Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
А цяпер адкажам на пытанне, ці здольны жывёлы размаўляць. Каб мы маглі ахарактарызаваць іх як «аратараў», яны павінны натуральна карыстацца ўсімі фармальнымі рысамі чалавечай мовы. I тут адказ адназначна адмоўны. Некаторыя жывёлы маюць некалькі такіх рыс. У птушыных спевах назіраецца дваістасць, а пчаліны танец у невялікай ступені характарызуецца аддаленасцю. Але яшчэ не знойдзены доказы прысутнасці семантычнасці ці ўжывання структурна-залежных аперацый.
(von Frisch, 1950, 1954, 1967). Знаходзячы крыніцу нектару, рабочая пчала вяртаецца назад у вулей, каб выканаць складаны танец і паведаміць пра яе астатнім пчолам. Яна выконвае «кругавы» танец, калі нектар знаходзіцца побач з вуллем, і хістаецца збоку ўбок, калі нектар далёка. Пчолы вызначаюць дыстанцыю па тэмпе яе пакалыхванняў, а па тым як пахне яе цела, — якія кветкі трэба шукаць. Пасля танца яны беспамылкова ляцяць у тое месца, нават калі яно знаходзіцца на адлегласці ў некалькі міляў і на шляху маюцца пагоркі.
Г эта незвычайная здольнасць, але нават такая ступень аддаленасці значна саступае той, што ёсць у чалавечай мове. Пчала не можа паведаміцьсваім сяброўкам абчымсьці іншым,акрамятаго месца з водарам нектару, якое яна толькі што наведала. Яна не можа сказаць: «Пазаўчора мы былі на цудоўнай палянцы з кветкамі, ^авайце паляцім туды і паглядзім, ці там яны». Яна толькі сказала: «Паляцім да нектару, які я толькі што адшукала». Яна таксама не можа паведаміць аб нечым вельмі аддаленым. Яна не можа сказаць: «Цікава, а ці ёсць нектар у Сібіры?» Такім чынам, аддаленасцьу камунікацыі пчол строгаабмежавана адлегласцю, якую пчала можа адолець, і часам, які на гэта спатрэбіцца. Нарэшце, мы знайшлі, здаецца, рысу, якая з’яўляецца істотнай для чалавечай мовы і толькі часткова прысутнічае ў камунікацыі птушак і насякомых.
Дзевятая рыса, с труктурная залежнасць, была разгледжана ў першым раздзеле. He патрабуецца ні апазнавання, ні падліку слоў, калі людзі размаўляюць адзін з адньім. Яны аўтаматычна распазнаюць стандартны характар мовы і маніпулююць структураванымі адрэзкам і. Напрыклад, яны разумеюць, што група слоў можа часам быць структурным эквівалентам аднаго:
ЯНА ПАЖЫЛАЯ ЛЕДЗІ Ў БЕЛЫМ КАПТУРЫ
ДАЛА АСЛУ МОРКВІНУ
Яны размяшчаюць гэтыя элементы ў адпаведнасці са строгімі правіламі.
МОРКВІНА
БЫЛА ДАДЗЕНА АСЛУ
ПАЖЫЛОЙ ЛЕДЗІ Ў БЕЛЫМ КАПТУРЫ
Як вядома, жывёлы не карыстаюцца структурна-залежнымі аперацыямі. Мы яшчэ недастаткова вывучылі камунікацыі ўсіх жывёл, каб быць у гэтым упэўненымі, але пакуль не знойдзена ніводнага здавальняючага прыкладу.
Нарэшце, застаецца адна рыса, безумоўна важная і ўласцівая
Жывёлы, якія спрабуюць размаўляць 37 толькі людзям, — здольнасць утвараць і разумець бясконцую колькасць новых выказванняў. У гэтай уласцівасці мовы ёсць некалькі назваў. Хомскі называе яекрэатыўнасцю (раздзел 1), іншыя — адкрытасцю, або прадуктыўнасцю. Людзі размаўляюць пра ўсё на свеце — нават пра качканоса, які зваліўся з лесвіцы, і гэта не выклікае ніякіх моўных праблем ні для тых, хто слухае, ні для тых,хто гаворыць. Яны гаворацьш т охочуцьі к а л і хочуць. Калі грыміць гром, яны не проста аўтаматычна вымаўляюць устойлівае спалучэнне, напрыклад: «Грыміць гром, бяжым хавацца!». Яны могуць сказаць: «Хіба маланка не прыгожая?» Або: «Забярыце сабаку ў хату». Або: «Адпаведна кітайскай легендзе, гром — гэта два драконы, якія сутыкаюцца ўбляшаных ночвах'».
Наадварот, большасць жывёл мае фіксаваны набор сігналаў для пэўнай колькасці паведамленняў, пры пэўных абставінах. У паўночнаамерыканскай цыкады іхтолькі чатыры. Янатрывожна крычыць, калі яебяруцьу рукі ці ядуць. Агульны заклік, магчыма, абазначае: «Давайце збяромся разам і спяем хорам». Заклік папярэдняга заляцання (запрашэння) гучьіць, калі самка знаходзіцца на адлегласці ў некалькі дзюймаў. Заклік далейшага заляцання (гудзенне трыумфу) з’яўляецца, калі самка ўжо на падлёце (Alexander and Moore, цыт. na McNeill, 1970). Нават экспрэсіўныя малпы-равуны маюць толькі 36 выразных галасав^х сігналаў у сваім рэпертуары, куды ўключаюцца таксама чханне і рвота. A сапраўдная колькасць гукаў яшчэ меншая. У гэтым прамежку выбар абмежаваны, бо характар сігналу дыктуюць абставіны. Дзіця, якое далёка ад маці, ужывае крык «Р р а!». Самка, якая хоча адпрэчыць закаханага самца, вымаўляе «антызлучальны» крык. (Struhsaker, 1967).
Але, мабыць, не варта засяроджвацца на цыкадах і малпах. У параўнанні з імі пчолы, дэльфіны і птушкі маюць звышскладаныя сістэмы камунікацыі. Аднак даследчыкі з неахвотай заключылі, што нават і яны няздольныя ўнесцг штосьці новае. Пчол даследаваў вядомы спецыяліст Карл фон Фрыш (1954). Ён адзначыў, што рабочыя пчолы звычайна перадаюць інфармацыю абгарызантальнай дыстанцыі і напрамку крыніцы нектару. Калі б камунікацыя пчол была ва ўсіх сэнсах «адкрытай», тады рабочая пчала павінна была б лаведаміць іншым пчолам і аб дыстанцыі п а в е р т ы к а л і. Ён праверыў гэтую ідэю, змясціўшы вулей з пчоламі каля падножжа радыёмаяка, a невялікую колькасць падсалоджанай вады — на яго вяршыню. Аднак, пчолы, якім паказалі гэтую ваду, не здолелі растлумачыць астатнім, дзе яе знайсці. Яны добрасумленна выконвалі «кругавы» танец, паведамляючы, што крыніца нектару знаходзіцца паблізу ад вулею, і потым іх сяброўкі некалькі гадзін лёталі ва ўсе бакі,
«Менш раз’юшаны краб простаўзніме нагу. Дэманстрацыя вялікай клюшні — больш эфектыўны сродак прымусіць другога краба адступіць ці вярнуцца назад у сваю ракавіну, чым простае падняцце адной нагі» (Marshall, 1970).
Аднакадвольныя сімвалы ўласцівы нетолькі людзям. Напрыклад, чайкі, каб выказаць агрэсію, адварочваюцца ад свайго суперніка і дзюбай вырываюць жмут травы. Такім чынам, мы вымушаны прызнаць, што адвольнасць нельга лічыць прынцыповым адрозненнем паміж камунікацыяй людзей і жывёл.
Семантычнасц ь, трэці праланаваны крытэрый мовы, — гэта ўжываннесімвалаў для абазначэння аб'ектаў ці дзеянняў. Для чалавекаслова «СТУЛ» абазначае прыстасаванне начатырох ножках, на якім можна сядзець, а не які-небудзь канкрэтны стул. Больш таго, семантычнасць датычыцца дзеянняў гэтак жа, вк і прадметаў. Напрыклад, слова «СКАКАЦЬ» абазначае адштурхоўванне ад якой-небудзь апоры. Некаторыя аўтары сцвярджаюць, што семантычнасць уласціва толькі людзям.
Жывёлы здольныажыццяўляцькамунікацыютолькі ў канкрэтнай сітуацыі. Курыца, якая трывожна кудахча пры набліжэнні лісіцы, магчыма, перадае такое паведамленне: «Сцеражыцеся! Сцеражыцеся! Побач небяспека!» заместтаго каб ужыць гукі, якія абазначюць слова «лісіца». Аднак і ў гэтым цяжка быць упэўненым, бо, як ужо было паказана на прыкладзе малпыравуна, тая ўжывае крык «Ч а т а» для абазначэння змяі. Мы яшчэ не можам з упэўненасцю сказаць, ці прысутнічае такая рыса ў камунікацыі жывёл.
Перадачакультурнай спадчын ы,або т р а д ы ц ы я , адлюстроўваетой факт, што ў людзей мова перадаецца з пакалення ў пакаленне. Якую ролю выконвае навучаннеўкамунікацыі жывёл — няясна,бо яна розная ў розных відаў і нават асобін. Што датычыцца птушак, то лічыцца, што спевы драздоў у асноўным прыроджаныя, але могуць злёгку ўдасканальвацца навучаннем, між тым як спеў жаўранкаў амаль цалкам ёсць вынікнавучання. Прадстаўляюцьвыключнуюцікавасць такія птушкі, якзяблікі. Асноваспеваў у іх прыроджаная, але ўсім тонкім дэталям, вышыні тону і рытму трэба вучыцца (Thorpe, 1961, 1963). Хоць адрозненне паміж чалавекам і жывёламі выяўлена ў гэтай характарыстыцы не вельмі выразна, прадстаўляецца, аднак, што, у параўнанні з людзьмі, здольнасць да камунікацыі ў жывёл у значна большай ступені залежыць ад генетычнай праграмы. Дзіця, якое выхавана ў ізаляцыі, далёка ад людзей, не авалодвае мовай. А песні птушак, якія выраслі ў няволі, усё ж можна пазнаць (хаця звычайна яны не адпавядаюць норме).
Пятая і шостая рысы з’яўляюцца сацыяльнымі, гэта значыць, датычацца спосабу ўжывання мовы. Спантаннае
Жывёлы, якія спрабуюць размаўляць 35 ўжыванне азначае, што чалавек свабодна пачынае размову. Маўленне не з’яўляецца чымсьці прымусовым. Згадаем сабаку, які ўстае на заднія лапы толькі тады, калі ля яго носа трымаюць пячэнне. Гэта не толькі чалавечая ўласцівасць, бо многія жьівёлы таксама свабодна карыстаюцца сваімі прыроджанымі камунікацыямі. Другая сацыяльная рыса — чаргаванн е, адпавядаесваёй назве, бо мы размаўляем па чарзе. У большасці выпадкаў мы маўчым, калі гавораць іншыя, і не перабіваем адзін аднаго. Мы ветліва чакаем сваёй чаргі, як гэта паказана на ўзоры размовы двух герояў у творы П.Г.Вудхаўза:
«Гэй, гам!», — сказау я.
«Гэй, там!>, — сказаў Моці.
«Гэй, там! Гэй, там!»
«Гэй там! Гэй, там! Гэй там!»
Як мы бачым, Моці і апавядальнік не маюць уяўлення, пра што ім гаварыць. Тым не менш, яны ведаюць, што павінны размаўляць па чарзе. Такое чаргаванне пачынаецца ўжо ў раннім узросце. Нават маці і маленькае дзіця пры гаворцы вымаўляюць свае «нескладушкі» адзін пасля другога. I зноў жа, гэтая характарыстыка не з’яўляецца выключна чалавечай, бо часам птушкі таксама спяваюць разам: адна трошкі прапяе, потым змаўкае, і тады спявае другая птушка. Такая з’ява завецца антыфонавымі' спевамі.
Сёмая ўласцівасць мовы — дваістасць, або д в a істаевымаўленн е — абазначае.штомоваскладаецца з двух слаёў; асноўныя гукавыя адзінкі мовы, напрыклад, Р, I, G (п, і, г) самі па сабе не маюць сэнсу. Яны набываюць яго толькі тады, калі аб’ядноўваюцца ў такія спалучэнні, як P-I-G (свіння). Г этую ўдасцівасць часам памылкова лічаць выключна чалавечай. Але дваістасць прысутнічае таксама ў птушыных спевах, дзе кожная асобная нота не мае ўласнага значэння, і толькі спалучэнні нот передаюць паведамленні з пэўным сэнсам. I зноў мы не знайшлі прынцыповага адрознення паміж людзьмі і жывёламі пры наяўнасці гэтай рысы.
Больш важнай характарыстыкай мовы з’яўляецца аддаленасц ь — здольнасцьспасылацца на рэчы, якія знаходзяцца далёка адна ад адной па часе і месцы. Чалавек можа сказаць: «Мая цётка Мацільда, якая жыве ў Аўстраліі, на мінулым тыдні разбіла сабе калена». Жывёла не здольна перадаць падобнай інфармацыі. Аднак, як і ў выпадках з іншымі фармальнымі рысамі, часам цяжка вызначыць, ці прысутнічае аддаленасць у камунікацыі жывёл. Птушка часта працягвае трывожна шчабятаць пасля знікнення кошкі, якая да яе падкрадалася. Гэта аддаленасць ці не? Адказ няпэўны. Яскравыя прыклады аддаленасці прывесці цяжка. Але яны, бясспрэчна, прысутнічаюць у камунікацыі пчол