Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Ці існуе крытычны перыяд?
Ці падобны людзі на берасцянак? Або да канарэек? I тая, і другая мусяць развучвацьсвае песні. Песня берасцянкі фіксуецца і робіцца нязменнай ва ўзросце каля пятнаццаці месяцаў. Калі маладая птушка да гэтагачасу нечула ніводнай песні берасцянак, яна ніколі не навучыцца спяваць так, як ёй належыць (Thorpe, 1972). Канарэйкі жздольны мяняцьсвае песні гадамі (Nottebohm, 1984; Marler, 1988). Ленеберг лічыў, што ў чалавека, як і ў берасцянкі, ёсць абмежаваны «крытычны перыяд», які дадзены прыродай для засваення мовы. На яго думку, ён працягваецца ад часу, калі дзіця пачынае хадзіць, да падлеткавага перыяду.
Ва ўзросце паміж 2 і 3 гадамі мова з’яўляецца вынікам рэалізацыі генетычнай праграмы, якая рэалізуецца ў працэсе сталення. Паміж
3 і 11-13 гадамі пры засваенні першай мовы моўныя здольнасці застаюцца высокімі: індывід у гэты час найбольш адчувальны да стымулаў і захоўвае прыроджаную гнуткасць уарганізацыі мазгавых функцый для забеспячэння комплекснай інтэграцыі падпрацэсаў, неабходных для мовы. Пасля пубертатнага перыяду здольнасць да самаарганізацыі і адаптацыі да фізіялагічных патрабаванняў маўлення нашмат змяншаецца. Мозг паводзіць сябе так, як быццам у ім ужо сфарміраваны адпаведныя формы рэагавання і базавыя ўменні, і яны, не засвоеныя да пэўнага часу, застаюцца дэфіцытам на ўсё жыццё (Lenneberg, 1967, с.158).
Дваццаць гадоў назад ідэі Ленеберга былі шырока прызнаны. Дзеці, як вядома, пачынаюць гаварыць з двух гадоў, і здавалася зусім слушным, што моўныя здольнасці згасаюць прыкладна ў 13 гадоў. Амаль кожны помніць, як цяжка было вучыць французскую мову ў школе. Нават лепшыя вучні мелі крыху дзіўны акцэнт і рабілі шмат граматычных памылак. I верыць, што гэтаму ёсць біялагічнае тлумачэнне, было вельмі суцяшальна. Аднак больш дэталёвы аналіз паказаў, што справа не такая ўжо адназначная.
Было прапанавана пяць аргументаў у падтрымку паняцця ♦крытычнага перыядуж. Першы: маўленне тых, хто засвоіў мову позна. Другі: развіццё дзяцей з сіндромам Даўна. Трэці: лёс маладых людзей з пашкоджаннямі мозга. Чацтвёрты: цяжкасці пры вывучэнні другой мовьі. Пяты: мяркуемая сінхроннасць крытычнага перыяду і латэралізацыі. Разгледзім гэтыя аргументы.
Выпадак з трыма сацыяльна ізаляванымі дзецьмі, Ізабэлай, Джыні і Чэлсі пераканаўча сведчыць на карысць існавання крытычнага перыяду. Усетроебылі пазбаўлены мовы ваўзросце, у якім яны даўно б засвоілі яе, калі б выхоўваліся ў нармальных умовах.
Ізабэла была незаконнанароджаным дзіцем глуханямой. Яна не размаўляла, атолькі рабіла каркаючыя гукі, калі яе шасцігадовай знайшлі ў Агайёў 1930-ыхгадах. Маці і дзіця праводзілі большую частку дня ў цёмным пакоі. Пасля таго, як яе знайшлі, дзяўчынка паказала выключныя поспехі: «Ізабэла паскорана праходзіла звычайныя стадыі развіцця мовы. За два гады яна дасягнулатаго, на што звычайна ідзе шэсць гадоў. Ва ўзросце васьмі з паловаю гадоў яе цяжка было адрозніць ад звычайнага дзіцяці таго ж узросту» (Brown, 1958, с. 192).
Джыні, праўда, не так пашанцавала. Яе знайшлі, калі ёй было ўжо амаль 14. Яна нарадзілася ў сакавіку 1957 года і ўвесь час жыла ў жорсткіх, нечалавечых умовах. «3 дваццацімесячнага ўзросту яна была зачынена ў маленькім пакойчыку... Бацька фізічна караў яе, як толькі яна падавала голас. Большасць часу дзяўчынка праводзіла прывязанай да дзіцячага крэсла або ў спальным мяшку ў калысцы, закрытай драцяной сеткай» (Curtiss
et al., 1974, с.529). Калі яе знайшлі, Джыні зусім не размаўляла. Яна пачала засвойваць мову значна мяркуемага «крытычнага перыяду».
I хаця яна навучылася гаварыць на нейкай рудыментарнай мове, яе прагрэс быў марудней, чым у нармальных дзяцей (Curtiss et al., 1977). Напрыклад, звычайныя дзеці за некалькі тыдняў праходзяць праз стадыю двухслоўных выказванняў (WANT MILK, MUMMY PLAY).
У Джыні двухслоўная стадыя цягнулася больш за пяць месяцаў. Акрамя таго, звычайныя дзеці хутка праходзяць праз фазу, калі для адмоўя яны ставяць слова NO перад усім сказам, як у NO MUMMY GO. Джыні ўжывала гэтую прымітыўную форму адмоўя больш двух гадоў. Нармальнае дзіця задавае пытанні, якія пачынаюцца са слоў WHERE, HAT на стадыі двухслоўных выказванняў (WHERE TEDDY?). Для Джыні такі тып пытанняў стаў невырашальнай праблемай. Час ад часу яна рабіла нязграбныя спробы, такія як WHERE IS STOP SPITTING (Дзе перастань пляваць?) Адзінае, у чым яна далёка пераўзышла нармальных дзяцей, была яе здольнасць запамінаць словы. Яна ведала значна больш слоў, чым звычайныя дзеці на такой жа стадыі засваення граматыкі. Між іншым, здольнасць запамінаць спісы слоў не з’яўляецца паказчыкам моўных здольнасцей — нават Уошу і Сара лёгка адольвалі гэта. Нашмат важней правілы граматыкі, — якраз тое, што прадстаўляла для Джыні значную цяжкасць. Яе марудны прагрэс у параўнанні з Ізабэлай, здаецца, сведчыць на карысць існавання крытычнай кропкі для засваення мовы. Але ўсё ж нам трэба быць асцярожнымі. Два асобныя і супярэчлівыя выпадкі не даюць надзейных аргументаў. Ізабэлу вучылі не лінгвісты, і гэта магло адбіцца на выніках. У Джыні, з другога боку, былі некаторыя прыкметы мазгавой траўмы. Тэсты паказвалі, што яе левая паўсфера была атрафіраванай, а значыць, у яе функцыяніравала толькі тая палова мозга, якая звычайна не звязана з мовай (Curtiss, 1977; Curtiss et al., 1974).
Чэлсі — гэта яшчэ адзін выпадак позняга пачатку засваення мовы, звесткі аб якім з’явіліся зусім нядаўна (Curtiss, 1988). Яна — дарослы чалавек з сур’ёзнымі праблемамі слыху; пачала вучыцца размаўляць на пачатку трэцяга дзесяцігоддзя свайго жыцця. Як і ў Джыні, у яе быў вельмі значны запас слоў, але дрэнны сінтаксіс. Яна размаўляла прыкладна так:
ORANGE TIM CAR IN
BANANA THE EAT.
Такі дзіўны сінтаксіс Чэлсі можа быць вынікам таго, што яна позна пачала вучыцца. А можа, прычына ў сур’ёзных парушэннях слыху? Такім чынам, ні выпадак з Джыні, ні выпадак з Чэлсі не
даюць пераканаўчых падстаў, каб лічыць, што ёсць нейкі «крытычны момант» для засваення мовы. Кожная з дзяўчынак мела складаныя нелінгвістычныя праблемы, якія і могуць быць адказнымі за іх рудыментарную мову.
Паводле Ленеберга яшчэ адным доказам на карысць існавання «крытычнагаперыяду» з’яўляюццадзец! з разумовымі недахопамі, такія як «мангалоіды» (з сіндромам Даўна) (Lenneberg, 1967). Яны развіваюцца па тых жа фазах, што і нармальныя дзеці, але нашмат марудней. Ленеберг сцвярджае, што яны ніколі не дагоняць адналеткаў, бо здольнасці да навучання мове рэзка зніжаюцца з наступленнем палавой спеласці. Але некаторыя даследчыкі выступілі супраць гэтага сцверджання, кажучы, што развіццё мовыўтакіхдзяцейспыняеццаз-заадсутнасці адпаведных стымулаў. Балын таго,агульнавядома, што ўдзяцей зсіндромам Даўнаёсць прыроджаныя абмежаванні здольнасцей. Яны могуць дасягнуць сваёй мяжы ў любым узросце, нават значна раней, чым у юнацтве (Gleitman, 1984).
Магчымасці аднаўлення функцый, страчаных ў выніку пашкоджанняў мозга, — яшчэ адзін пункт у аргументацыі Ленеберга. Ён сцвярджаў, што, калі дзіця да двух гадоў атрымае пашкоджанне левай (моўнай) паўсферы мозга, мова будзе развівацца нармальна, але пад кантролем правай паўсферы, бо «крытычны перыяд» яшчэ не наступіў. Але чым сталей дзіця, тым большая верагоднасць таго, што пашкоджанне левай паўсферы прывядзеда ўстойлівых парушэнняў. У падлеткаў ціўдарослых, сцвярджаў ён, такая траўма выкліча пажыццёвыя адхіленні ў мове. Крытычны перыяд імі будзе ўжо пройдзены.
Сцверджанне Ленеберга аб тым, што на мову меншых дзяцей пашкоджані мозга уплываюць менш, мабыць, адпавядае сапраўднасці (Vargha-Khadem et a!., 1985). I гэта не дзіўна. Маладзейшы мозг мае больш сіл для аднаўлення. Нованароджаныя малпы з траўмамі мозга папраўляюцца хутчэй за сталых (Goldman-Rakic, 1982). Але гэта не вельмі надзейнае сведчанне ні раптоўнага пачатку «крытычнага перыяду» ў 2 гады, ні драматычнага канца моўных здольнасцей у юнацтве.
У дачыненні да пачатку «крытычнага перыяду» Ленеберг, здаецца, памыляўся, сцвярджаючы, што траўмы левай паўсферы ў дзяцей да двух гадоў не будуць мець сур’ёзнмх паследстваў. Як раз наадварот: нованароджаныя, якім былі вымушаны выдаліць гэтую палову мозга, у першыя гады свайго жыцця мелі значныя праблемы з мовай (Dennis, 1983). Сур’ёзньчі лашкоджанні левай паўсферы звычайна вядуць да ўстойлівых парушэнняў у мове незалежна ад узросту пацыента.
Што ж датычыцца канчатковага спынення моўнага развіцця ў юнацтве, пра што пісаў Ленеберг, то трэба сказаць, што ў заходнім свеце мова падлеткаў і юнакоў у значнай ступені
мяняецца (гл. напр. Cheshire, 1982). Дарослыя часам скардзяцца, што яны не вьіносяць «расхлябанай» мовы сваіх дзяцей, a то і зусім не разумеюць яе. Гэты факт не сумяшчальны з пунктам гледжання, што мова к таму часу становіцца фіксіванай і нязменнай.
Але ці не з’яўляюцца вялікія намаганні, якія мы прыкладаем у школе пры вывучэнні іншых моў, відавочным доказам існавання нейкага «крытычнага моманту»? Па гэтым пытанні вядуцца бясконцыя спрэчкі (Hatch, 1983). Моладзь лепш засвойвае гукавыя ўзоры, а вось з сінтаксісам пытанне не такое простае. Старэйшыя вучні спачатку рухаюцца хутчэй (гл. напр. Harley, 1986), але ўрэшце маладзейшыя, згодназ некаторымі дадзенымі (гл. напр. Asher and Price, 1967), перамагаюць.
Між іншым, ёсць і такая версія: многім старэйшым вучням таму так цяжка даецца другая мова, што яны дазволілі сваім моўным здольнасцям заглухнуць. Тыя ж, хто практыкаваўся, ніколі не губляюць набытых уменняў. Гэта даволі слушнае тлумачэнне нашых пакут з мовамі ў школе. Бівер (Bever, 1981) адзначае, што існуе разрыў паміжтым, што дзіця ўспрымае, і тым, што яно можа зрабіць. Пакуль існуе гэты дысбаланс, магчыма, ёсць доступ да спецыяльнага канала, які звязвае гэтыя два віды актыўнасці. 3 цягамчасу тое, што ўспрымаецца, і тое, што робіцца, выроўніваецца, і паступова губляецца механізм, які забяспечвае іх сувязь (карэляцыю). Міжтым, калі працягваць вучыць мовы, гэты канал ніколі цалкам не закрыецца — хаця з узростам наш мозг, як і наша цела, павольна губляе сваю гнуткасць.
Нарэшце, рагледзім сцверджанне Ленеберга аб тым, што мяркуемы крытычны перыяд супадае з перыядам латэралізацы і, моўнай спецыялізацыі адной паловы мозга (гл. раздзел 3). Гэты працэс, наяго думку, праходзіць паміж 2 і 14 гадамі. Верагодна, што Ленеберг тут памыляецца. Латэралізацыя, пэўна, адбываецца значна раней, чым ён лічыць. Падставы думаць такдаюць дзеці, якім няма яшчэі года. У адным эксперыменце пяціі шасцімесячныя дзеці чулі гукі і бачылі рухі вуснаў, якія былі то сінхроннымі, то не. Яны, здаецца, заўважалі сінхранізацыю толькі тады, калі карысталіся (пра што сведчыў напрамак позірку) левай паўсферай (Mac Kain etaL, 1983). Такім чынам працэс латэралізацыі яўна адбываецца ўжо ў першыя месяцы жыцця. А калі дзеці дасягаюць узросту, які дазваляе правесці тэст на дыхатычнае слуханне (гл. раздзел 3), то высветляецца, што прыблізна ў 2 з паловай або 3 гады, яны, здаецца, ужо выкарыстоўваюць для мовы левую паўсферу (Kinsbourne and Hiscock, 1987). Латэралізацыя можа ўжо нават скончыцца да гэтага ўзросту, а большасць лічыць, што яна завяршаецца да 5 гадоў (гл. напр. Krashen, 1973-4).