Гаваркія істоты
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
Але сістэма гукавых сігналаў малпаў яшчэ настолькі далекая ад чалавечай мовы, што многія вучоныя выказваюцца на карысць тэорыі перарывістасці. Яе прыхільнікі мяркуюць, што людзі да гэтай пары захоўваюць шэраг асноўных звярыных крыкаў, якія існуюць паралельна з мовай. Крыкі болю, страху і іншыя, якія назіраюццаў дзяцей, могуцьбыцьадной прыроды зсігнальнымі сістэмамі малпаў. Калі пагадзіцца з такім пунктам гледжання, то ўсё адно даволі цяжка параўнаць сродкі камунікацыі чалавека і жывёл. Гэта будзе падобна на параўнанне кітайскай мовы з сігналамі святлафора. У сучасны момант пытанне застаецца адкрытым. Невядома, якая з тэорый, бесперапыннасці Ці перарывістасці, бліжэй да ісціны. Мы павінны мець на ўвазе абодва варыянты, разглядаючы галоўную тэму гэтага раздзела.
Другая праблема заключаецца ў наступным: не заўсёды проста вызначыць, што ж лічыць камунікацыяй жывёл. Як заўважае адзін даследчык,
«вучоныя, якія назіраюць за паводзінамі жывёл, часта адзначалі выключную цяжкасць у тым, каб звесці паняцце камунікацыі да чагосьці больш канкрэтнага, чым кожнае патэнцыяльнае ўзаемадзеянне арганізма з навакольным асяроддзем» (Marshall, 1970, с. 231).
Такім чынам, павінна брацца пад увагу і заляцанне калюшак, і сыканне катоў, і тупанне трусоў заднімі лапамі — і зусім не ясна, дзе трэба спыніцца. Часам прапаноўваецца для вырашэння гэтам лраблемы разглядаць толькі тыя выпадкі, калі жывеліна спецыяльна спрабуе перадаць інфармацыю. Аднак такую розніцу цяжка вызначыць нават у адносінах да людзен.
Калі мужчына, напрыклад, пачынае прыгладжваць свае валасы ў прысутнасці прывабнай жанчыны, то робіць ён гэта бессвядома ці наўмысна, у надзеі завалодаць яе ўвагай? У морь; так званыя «траскучыя крэветкі» здольны рабіцьгучнытрэск, рэзказачыняючы свае створкі. Паколькі гэты трэск можа парушыць работу прыбораў, марскія біёлагі спрабавалі вызначыць прычыну з’явы. Але гэта яшчэ нікому не ўдалося. Трэск можа несці пэўную інфармацыю, а можа і не. I няма спосабаў, каб праверыць правільнасць таго ці іншага рашэння.
Азначыўшы фундаментальныя праблемы, якія ўказваюць на пробнасць нашых высноў, вернемся да галоўнай тэмы: параўнання чалавечай мовы і камунікацыі жывёл. Як трэба яе разглядаць?
Першым карысным крокам у гэтым напрамку была б спроба вызначыць сутнасць самога паняцця «мова». Гэта не так проста, як здаецца. Многія азначэнні, дадзеныя ў падручніках, занадта шырокія. Напрыклад: «Мова — гэтасістэмааднолькавыхгукавых сімвалаў, пры дапамозе якіх забяспечваецца ўзаемадзеянне ў групе» (Bloch and Trager, 1942, с. 5). Гэтае азначэнне можна прымяніць з такім жа поспехам да воўчай зграі, якая вые хорам.
Магчыма, самы прымал ьны падыход быў прапанаваны лінгвістам Чарльзам Хокэтам. У шэрагу сваіх работ, выдадзеных на працягу апошніх дзесяці гадоў, ён паспрабаваў вызначыць ф а р м а л ь н ы я р ы с ы, якія характарызуюць мову. Гэта, напрыклад, узаемазамяняльнасць: дарослыя члены моўнай супольнасці па чарзе пасылаюць і атрымліваюць моўныя сігналы». Поўная адваротная сувязь: той, хто пасылае сігнал, атрымлівае паведамленне і сам (Hockett, 1963, с.9). Вядома, гэты падыход не з'яўляецца дасканалым. Пэўныя рысы могуць нават увесці ў зман, паколькі прадстаўляюць выпадковыя назіранні, ніякім чынам не ўзгодненыя. Выкарыстоўваць гэтыя рысы дзеля азначэння мовы — усё роўна, што апісаць чалавека, заўважыўшы, што ў яго ёсць дзве рукі, дзве нагі, пупок, што будзе кроў, калі яго абадраць, і крык, калі яму наступіць на нагу. Аднак, нягледзячы на гэта, азначэнне паняцця «мова», заснаванае на «сутнасных характарыстыках», здаецца найбольш карысным з прапанаваных дагэтуль.
Аднак колькі характарыстык трэба ўлічваць? Дзве? Дзесяць? Сто? Колькасць тых, якія Хокэт лічыць істотнымі, з цягам часу мянялася. Самы доўгі спіс налічвае^ шаснаццаць (Hocket and Altmann, 1968). Магчыма, большасць прыйдзе да высновы, што дзесяць рыс ахопліваюць сутнасную прыроду мовы, хаця і не ўсе з іх былі названы Хокэтам. Гэта: выкарыстанне гука-слыхавога канала, адвольнасць, семантычнасць, перадача культурнай спадчыны, спантаннасць ужывання, чаргаванне, дваістасць, аддаленасць, структурная залежнасць і крэатыўнасць. Некаторыя з іх даволі агульныя і частасустракаюццаўжывёльным
Жывёлы, якія спрабуюць размаўляць 33 свеце. Іншыя больш спецыяльныя і тычацца спосабу арганізацыі мовы.
Разгледзім кожную з іх па парадку і паглядзім, ці прысутнічае яна ў камунікацыі жывёл. Калі якая-небудзь жывёла ад прыроды валодае ўсімі фармальнымі рысамі чалавечай мовы, тады яна сапраўды можа размаўляць.
Выкарыстанне гука-слыхавога канала з’яўляецца, верагодна, самай істотнай характарыстыкай мовы. Гукі ствараюцца органамі мовы, а механізм слыху ўспрымае іх — з’ява нярэдкая і досыць звычайная. Ужыванне гукаў — шырока распаўсюджаны сродак камунікацыі жывёл. Адна з яго безумоўных пераваг — тое, што паведамленне можна перадаваць і ўспрымаць у цёмным густым лесе. He ўсе гукі ствараюцца голасам: дзяцел стукае па дрэве, грымучая змяя мае гукавое прыстасаванне на хвасце. Тым не менш, гука-слухавыя сігналы сустракаюцца досыць часта і выкарыстоўваюцца птушкамі, каровамі, малпамі, лісіцамі і многімі іншымі жывёламі. Перавагі гэтага спосабу ўтварэння гукаў відавочныя: цела застаецца вольным і можа выконваць іншыя дзеянні. Да таго жён патрабуе няшмат фізічных высілкаў. Аднак гэтая фармальная рыса, несумненна, і не адным людзям уласціва, і не з’яўляецца абавязковай, бо мову можна без асаблівых страт перавесці ў візуальныя сігналы (згадаем тактыльныя сімвалы Брайля). Хворыя зпашкоджанымі галасавымі звязкамі, якія карыстаюцца пісьмовымі зносінамі, нестрачваюць сваіх моўных здольнасцей. 3 чаго вынікае, што гэтая характарыстыка не вельмі дапаможа ў спробе адрозніць камунікацыю жывёл ад камунікацыі людзей. Звернемся да другой рысы — адвольнасці.
Адвольнасць абазначае, што чалавечая мова ўжывае нейтральныя сімвалы. Ніякай сувязі паміжсловам DOG (сабака) і чатырохногай жывёлай, якую яна называе, не назіраецца. Гэтую жывёлу можна назваць французскім словам UN CHIEN, нямецкім EIN HUND, лацінскім CANIS. Турэцкае GUL і грэчаскае RHODON з’яўляюцца раўнапраўнымі назвамі ружы. Як заўважае Джульета,
«...што такое назва?
Як ружу не заві, а пах тон самы» (Шэкспір, пер. К.Крапівы)
Гукапераймальныя словы, такія як КУ-КУ, СТУК, БОМ і ХЛЮП, з’яўляюцца выключэннямі з правіла. Аднак яны адносна рэдка сустракаюцца ў любой мове. 3 другога боку, для жывёл рэч звычайная — захоўваць моцную сувязь паміж паведамленнем, якое яны пасылаюць, і тым сігналам, які пры гэтым ужываецца. Краб, калі ён хоча паказаць крайнюю агрэсію, выстаўляе вялікую клюшню.
але не ўверх, шукаючы крыніцу мёду. Нарэшце яны спынілі свае пошукі. Як заўважыў фон Фрыш, мова пчол не мае слоў для абазначэння паняцця «ўверх». Бо на аблоках няма кветак» (von Frisch, 1954, с. 139). Няўдача з перадачай гэтай інфармацыі азначае, што камунікацыю пчол нельга лічыць «адкрытай» у той жа ступені, што і чалавечую.
Эксперыменты з дэльфінамі, праведзеныя доктарам Джэрвісам Басціянам, уражвалі значнабольш, аднак у далейшым аднолькава расчароўвалі. Басціян спрабаваў навучыць дэльфінаў, самца База і самку Дорыс, кантактаваць праз непразрысты бар'ер.
Па-першае, пакуль яны знаходзіліся разам, даследчык навучыў дэльфінаў націскаць на лопасць, калі гарэла святло. Пры пастаянным святле ім трэба было націскаць на правую лопасць, а пры ўспышках — на левую. Калі дэльфіны выконвалі ўсё правільна, яны атрымлівалі рыбу.
Як толькі гэта было засвоена, вучоны раздзяліў іх. Яны чулі адзін аднаго, але не маглі бачыць. Лопасці і святло былі размешчаны, як і раней, за выключэннем таго, што светлавы сігнал бачыла адна Дорыс. Каб атрымаць рыбу, дэльфіны павінны былі націскаць на лопасці ў належным парадку. Пры гэтым Дорыс мусіла інфармаваць База аб адпаведнай лопасці, бо святло было бачна толькі ёй. У тысячах спроб дэльфіны прадэманстравалі выключныя поспехі пры вырашэнні гэтай задачы. (Evans and Bastian, с.432). Здавалася, што дэльфіны здольны размаўляць! Дорыс паведамляла новую інфармацыю праз непразрысты бар'ер!
Аднак пазней высветлілася, што іх дасягненне было куды меншым. Яшчэ калі дэльфіны знаходзіліся разам, Дорыс навучылася вымаўляць адны гукі, калі святло было роўным, і іншыя, калі яна бачыла ўспышкі. Калі дэльфінаў аддзялілі, яна лрадаўжала гэта рабіць. А Баз, вядома, ужо ведаў, якія гукі Дорыс адпавядалі таму ці другому тыпу святла. Такім чынам, мова Дорыс крэатыўнасцю не вызначалася.
СВЯТЛО
Дэльфіны атрымл. рыбу
Такім чынам, нават дэльфіны не маюць крэатыўнай камунікатыўнай сістэмы, хаця звыкла лічыцца, што пра дэльфінаў ведаюць значна больш, чым паведамляецца публічна. Высокаразвіты інтэлект дэльфінаўпатэнцыяльна можна прымяніць у ваенных дзеяннях на моры, што і прыцягнула ўвагу ваеннамарскіх ведамстваў, а вынікам стаў грыф сакрэтнасці на многіх даследаваннях гэтых жывёл. Але ўвогуле здаецца малаверагодным існаванне таямнічых груп «размаўляючых дэльфінаў» (пра іх гаварылася ў адным вядомым фільме). Большасць даследчыкаў магла б пагадзіцца з каментарыем псіхолага Джона Мортана:
«Адносна мовы дэльфінаў, калі зыходзіць з уласнага вопыту, міжволі падумаеш, што калі ў іхёсцьсвая мова, то яны не спыняюцца ні перад чым, каб схаваць гэты факт ад нас» (Morton, 1971, с.83).
Нарэшце звернемся да птушак. Яны таксама не змаглі прадэманстраваць якіх-небудзьсведчанняў крэатыўнасці. Можна было чакаць, што яны ажыццяўляюць камунікацыю ў самых розных сітуацыях, бо ноты птушынай песні могуць спалучацца незлічонымі спосабамі. Але, якмяркуюць даследчыкі, птушыныя спевы тычацца толькі двух аспектаў жыцця: заляцання да партнёра і вызначэння тэрыторыі (Nottebohm, 1975). Птушка, якая, на думку назіральніка з асалодай выконвае нейкую арыю аб прыгажосці жыцця, на самай справе, хутчэй за ўсё, проста папярэджвае іншых птушак не ўрывацца на яе асабісты ўчастак лесу.
Такім чынам, птушкі, здаецца, не здольны перадавацьсапраўды новыя паведамленні, і Огдэн Нэш мае пэўную рацыю, сцвярджаючы:
«Песні канарэек Ніколі не мяняюцца».
Mae рацыю і Аліса, калі скардзіцца, што
«ў кацянят ёсць адна непрыемная звычка: што ім ні скажы, у адказ яны заўсёды мурлыкаюць. Хай бы яны замест «так» мурлыкалі, a замест «не» мяўкалі ці прыдумалі якое-небудзь правіла, каб з імі можна было пагутарыць! Бо як жа можна гутарыць з тымі, хто заўсёды паўтарае адно і тое ж?» (Lewis Carrol).