Гаваркія істоты
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
Больш таго, ніводная жывёла не ўмее крэатыўна размаўляць. Але хаця жывёлы натуральна і не гавораць, гэта зусім не значыць, што яны не здатныя да мовы. Магчыма, у іх проста не было выпадку навучыцца мове? Наступны падраздзел разглядае вынікі назіранняў за жывёламі, якія такую магчымасць атрымалі.
Як жывёл вучылі размаўляць Уошу і Сара.
Разглядаючы спробы навучыць жывёл мове, важна (і мы ўжо гэта адзначалі) адрозніваць імітацыю ад сапраўднай мовы. Папугаі і шпакі могуць імітаваць чалавека з надзвычайнай дакладансцю. Аднак малаверагодна, што яны разумеюць тое, што гавораць людзі. Як паведамлялася, адзін шэры папугай вымаўляў «Дзень добры» і «Дабранач» у патрэбны час і «Бывайце», калі госці выходзілі (В *wn, 1958). Аднак большасць гаворачых птушак проста «па-папугайску» паўтарае пачутае. Напрыклад, адзін мой знаёмы папугай чуў, як вучылі шчанюка і меў звычку крычаць: «Сядзець!», «Непаслухмяны!», калі хтосьці праходзіў міма яго клеткі, незалежна ад таго, ці прысутнічаў пры гэтым сабака.
Вынікі эксперыментаў з гаворачымі шпакамі таксама былі несуцяшальнымі. Малпы здаваліся больш шматабяцаючымі кандыдатамі. Напрацягу апошніхпяцідзесяці гадоўбыло зроблена некалькі спроб навучыць шымпанзэ чалавечай мове.
Першы эксперымент пацярпеў няўдачу. Сямімесячную малпу па імені Гуа ўзялі да сябе ў 1931 г. прафесар, місіс Келаг (Brown, 1958, Kellogg and Kellogg, 1933). Яе выхоўвалі, як чалавечае дзіця, кармілі з лыжкі, купалі, захутвалі ў пялёнкі і пастаянна вучылі размаўляць. Хоць малпа здолела нарэшце зразумець значэнні больш як сямідзесяці слоў, яна так і не загаварыла. Значыць, не проста адсутнасць магчымасці замінае шымпанзэ навучыцца мове. Сын Келагаў Дональд, якога выхоўвалі разам з Гуа і які быў прыкладна аднаго з ёй узросту, вырас і размаўляў нармальна.
Другая шымпанзэ, якуюўзялі Кейт і Кэці Хэйзу 1947 г., таксама не дасягнула поспехаў (Brown, 1958; Hayes, 1951). Вікі інтэнсіўна вучылі англійскай мове. Нарэшце яна засвоіла чатыры словы: TATA, MAMA, КУБАК, УВЕРХ. Аднак і іх яна не вельмі выразна вымаўляла. I пасля трох гадоў напружанага навучання гэтыя чатыры словы так і засталіся адзінымі ў слоўнікавым запасе Вікі.
Цяпер зразумела, чаму спробы пацярпелі няўдачу. Шымпанзэ псіхалагічна няздольны вымавіцьчалавечыя гукі. У больш позніх эксперыментах гэтай пасткі пазбеглі, ужываючы мову жэстаў, маніпуляцыі са знакамі або націсканне кнопкі. Разгледзім некаторыя з нядаўніх даследаванняў.
За апошнія гады навучанне малпаў мове стала любімым
Жывёлы, якія спрабуюць размаўляць 41 заняткам амерыканскіх псіхолагаў. У сямідзесятыя гады назіраўся «выбух» — з’яўленне невялікай папуляцыі гаворачых малпаўшымпанзэ.
Першымі, хто авалодаў значным слоўнікавым запасам, былі Уошу і Сара. Расказаўшы пра іх дасягненні, звернемся да пазней навучаных малпаў: ці не пераўзышлі яны па здольнасцях сваіх таварышак.
Дакладны ўзрост Уошу невядомы. Прафесар Гарднер і міс Гарднер узялі да сябе гэтую малпу ў 1966 годзе, калі той, як меркавалася, было не больш года. Яе навучылі мадыфікаванаму варыянту амерыканскай мовы жэстаў. Выглядала гэта так: для абазначэння слова «салодкі» Уошу дакраналася пальцам да рота і варушыла языком. А для дэманстрацыі слова «забаўны» дакраналася пальцам да кончыка носа і пырхала.
Уошу авалодвала мовай даволі натуральна. Гарднеры пастаянна трымалі яе ў акружэнні людзей, якія кантактаваліся з ёю і паміж сабой пры дапамозе жэстаў. Вучоныя спадзяваліся, што некаторыя з іх да яе «пяройдуць». Часам яны прасілі малпу праімітаваць іх, спрабавалі папраўляць яе. Але яны не прытрымліваліся строгай сістэмы навучання.
Але нават такое навучанне дзікай малпы можа быць праблемай: Уошу магла адхіліцца ад першапачатковай тэмы, папрасіць штосьці іншае, пабегчы прэч, загневацца і нават пакусацьсвайго настаўніка (Gardner and Gardner, 1969, с. 66). Аднак яе поспехі ўражвалі, і, па крайняй меры на ранніхстадыях, развіццё яе мовы нагадвала аналагічны працэс у чалавечага дзіцяці.
Спачатку яна авалодала пэўнай колькасцю адзіночных слоў — ПАДЫСЦІ, ДАЦЬ, СПЯШАЦЦА, САЛОДКІ, КАЗЫТАЦЬ. К 1 году і 11 месяцам іх стала 34, а потым лік перасягнуў за сотню. Гэта дакладная лічба, бо, дзякуючы дзяжурству даследчыкаў, Уошу, якая жыла ў фургоне ў садзе Гарднераў, ніколі не была адна. I жэст лічыўся вывучаным толькі тады, калі Уошу ўжывала яго спантанна і правільна на працягу некалькіх дзён.
Мова Уошу, бясспрэчна, характарызавалася семантычнасцю. Малпа не адчувала цяжкасцей у разуменні таго, што жэст абазначае пэўны прадмет або дзеянне: пры засваенні слова «зубная шчотка» яна вадзіла ўказальным лальцам уздоўж зубоў. Яе прымусілі, спачатку супраць яе жадання, чысціць зубы пасля кожнага прыёму ежы. Акрамя таго, яна часта бачыла гэты жэст, хоць сама яшчэ не ўжывала яго. Аднойчы ў доме Гарднераў яна знайшла пасудзіну з зубнымі шчоткамі ў ванне і спантанна паказала жэст «зубная шчотка». Яна не прасіла даць ёй шчотку, бо магла яе ўзяць. Яна таксама не прасіла пачысціць ёй зубы, бо ненавідзела гэтую працэдуру. Аказалася, што малпа проста называе прадмет. Падобнымчынам Уошу паказвала жэст «кветка» (злучыўшы кончыкі лальцаў адной
ЯШЧЭ ХЛЕБА, ЯШЧЭ МАЛАКА. Лана таксама дэманстравала крэатыўнасць ў сваёй мове. Напрыклад, яе вучылі слову «КЛАСЦІ» і прыназоўніку «У», кідаючы мяч у збанок ці ў скрынку. Аднойчы Цім, адзін з яе настаўнікаў, спазніўся прынесці ёй раніцай малако. Лана спантанна склала з сімвалаў сваё патрабаванне: ЦІМ ПАКЛАДЗІ МАЛАКО Ў МАШЫНУ. У гэтым праявілася не толькі крэатыўнасць яе мовы, але і аддаленасць — здольнасць размаўляць аб прадметах і з’явах, якія адсутнічаюць у дадзены момант. Акрамя таго, Ланабудавала апісальныя фразы ЯБЛЫК — ЯКІ — АРАНЖАВЫ, называючы так апельсін, агурок жа меў назву БАНАН — ЯКІ — ЗЯЛЁНЫ.
Такім чынам, мова Ланы падобная на мову Уошу і Сары ў тым, што для яе характэрны семантычнасць, аддаленасць і крэатыўнасць. Цяпер разгледзім, як яна камбінуе сімвалы. Ці здольна яна справіцца са структурна-залежнымі аперацыямі?
Відавочна, Лана разумела, што сімвалы нельга змяшчаць у абыякім парадку. Яна навучылася кіравацца ўстойлівым парадкам у спалучэннях паводле інструкцый свайго настаўніка. Як і Сара, яна магла выконваць простыя заданні па запаўненні прабелаў, дзе ёй дапамагала тое, што ўсістэмесімвалаў кожны тып слова меўсвой каляровы фон.
Жоўты
Фіялетавы
Блакітны
Фіялетавы
Чырвоны
Пытанне
Цім
Даць
Лана
Кофе
Пытанне
Цім
Даць '
Лана
Сок
Калі ласка
Машына
Даць
Кока-Кола
Калі ласка
Машына
Даць
Малако
Магчыма, хоць і малаверагодна, што ў яе ёсць паняцце іерархічнай структуры, ідэя таго, што групу слоў можна замяніць адным словам, не парушаючы асноўную мадэль сказа. He выключана, што колера-кодавая сістэма перашкаджае ёй гэта зразумець, бо, напрыклад, у фразе ГЭТА ЗБАНОК кожнае слова будзе мець іншы колер. Тым не менш, няма ніякіх доказаў, што яна выконвае маніпуляцыі з ячэйкамі гэтак жа, як і чалавек.
Аднак, аддаючы належнае Лане, раскажам пра размову, якая была ў іх з Цімам у дзень Народзі.ч Хрыста. У той дзень яна пабудавала з сімвалаў два падобныя радкі (Stahke, 1980)1
ПЫТАННЕ ТЫ ДАЦЬ КОКУ ЛАНЕ Ў КУБАЧКУ
ПЫТАННЕ ТЫ ДАЦЬ КОКУ Ў КУБАЧКУ ЛАНЕ
Гэта выглядала зусім як структурна-залежныя аперацыі, якія выконваюць людзі, калі з пэўным разлікам маніпулююць словамі.
Але пры больш уважлівым позірку можна заўважыць, што Сара зусім не такая разумная, як можна было падазраваць спачатку. Яна пачала патрабаваць коку, карыстаючыся першым з прыведзеных вышэй сказаў. Паўтарала сваё патрабаванне сем разоў, але беспаспяхова. Затым, у адчаі, і толькі адзін раз паспрабавала іншы варыянт:
ПЫТАННЕ ТЫ ДАЦЬ КОКУ Ў КУБАЧЦЫ ЛАНЕ.
Здаецца, такія маніпуляцыі са структурай не ўласцівыя для Ланы і, магчыма, з’явіліся выпадкова. Звычайна яна строга прытрымліваецца парадку, якому яе навучылі, каб атрымліваць пачастунак, значыць, у яе невялікая прастора для стылістычных мадыфікацый. На падставе аднаго гэтага прыкладу было б заўчасна рабіць выснову, што яна можа спраўляцца саструктурназалежнымі аперацыямі — вызначальнай характарыстыкайчалавечай мовы.
Між іншым, настаўнікі Ланы ўпэўнена мяркуюць, што яна мае мову, але яны разумеюць паняцце «мовы» ў больш шырокім сэнсе, чым гэта робім мы. Для іх мовай з'яўляецца любая камунікацыйная сістэма, якая мае трывалуюсувязь з навакольным асяроддзем пры дапамозе адвольных сімвалаў, спалучаных адзін з адным паводле агульнапрынятых правілаў (Rumbaugh, 1977, с.66). Але пад гэтае азначэнне падпадае нават святлафор!
Осцін і Шэрман таксама заслугоўваюць увагі. Гэта двое маладых самца, якія прайшлі навучанне па той жа сістэме, што і Лана (Savage-Rumbaugh, 1986). Яны пераўзышлі яе ў адным, a іменна — у здольнасці ажыццяўляць камунікацыю паміж сабою. Калі Осцін націскае клавішу «банан», Шэрман ідзе ў другі пакой, выбірае банан на падносе з ежай і нясе яго Осціну. Такая камунікацыя ўражвае, аднак не робіць усю сістэму больш падобнай да мовы.
Цяпер звернемся да Кокі і Німа Чымпскага. Для многіх псіхалінгвістаўдасягненні або няўдачы гэтыхжывёл прадстаўляюць асаблівую цікавасць: іх вучылі ва ўмовах, набліжаных да тых, у якіх знаходзяцца маленькія дзеці. Як і Уошу, яны засвоілі адаптаваны варыянт амерыканскай мовы жэстаў.
Кока — самка гарылы, якую вучыла Пэні Патэрсан са Стэнфардскага універсітэта (штат Каліфорнія). Кока ўяўляе пэўную цікавасць і як гарыла, і галоўным чынам з-за свайго высокага каэфіціенту інтэлекту (ён толькі крыху ніжэй, чым у сярэдняга чалавека). У стандартным тэсце на інтэлектуальнае развіццё (Стэнфард — Бінэ) яе вынікі — ад 85 да 95 балаў у параўнанні са 100 у сярэдняга чалавека. Патэрсан мяркуе, што нават такі высокі бал не паказчык яе здольнасцей, бо сам тэст
Уошу, чыё жыццё ўяўляла сабой бясконцую гульню, Сару навучалі з дапамогай суровых методык, якія нагадвалі методыкі работы Скінэра з пацукамі. Яна жыла ў клетцы, яе вучылі маніпуляваць пластыкавымі знакамі на магнітнай дошцы. Кожны знак азначаў сабой адно слова. Ружаваты трохкутнік — яблык, чырвоны квадрат — банан. Чорная літара «Т» абазначала жоўты колер, а блакітная зорка — «устаўляць». Сара разумела каля адной сотні слоў, уключаючы такія складаныя паняцці, як «колер», «такі ж», «другія» і «калі ... то». Напрыклад, калі ёй давалі магчымасць выбраць яблык або банан і казалі «калі яблык, то шакалад», яна правільна выбірала яблык, каб атрымаць як узнагароду шакалад, яе любімы ласунак. Відавочна, што тут маюць месца і адвольныя сімвалы, і семантычнасць. Аднак той факт, што Сара разумела лагічнае паняцце «калі... то», не значыць, што яна валодала мовай. Узаемаадносіны мовы і логікі дасюль застаюцца вельмі няяснымі.