Гаваркія істоты
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
Мова Кокі была крэатыўнай, бо тая ўжывала слалучэнні: ШАПКА ВАЧЭЙ для абазначэння маскі, БЕЛЫ ТЫГР — зебры, СПЕЧАНАЯ СКАЛА — высахлай салодкай булкі. Яна паказала жэстамі Я ПЛАКАЦЬ ТУТ, калі ўбачыла малюнак гарылы ў ванне, і гэта яўна быў знак спачування, бо і сама Кока не любіла мыцца. Аднойчы ў прыпадку гневу яна паказала жэстам фразу ПЭНІ ТУАЛЕТ БРУДНЫ ЧОРТ, калі раззлавалася на сваю настаўніцу. А самая ўражлівая яе размова адбылася тады, калі яна прасіла прабачэння за тое, што ўкусіла Пэні тры дні таму. Пабачыўшы след укусу на руцэ Пэні, яна вінавата паказала:
ДАРАВАЦЬ СЛЕД УКУСУ. НЯПРАВІЛЬНЫ ЎКУС.
— ЧАМУ ЎКУС? — спытала Пэні.
— ТАМУ ШТО ЗВАР’ЯЦЕЛАЯ, адказала Кока.
ЧАМУ ЗВАР’ЯЦЕЛАЯ? спытала Пэні.
— HE ВЕДАЮ, — адказала Кока.
Нават дапускаючы пэўнае перабольшванне з боку настаўнікаў Кокі, прадстаўляецца, што яе мове ўласцівы крэатыўнасць і пэўная аддаленасць. Аднак мала доказаў, што яе выказванні маюць нейкую структуру. Кока не прытрымліваецца пэўнай
Жывёлы, якія спрабуюць разнаўляць 49 паслядоўнасці, а аналіз яе выказванняў ускладняецца тым, што яна часта робіць жэсты абедзвюма рукамі.
Звернемся да Німа Чымпскага, самца шымпанзэ, які на працягу некалькіх гадоў знаходзіўся пад апекай Герберта Тэраса з Калумбійскага універсітэта, штат Нью-Ёрк. Забаўна, што дасягненні Німа зацікавілі псіхалінгвістаў галоўным чынам з-за таго, што на праект не хапала грошай, і Німа вярнулі ў гадавальнік для малпаў у штат Аклахому. Пры адсутнасці Німа ў Тэрасабыло шмат часу, каб прааналізаваць сабраны матэрыял. Дадзеныя гэтага эксперымента, такім чынам, былі даследаваны больш рупліва, чьім многіхпапярэдніх. БезНіма Герберт Тэрас атрымаў магчымасць вылучаць і класіфікаваць вынікі, атрыманыя за чатыры мінулыя гады.
На першы погляд, спалучэнні жэстаў Німа ўражвалі. 3 20 000 зафіксаваных спалучэнняў прыкладна палова складалася з двух жэстаў і 1 378 былі рознымі. Здавалася нават, што жэсты Німа структураваныя (Terrace, 1979-а, с.72). Напрыклад, у 78% выказванняў, штозмяшчалі слова «ЯШЧЭ», яностаяла ў пачатку, як у спалучэннях ЯШЧЭ КАЗЫТ АЦЬ, ЯШЧЭ ПІЦЬ; з двухжэставых выказванняў, што мелі пераходны дзеяслоў, у 83% выпадкаў апошні стаяў перад аб’ектам: КАЗЫТАЦЬ НІМА, АБДЫМАЦЬ НІМА. Але больш уважлівы аналіз паказвае, што наяўнасць структуры была ілюзорнай. Згодна са статыстычнымі падлікамі, Нім проста аддаваў перавагу пэўным словам ў пэўных месцах, тады як іншых слоў гэта не датычылася. Ён любіў ставіць слова «ЯШЧЭ» ў пачатку спалучэння, слова «НІМ» у канцы, а назвы любімых прадуктаў таксама ў пачатку. А ўсе іншыя словы размяшчаліся выпадкова. Возьмем слова «ЕСЦІ» — найбольш ужывальнае ў яго мове. Яно сустракаецца ў двух-, трох-, і чатырохжэставых спалучэннях, прыклады якіх змешчаны ў табліцах.
ДВУХЖЭСТАВЫЯ СПАЛУЧЭНН!
ЕСЦІ HIM
302
ЯШЧЭЕСЦІ
287
Я ЕСЦІ
237
HIM ЕСЦІ
209
ЕСЦІ ПІЦЬ
98
ГУМКУ ЕСЦІ
79
ВІНАГРАД ЕСЦІ
74
ТРОХЖЭС ТАВЫЯ СПАЛУЧЭНН!
ЕСЦІ Я HIM
48
ЁГУРТ HIM ЕСЦІ
20
ЕСЦІ HIM ЕСЦІ
46
Я ЯШЧЭ ЕСЦІ
19
ВІНАГРАД HIM ЕСЦІ
37
ЯШЧЭ ЕСЦІ HIM
19
БАНАН HIM ЕСЦІ
33
БАНАН Я ЕСЦІ
17
НІМЯ ЕСЦІ
27
HIM ЕСЦІ HIM
17
БАНАН ЕСЦІ HIM
26
ЯБЛЫКЯ ЕСЦІ
15
ЕСЦІ Я ЕСЦІ
22
ЕСЦІ HIM Я
15
Я HIM ЕСЦІ
21
ДАЙ Я ЕСЦІ
15
ЧА ТЫРОХЖЭСТАВЫЯ СПАЛУЧЭНН!
ЕСЦІ ПІЦЬ ЕСЦІ ПІЦЬ 15
ЕСЦІ HIM ЕСЦІ HIM 7
БАНАН ЕСЦІ Я HIM 4
БАНАН Я ЕСЦІ БАНАН 4
ВІНАГРАД ЕСЦІ HIM ЕСЦІ 4
ПІЦЬ ЕСЦІ ПІЦЬ ЕСЦІ 4
HIM ЕСЦІ HIM ЕСЦІ 4
ПІЦЬ ЕСЦІ Я HIM 3
ЕСЦІ ВІНАГРАД ЕСЦІ HIM 3
ЕСЦІ Я HIM ПІЦЬ 3
Я ЕСЦІ ПІЦЬ ЯШЧЭ 3
Я ЕСЦІ Я ЕСЦІ 3
Я HIM ЕСЦІ Я 3
Патрабуюцца значная фантазія і праца для таго, каб выявіць нейкуюзаканамернасцьў гэтым наборы. Гледзячы надвухжэставыя спалучэнні, мы заўважаем, што фразы ЕСЦІ HIM, HIM ЕСЦІ і Я ЕСЦІ сустракаюцца вельмі часта, але немагчыма выявіць у іх строгага парадаку: дзейнік — выказнік або выказнік — дзейнік. Падобныя мадэлі сустракаюцца і ў трохжэставых спалучэннях: ЕСЦІ Я HIM, HIM Я ЕСЦІ, Я HIM ЕСЦІ і ЕСЦІ HIM Я, якія паўтараюцца шмат разоў. Асабліва кідаецца ў вочы, што больш доўгія выказванні Німа не былі ні цікавейшымі, ні разумнейшымі за кароткія, — яны проста паўтаралі тыя ж самыя словы. 3 13 чатырохжэставых спалучэнняў, згаданых вышэй, Юуключаюць паўтарэнне адзінак, a 5 з’яўляюцца проста падвоенымі двухжэставымі выказваннямі: ЕСЦІ HIM ЕСЦІ HIM, ПІЦЬ ЕСЦІ ПІЦЬ ЕСЦІ, ПІЦЬ ЕСЦІ ПІЦЬ ЕСЦІ, HIM ЕСЦІ, Я ЕСЦІ. Самае доўгае зафіксаванае выказванне Ні ма складалася з 16 жэстаў, і з іх толькі 5 розных: ДАЦЬ АПЕЛЬСІН Я ДАЦЬ ЕСЦІ АПЕЛЬСІН Я ЕСЦІ АПЕЛЬСІН ДАЙ Я ЕСЦІ АПЕЛЬСІН ДАЙ Я ТЫ. На гэтай падставе ўяўляецца бясспрэчным, што «паўтор спалучэнняў з непастаяннай структурай сапраўдыхарактарызуежэставую камунікацыю малпаў» (Pettito and Seidenberg, 1979, с. 186).
Тэрас знайшоў пэўную колькасць іншых адрозненняў паміж жэставай камунікацыяй Німа і сапраўднай мовай. Напрыклад, калі Німу было крыху больш як два гады, 38% яго выказванняў з’яўляліся поўнымі ці частковымі імітацыямі. Праз 2 гады іх колькасць павялічылася да 54%. 3 узростам Нім рабіў больш імітацый, і гэты працэс супрацьлеглы таму, што адбываецца з чалавечымі дзецьмі. Нім быў таксама няздольны весці размову тыпу «дай-вазьмі», і ў яго жэстах ніколі не праяўлялася чаргавання. Больш таго, ён рэдка быў ініцыятарам размовы. Толькі 12% з яго выказванняў былі сапраўды спантаннымі, a астатнія 88% з’явіліся ў адказ на пытанні настаўнікаў. Такім чынам, мы можам заключыць, што Нім не ўжываў жэсты ў іх структураваным, крэатыўным,сацыяльным плане, што характэрна для дзяцей. Неабходна пагадзіцца з Тэрасам, што «было б беспадстаўным лічыць, быццам спалучэнні знакаў у шымпанзэ маюць тую ж самую структуру, як і сказы дзяцей» (1979, с.221), і што «жэставая размова Німа і яго настаўнікаўтолькі павярхоўна нагадвала размову дзяцей з іх бацькамі» (Terrace, 1983, с.57).
Цікава, што яго заключэнні ярасна абвяргаюцца. Яго апаненты падкрэслівалі, што Нім быў вельмі неспакойнай малпай. 3-за частых змен настаўнікаў Нім стаў вельмі няўпэўненым і не арыентаваўся ў абставінах. Яны меркавалі, што яго дасягненні былі значна ніжэй, чым у «нармальнай» жывёлы. Іншыя пярэчылі, што камп’ютэрны аналіз выказванняў малпы не ўлічвае сітуацыюразмовы, адсюльтакія недарэчныя высновы. Адмоўны вынік непазбежны, калі хочацца
«змяшаць усе зафіксаваныя выказванні, набытыя за 4 гады, адкінуць увесь вербальны і невербальны кантэкст і перамалоць іх у камп’ютэры, каб выявіць нейкія статыстычныя заканамернасці» (Gardner and Gardner, 1980, с.357).
Бойкаяшчэ працягваецца і выклікае палкую рэакцыюз абодвух бакоў (De Luce and Wilder, 1983). Настаўнікі жывёл таксама спаборнічаюць, і кожны з іх мяркуе, што іменна яго падапечная самая разумная. Арангутанг Чантэк дэманструе павольныя, больш свядомыя і натуральныя жэстьі, чым Нім, што, на думку яго настаўніка, «сведчыць аб большых лінгвістычных і пазнавальных здольнасцях арангутангаў у параўнанні з афрыканскімі чалавекападобнымі малпамі» (Miles, 1983, с.56).
Між іншым, малпы могуць нарэшце знікнуць з цэнтра нашай ўвагі. З’явіліся паведамленні пра двух дэльфінаў — Фенікса і Акеакамаі, якія рэагуюць на каманды, пададзеныя ў форме, блізкай да моўнай (Herman, Richards and Wolz, 1984). Фенікс спраўляецца з сігналамі, якія падаюцца свістам, што абазначае словы, а Акеакамаі (па-гавайску — «аматар мудрасці») разумее жэсты. Яны выконваюць вялікую колькасць інструкцый,
уключаючы новыя: напрыклад, ФЕНІКС АКЕАКАМАІ ЦЕРАЗ азначае, што Фенікс павінен падплыць да сваёй сяброўкі і скокнуць цераз яе; СЭРФІНГ ДОШКУ ПРЫНЯСІ ГАВОРАЧЫ значыць «Прынясі дошку для сэрфінгу таму, хто сказаў». АБРУЧ ПРЫНЯСІ НАСОС НА ДНЕ азначае: «Вазьмі абруч і прынясі яго да насоса на дне басейна». Гэтыя дэльфіны ў паводзінах нечым падобныя да малпы Сары, бо яны таксама не з’яўляюцца ініцыятарамі размовы, хоць і ёсць надзея на будучае (Richards, Wolz and Herman, 1984).
Малпы, аднак, усё яшчэ «зоркі» сярод «гаворачых жывёл». A цяпер падсумуем нашы высновы адносна прыматаў. Мы, відаць, павінны прызнаць, што валоданне мовай нельга разглядаць як альтэрнатыву «ўсё альбо нічога». He варта разумець мову як цнатлівасць — ці яна ў вас ёсць, ці яе няма (Miles, 1983, с.44). Усе малпы, пра якіх мы гаварылі, спраўляюцца з адвольнасцю сімвалаў і семантычнасцю, дэманструюць пэўную аддаленасць і крэатыўнасць у сваёй «мове». Такім чынам, яны ўспрынялі некаторыя фармальныя рысы мовы, якія дагэтуль лічыліся ўласцівымі выключна для чалавека, аднак далей іх здольнасці амаль не пасунуліся. Жывёлы, якія ўтрымліваюцца ў клетках, выконваюць простыя аперацыі па запаўненні ячэек з умовай атрымання ўзнагароды. Моважывёл, якіх навучаюць у натуральных умовах, не мае пэўнай структуры: яны проста аддаюць перавагу пэўным знакам (жэстам), змяшчаючы іх у пачатку ці ў канцы спалучэння. Магчыма, Хомскі мае рацыю, калі адзначае, што ў вышэйшых прыматаў «яўна адсутнічае здольнасць развіць нават зачаткі структуры чалавечай мовы» (1980, с.57).
Такім чынам, нельга пагадзіцца ні з настаўнікам Кокі, што «мова ўжо болей не належыць выключна чалавеку» (Patterson, 1978, с.95), ні з настаўнікамі Ланы, якія сцвярджаюць, што «цялер ні ўменне карыстацца прыладамі, ні мова не служаць больш для таго, каб якасна раздзяляцьчалавека і жывёлу» (Rumbaugh, 1977, с. 307).
Нарэшце зазначым, што хоць такія разумныя жывёлы і здольны засвоіць некаторыя элементарныя рысы чалавечай мовы, яны, як уяўляецца, усё ж не маюць да мовы прыроджанай схільнасці. Якадзначыўадзін каментатар, «калі я ў цырку назіраў за канём, які хадзіў на задніх нагах, я не мог пазбыцца пачуцця, што асобіна, якая дрэнна прыстасавана да сімвалічнай камунікацыі, бярэцца за нехарактэрную для сябе задачу» (Marshall, 1987, с.310). Сітуацыя падобна да той, якую назіраюць сярод птушак (Thorpe, 1963). Хоць некаторыя з іх здольны вывучыць песню іншых відаў птушак, але для іх гэта задача цяжкая. Калі перавесці птушакзчужогаасяроддзя дасваіх суродзічаў, яны навучаюцца характэрным для іх спевам вельмі
Жывёлы, якія спрабуюць размаўляць 53 хутка. Уяўляецца, што ў іх ёсць унутраная схільнасць да пэўнага віду спеваў.
Яўная лёгкасць, з якой людзі ў параўнанні з малпамі авалодваюцьмовай, падтрымлівае гіпотэзу ўнутранай «запраграмаванасці».