Гаваркія істоты
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
Камунікацыя Сары была даволі дзіўнай. Яна не падтрымлівала размовы, як Уошу. Сядзела ў клетцы, і настаўнікі правяралі яе празпэўныя прамежкічасу. Большасцьіхжэстаўбылісарыентаваны на разуменне. Малпа магла выконваць такія загады, як «САРА, ПАКЛАДЗІ ЯБЛЫК НА ТАЛЕРКУ». А калі ёй казалі пакласці «ЗЯЛЁНЫ НА ЧЫРВОНЫ», то накладвала сімвал зялёнага колеру на сімвал чырвонага. Калі ёй паказвалі фразу: «ПЫТАННЕ КУБАК АДНОЛЬКАВЫ ЛЫЖКА», яна давала адпаведны адказ пры дапамозесімвала «НЕ». Яктолькі Сара адказвала правільна, яе ўзнагароджвалі шакаладам. Яе вучылі строгаму парадку слоў і не частавалі, калі той парушаўся. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што Сара не зусім разумела, што рабіла. Яны меркавалі, што яна рэагавала на змены ў паводзінах свайго настаўніка. Жывёлы, як і людзі, часта здагадваюцца па выразу твару субяседніка, якога адказу ад іх чакаюць (Sebeok and Rosenthal, 1981). Цяжка сказаць, што сапраўды разумела Сара. Аднак яе дасягненні былі дастаткова значнымі, каб іх магла растлумачыць тэорыя «падказак у паводзінах».
Аднак усё ж нельга перабольшваць поспехі Сары, бо за шэсць гадоў навучання яна так і не стала сама пачынаць размову, як гэта робяць усе нармальныя людзі.
Вынікі эксперыментаў з Уошу і Сарай яшчэ цалкам не асэнсаваны. 3 аднаго боку, моўныя сістэмы, якім яны вучыліся, былі прасцей за чалавечую мову. Гэта даказвае той факт, што разумова адсталых дзяцей, няздольных авалодаць звычайнай мовай, можна вучыць па сістэме работы з Сарай і дабівацца значных поспехаў (Premack and Premack, 1974). 3 другога боку, гэтыя шымпанзэ паказалі здольнасць засвоіць асобныя фармальныя рысы мовы, ўласцівыя, як лічылася, толькі людзям.
Нядаўнія эксперыменты
Як адзначалася вышэй, Уошу і Сара могуць лічыцца пачынальнікамі ў гэтай галіне. Неўзабаве падрасло і новае пакаленне «гаворачых малпаў», настаўнікі якіх абапіраліся на экспрыменты правядзеныя з Уошу і Сарай. Найбольш вядомыя з малпаў Лана, Кока (гарыла) і Нім Чымпскі. Ці пераўзышлі яны здольнасцямі Уошу і Сару? Разгледзім гэта.
Лана таксама праходзіць даволі строгае навучанне ў кантралюемым асяроддзі, але яе акружэнне значна больш дасведчанае, чым у эксперыменце з Сарай, праект работы часткова фінансуе кампанія «Кока-Кола». «Клетка» Ланы ў Рэгіянальным Даследчым Цэнтры Прыматаў у Ёрку (штат Джорджыя), уяўляе сабой пакой, адна сцяна якога — вялізная панель з клавішамі, злучаная з камп’ютэрам. Пачынаючы з 1971 г. яе вучылі кантактавацца націсканнем на клавішы, дзе на кожнай намаляваны сімвал якога-небудзь слова. 3 панеллю злучаны гандлёвы апарат, і калі Лана патрабуе нейкую ежу ці пітво, яна мае магчымасць імгненна іх атрымаць.
Як і ў Сары, «слоўнікавы запас» Ланы налічвае каля ста сімвалаў, большасць з якіх абазначае прадметы і дзеянні, што сустракюцца пастаянна, напрыклад, «ДАЦЬ», «БАНАН» «КОКА» і г.д. Ланадобраспраўляеццазадвольнымі сімваламі.босімвалы на панэлі яўляюць сабой камбінацыю геаметрычных фігур на каляровым фоне. Напрыклад, маленькі суцэльны круг у цэнтры вялікага ромба на фіялетавым фоне абазначае слова «Лана» — імя малпы. Ромб, накладзены на круг, які знаходзіцца ўнутры прамавугольніка на блакітным фоне, абазначае «ЕСЦІ».
Больш таго, здольнасць Ланы да абагульнення сведчыць пра семантычнасць яе мовы; гэта значыць, яна разумее, што сімвал адносіцца да пэўнага т ы п у прадметаў а не проста да адной канкрэтнай рэчы. Напрыклад, яе вучылі слову «ЯШЧЭ» ў сувязі з лішняй порцыяй фруктовага соку. Праз некалькі дзён яна стабільна ўжывала гэты сімвал і ў адносінах да іншых прадуктаў і пітва, калі хацела атрымаць дадатковую порцыю, як у выразе
рукі і дакранаючыся імі да ноздраў), калі бачыла кветкі ў садзе, і калі ёй паказвалі карціну з кветкамі.
Як пацвердзіла ўжыванне слова «яшчэ», Уошу магла таксама абагульняць. Падобна ўсім шымпанзэ, яна любіла казытанне і назаляла ўсім суправаджаючым просьбай паказытаць яе, ужываючы жэст «яшчэ». Спачатку гэты жэст адносіўся толькі да казытання. Пазней яна ўжыла яго, каб прадоўжыць другі свой любімы занятак — каб яе цягалі па падлозеў карзіне для бялізны. Нарэшце яна распаўсюдзіла жэст «яшчэ» на кармленне і іншыя віды дзейнасці. Г этак жа і слова «ключ» абазначала першапачаткова толькі ключы, якімі адчынялі дзверы і буфеты ў фургоне Уошу. Пазней яна спантанна ўжывала яго ў дачыненні да многіх іншых ключоў, нават да ключоў аўтамабіля.
Яе мова характарызавалася пэўнай аддаленасцю, бо яна ўмела размаўляць пра людзей і прадметы, якія адсутнічалі ў дадзены момант.
Але самай уражлівай рысай была крэатыўнасць мовы Уошу, відавочна спантаннае ўжыванне ёю спалучэнняў знакаў. Яна прадэманстравала два ці тры слоўныя спалучэнні ўласнага вынаходства, напрыклад ДАЦЬ КАЗЫТАЦЬ («Падыдзі і паказычы мяне»), ІСЦІ САЛОДКІ («Правядзі мяне да кустоў маліны»), АДЧЫНІЦЬ ЕЖУ, ПІТВО («Адчыні халадзільнік»), СЛУХАЦЬ ЕСЦІ («Слухайце гонг к абеду»), ХАРЫ ДАЦЬ ЗУБНУЮ ШЧОТКУ, РОДЖЭР УОШУ КАЗЫТАЦЬ. Знакі Уошу былі не проста выпадковымі супадзеннямі. Паказваючы спалучэнні жэстаў, яна трымала лапы ўверсе. Пасля кожнага спалучэння яна іх апускала. Гэта можна параўнаць з выкарыстаннем інтанацыі ў чалавечай мове для паказу таго, што словы ўжыты ў адной канструкцыі. Ці азначае гэта, што Уошу сапраўды «размаўляла»? Павярхоўна яе спалучэнні выглядаюць падобнымі да выказвання дзіцяці. Патрабаванні Уошу: «ЯШЧЭ САЛОДКАГА», «ЯШЧЭ КАЗЫТАЦЬ» нагадваюцьпатрабаванні: «ЯШЧЭ МАЛАКА», «ЯШЧЭ ПАГАЙДАЙ» характэрныя для дзяцей. Аднак ёсць адно важнае адрозненне. Дзеці звычайна захоўваюць устойлівы парадакслоў. Англійскія дзеці памяшчаюць дзейнік або дзеючую асобу ў сказе перад словам, якое абазначае дзеянне, як у выразе: «Мама прыйшла», «Іў чытае», «Адам паклаў», «Машына паехала». Аднак Уошу, здаецца, не заўсёды клапацілася пра парадак яе жэстаў. Яна магла сказаць як ІСЦІ САЛОДКІ, так і САЛОДКІІСЦІ, маючы на ўвазе «Правядзі мяне ў маліну».
Тут існуе некалькі магчымых прычын. Па-першае, выключны энтузіязм даследчыкаў, якія працавалі з Уошу. Яны так хацелі заахвоціць яе, што задавальнялі любы капрыз. Паколькі фразы САЛОДКІ ІСЦІ і ІСЦІ САЛОДКІ мелі толькі адно магчымае тлумачэнне — Уошу яшчэ хацела малін — яны імгненна рэагавалі і праводзілі яе туды. Думка пра неабходнасць парадку слоў,
Жывёлы, якія спрабуюць размаўляць 43 відаць, ніколькі не прыходзіла да яе. Мажліва, калі б адчуваліся цяжкасці з разуменнем яе жэстаў, то янабылаб больш уважлівай пры пабудове сваіх спалучэнняў.
Другое тлумачэнне ў тым, што, магчыма, лягчэй вымаўляць у пэўнай паслядоўнасці гукі, чым заховаўць устойлівы парадак жэстаў. Некаторыя доследы сведчаць, што глухія людзі не прытрымліваюцца пастаяннага парадку ў мове жэстаў.
Трэцяя інтэрпрэтацыя дапускае, што няўстойлівы парадак знакаў у Уошу — толькі прамежкавая стадыя, праз якую яна праходзіла, перш чым канчаткова засвоіць правільную паслядоўнасць. Іменна такой думкі прытрымліваліся Гарднеры. Яны меркавалі, што Уошу нарэшце спыніцца на пэўным парадку жэстаў, заснаваным на парадку слоў англійскай мовы (бо выхавацелі Уошу карысталіся англійскім парадкам слоў, калі размаўлялі з ёю на мове жэстаў).
Аднак няўстойлівы парадак жэстаў Уошу можна растлумачыць яшчэ і тым, што яна не разумела і не магла зразумець адвечна ўзорную прыроду мовы. У гэтым выпадку яна, вядома ж, не разумела і не ўжывала структурна-залежных аперацый — а гэта адзін з ключавых крытэрыяў мовы. Аднак і ў гэтым цяжка быць упэўненым. Мы, відаць, ніколі не будзем цвёрда гэта ведаць, бо малпа болей не знаходзіцца сярод людзей, галоўная задача якіх — падтрымліваць з ёю размову. Яна вырасла і стала настолькі небяспечнай, што Гарднеры мусілі адправіць яе ў гадавальнік прыматаў. Нягледзячы натое, што перыяд інтэнсіўнагаавалодання мовай жэстаў закончыўся, даследчыкі прыходзілі пагутарыць з ёю. I пакінуўшы Гарднераў, малпа працягвала крэатыўна ўжываць жэсты, як у выпадку, калі спантанна паказала жэст «ВАДЗЯНАЯ ПТУШКА», маючы на ўвазе лебедзя. Аднак, паколькі яна была побач з ракой, магчыма, гэта былі два асобныя жэсты, адзін з якіх адносіўся да вады, а другі да лебедзя. На новым месцы да яе прывялі маленькага шымпанзэ Лоуліс для навучання, і яна спрабавала навучыць яго некаторым жэстам. Аднойчы Уошу паставіла перад ім стул і паказала жэст «СТУЛ СЯДЗЕЦЬ» пяць разоў. I вось цяпер, пасля імітацыі рухаў Уошу і іншых малпаў, якія валодалі жэстамі, Лоуліс мае свой ўласны рэпертуар (Fouts, Hirsch and Fouts, 1982; Fouts, 1983). Той факт, што Уошу міжвольна перадавала жэсты другому шымпанзэ, з’яўляецца цікавым і важным, але гэта не пераўтварае яго цудадзейным шляхам у «мову». Карацей кажучы, мы вымушаны заключыць: няглядзячы на тое, што мова Уошу вызначаецца крэатыўнасцю, што для яе характэрны семантычнасць і аддаленасць, яна не з’яўляецца структурна-залежнай.
Разгледзім цяпер доследы з другой малпай. Сара пачала сваё навучанне ў 1966 г. пад кіраўніцтвам доктара Дэвіда Прымака з Каліфарнійскагауніверсітэта г. Санта-Барбара. У адрозненнеад
быў, вядома ж, арыентаваны на людзей. Напрыклад, у адным заданні паказалі малюнкі шапкі, лыжкі, дрэва, хаты і спыталі, дзе можна схавацца ад дажджу. Кока выбрала дрэва, што было расцэненаяк няправільны адказ, — міжтым як для гарыл, мабыць, натуральней хавацца ў дрэвах, а не ў хаце. Паколькі дзеці з такім жа iq, як і Кока, авалодвалі мовай без цяжкасцей, прыклад Кокі можа паказаць нам ступень залежнасці мовы ад агульнага інтэлекту (хоць некаторыя і скептычна ставяцца да меркавання Патэрсан адносна інтэлекту Кокі).
Кока, безумоўна, з’яўляецца зоркай сярод малпаў па колькасці «слоў» у лексіконе. Пасля пяці з паловай гадоў навучання ў ім было 645 моўных адзінак, прыкладна 375 з якіх складаюць яе актыўны запас. Лічылася, што Кокаавалодвалажэстам,ужываючы яго аднойчы на дзень мінімум 15 дзён у месяц, што адзначалася двума асобнымі назіральнікамі. Як і шымпанзэ, яна ўмела абагульняць, ужываючы жэст «саломінка» спачатку ў адносінах да саломінкі для піцця, потым да цыгарэт, пласцікавых трубак і радыёантэны. Патэрсан таксама мяркуе, што Кока змагла абагуліць жэст «дрэва» і перанесла яго на спаржу і зялёную цыбулю (яна абазначала ім высокія вертыкальныя зялёныя прадметы). Тым з нас, каго не ўражваюць жэсты гарылы, здаецца, што Кока проста памылілася, бо ў настаўнікаў заўсёды ёсць спакуса паводзіць сябе як любячыя бацькі і перабольшваць здольнасці падапечных.