Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Такім чынам, УГ разглядаецца як сістэма з двух частак: дадзены ад прыроды асноўны пласт універсальных п р ы н ц ы п а ў, якія датычацца ўсіх моў, і другі пласт, які падлягае развіццю. Апошні змяшчае абмежаваны шэраг патэнцыяльных альтэрнатыў, якія вызначаюцца на падставе назіранняў. Такія алыэрнатывы называюць параметрамі, і Хомскі гаворыць пра неабходнасць«зафіксавацьпараметрыУГ:> (Chomsky, 1981, с.4). Тэрмін параметр даўно ўжываецца ў матэматыцы, a таксама ў прыродазнаўчых навуках. Увогуле ён абазначае фіксаваную ўласцівасць, якая можа пэўным чынам мяняцца.
Напрыклад, можна гаварыць пра тэмп«:ратуру і атмасферны ціск як пра «параметры атмасферы». Так і ў мове: параметр — гэта ўласцівасць мовы (як, напрыклад, пазіцыя ядра, разгледжаная вышэй), чые характарыстыкі могуць мяняцца ад мовы да мовы.
Такім чынам, мы маем справу з «сістэмай абагульняючых прынцыпаў, даволі складаных па сваёй арганізацыі, але з параметрамі, якія вызначаюцца вопытам» (Chomsky, 1980, с.66). Цесная ўзаемасувязь, характэрная для сістэмы, вядзе датаго, што
найменшыя змены будуць мець вынік: «У моцна інтэграванай сістэме з даволі складанай унутранай структурай змены аднаго параметра могуць выклікаць шматлікія зрухі і нарастаючыя змены ў многіх галінах граматыкі» (Chomsky, 1986, с.6). У прыватнасці, «некалькі змен у параметрах прыводзяць да з’яўлення розных моў» (Chomsky, 1986, с. 152).
Яктолькі велічыні параметраў вызначаны, «уся сістэма пачынае працаваць» (Chomsky, 1986, с. 146), і дзіця авалодвае б азавай мовай. Цяпер застаецца толькі вывучыць нязначныя перыферыйньгя элементы. Дапусцім, мы размяжоўваем базавуюмовуіперыферыю, дзе першае — сістэма, якая вызначаецца фіксаванымі велічынямі параметраў УГ, а перыферыя — усё, што дадаецца да сістэмы, прадстаўленай у свядомасці таго, хто гаворыць ці слухае» (Chomsky, 1986, с. 147). У гэтай сістэме «тое, што мы «ведаем ад прыроды», складае прынцыпы арганізацыі розных падсістэм... і спосаб іх узаемадзеяння, а таксама параметры, якія адпавядаюць гэтым прынцыпам. Тое, што мы вывучаем, гэта канкрэтныя велічыні параметраў і элементы перыферыі» (Chomsky, 1986, с. 150). Дзеці амаль не маюць дачынення да гэтай сістэмы: «Мы разглядаем праблему авалодвання мовай як... праблему фіксацыі параметраў у азначанай сістэме» (Chomsky, 1986, с. 151). Сапраўды, многія правілы, якія дзіцяці даводзіцца вывучаць, засвойваюцца аўтаматычна, бо ў галаве ўжо існавалі прынцыпы, штс ляжаць у іх аснове. Напрыклад, возьмем правіла, што дапаўненні стаяць пасля дзеясловаў, як у сказах КІНЬ МЯЧ, ЕШ ПІРОЖНАЕ. Дзіця, здаецца, «ведае», што мовы паводзяць сябе даволі паслядоўна ў тым, што датычыцца ядра і азначальнікаў (як было паказана вышэй). Як толькі параметр ядра вызначаны, з’яўляецца правіла, якое не патрабуе нуднага завучвання: напрыклад, прыназоўнікі стаяць перад назоўнікамі, як у выразах У ВАННЕ, НА СТАЛЕ. Як зазначл» Хомскі, «адбываецца паступовае перамяшчэнне цэнтра ўвагі з вывучэння сістэмы правілаў на вывучэнне сістэмы прынцыпаў, якія іграюць больш важную ролю ў вызначэнні характару і адрозненняўчалавечых моў» (Chomsky, 1982, с.7-8). Калі мінімальныя высілкі дзіцяці апраўдваюцца, ёсцьсэнс думаць пра сістэму мовы як пра «разумны орган», які вырастае сам, як сэрца ўнутры цела.
Ці мае рацыю Хомскі? Або, можа, ён проста тэарэтык, які сядзіць у крэсле і вырашае ўсе праблемы пры дапамозе чароўнай палачкі з назвай «прыроджанасць»? Яго гіпотэзы не варта ацэньваць па прынцыпу «ўсё альбо нічога». Ен можабыць правым у адным і няправым у іншым, значыць, усе прапановы трэба разглядаць паасобку.
Наступным нашым крокам будзе разгляд дзіцячай мовы, у прыватнасці, двух яе важных момантаў. Па-першае, ці маюць
дзіцячыя выказванні структуру? Ці, можа, першыя спробы размаўляць — гэта нязграбныя высілкі скапі раваць мову дарослых? Далей, ці ёсць сведчанні пра існаванне ўсеагульнай схемы на ранніх этапах засваення мовы7 Гэта мы і разгледзім у наступным раздзеле.
Заўвагі пад тэкстам
1.	Бяссэнсавае спалучэнне назоўніка і дзеяслова.
2.	Бяссэнсавае спалучэнне прыметніка / назоўніка.
3.	С — сказ, Н — назоўнік, Дз — дзеяслоў, ГН — група назоўніка, ГДз — група дзеяслова.
6. ГАВАРКОЕ ДЗІЦЯ
Ці прытрымліваюцца дзеці «правілаў», калі вучацца размаўляць?
Для іх нармальна гаварыць — Нібыта роўненька хадзіць. Іх вымаўленне — проста жах, Граматыка наогул на вушах.
Огдэн НЭШ, «Гэта, мабыць, з-за малака»
Як піша Огдэн Нэш, паводзіны дзяцей і п’яных аднолькава непрадказальныя. Лінгвісты, мабыць, таксама з гэтым пагодзяцца. Палухаць дзяцей — як пабываць у свеце, перакуленым дагары нагамі. Дзіцячыя праблемы пры сутыкненні з мовай дарослых часам здаюцца трывіяльнымі для лінгвістаў, якія слрабуюць расшыфраваць лепятанне немаўлят. Але значна цяжэй за расшыфроўку інтэрпрэтацыя іх выказванняў. Адзін з аўтараў адзначыў, што пісаць аб засваенні мовы,
«як рэканструяваць дыназаўра, калі яго косці яшчэ выкопваюць. Можа здарыцца так: як толькі вы сабралі нешта, што ўпэўнена лічылі заднімі нагамі, выяўляецца, што гэта косці сківіцы» (Me Neill, 1970).
Таму, перш чым разгледзець галоўную тэму гэтага раздзела — ці структураваны дзіцячыя выказванні і ці ёсць універсальная мадэль, якая ляжыць у аснове маўлення, — мы мусім акрэсліць некаторыя праблемы інтэрпрэтацыі, якія ўзнікаюць пры аналізе дзіцячай мовы. Мы зробім гэта, разглядаючы аднаслоўныя выказванні.
БА, КВА, ГА і іншыя аднаслоўныя выказванні
Аднаслоўныя выказванні — гэта цэлы мікракосм цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца лінгвісты пры вывучэнні дзіцячай мовы.
Разгледзім наступную сітуацыю. Напрыклад, дзіця кажа ВА, калі яно ў ванне, зноў кажа ВА, калі яму даюць кубачак малака,
і тое самае,угледзеўшы краны на кухні. Як мы павінны інтэрпрэтаваць гэта? Магчыма не менш чатырох тлумачэнняў.
Згодна першаму тлумачэнню, дзіця проста называе рэчы, каб паказаць, што яно іх ведае, але яно гіпергенералізуе слова ВА. Гэта значыць, што яно навучылася называць ванну словам ВА і памылкова палічыла, што яго можна ўжываць у адносінах да ўсяго, у чым ёсць вадкасць. Тыповы прыклад такой гіпергенералізацыі апісаны ў лісце, які ўзрушаная маці паслала ў лонданскую «Evening Standard»:
«Мая дачка зачаравана месяцам. Яна ўбачыла месяц на небе ў шэсць вечара на мінулым тыдні і з таго часу ўсё глядзіць у неба і кліча месяц. Зараз яна думае, што ўсё блішчастае — гэта месяц: ліхтары на вуліцы, фары машын і нават адлюстраванне лямпачкі ў шыбе. Усё, што я чую цэлы дзень, гэта згадкі пра месяц. Я люблю сваю дачку, але мне трошкі і сорамна. Дзе ж тут набрацца цярплівасці?»
Аднактакая простая версія гіпергенералізацыі можа выглядаць занадта спрошчанай у святле вышэйзгаданага «ВА». Іншае, альтэрнатыўнае, тлумачэнне было прапанавана славутым рускім псіхолагам Выгоцкім (1893-1934). Ён пісаў, што прырода гіпергенералізацыі незразумелая. Дзеці факусіруюць усю ўвагу толькі нааднымаспекцеаб'екта. Адзін прыклад, наякі вельмі часта спасылаюцца: дзіця ўжывала слова «КВА», каб называць качку, малако, манетуі вокацацачнагамядзведзіка (Vygotsky, 1962, с. 70). Зыходнае КВАадносілася да качкі насажалцы. Потым дзіця ахапіла сэнсам гэтага слова сажалку і, засяродзіўшы ўвагу на вадкасці, генералізавала КВА да назвы малака. Але яно не забылася і на качку, бо КВА ўжывалася і для манеты з арлом на ёй'. Потым з вобразам манеты ў галаве дзіця называла словам КВА ўсякі круглы аб’ект, падобны да манеты, у тым ліку і цацачнага мядзведзіка.
Выгоцкі назваў гэты феномен «ланцужковым комплексам» — калі ствараецца ланцужок рэчаў, звязаных адной назвай. Калі ён не памыляецца, тады ў выпадку з «ВА» мы можам лічыць, што дзіця спачатку меланаўвазе слова «ванна». Потым, прыпомніўшы краны ў ванне, яно ўжыло «ВА» і для кранаў на кухні.
I ўсёж «ланцужковы комплекс» Выгоцкага некаторыя даследчыкі лічаць значным спрашчэннем. Трэцяе, менш павярхоўнае тлумачэннепрапанавана Дэвідам Макнэйлам, псіхолагам Чыкагскага універсітэта. Ён лічыў, што аднаслоўныя выказванні сведчаць пра лінгвістычную дасведчанасць дзіцяці. На яго думку, дзіця не проста займаецца практыкаваннямі ў называнні, а вымаўляе галафраз ы, пры якіхадно слова маезмест цэлага сказа. Напрыклад, «ВА» можа азначаць: «Я ў ванне* ці «Мама пайшла ў ванну». Ён аргументуе сваю думку сцверджаннем, што само памылковае ўжыванне слова з’яўляецца паказчыкам граматычных адносін, якія дзіця разумее, але не можа яшчэ прымяніць. Напрыклад, аднагадовае дзіця казала «ГА», калі перад ім было што-небудзь гарачае. Праз месяц яно казала «ГА» на пусты кубак для кавы і на выключаную газавую пліту. Чаму так атрымалася? Макнэйл лічыць:
«памыляючыся ва ўжыванні слова, дзіця паказала, што «гарачае» не проста этыкетка для гарачых рэчаў, але таксама нешта, што гаворыцца аб рэчах, якія могуць быць гарачымі. Яно называе пэўную ўласцівасць» (1970, с.24).
Ён таксама сцвярджае, што тое жсамае дзіця засвоіла і паняцце месца, бо паказвала на пустую паліцу халадзільніка, дзе звычайна захоўваліся бананы, і казала «НАНА». Гэта сведчыць «пра няспыннае з’яўленне новых граматычных адносін, нягледзячы на тое, што ні адно выказванне не было даўжэйшым за адно слова» (McNeill, 1970, с.23). Такім чынам, Макнэйл мабыць, сцвярджае, што «ВА», калі яно ўжываецца для крана на кухні і малака, паказвае на разуменне месца: «Такія краны ёсць у ванне», «Гэта вадкасць падобна да вадкасці ў ванне».
Сцверджанне Макнэйла, што дзеці валодаюць вельмі разнастайным наборам граматычных адносін і што аднаслоўныя выказванні — гэтаэмбрыёнысказаў, здаеццамногімдаследчыкам занадта фантастычным. Аднак ідэя таго, што аднаслоўныя выказванні могуць быць чымсьці большым за простыя этыкеткі, была прааналізавана Лоіс Блум, даследчыцай з Калумбійскага універсітэта, якая прапанавала чацвёртую версію (Bloom, 1973).
Пасля стараннага аналізу адзіночных слоў, якія вымаўляла яе дачка Элісан, яна прыйшлада вываду, што няма простага адказу тлумачэння з’явы інтэрпрэтацыі, таму што значэнне аднаслоўных выказванняў мяняецца зузростам дзіцяці. Напрыклад, калі ў 16 месяцаў Элісан казала «МАМА», здавалася, што яна мелася
сказаць «Вось мама». Але ва ўзросце 18 месяцаў яна, падобна, спрабавала выявіць нейкае ўзаемадзеянне паміжмаці і асяроддзем, калі, напрыклад, указвала на матчын кубак і казала «МАМА».