Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Дзіця, як мяркуе Хомскі (1965), утварае сваю ўнутраную граматыку аналагічным чынам. Яно шукае заканамернасці ў мове, якую чуе вакол сябе, затым слрабуе вылучыць правілы, што ляжаць у аснобе мадэляў. Яго першая выснова будзе простай, другая, выпраўленая, — больш складанай, а трэцяя — вытанчанай. Паступова яго граматыка стане амаль дасканалай. Урэшце рэшт засвоеныя ім правілы ахопяць усе магчымыя
выказванні (Фодар, 1966, с.109) дае падрабязнае апісанне сітуацыі:
«Як і вучоны, дзіця мае абмежаваную колькасць назіранняў, частка з якіх, безумоўна, бессістэмная. Яго задача — вылучыць у моўным матэрыяле такія заканамернасці, якія дзейнічаюць пры любой колькасці новага матэрыялу. Гэткая экстоапаляцыя набывае форму канструявання тэорыі, якая адначасова вылучае ў лінгвістычным матэрыяле сістэматычныя аналогіі на розных узроўнях абстракцыі, дазваляе адмаўляцца ад некаторых назіранняў як ад неўпарадкаваных і аўтаматычна забясЛечвае агульную характарыстыку будучых верагодных назіранняў».
Калі падыход, пры якім мова вывучаецца з дапамогай гіпотэз і іх праверкі, сапраўды слушны, то дзіця павінна быць надзелена прыроджаным апаратам па стварэнні гіпотэз, які дазваляе яму, скажам так, быць вучоным у мініяцюры і фармуляваць гіпотэзы, што пастаянна ўскладняюцца.
Хочаш пячэння?
ІДЗІ спаць!
He цягні ката за хвост!
Цішэй!
Стваральнік гіпотэз
Г раматыка
Дабранач Час мыцца Калі гэтае дзіця перастане есці?
Я разліў соус
Ёсць.аднак, некалькі адрозненняў паміж лімгвістам, які працуе з незнаёмай мовай, і дзіцем, што авалодвае мовай упершыню.
Схема ў галаве 99 У распараджэнні лінгвіста значна больш магчымасцей. Ён можа спытацца ў носьбіта мовы, з якой працуе: «Ці мае сэнс выраз БЯЗНОГАЯ ДАЎГАНОЖКА»? Ці будзе сказ: «З’ЕЎ ЯБЛЫК ГЭТЫ» адпавядаць граматычным правілам? Дзіця не ўмее задавацыакія пытанні. Алефакт застаеццафактам: іменнадзіця поўнасцю засвойвае граматыку. Ніводны лінгвіст яшчэ не напісаў дасканалай граматыкі якой-небудзь замежнай мовы. Гэты фактсведчыць, што сам пасабе апарат пастварэнні гіпотэз не растлумачвае з’яву авалодання мовай. У распараджэнні дзіцяці павінна быць значна больш інфармацыі. Акрамя таго, гэтая інфармацыя не можа датычыцца якой-небудзь канкрэтнай мовы, бо дзеці авалодваюць усімі мовамі з аднолькавым поспехам. Кітайскае дзіця, выхаванае ў Англіі, вывучыць англійскую мову гэтак жа лёгка, як англійскае дзіця ў Кітаі вывучыць кітайскую. Закладзеныя веды, як гаварыў Хомскі, павінны складацца з моўных універсалій. Дзеці навучаюцца мове лёгка і эфектыўна, бо «ведаюць» у агульных рысах, што ўяўляе сабою мова. Яны ведаюць, што з’яўляецца, а што не з’яўляецца мовай. Адзінае, што ім трэба высветліць, — я к о й мове іх навучаюць. Па словах Хомскага, яго тэорыя
прыпісвае дзіцяці неасэнсаваныя імпліцытныя веды лінгвістычных універсалій. 3 яе вынікае, што ў дзіцяці такі падыход да матэрыялу, быццам той належыць нейкай старажытнай, дасканалай мове, і дзіцяці застаецца толькі вызначыць, на якой з магчымых моў размаўляе супольнасць, да якой яно належыць. (Chomsky, 1965, с.27)
Мабыць, дзіця можна параўнаць з піяністам, які рыхтуецца чытаць запісаны ў нотах музычны твор. Піяніст ведае наперад, што той будзе мець рытм, але не ведае, які — ці то ў двух-, ці ў трохдольным метры, пакуль не ўбачыць самога твора. Ен ведае таксама, што ноты размяшчаюцца ў межах пэўнага дыяпазону, але не ўяўляе, у якім парадку і ў якіх слалучэннях. Але які сэнс разважаць аб «прыроджаных лінгвістычных універсаліях», не вызначыўшы, што сабой уяўляюць гэтыя загадкавыя паняцці?
Лінгвістычныя універсаліі, як меркаваў Хомскі, бываюць двух відаў: самастойныя і фармальныя. Самастойныя універсаліі прадстаўляюць зыходныя, «будаўнічыя блокі» мовы, рэчыва, з якога яна створана, а фармальныя універсаліі тычацца формы ці мадэлі граматыкі. Магчыма, розніцу паміжімі выявіць насгупная. Дапусцім.эскімос н^радзіўся з прыроджанымі ведамі, як будаваць часовае жытло (іглу), і яго веды будуць двух відаў.
3 аднаго боку, ён будзе ведаць наперад, што р э ч ы в а, з якога будуецца іглу, — лёд ці снег, гэтак жа, як дразды ведаюць, што іх гнёзды будуюцца з галінак, а не з цэглы, чарвякоў або шкла. 3 другога боку, прыроджаныя веды будаўніцтва іглу ўключаюць інфармацыю аб тым, што іглу па ф о р м е круглыя, а не квадратныя і не нагадваюць брыльянт або сасіску, гэтак жа, як і дразды інстынктыўна будуюць круглыя гнёзды, a не прадаўгаватыя.
Вяртаючыся да самастойных універсалій, мы павінны сказаць, што дзіця можа інстынктыўна ведаць аб магчымым наборы гукаў мовы. Яно аўтаматычна адкідае чыханне, плясканне ў ладкі і стук нагамі як гукі неадпаведныя, але прыме [5], [0], [Г], [Л] і іншыя. Яно не ўбачыць у спалучэнні БГБГ магчымага слова, але распазнае словы БОГ і БЕГ.
Аднак ідэя самастойных універсалій не з’яўляецца цалкам новай. Здаўна вучоныя прызнаюць існаванне назоўнікаў, дзеясловаўі сказаў ваўсіх мова^, хоць дакладныя азначэнні гэтых тэрмінаў застаюцца спрэчнымі. Доўгі час лінгвісты спрабуюць
Схема ў галаве 101 вызначыць «універсальны спіс фанем», які б «ахопліваў увесь набор патэнцыяльных гукаў, з якіх вынікаюць гукі кожнай асобнай мовы» (Chomsky, 1972-а, с. 121). Такое дапушчэнне не вельмі здзіўляе, бо ўсе людзі маюць падобныя галасавыя органы.
Новым словам у навуцы стала вылучэнне Хомскім фармальныхуніверсалій. Апошнія, як мы адзначылі, тычацца формы ці мадэлі граматыкі, уключаючы характар узаемаадносін розных часцін мовы.
Паводле Хомскага, дзеці «ведаюць» наперад, як будзе арганізавана іх унутраная граматыка. Яна павінна ўключаць шэраг фаналагічных правілаў для характарыстыкі гукавых мадэляў і шэраг семантычных правілаў, якіядатычацца значэння і звязаны з шэрагам с і н т а к с і ч н ы х п р а в і л а ў, што вызначаюць пазіцыю слоў у сказе.
Семантычныя правілы
Сінтаксічныя правілы
Фаналагічныя правілы
Больш таго, дзеці інстынктыўна адчуваюць, што мова ў сваіх правілах карыстаецца структурна-залежным і аперацыямі. Як мы зазначылі раней (раздзел 1), гэта прадугледжвае два тыпы ведаў: ла-першае, разуменне іерархічнай структуры — паняцця пра тое, што некалькі слоў могуць запоўніць тую ж ячэйку, што і адно;
каровы
ядуць
траву
вялікія рудыя каровы
з’елі
траву
і, па-другое, уяўленне аб тым, што кожная ячэйка функцыяніруе як адно цэлае, і таму яе можна перамяшчаць.
3	2	1
вялікімі рудымі каровамі
былаз едзена
трава
Аднак гэта спрошчаная схема. У дадзеным выпадку зыходны сказбыўнепростапераўтвораны (здадаткам дзеясловаб ы ц ь), бо звычайнае пераўтварэнне выглядала б як ТРАВА БЫЛА З’ЕДЗЕНА КАРОВАМІ РУДЫМІ ВЯЛІКІМІ. Падобныя назіранні прывялі Хомскага да цікавай і супярэчлівай высновы. Ён лічыў, што тут перабудоўвалася не паверхневая структура сказа, а яго больш глыбокая, больш абстрактная форма. Глыбінная структура, якая знаходзіцца пад ёй, сведчыць пра сутнаснае падабенства паміж актыўнай і пасіўнай формамі. Яна будзе падобнай на адну
з форм (верагодна — актыўную), але не будзе ідэнтычнай ні той, ні другой.
Хомскі меркаваў, што кожны сказ мае «ўнутраную», схаваную г л ы б і н н у ю структуру і бачную паверхневую структуру. Гэта з’явілася простым і прыгожым спосабам тлумачэння адносін паміж парамі сказаў, напрыклад, у актыўнай і пасіўнай формах. Іншыя істотныя прычыны меркавання, што ў кожнага сказа ёсць і ўнутраная, і знешняя структура, прыведзены ў раздзеле 1. Гэтыя структурныя ўзроўні звязаны правіламі, якія называюцца трансфармацыямі. Хомскі зазначыў:
«Граматыка англійскай мовы спараджае для кожнага сказа правілы, якія паказваюць, як у ім глыбінная структура адносіцца да паверхневай. Сукупнасць правілаў, што выяўляюць адносіны паміж структурамі, называюцца «граматычнымі трансфармацыямі» (Chomsky, 1972-а, с.166).
Згодна з гэтым пунктам гледжання, некалькі на першы погляд розных сказаў можна аднесці да а д н о й глыбіннай структуры. Як, напрыклад, вось гэтыя чатыры сказы:
ЧАРЛЬЗ ЗЛАВІЎ ГЕФАЛАМПУ
ГЕФАЛАМПА БЫЛА ЗЛОЎЛЕНА ЧАРЛЬЗАМ
ІМЕННА ГЕФАЛАМПУ ЗЛАВІЎ ЧАРЛЬЗ
ТОЕ, ШТО БЫЛО ГЕФАЛАМПАЙ, ЗЛАВІЎ ЧАРЛЬЗ.
I наадварот, розныя глыбінныя структуры падвяргаюцца трансфармацыям, якія робяць іх падобнымі на паверхневым узроўні.
Схема ў галаве 103
ГЛЫБІННАЯ СТРУКТУРА (СПРОШЧАНАЯ)
IT WAS A HEFFALUMP WHICH CHARLES CAPTURED
WHAT CHARLES CAPTURED WAS A HEFFALUMP
ГЛЫБІННАЯ СТРУКТУРА
ГЛЫБІННАЯ СТРУКТУРА
Схемы глыбінных структур на прыкладзе англійскіх сказаў.
Хомскі меркаваў, што дзеці неяк «ведаюць» пра глыбінныя і паверхневыя структуры і трансфармацыі. Яны разумеюць, што ім трэба перабудаваць для сябе глыбінныя структуры, якія н і к о л і не праяўляюцца знешне.
У дадатакдзеці ведаюць, што пры пераўтварэннях глыбінных структур з дапамогай трансфармацый існуюцьпэўныя абмежаванні.
Яны аўтаматычна ўсведамляюць, наколькі складаныя гэтыя абмежаванні. Напрыклад, здаецца, існуе нейкае прыроднае абмежаванне на перамяшчэнне частак сказа направа. Глыбінную структуру наступнага сказа
[ШТО ПОЛ ЗАХВАРЭЎ] ХВАЛЯВАЛА ЛАВІНУ
можна ў роўнай ступені пераўтварыць у наступны сказ:
ЛАВІНУ ХВАЛЯВАЛА [ШТО ПОЛ ЗАХВАРЭЎ].
Даданы сказ [ШТО ПОЛ ЗАХВАРЭЎ) перамясціўся ў правы бок без страт. Аднак пры перамяшчэнні направа даданай часткі ў іншым падобным сказе ўзнікла, як ні дзіўна, нечаканае абмежаванне:
[ШТО ПОЛ ЗАХВАРЭЎ], ДАКАЗВАЛА, ШТО ЁН НАДТА МНОГА ЕЎ.
Пасля таго, як частка [ШТО ПОЛ ЗАХВАРЭЎ] аказваецца справа, сказ набывае недарэчную форму.
Па невядомых прычынах частка [ШТО ПОЛ ЗАХВАРЭЎ] супраціўляецца значнаму перамяшчэнню ў правы канец сказа. Дзеці, як лічыў Хомскі, інстынктыўна разумеюць такую забарону.
Перанесці элементы сказа налева значна лягчэй. У наступным сказе:
ЧАРЛІ ПАПРАСІЎ ЗАКА КУПІЦЬ [НЕКАЛЬКІ АВАКАДА]
фразу з «авакада» можна перамясціць налева:
[ЯКІЯ АВАКАДА] ЧАРЛІ ПАПРАСІЎ КУПІЦЬ ЗАКА?
Яетаксамаможнабылоб перанесці налева, нават калісказбыў бы значна даўжэйшым
ЧАРЛІП АПРАСІЎ 3 АКА СКАЗАЦЬ ВІК, К АБ ТАЯ ЎГ АВ АРЫЛА АЛОІЗА КУПІЦЬ [НЕКАЛЬКІ АВАКАДА].
[ПРА ЯКІЯ АВАКАДА] ЧАРЛІПАПРАСІЎ ЗАКА СКАЗАЦЬ ВІК, КАБ ТАЯ ЎГАВАРЫЛА АЛОІЗА IX,КУПІЦЬ?
Аднак, калі б першапачаткова сказ гучаў ЧАРЛЬЗ ПАПРАСІЎ ЗАКА КУПІЦЬ [НЕКАЛЬКІ АВАКАДА] I [НЕКАЛЬКІ БАКЛАЖАНАЎ], частку з «авакада» нельга было б перанесці ў пачатак: