Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Падводзячы вынікі, можна сказаць, што ўсе аргументы на карысць дакладна вызначанага «крытычнага перыяду» непераканаўчыя. Пашкоджанне мозга ў Джыні і глухата Чэслі могуць быць прычынаю іх лінгвістычных праблем. Моўны «паталок» у дзяцей з сіндромам Даўна ўвогуле не мае сувязі з юнацтвам. Цяжкія пашкоджанні левай паўсферы вядуць да праблем у любым узросце. Практыкаванні могуць захаваць здольнасцьчалавекада вывучэння моў. Латэралізацыя завяршаецца значна раней, чым наступае юначы перыяд. Няма сведчанняў ні аб раптоўным пачатку, ні аб канцы меркаванага «крытычнага перыяду». Замест гэтага мы маем справу са з’явай, якая добра вядома на прыкладзе жывёл: маладыя мазгі больш падатлівыя, чым старыя.
Між іншым, было б памылкай думаць, што мова — гэта штось падпарадкаванае выключна ўнутраным механізмам. Каб добра працаваць, гэтыя механізмы патрабуюць знешняй стымуляцыі. Дзіцяці патрэбна багатае моўнае асяроддзе падчас засваення мовы.
3 гэтага можна вывесці, што вышейзгаданая дыскусія аб прыроджаным і набытым (пра яе гаварылася ў раздзеле 1), можа быць бясплённай. Абодва бакі ў гэтай спрэчцы маюць рацыю: прырода запускае паводзіны і вызначае іх агульныя рамкі, але каб яны цалкам разгарнуліся патрабуеццастараннае навучанне. Мяжа паміж «прыроджанымі» і «набытымі» паводзінамі зусім не такая рэзкая, як думалі раней. Іншымі словамі, мова — гэта прыроджаная з’ява.алеяна патрабуе клапатлівага навучання, каб цалкам разгарнуць свой латэнцыял.
Аднак, праясніўшы праблему прыроджанасці, мы ўсё ж не адказалі на асноўнае пытанне: а што менавіта з’яўляецца прыроджаным? Як мы заўважылі ў раздзеле 1, Хомскі выказваўся на карысць «багатай унутранай структуры». 3 чаго, на яго думку, складаецца тая структура? Гэта тэма разглядаецца ў наступным раздзеле.
Здўвагі пдд тэкстам:
1.	Даследа&анні Б.Бернштайна ахопліваюць значна шырэйшае кола праблем. Ён звязвае «моўны дэфіцыт» з эканамічнай і сацыяльнай структурай грамадства. Менавіта ў іх вытокі моўнага адствання дзяцей з некаторых сацыяльных груп. У выніку тамНыпрацоўваюць свае асобныя «коды», якія вызначаюць не толькі слоўнікавы запас, але / — што значна істотней — спосабы фарміравання дыялогаў. Праблема, якую ўзняў у канцы мінулага стагоддзя Б.Шоу ў сваім славутым «Пігмаліёне», дагэтуль застаецца актуальнай.
2.	Пераклад не можа адлюстраваць асаблівасці «дзіцячай» англійскай мовы. Таму даеуца варыянт, які набліжаны да літаратурнага.
3.	Дзіця: «КОЛЬКІ ЧАСУ»
Дарослы:	«АГА, ЁН КАЖА, КОЛЬКІ ЧАСОЎ».
4.	Прыходзіць, бачыць, ісці.
5.	Любіць, працаваць, іграць.
6.	Класіфікацыя ўзросту дзяцей у кожнай навуковай традыцыі свая, таму многія стадыі ўзростаў перадаюцца апісальна, з указаннем абсалютнага часу.
7.	Тое, што было адзначана наконт узросту дзяцей, датычыцца і стадый засваення мобы.
8.	Я спяваю, блакітныя боты, ён спіць, ён доктар.
9.	Ён хоча аблык, я дапамагала маме, я спяваю.
10.	Здзіўляцца гэтаму, як здаецца, няма прычыны, бо больш складаныя па значэнні формы засвойваюцца пазней. Семантыка элементаў аналітычных форм, асабліва дапаможных дзеясловаў, значна складаней за семантыку зйязкі. Болый таго, калісемантыка ўсёй аналітычнай формы прасцей за сінтэтычную, то першая засвойваецца раней у спрошчаным выглядзе, у «абрззанай» СІНТЭТЫЧНАЙ ФОРМЕ.
11.	Што мама робіць? Чаму ты пяеш? Куды пайшоў mama?
12.	Куды пойдзеш ты? Чаму Кіці бачыць не можа? Чаму не ведаеш ты?
13.	Куды ты пойдзеш? Чаму Кіціне можа бачыць? Чаму ты не ведаеш?
14.	Сказ не падлягае дакладнаму перакладу. Такія структуры даволі часта сустракаюцца ў генератыўных тэорыях. Калі звяртаць у&агу тольяіна граматычную структуру, сказ КХомскай можна зразумець або як яЦяжка нам убачыць ляльку?», або як «Ляльцы цяжка бачыць?». Хацялексічны склад сказа не дазваляе апошняй інтэрпрэтацыі.
5. СХЕМА У ГАЛАВЕ
Якую граматычную інфармацыю можна лічыць прыроджанай?
Ёсць вельмі глыбокія структурныя прынцыпы, якія вызначаюць прыроду мовы і корань якіх гнездзіцца ў спецыфічным жарактары чалавечага розуму.
ХОМСКІ, «Мова і розум»
Можна даволі лёгка паказаць, што людзі ад прыроды схільныя да адвалодання мовай. Цяжкасць заключаецца ў тым, каб вызначыць дакладна, што з’яўляецца прыроджаным. Людзі разважаюць аб гэтым ўжо некалькі стагоддзяў. Каля двух тысяч гадоў назад егіпецкі цар Псамецікус выказаў меркаванне: калі дзіця ізаляваць ад чалавечай мовы, то першым словам, якое яно міжвольна вымавіць, будзе слова найстаражытнейшых людзей свету. Вядома, ён спадзяваўся, што гэтабылі егіпцяне. Ён загадаў, каб двух немаўлят выхоўвалі ў поўнай ізаляцыі. Калі ўрэшце рэшт ад дзяцей пачулі слова «BEKOS», Псамецікус засмучана выявіў, што na-фрыгійску яно абазначае «хлеб». 3 неахвотай ён заключыў, што фрыгійцы былі больш старажытнымі, чым егшцяне.
Сёння ніхто не ўспрымае ўсур’ёз тэорыю Псамецікуса, тым больш што некалькі сапраўдных выпадкаў выхавання дзяцей пры адсутнасці кантакту з людзьмі паказваюць, што яны былі зусім пазбаўлены мовы, калі іх знайшлі. Вядомы французскі хлопчык Віктор Аверон, якога ў 1797 годзе знайшлі у Каўнскіх лясах (голы, ён капаў зямлю ў пошуках жалудоў), не размаўляў ні на фрыгійскай, ні на якой-небудзь іншай мове. Ён проста рыкаў, як жывёла.
Хоць разважанні Псамецікуса можна паспяхова праігнараваць, да ідэяў Ноэма Хомскага аб прыроджанасці трэба ставіцца сур’ёзна. Ён мяркуе, як мы ўжо зазначалі, што каб вывучыць мову, дзеці валодаюць «складанай унутранай структурай», і біялагічныя паказчьікі, разгледжаныя ў двух апошніх раздзелах,
яго думцы. Паняцце складанай унутранай схемы супярэчыць пункту гледжання, існаваўшаму на пачатку стагоддзя, што дзеці нараджаюцца з «чыстым аркушам» у галаве, калі мець на ўвазе мову. 3-за гэтага некаторыя лічаць Хомскага вальнадумцам і парушальнікам спакою, які шакіруе свет сваімі звышмоднымі ідэямі. Але Хомскі думае інакш. Ён адзначае, што крочыць па слядахфілосафаў-рацыяналістаў XVIII ст., якія верылі ў ’снаванне «прыроджаных ідэй». Гэтыя філосафы прытрымліваліся думкі, што «па-за бачнымі працэсамі існуюць прыроджаныя ідэі, прынцыпы, якія вызначаюць форму набываемых ведаў, у чым праяўляецца іхстрогі высокаарганізаваны характар» (Chomsky, 1965, с.48). Дэкарт, напрыклад, лічыў, што калі дзіця бачыць недасканалы трохкутнік, той нагадвае яму аб ідэальнай фігуры, бо мы ўжо маем ў сабе паняцце ідэальнага трохкутніка.
Аднак, пакідаючы ўбаку філосафаў-папярэднікаў, зададзімся пытаннем: з чаго складаецца «складаная ўнутраная структура»? Што іменна Хомскі лічыць прыроджаным? Гаворачы яго словамі, «з якімі першапачатковымі палажэннямі аб сутнасці мовы дзіця прыступае да навучання мове, і наколькі дэталёвая і спецыфічная гэтая ўнутраная схема»? (Chomsky, 1965, с.27).
Хомскі падрабязна апісаў свае раннія погляды ў класічнай працы па лінгвістыцы «Аспекты тэорыі сінтаксісу» (1965), хаця і паўтарыўшы іх з невялікімі зменамі ў шэрагу іншых прац. Але ў апошнія гады ён змяніў свае погляды па многіх пытаннях, і часам даволі рашуча. Яго новыя погляды найбольш выразна прадстаўлены ў працы «Веданне мовы:яе прырода, паходжанне / скарыстанне» (1986). Наступны параграф пачынаецца з яго палажэнняў 1965 г. і дае магчымасць зразумець, чаму Хомскі лічыць іх нездавальняючымі і выказвае свае навейшыя ідэі.
Ранейшыя погляды Хомскага: М.А.М і С.А.М.
Хомскі ніколі не разглядаў свае меркаванні аб прыроджанасці як вычарпальныя і канчатковыя. «У сучасны момант мы не можам абсалютна пераканана выстаўляць гіпотэзу, якая была б складанай, падрабязнай і дастаткова спецыфічнай для тлумачэння факта авалодання мовай» (1965, с.279). Тым не менш, яго ідэі з’яўляюцца даволі своеасаблівымі і таму цікавымі, нават калі яны, на яго пагляд, не да канца прадуманы.
Хомскі пачынаў з асноўнага палажэння: той, хто авалодвае мовай, засвойвае не проста масу выпадковых выказванняў, але шэраг «правілаў» ці асноўных прынцыпаў для ўтварэння моўных мадэляў: «Чалавек, які авалодаў мовай, засвоіў сістэму правілаў, якія асобым чынам злучаюць гук і значэнне» (Chomsky, 1972, с.26). Іменна яны даюць магчымасць утвараць неабмежаваную колькасць новых выказванняў замест таго, каб адно паўтараць
старыя. Як мы бачылі ў раздзеле 1, адна з сутнастных харакратарыстык мовы — гэта яе крэатыўнасць: людзі не проста ўзнаўляюць запас стэрэатыпных фраз, калі размаўляюць. Наадварот, яны ластаянна ўтвараюць новыя фразы. Напрыклад:
МАЁ ДЗІЦЯ ПРАГЛЫНУЛА БОЖУЮ КАРОЎКУ АБЫЯКАВАСЦЬ ЗАСМУЧАЕ МЯНЕ.
Але адкуль бяруцца гэтыя правілы? Як людзі засвойваюць іх? Дзецям даводзіцца ствараць свой уласны набор правілаў з той моўнай мешаніны, якую яны чуюць вакол сабе. Гэта задача няпростая. Хомскі адзначыў, што дзеці ў нейкай ступені аказваюцца ў той жа сітуацыі, што і лінгвіст, які сутыкаецца з незнаёмай мовай. I дзіця і вучоны аднолькава акунаюцца ў хаатычны моўны паток, з якога трэба вылучыць асобныя гукі.
Спачатку разгледзім, як л і н г в і с т паводзіць сябе ў сітуацыі з незнаёмай мовай. Магчыма, ён пачынае з пошуку простых гукавых спалучэнняў, якія адносяцца да асобных аб’ектаў, напрыклад: ДРЭВА, HOC, МАРСКІ ВУГОР. Але гэтая стадыя не ўяўляеасобай цікавасці з пункту гледжання сінтаксісу. Вывучыць на памяць спісы моўных адзінак не так цяжка, нават шымпанзэСара і Уошу спраўляліся з гэтым. Жэні, каліфарнійскі падлетак, лічыць, што авалодацьслоўнікам лёгка, але граматычныя правілы запавольваюць гэты працэс. Для лінгвіста, што працуе з якой-небудзь экзатычнай мовай, самы цікавы этап пачынаецца, напэўна, з вылучэння падобных сінтаксічных мадэляў, якія паўтараюцца ў моўным матэрыяле. Як толькі ён знойдзе іх, то пачынаефармулявацьг і п о т э з ы адносна прынцыпаў, што ляжаць у аснове гэтых мадэляў. Напрыклад, дапусцім, што ён пастаянна сутыкаецца з выказваннямі тыпу, WOKKI SNIZIT, WOKKI UGGIT і WOKKI SNIFFIT'. Ён спачатку падумае, што за словамі WOKKI заўсёды ідзе слова, якое заканчваецца на -IT. Калі ж пазней ён знойдзе спалучэнні тыпу LIKKIT WOKKIT і UKKING WOKKF, яму прыйдзецца ад мовіцца ад першалачатковай, занадта простай тэорыі і стварыць новыя, больш складаныя гіпотэзы, правяраючы іх, адмаўляючыся ад няслушных да таго моманту, пакуль (у ідэале) ён не створыць шэраг правілаў, якія б ахоплівалі ўсе магчымыя моўныя спалучэнні.