Гаваркія істоты
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
Мы яшчэ не ведаем дэталяў, але агульны малюнак праясняецца. Людзі настолькі ж фізічна прыстасаваны да мовы, як смаўжы, малпы і авечкі не прыстасаваны. Нашы галасавыя органы, лёгкія і мозг загадзя наладжаны для таго, каб спраўляцца са складанасцямі маўлення, як і малпы загадзя прыстасаваны, каб лазіць па дрэвах, а кажаны — пішчаць. У наступным раздзеле будуць прыведзены далейшыя доказы існавання гэтай біялагічнай праграмы і будзе паказана, што ўзнікненне і развіццё мовы ідзе ў адпаведнасці з унутраным гадзіннікам.
Здйбагі пад тэкстам:
1. На самай справе цэрэбрум займае некалькі большы аб'ём, чым паказана на малюнку.
2. Цэнтр Брака займае плошчу прыблізна ад ...
3. Зона Верніке размешчана прыкладна пад словам «зона».
4. У англійскай і амерыканскай лінгвістыцы тэрмін *фраза» ўжываецца для абазначэння як фанетычнай адзінкі (сінтагмы ў рускай / болыйасці еўрапеўскіх традыцый), так і сінтаксічнай (словазлучэнне). Таму тут даюцца абодва магчымыя варыянты, тым болыл, што Дж.Эйчысан мае на ўвазе словазлучэнні, якія ствараюць сінтагмы.
5. Той, хто пасе гусей.
6. Дж. Эйчысан назвала толькіневялікую частку аперацый, якія ўцягнуты ў Вымаўленне гукаў. Вымаўленне кожнага гука складаецца з трох фаз: экскурсіі, Вытрымкі ірэкурсіі, на кожнай з якіх павінна адбывацца вельмі тонкае і дакладнае супрацоўніцтваязыка, губ, мяккага паднябення, ларынксаілёгкіх.
4. НАКАНАВАНЫЯ ШЛЯХІ
Ці існуе прадвызначаная моўная праграма?
Чалавек абурыўся: *Гарыць яно хай! Зразумеў я нарэшце: бадай, Як машына я, што завялі.
Бягу па вызначанай каляі.
He машына нат — проста трамвай».
Морыс Івен ХЭАР
Усе дзеці свету пачынаюць размаўляць прыкладна ў адным узросце. «Чаму дзеці звычайна пачынаюць гаварыць паміж васемнаццатым і дваццаць восьмым месяцамі ад нараджэння?» — запытаўся адзін з даследчыкаў. «Вядома, нетаму, што ўсе маці на зямлі пачынаюць вучыць іх размаўляць у гэтым узросце. Няма фактычна ніякіх доказаў, што адбываецца якое-небудзь свядомае і сістэматычнае навучанне мове, як не вучаць спецыяльна стаяць ці хадзіць» (Lenneberg, 1967, с. 125).
Пастаянства такога пачатку наводзіць на думку, што мова, магчыма, запускаеццабіялагічным гадзіннікам — падобнатаму, як кацяняты расплюшчваюць свае вочкі ва ўзросце некалькіх дзён, кукалка ператвараецца ў матылька праз некалькі тыдняў, а чалавек дасягае палавой спеласці каля 13 гадоў. Аднак амаль да апошняга часу мала хто разглядаў мову з пункту гледжання біялагічнайспеласці. У 1967 годзеЭ.Г.Ленеберг,натойчасбіёлаг Гарвардскай медыцынскай школы, выдаў кнігу, пад назвай «Біялагічныя асновы мовы». Многае з таго, пра што пойдзе гаворка ў гэтым раздзеле, заснавана на яго наватарскім даследаванні.
Характарыстыка паводзін, якія запускаюцца біялагічна
Паводзіны, якія запускаюцца біялагічна, маюць шэраг асаблівасцей. На наступных старонках мы пералічым гэтыя асаблівасці і паглядзім, у якой ступені яны прысутнічаюць у мове.
Калі можна будзе паказаць, што мова, як і палавая актыўнасць і здольнасць да хадзьбы, трапляе ў катэгорыю біялагічна запланаваных з’яў, то нам стане куды больш зразумелым паняцце «прыроджанасці» мовы.
He зусім ясна, колькі крытэрыяў біялагічна кантралюемых паводзін варта вылучыць. Тыя шэсць, што пералічаны ніжэй, атрыманы падзеламзыходныхчатырох, якія прапанаваў Ленеберг:
1. Паводзіны з’яўляюцца раней, чым патрэба ў іх.
2. Іх з’яўленне не ёсць вынік свядомага дзеяння.
3. Іх з’яўленне не ёсць вынік знешніх падзей (хаця наваколле мусіць быць дастаткова «багатым», каб яны маглі адэкватна разгортвацца).
4. Непасрэднае навучанне і інтэнсіўныя практыкаванні не аказваюць на іх значнага ўплыву.
5. У станаўленні паводзін назіраецца пэўная паслядоўнасць «вех», якія звычайна суадносяцца з узростам і іншымі аспектамі развіцця.
6. Можа існаваць «крытычны перыяд» для засваення паводзін.
Разгледзім гэтыя асаблівасці па парадку. Некаторыя з іх здаюцца зусім відавочнымі. Няма сэнсу правяраць першую асаблівасць — «паводзіны з’яўляюцца раней, чым патрэба ў іх», — феномен, які часам гучна называюць «законам апераджальнай сталасці». Мова развіваецца значна раней, чым у дзяцей з'яўляецца патрэба ў зносінах як сродку для выжывання. Бацькі яшчэ кормяць, апранаюць, клапоцяцца аб іх. Без якога-небудзь прыроджанага механізму мова развівалася б толькі тады, калі б бацькі пакінулі іх змагацца з жыццём сам-насам. Яна ўзнікала б у розны час у розных соцыумах, а гэта прывяло б да перападу ваўзроўнях валодання мовай. I хаця дзеці вельмі адрозніваюцца адзін ад аднаго ў вязанні або гранні на скрыпцы, здольнасць да мовы вар’іруецца ў значна вузейшых межах.
Няма неабходнасці ў шматлікіх тлумачэннях і для другой характарыстыкі паводзін.якія запускаюццабіялагічна: «Іхз’яўленне не ёсць вынік свядомага дзеяння». Вядома ж, дзіця не спахопліваецца раптам: «Заўтра я пачну вучыцца размаўляць». Дзеці засвойваюць мову без усялякіх свядомых імпульсаў. Гэта зусім не падобна на задачу навучыцца скакаць на чатыры футы ў вышыню ці стукаць па тэнісным мячы, калі дзіця само ставіць сабе мэту, а потым настойліва трэніруецца, каб яе дасягнуць.
Першая частка трэцяй характарыстыкі таксама здаецца простай: «Іх з’яўленне не ёсць вынік знешніх падзей». Дзеці пачынаюць размаўляць нават тады, калі ў іх асяроддзі нічога не мяняецца. Большасць з іх жывуць у тых жа дамах, спажываюць тую ж ежу, маюць тых жа бацькоў, і, наогул, вядуць тое самае жыццё. Ніякае
надзвычайнае здарэнне ці асаблівасць побыту не вымушаюць іх раптоўна загаварыць. Цікае ўнутраны біялагічны гадзіннік, які наведзены на прадвызначаны, дакладны час.
Мы дакладна ведаем, што мова не можа ўзнікнуць раней, чым тое запраграмавана. Нішто не можа прымусіць немаўлят размаўляць, хаця, здаецца, у нованароджанага дзіцяці ўсё ў парадку з галасавымі звязкамі, з пяці або шасці месяцаў яно пачынае лепятаць усе патрэбныя для мовы гукі. I ўсё-такі дзеці да 18 месяцаў вымаўляюць няшмат слоў. Ясна, што ім трэба чакаць біялагічнага сігналу. Сігнал, здаецца, звязаны з ростам мозга. Двухслоўныя зыказванні, якія звычайна лічаць пачаткам сапраўднай мовы, пачынаюцца як раз тады, калі запавольваецца рост мозга. У дзіцяці пасля нараджэння не ўтвараецца новых мазгавых клетак. Яно нараджаецца з мільёнамі, а, можа, з мільярдамі клетак. Спачатку ў іх няма ўзаемадзеяння, а мозг параўнальна лёгкі (каля 300 г.). Ад нараджэння і прыблізна да двух гадоў шмат клетак узаемна звязваецца і вага мозга павялічваецца. К двум гадам ён важыць каля 1 кг. (Lenneberg, 1967).
Аднак тут ёсць адзін аспект біялагічна абумоўленых паводзін, які часам выклікае неразуменне: хаця навакольны свет і не ўплывае, але ён павінен быць дастаткова «багатым», каб яны адэкватна разгортваліся. Біялагічна запраграмаваныя паводзіны не развіваюцца як належыцьу збедненым і нетыповым асяроддзі. Увесь парадокс у тым, што некаторыя тыпы «прыроджаных» паводзін патрабуюць стараннага «навучання». Як Крыс і Сусі, дзве гарылы, якіхадсадзілі ад іншых гарыл у заапарку Сакрамента, не здольны былі на паспяховы сексуальны кантакт (згодна з паведамленнем у «Evening Standard», так і беднае лінгвістычнае асяроддзе можа затрымаць засваенне мовы.
Скажам, дзеці, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах або іншых падобных установах, маюць тэндэнцыю адставаць у моўным развіцці, хаця, як заўважыў Ленеберг, яны пачынаюць размаўляць у тым жа ўзросце, што і ўсе. Але іх мова паступова адстае ад нормы, яна менш выразная і ў ёй менш разнастайных канструкцый. Менш відавочны прыклад лінгвістычнага збяднення быў паказаны Бэйзілам Бернштайнам', сацыёлагам інстытута адукацыі Лонданскага універсітэта. Ён выказаў досыць спрэчную думку, што дзеці з некаторых сямей бываюць лінгвістычна нераўна-праўнымі (Bernstein, 1972). Яны могуць неадэкватна засвойваць мову, бо не маюць у сваім распараджэнні дастатковай інфармацыі.Ён сцвярджае, што ў такіх сем’ях ужываецца нефармальная і эліптычная (скарочаная) мова ў адрозненне ад дамоў, дзе малыя навучаюцца хутчэй. Напрыклад, «марш адсюль» для адной сям’і тое ж самае, што і «Ідзі, калі ласка, і не перашкаджай, бо ў мяне
шмат спраў» — у другой. Вось як пішуць пра гэтую з’яву:
«Колькасць слоў можа быць абмежаванай... мы ўвесь час чуем абмен гатовымі фразамі: «А, так... людзі такія»; Ен жа проста воўк у авечай шкуры». ўсё, што гаворыцца, часцей гаворыцца не словамі, а тонам голасу, паўзай, поглядам, жэстам і, найбольш даходліва, дотыкам».
Той жа аўтар апісвае свой шок ад школы, дзе ён сутыкнуўся з «бясконцым патокам слоў — незлічоных, новых і па-рознаму расстаўленых» (Брайян Джэксан, «Daily Telegraph», ілюстраваны дадатак). Здаецца, дзецям патрэбен гэты «бясконцы патокслоў», а хто пазбаўлены яго, можа адстаць у сваім развіцці. На шчасце, гэта часовае адставанне. Дзеці са збяднелай мовай вельмі хутка даганяюць адналеткаў, калі іх моўнае асяроддзе ўзбагачаецца: біялагічныя фактары пачынаюць працаваць, як толькі дазваляе асяроддзе.
Звернемся зараз да чацвёртай характарыстыкі біялагічна прадвызначаных паводзін: «Непасрэднае навучанне і інтэнсіўныя практыкаванні неаказваюцьнаіхзначнага ўплыву». У такіхвідах дзеяння, як друкаванне на машынцы ці гульня ў тэніс, поспех часта непасрэдна залежыць ад якасці і колькасці гадзін, патрачаных на практыкаванні. Нават людзі, якія «ад прыроды» не вызначаюцца спартыўнасцю, могуць выйграваць тэнісныя турніры толькі за кошт цяжкай працы і добрага трэнера. Але гэтага нельга сказаць аб мове, дзе непасрэднае навучанне здаецца лішнім. Разгледзім некаторыя сведчанні гэтага.
Калі мы кажам, што «непасрэднае навучаннебез патрэбы», вы можаце ўсміхнуцца: «А хто ж спрабаваў в у ч ы ц ь дзіця размаўляць?» Аднак многія бацькі, часам нават не разумеючы таго, спрабуюць схіліць сваіх дзяцей да імітавання. Яны робяць гэта двума спосабамі: па-першае, непасрэднай карэкцыяй і, падругое, падсвядома, так званым «пашырэннем».
Што непасрэднае навучанне безвыніковае, было заўважана многімі даследчыкамі. Адзін лсіхолаг намагаўся на працягу некалькіх тыдняў пераканаць сваю дачку гаварыць OTHER + НАЗОЎНІК, а не OTHER + ONE + НАЗОЎНІК. Дыялогі былі прыкладна такія:
ДЗІЦЯ: ХАЧУ ДРУГУЮ АДНУ ЛЫЖКУ, ТАТА.
БАЦЬКА: ТРЭБА КАЗАЦЬ: «Я ХАЧУ ДРУГУЮ ЛЫЖКУ».