працягу многіх гадоў. Згодна са Скінэрам, не трэба ніякіх складаных прыроджаных ці ментальных механізмаў. Усё, што патрабуецца, — сістэматычнае назіранне з’яў, якія адбываюцца ў навакольным свеце, а яны ўжо самі падкажуць, як вымаўляць гукі.
Пазіцыя Скінэра ў адносінах да мовы засноўваецца на яго вопытах з пацукамі і галубамі. Ён даказаў, што, затраціўшы пэўны час, пацукоў і галубоў можнанавучыцьвыконваць на дзіва многа, на першы погляд, складаных задач, пры ўмове, захавання двух прынцыпаў: па-першае, заданні трэба разбіць на пэўную колькасць старанна прадуманых этапаў, па-другое, жывёл і птушак трэба неаднаразова ўзнагароджваць.
У адным з тыповых эксперыментаў пацука змяшчалі ў скрынку з рычагом. Калі ён націскаў на рычаг, яго ўзнагароджвалі камячком ежы. Нішто не прымушала націскаць на рычаг. Першым разам ён, магчыма, зробіць гэта выпадкова. Калі пацук бачыць, што з’яўляецца ежа, ён паўтарае свой рух. 3 цягам часу ён засвойвае, што, прагаладаўшыся, можнатакім чынам атрымаць
ежу. Затым заданне ўскладняецца. Пацуку даюць узнагароду пры ўмове, што ён націскае на рычаг, пакуль мігае святло. Спачатку пацук губляецца, але нарэшце засвойвае і гэты фокус. Затым заданне зноў ускладняюць. На гэты раз пацук атрымлівае ежу толькі ў тым выпадку, калі націскае на рычаг пэўную колькасць разоў. Пасля часовай збянтэжанасці ён навучаецца і гэтаму. I так далей.
Такое навучанне метадам «спроб і памылак» Скінэр называе «аперантным абумоўліванне м», што можна растлумачыць як «навучанне сродкамі адвольных рэакцый» (слова «operant» абазначае хутчэй адвольную рэакцыю, чым аўтаматычную). Скінэр мяркуе, што іменна дзякуючы гэтаму механізму ажыццяўляецца пераважная большасць відаў навучання чалавека, уключаючы навучанне мове.
Асноўныя працэсы і сувязі, якія надаюць вербальным паводзінам іх спецыфічныя характарыстыкі, цяпер асэнсавана даволі добра. Эксперыменты, якія зрабілі гэта магчымым, праводзіліся і на іншых відах, але атрыманыя вынікі былі на дзіва незалежнымі ад усялякіх відавых абмежаванняў. Нядаўнія даследаванні паказалі, што гэтыя метады можна распаўсюдзіць без сур’ёзных змен і на чалавечыя паводзіны (Skinner, 1957, с.З).
Каб зразумець, што такое мова, сцвярджае ён, чалавеку дастаткова вызначыць «кантралюючыя пераменныя», якія дазваляюць нам прадбачыць характар выказвання. Калі можна, напрыклад, сказаць, што націсканне пацука на рычаг часткова знаходзіцца «пад кантролем» мігаючага святла, так і адчуванне голаду, магчыма, «кантралюе» ці абумоўлівае наступнае выказванне чалавека: «Калі ласка, перадайце мнехлеба і масла». Або, скажам, прыгожая карціна можа выклікаць вокліч: «Якое хараствоі». А дрэнны пах прымушае ўсклікнуць: «Які смурод!». Аб’ява па-французску: «Ne touchez pas» дазваляе сказаць: «Гэта значыць «Нечапай». А калі дзіця скажа: «Шалтай-балтай...», вы, верагодна, прадоўжыце: «...сядзеў на сцяне». Тэарэтычна Скінэр не бачыць ніякіх цяжкасцей у спалучэнні любой колькасці слоў у адносінах да той ці іншай пазнавальнай з’явы рэчаіснасці.