Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
1.	IN ORDER TO CATCH HIS TRAIN GEORGE DROVE FURIOUSLY TO THE STATION6.
2.	THE REPORTERS ASSIGNED TO GEORGE DROVE FURIOUSLY TO THE STATION7.
У першым сказе шалёна нёсся Джордж. У другім — рэпарцёры. Каб зразумець сказ, слухач павінен мысленна правесці структурную мяжу ў правільным месцы.
Каб праверыць, што слухачы не карысталіся слыхавымі апорамі, эксперыментатары запісалі абодва сказы на магнітныя стужкі. Потым ад кожнай стужкі яны адрэзалі спалучэнні GEORGE DROVEED (Джордж імчаўся) і FURIOUSLY TO THE STATION
22 Вялікі аўтаматычны граматызатар
(шалёна на вакзал) і прыклеілі іх да д р у г о г а сказа.
IN ORDER TO CATCH HIS TRAIN
THE REPORTERS ASSIGNED TO
GEORGE DROVE
FURIOUSLYTOTHESTATION
GEORGE DROVE FURIOUSLY
TO THE STATION
Запісы па-новаму склееных стужак прайгралі студэнтам, але толькі наадновуха. У другім вусе студэнты чулі шчаўчок, які гучаў пасярэдзінеякога-небудзьслова, напрыклад, слова «Джордж». Студэнтаў папрасілі вызначыць месцаўсказе, дзечуўся шчаўчок. Атрыманы вынік быў цікавым: у сваіхадказах студэнты імкнуліся пасунуць месца шчаўчка ў напрамку структурнай мяжы:
IN ORDER TO CATCH HIS TRAIN GEORGE DROVE FURIOUSLY TO THE STATION
THE REPORTERS ASSIGNED TO GEORGE DROVE FURIOUSLY TO THE STATION
Гэта пераканаўча сведчыць аб тым, што слухачы "накладваюць" структуру на тое, што яны чуюць, хаця н і я к і х матэрыяльных паказчыкаў апошняй не існуе.
Другая выснова, якую зрабілі Хомскі (1959) і шэраг іншых аўтараў (напрыклад, Bever, Fodor і Weksel, 1965), заключаецца ў тым, што простыя аперацыі па запаўненні ячэек нельга прымяніць для тлумачэння такой з’явы, як мова. Часам выказвалася ідэя аб тым, што чалавек, які вывучае мову, вылучае ў кожным сказе шэраг ячэек і потым запаўняе кожную нішу адзінкамі структуры, напрыклад:
Пчолы
любяць
мёд
Я
хачу
майгочаю
Мой брат
УД*Р«Ў
мяне
Ніхто нестанеадмаўляць існавання такіхзамен і іх каштоўнасці ў навучанні мове. Апе праблема ў тым, што нельга абмяжоўвацца толькі ідэяй «ячэек».
«Ясна.штоўструктуры сказазадзейнічаназначна больш аперацый, чым простае запаўненне граматычных рамак лексічнымі адзінкамі» (Chomsky, 1959, с.54).
Разгледзім наступныя сказы:
PERFORMING FLEAS PLAYINGTIDDLYWINKS
CAN BE CAN BE
AMUSING6 AMUSING
Як толькі мы спрабуем знайсці іншыя словы, каб запоўніць ячэйку, дзе знаходзіцца can be (можа быць), мы сутыкаемся з пэўнымі цяжкасцямі. Напрыклад, слова Are падыходзіць для першага сказа, але не для другога, у той час як і s9 падыходзіць для другога і немагчыма для першага.
Калі б запаўненне ячэек было адзіным прынцыпам функцыявання мовы, такі вынік стаўся б немагчымым.
Яшчэ цяжэй растлумачыць з пункту гледжання запаўнення ячэексказы, якія можназразумецьдваякімчынам, як, напрыклад:
CLEANING LADIES CAN BE DELIGHTFL.
Яго можна зразумець як
1.	LEADIES WHO CLEAN BE DELIGHTFL10
альбо як
2.	TO CLEAN LADIES CAN BE DELIGHTFL.
Сказы, падобныя да гэтых, ясна паказваюць, што простае запаўненне граматычных рамак — толькі частка таго, што адбываецца, калі мы размаўляем.
Можна доўга і падрабязна гаварыць пра асаблівасці запаўнення ячэек. Але шмат увагі надаецца адной вельмі цікавай праблеме, што тычыцца паводзін такіх слоў, як «put» (класці). Разгледзім сказ:
Джошуа
паклаў
смаўжа
y сул Мэвіз
Дзеяслоў «класці» патрабуе пасля сябе двухтыпаўячэек: ячэйка для абазначэння таго, што вы кладзяце (смоўж) і другая для паказу таго, куды вы гэта кладзяце (у суп Мэвіз). Абедзве ячэйкі аднолькава неабходны, бо нелыа сказаць:
ДЖОШУА ПАКЛАЎ
ДЖОШУА ПАКЛАЎ СМАЎЖА
ДЖОШУА ПАКЛАЎ У СУП МЭВІЗ
У сказах тыпу
ШТО ІМЕННА, ЯК Я ЧУЎ, ДЖОШУА ПАКЛАЎ У СУП МЭВІЗ?
ячэйка «смоўж» яўна перамясцілася з яе належнага месца ў пачатак сказа, даволі далёка ад слова «класці».
Падобныя прыклады прывялі Хомскага да высновы, што мова існуе на двух узроўнях: на паверхневым, дзе словы знаходзяцца на тым месцы, куды іх змяшчаюць, і но глыбінным, дзе словы займаюць сваё законнае месца ў ячэйкавай структуры. Такім чынам, усказе, разгледжаным вышэй, ячэйка «смоўж» заўсёды знаходзіцца пасля слова «класці» ў глыбіннай структуры:
Джошуа
паклаў
што
у суп Мэвіз
(Хоць словы ў глыбіннай структуры і размяшчаюцца ў гэтым парадку, сама структура, або Г-структура, як пазней яе называў Хомскі, намнога складаней.
Аргументы Хомскага наконт таго, што за «паверхневым» узроўнем сінтаксісу знаходзіцца «глыбінны» ўзровень, досыць пераканаўчыя, але неабавязкова праўдзівыя. Магчымы і іншыя гіпотэзы. Важна зазначыць, што з’явы, падобныя тым, што мы назіралі са словам «put» (класці), немагчыма растлумачыць ні гульнямі пацукоў у націсканне на рычаг, ні простымі аперацыямі па запаўненні ячэек. Тут дзейнічае нейкі болыл складаны механізм.
Такім чынам, можна сказаць, што мова з’яўляецца структурназалежнай, а самі тыпы структурна-залежных аперацый даволі складаныя.
Крэатыўнасц ь —яшчэадзінфундаментальныаспект мовы, які пастаянна адзначаецца Хомскім і прадугледжвае дзве рэчы. Першым і самым галоўным лічыцца той факт, што ў людзей ёсць здольнасць разумець і ўтвараць новыя выказванні. Нават даволі дзіўныя сказы, якія наўрад ці вымаўляліся раней, не выклікаюць ніякіх цяжкасцей у гаворачых і слухачоў:
СЛОН ВЫПІЎ 17 БУТЭЛЕК ШАМПУНЮ, А ПОТЫМ ШАЛЁНА СКАКАЎ ПА ПАКОІ.
ААРДВАРК ЧЫСЦІЎ ЗУБЫ ЛІЛОВАЙ ШЧОТКАЙ
Так што нельга думаць, быццам чалавек паступова, на працягу гадоў назапашвае мноства выказванняў, якія прыгодны на ўсе выпадкі жыцця. I разам з утварэннем новых граматычных спалучэнняў кожны, хто авалодаў мовай, здольны аўтаматычна распазнаць выказванні, якія адхіляюцца ад нормы і якія ён ніколі не сустракаў дагэтуль. Ад спалучэнняў тыпу
*ЁН БУДЗЕ ПРАСПЯВАЎ
ён імгненна адмовіцца.
Хомскі ўжываетэрмін «крэатыўнасць» і ўдругім, дапаўняльным сэнсе, каб зазначыць, што выказванні не кантралююцца знешнімі
з’явамі. Выгляд нарцыса не прымушае людзей крычаць: «Нарцыс!». Яны могуцьсказаць што заўгодна: «Які прыгожы колер», «Вясна, каб не забыцца памыць машыну», або «Чаму ў мяне ад кветак заўсёды алергія?».
Большасць людзей так прывыкла да гэтых уласцівасцей мовы, штотыя ўжо не здаюцца дзіўнымі, хаця ім аднак, яшчэ незнайшлі адпаведнага тлумачэння. Хомскі гаворыць пра «гэтую пакуль яшчэ таямнічую здольнасць», маючы на ўвазе творчую прыроду чалавечай мовы:
♦Авалодаўшы мрвай, чалавек здольны разумець бясконцы шэраг выказванняў, якія з’яўляюцца новымі для яго, якія вонкава ніяк не падобныя адзін да аднаго і ніяк не нагадваюць выразы, што складаюць ягоны лінгвістычны вопыт; чалавек здольны з большай ці меншай лёгкасцю ўтвароць пры неабходнасці такія выразы, нягледзячы на іх навізну і незалежна ад перспектывы стымулу, адно каб яго разумелі ўсе, хто таксама мае гэтую пакуль яшчэ загадкавую здольнасць. Звычайнае ўжыванне мовы ёсць, такім чынам, крэатыўная дзейнасць. Гэты крэатыўны аспект мовы — адзінз фундаментальных фактараў, які адрознівае чалавечую мову ад любых вядомых сістэм жывёльнай камунікацыі (Chomsky, 1972, с. 100).
Хомскі адзначае, што крэатыўны аспект мовы з’яўляецца н о р м а й для яе. Людзі ўвесь час утвараюць новыя выказванні і кожны, хто не робіць гэтага, верагодна, мае псіхічныя парушэнні.
«Важна мець на ўвазе, што ўтварэнне новых моўных выразаў ёсць звычайная форма ўжывання мовы. Калі б нейкі індывід абмежаваўся пэўным шэрагам лінгвістычных мадэляў у адказ нарозныя стымулы.., мы 6 палічылі яго псіхічна і разумова непаўнацэнным. Яго адразу аддзялілі б ад нармальнага людства з-за няздольнасці разумець звычайнуюразмову ціпрымаць уёй удзел нязмушаным чынам — калі чалавек становіцца вынаходлівым, свабодным ад уплыву знешніх стымулаў, а гаворка адпавядае новай і пастаянна рухомай сітуацыі» (Chomsky, 1972, с. 100).
Становіцца зразумелым, што мова ёсць нешта значнабольшае, чым простае спалучэнне слоў. Каб размаўляць, чалавек мае звышскладаную ўнутраную сістэму правіл, якія дазваляюць яму вымаўляць любое з магчымых спалучэнняў слоў англійскай мовы, хаця малаверагодна, каб ён усведамляў гэтыя правілы Правілы адначасова і складаныя і абавязковыя, як гэта выявіў містэр Кнайп (адзін з герояў кароткага апавядання Роальда Дала):
«Потым яму раптам адкрылася магутная, але простая маленькая праўда: англійская граматыка кіруецца правіламі, амаль матэматычнымі ў сваёй строгасці!.. Значыць, няма ніякага сумнення ў тым, што прыбор, пабудаваны па ўзору камп’ютэра, можна прыстасаваць для размяшчэння слоў у адпаведным парадку, згодна
з правіламі граматыкі. Нішто цяпер не магло спыніць Кнайпа. Ён адразу ж прыняўся за работу. Праз пятнаццаць дзён безупыннай працы Кнайп скончыўбудаваць «Вялікі аўтаматычны граматызатар».
Але містэр Кнайп — толькі герой навукова-фантастычнага апавядання. Як адзначалася вышэй, на самай справе ні адзін лінгвіст і ні адзін эксперт па камп’ютэрах яшчэ не здолелі стварыць «аўтаматычны граматызатар» — прыбор, які б адказваў за ўсе верагодныя спалучэнні англійскай мовы.
Аднак дзеці робяць гэта ўвесь час: за адметна кароткі перыяд яны авалодваюць складанай сістэмай інтэрыярызаваных правіл. Хаця ў дзяцей значна менш матэрыялу, чым у лінгвістаў, якім не ўдалося пабудаваць «аўтаматычны граматызатар». Часта яны вымушаны слухаць толькі размовы бацькоў і родзічаў, дзе, згодна з Хомскім, поўна незакончаных сказаў, памылак і агаворак. Такім чынам, трэба «растлумачыць, чаму мы так многа ведаем, хаця валодаем нешматлікімі дадзенымі (Chomsky, 1986, с. 27). Больш таго, згодна з яго поглядамі, авалоданне роднай мовай уяўляецца ў значнай ступені незалежнай ад інтэлекту. Моўныя здольнасці непаўнацэнных дзяцей не на шмат ніжэй за здольнасці развітых, хаця ў многіх іншых сферах чалавечай дзейнасці — напрыклад, катанні на роліках ці ігры на піяніна — разрыў паміж рознымі дзецьмі вялізны.
Хоцьзараз прынята лічыць, што Хомскі перабольшваехуткасць авалодання мовай, неўнармаванасць маўлення і уніфікаваны характар здольнасці, усё ж застаецца вялікай тайнай, як дзеці будуюць у сабе «аўтаматычны граматызатар».
У дадзены момант праблема не вырашана. Існуюць дзве верагоднасці. ВерагоднасцьІ. Чалавечыя дзеці, згодна з Хомскім «ведаюць» адразу, якімі павінны быць мовы.
♦Улічваючы багацце і складанасць граматыкі чалавечай мовы і яе вывучэнне на аснове абмежаваных і часта скажоных дадзеных, мала сумненняў у тым, што павінны існаваць пэўныя абмежавальныя універсальныя прынцыпы, якія вызначаюць агульную схему кожнай чалавечай мовы і, магчыма, шмат чаго з яе структуры» (Chomsky, 1980, с. 232).