Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
У гэтага метада ёсць відавочныя недахопы. Ён дазваляў
даследаваць толькі паверхню мозга, і не было спроб праверыць, што адбываецца ў больш глыбокіх слаях. Мозг звычайна закрыты для ўздзеяння паветра і электрычнага току, і таму вынікі могуць быць непрадбачанымі. Тым не менш, асноўныя факты ўсё ж праясніліся. Па-першае, зараз можна выдзеліць зону мозга, непасрэдна адказную за артыкуляцыю маўлення. Так званая «першасная саматычная маторная зона» кантралюе ўсе адвольныя рухі цела і знаходзіцца як раз спераду глыбокай звіліны, або фісуры, якая ідзе ўніз ад макушкі мозга. Кантроль за рознымі часткамі цела ажыццяўляецца ў адваротным парадку: кантроль за нагамі размешчаны бліжэй да верху, а кантроль за тварам і ротам — ніжэй.
Сістэма кантролю ў жывёл працуе амаль гэтак жа, але маецца адно вялікае адрозненне. У чалавека непрапарцыянальна вялікая плошча аддадзена кантролю за рукамі і ротам. I ўчасткі мозга, якія ўдзельнічаюць непасрэдна ў артыкуляцыі, здаецца, значна адасоблены ад тых, якія «адказныя» за планаванне і разуменне мовы. Дзе ж тыя зоны планавання і разумення? У гэтым пункце эксперты разыходзяцца, і часам грунтоўна (Caplan, 1987, 1988). Тым не менш, большасць нейролагаў згаджаецца з тым, што
Бабуліны зубы 65 пэўныя зоны мозга збольшай верагоднасцю могуць удзельнічаць у планаванні і разуменні мовы. Дзве зоны здаюцца асабліва важнымі: вакол цэнтра Брака (спераду і як раз над левым вухам) і ўчастак вакол і пад левым вухам, які часам завецца зонай Верніке, названай таку гонар нейролага (ён першым у 1874 годзе выказаў думку, што гэтая зона ісготная для маўлення). Пашкоджанні ў зоне Верніке часта блакіруюць разуменне, у той час як траўмы ў зоне Брака ўскладняюць сам працэс маўлення. Але такая думка ў значнай ступені спрашчае сітуацыю, бо сур’ёзнае пашкоджанне ў кожнай з зон прыводзіць да пагаршэння мовы ў цэлым (Mackay et all., 1987).
Асабліва здзіўляюць выпадкі, калі ў пацыента пашкоджаны зоны Брака або Верніке, але няма ніякіх парушэнняў мовы. У іншых выпадках, у кагосьці могуць быць з ёй праблемы, a пашкоджанне мозга не закранае «зоны мовы». Проста можа быць больш варыянтаў размяшчэння зон мозга, чым пазіцый сэрца або печані. Дадзеная функцыя можа быць вузка лакал і завана ў пэўнай зоне ў аднаго чалавека, не менш вузка лакалізавана ў іншай зоне ў другога чалавека, і аднесена да значна больш шырокай зоны — у трэцяга. Адзінае абмежаванне, здаецца, у тым, што асноўныя моўныя працэсы адбываюцца ў межах неакортэкса (Caplan, 1988, с.248).
У дадатак трэба ўлічваць, што, верагодна, ёсць і глыбейшыя ўзаемасувязі, пра якія мала што вядома. Нейролагамі выказвалася думка, што гэтыя ўзаемасувязі не менш істотныя, чым самі зоны, і лічыцца, што найбольш цяжкія адхіленні у мове здараюцца як раз пры іх парушэнні (Geschwind, 1979; Penfield and Roberts, 1959).
Ці могуць даследаванні мозга праясніць сувязі паміж мовай і інтэлектам? Здаецца, не. Паняцце інтэлекту ахоплівае складаны комплексрозныхуменняў, і адказ напытанне, дзеяны лакалізаваньі (калі наогул яны дзе-небудзь лакалізаваны), вельмі супярэчлівы. Самаебольшае, што мы можам сказаць, гэта наступнае: некаторыя аспекты інтэлекту (у прыватнасці прасторава-часавыя ўяўленні^ адносна незалежныя ад мовы і звязаны з правай паўсферай. Пацыенты з сур’ёзнымі моўнымі праблемамі ў выніку значных пашкоджанняў левай паўсферы усё ж могуць рашаць галаваломкі начас і прастору, хоць і з меншым поспехам, чым раней (Zang will, 1964). Наогул, гэтае складанае пытанне патрабуе далейшага вывучэння.
Яшчэадзін нявысветлены момант — праблемаспадчыннасці. Ці могуць дэфекты мовы перадавацца з пакалення ў пакаленне? У наш час звесткі пра гэта фрагментарныя. Мабыць, найбольш верагодны кандыдату «пераемніцы» — дызлёксія, або «слепата на словы», якая, здаецца, мае сямейны характар. Але і тут патрабуюцца новыя даследаванні.
Такім чынам, можна зрабіць вывад, што лёгкія, зубы і галасавыя звязкі эвалюцыяніравалі так, каб палегчыць маўленне. Яшчэ больш істотна, што чалавечы мозг, здаецца, запраграмаваны на мову. Латэралізацыя — лакалізацыя мовы ў адной палове мозга — прыродная з’ява, якая маебіялагічнае паходжанне. Далейшая, больш дакладная лакалізацыя мовы ў межах паўсферы — тэма для спрэчак, хаця ўчасткі мозга, вядомыя як зоны Брака і Верніке, задзейнічаны тут у большай ступені, чым іншыя зоны.
Але якім бы ні быў вынік рознагалоссяў вакол сувязі маўлення і мозга, зразумела, што чалавек ад нараджэння настроены на мову ў куды большай ступені, чым шымпанзэ або цвыркун.
Пастукайце па галаве і патрыце жывот
Іншы від біялагічнай адаптацыі, які, на першы погляд, не такі відавочны, а на другі — і зусім дзіўны, гэта тое, што завецца «мноствам інтэгратыўных працэсаў» (Lashley, 1951) і мае месца ў час працэсу і разумення мовы.
Пры некаторых відах актыўнасці вельмі цяжка выконваць два дзеянні адначасова. Як са здзіўленнем адкрываюць школьнікі, нелыа адначасова стукаць сябе па галаве і церці жывот. Калі ж вы паспрабуеце варушыць языком, складваць ногі накрыж,
Бабуліны зубы 67 стукаць сябе па галаве і церці жывот, то такая задача становіцца ўвогуле невыканальнай. Жанглёр можа ўтрымліваць на носе бутэльку піва, круціць на назе хулахуп і кідаць уверх сем талерак, алеён, відаць, патраціўусёжыццё, каб навучыццасваім фокусам. I выключную прыроду такіх здольнасцей даказвае тое, што ён можа зарабляць сваім майстэрствам вялікія грошы.
Між тым маўленне залежыць ад адначасовага, інтэграванага выканання вельмі многіх дзеянняў, якія фактычна нашмат складаней, чым фокусы жанглёра з бутэлькай, талеркамі і хулахупам.
У маўленні адбываецца не менш чым тры працэсы адначасна: па-першае, вымаўляюцца гукі, па-другое, актывізуюцца фразы (словазлучэнні або сінтагмы)4 у сваёй фанетычнай форме, гатовай да ўжывання, па-трэцяе, плануецца астатняя частка сказа. I кожны з гэтых працэсаў можабыцьбольш складаным, чым гэта здаецца на першы погляд. Складаныя комплексы, задзейнічаныя пры вымаўленні слоў, не відавочныя. Звычайна думаюць, што калі вымаўляецца якое-небудзь слова, напрыклад, GEESE (гусі), то спачатку вымаўляюць [G], потым [I:], а ўжо потым [Z]. Але на самай справе ў гэты працэс уцягнута значна больш аперацый.
Па-першае, гук [G] у слове GEESE адрозніваецца ад гука [G] у слове GOOSE (гусак). Гэта розніца выклікана наступным гукам. Гаворачы, здаецца, прадчувае, як [I:] і [U:] паўплываюць на [G]. Па-другое, галосны ў GEESE карацей за галосны ў такім слове, як GEESER5. Гаворачы ізноў прадчувае, што ў GEESE хутчэй з’явіцца глухое сіпенне, а не звонкае гудзенне, як у [Z] з GEEZER, таму што ў англійскай мове (як і ў шэрагу іншых) галосныя робяцца карацей перад глухімі зычнымі (гукамі, пры вымаўленні якіх галасавыя звязкі не вібрыруюць)6.
Таму гаворачы непроста вымаўляеланцужокасобныхэлементаў — G, EE, SE, ён выконвае серыю аперацый, якія набягаюць адна на адну, і ў выніку папярэдні гук падпадае пад значны ўплыў наступнага:
G...
... ЕЕ...
... SE...
Такоечастковаеперакрыццёаперацый патрабуезначнай нервовай і мышачнай каардынацыі, тым болей што тэмп гаворкі звычайна шпаркі. Нармальны чалавек часта вымаўляе бальш за 200 складоў у хвіліну. Між тым, адначасова з вымаўленнем гаворачы актывізуе фанетычную форму фраз з двух ці трох слоў наперад. Аб гэтым сведчаць агаворкі, калі гукі наступных слоў, што знаходзяцца на нейкай адлегласці ад папярэдняга, актывізуюцца раней часу. Лінгвіст, які аднойчы на лекцыі сказаў PISS AND STRETCH (пісець і пацягнуцца) за^ест «PITCH AND STRESS» (узровень і націск), думаў ужо аб SS на канцы слова «stress», калі пачаў вымаўляць першае слова.
PITCH AND STRE I SS I t			hr—1
VERGE OF A {NERV |OUS BREAKDOWN
Калі б чалавек размаўляў выбухамі з трох або чатырох слоў, датэрміновая актывізацыя фраз не здзіўляла б. Здзіўляе іншае: такая актывізацыя здараецца часамі пры планаванні значна даўжэйшыхвыказванняўЛенеберг(1967,с.1О7) параўновае гэты працэс са складаннем мазаікі:
«Паслядоўнасць моўных гукаў, якая ўтварае ланцужок слоў, гэта фанетычная мадэль, чымсьці падобная да мазаікі; каменьчыкі выкладваюць адзін за аднем, але трэба, каб увесь малюнак цалкам склаўся ў галаве мастака, перш чым ён пачне сваю працу».
Часам сказы пабудаваны так, што апрацоўваць іх проста:
THE BABY FELL DOWNSTAIRS (Дзіця звалілася з лесвіцы), THE CAT WAS SICK, AND I’VE RESIGNED (Кот захварэў, a я звольнілася).
У іншых выпадках яны значна складаней, патрабуюць, каб гаворачы і слухач памяталі даволі заблытаныя ўзаемазалежнасці паміж элементамі сказа. IF EITHER THE BABY FALLS DOWN­STAIRS OR THE CAT IS SICK, THEN I SHALL EITHER RESIGN OR GO MAD (Калі або дзіця зваліцца з лесвіцы, або кот захварэе, я звольнюся).
THE BABY	THE CAT	I SHALL	I SHALL
FALLS	IS SICK	RESIGN	GO MAD
DOWNSTAIRS
У гэтым сказе IF патрабуе залежнага ад яго THEN, a EITHER — свайго партнёра OR. У дадатак FALLS павінен мець канчатак, каб дапасоўвацца да BABY, a IS да CAT, інакш мы будзем мець IF BABY FALLS DOWNSTAIRS OR THE CAT ARE SICK... Увесь сказ з яго «люстэркавым вобразам» павінен быць спланаваны загадзя.
Г этыя прыклады паказваюць, што ўбольшасці чалавечых выказванняў колькасць выпадкаў адначасовага планавання і вымаўлення такая вялікая, што здаецца зусім верагодным: чалавек знарок сканструяваны так, каб мець іменна такую каардынацыю. Але які механізм пры гэтым задзейнічаны? У прыватнасці, як людзі могуць прытрымлівацца правільнага парадку гукаў, а не выпальваць іх хаатычна, як яны іх прыдумалі? Як можа большасць людэей казаць RABBIT (трус), а не BARIT ці TIRAB, як гэта можна пачуць ад пацыентаў з пашкоджаным мозгам?
Ленеберг (1967) выказаў думку, што правільны парадак заснаваны на базавым рытмічным прынцыпе. Кожны ведае, што запомніць паэзію значна лягчэй, чым прозу, бо яе падтрымлівае «пульс», падобны на ціканне гадзінніка:
«БЛУКАЎ, БЫ ХМАРКА, Я АДЗІН...» (цік-так, цік-так, цік-так, цік-так)
(Водстварт)
Можа існаваць нейкі базавы біялагічны рытм, які дае магчымасць чалавеку арганізаваць мову ў тэмпаральнай (часавай) паслядоўнасці. Разбурэнне гэтага рытму можа растлумачыць факт некантралюемага паскарэння мовы, што назіраецца пры некаторых захворваннях, скажам такіх, як хвароба Паркінсана. Ленеберг выказаў думку, што адна шостая секунды з’яўляецца асноўнай адзімчдй часу пры маўленні. Ён грунтуе гэта на вялікай колькасці скла^.оіх эксперыментаў і часткова на тым, што прыкладна шзсць складоў у секунду здаецца нармальнай хуткасцю вымаўлення. Аднак некаторыя даследчыкі маюць сумненні наконт паняцця фіксаванага «метранома» і выказалі думку, што ўнутраны рытм можа быць пераналаджаны на розныя хуткасці (Keele, 1987). Магчыма, яно і так: калі практыкавацца, маўленне можа паскорыцца, хаця адносная працягласць розных слоў застаецца той жа (Mackay, 1987).