Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
перыяды эксперыментаў і хістанняў, калі дзве ці болей гіпотэз перакрываюць адна адну і выклікаюць флуктуацыі: кожнае правіла вагаецца, як хваля, доўгі час, можа, нават месяцы, пакуль яго канчаткова не прымуць або не адкінуць.
Акрамя таго, кожная дзіцячая гіпотэза тычыцца толькі асобнага аспекту мовы. Часам можна знайсці і шырокія, абагульняючыя правілы, як, напрыклад, «Пастаў NO перад усім сказам, каб зрабіць яго адмоўным». Але такі тып абагульняючых генералізацый вельмі рэдкі, і большасць дзяцей канцэнтруе ўвагу на больш дробных фрагментах. Засваенне мовы з’яўляецца больш хаатычным працэсам, чым гэта калісьці ўяўлялі.
Мы можам зараз сфармуляваць асноўныя вывады гэтага раздзела. Нягледзячы на цяжкасці, звязаныя з інтэрпрэтацыяй інфармацыі, мы прыходзім да некаторых вельмі цвёрдых вывадаў. Дзеці загадзя «ведаюць», што мова падпарадкоўваецца правілам, і вылучаюць паслядоўныя гіпотэзы адносна правіл, якія ляжаць у аснове маўлення дарослых. Аднак гэтыя гіпотэзы перакрываюць адна адну і мяняюцца яшчэ часцей, чым у навукоўцаў.
Мы таксама разгледзелі пытанне аб існаванні універсальнай структуры, якая ляжыць у аснове ранняга маўлення. Мы заўважылі, што дзеці паўсюль на стадыі двухслоўных сказаў ствараюць падобныя выказванні. Аднак было б перабольшаннем лічыць, што гэта і ёсць «універсальная структура». Можна ўпэўненасцвярджацьтолькі тое, што дзеці на гэтайстадыі маюць тэндэнцыю даволі паслядоўна перадаваць такія адносіны.
Таму, каб вырашыць, ці меў Хомскі рацыю адносна таго, што дзеці пры навучанні мове карыстаюцца некаторымі даволі спецыфічнымі прыроджанымі схемамі-сутнасцямі, нам трэба больш дэталёва разгледзець далейшы працэс авалодання мовай. Нам трэба таксама высветліць, ці могуць быць іншыя тлумачэнні гэтай з'явы.
Заўвагі пад тэкстам:
1.	Маецца на ўвазе старая царская манета.
2.	He, болей нікога няма.
3.	Гэта датычыцца / любой іншай чалавечай мовы. Такі падыход вядомы як дэскрыптыўны, у былыягады ён быў пануючым у амерыканскім мовазнаўстве, а таксама істотна паўплываў на развіццё сусветнай лінгвістыкі. Згодна з ім, кожная мова мае сваю сістэму, якую нельга апісваць у тэрмінах іншых моўных сістэм, / ў першую чаргу — грэка-лацінскай. Ва ўсіх мобах ёсць толькі дзве агульныя рысы: фанемы-гукіі марфемы, якія могуць мець нейкае значэнне. Усё астатняе трэба знайсці ў дадзенай мобе.
4.	На жаль, пераклад не можа перадаць усю дзівоснасць гэтых выказванняў з-за розніцы ў граматычных формах англійскай і беларускай моў.
5.	Болей, гэта, не.
6.	Мама насок, mama машына, Кіці мяч.
7.	Стрыжнёвая граматыка з'яўляецца толькі варыянталі аднаго даволікарыснага спосабу апісання ітлумачэння фармальнафункцыянальных адносін у сінтаксічных спалучэннях. Ен вядомы пад многімі назвамі — сінтагматычная тэорыя, аналіз па непасрэдна складаючых і г.д. Асноўная ідэя гэтага напрамку — прыняцце кожнага спалучэння як бінарнай структуры, г.зн. як структуры, якая складаецца з двух элементаў, адзін з якіх — вядучы, а другі падпарадкоўваецца яму. Гэтая сістэліа апісання ператварылася ў вельмі дзейсны сродак лінгвістычнага аналізу структур, меншых за сказ.
8.	Дж. Эйчысан карыстаецца амерыканскай тэрміналогіяй. У еўрапейскай лінгвістыцы гэтым тэрмінам адпавядаюць тэрміны «тэма» 7 «рэма». «Топікам» (альбо «тэмай») завецца тое, аб чым ідзе гаворка ў сказе і што вядома субяседнікам. «Каментарый», (альбо «рэма») — гэта новая інфармацыя аб «топіку». Узначнай ступенігэтыяпаняцціадпавядаюць суб’екту іпрэдыкту фармальнай логікі. Калізусім проста, то гэта дзейнік і выказнік школьнай граматыкі.
9.	Гэтае сцверджанне Дж. Эйчысан справядлівае толькі да тых моў, у якіх гэтыя адносіны азначаюцца парадкам слоў, як у англійскай, французскай або італьянскай.
10.	Мама прыйшла, Кіці гуляе, Кэйці ідзе.
11.	Мама штурхаць, есціабед, мама каса, гуляць сад, піражок талерка, мама шарф, зялёная машына, той матылёк, гэты грузайік, яшчэ малако, няма яйка.
12.	Тут Дж. Эйчысан, здаецца, трапіла ў пастку недыфінаванасці, што, між іншым, звычайнаяз’ява, калілінгвісты, у тым ліку з прыстаўкамі псіха-, сацыяі прагмапачынаюць абстрактна разважаць аб граматыцы. На жаль, яны досыць неакрэслена ўжываюць тэрмін «граматыка». Болый слушны падыход да граматычнасці можна знайсці ў канцэпцыі вядомага савецкага англіста А. Смірніцкага, згодна з якой граматыка — гэта сістэмнае спалучэнне пэўнага значэння (не важна, якога) з пэўнай формай (не важна, якой), заснаванае на супрацьпастаўленні варыянтаў адной і той жа адзінкі.
13.	Вось Ваг. Вось яшчэ адзін. Зараз іх двое. Тут два...??
14.	Прыйсці і прыйшоў, ісці і ішоў, ламаць і ламаў.
15.	Дапамагаў, гуляў, хадзіў і мыў.
16.	«Я клоп, мне цёпла і ўтульна сядзець з кубачкам у сваім дыванку». Цікавыя ўзоры такой творчасці сабраны ў вядомай кнізе Карнея Чукоўскага «Ад двух да пяці».
17.	Гэта кветка. Гэта блакітная кВетка.
18.	Надзець капялюш. Надзець чырвоны капялюш.
19.	He хачу стаяць на галаВе. He Фрэзер п'е чай. He гуляць у гэта.
20.	Ён не кусаць цябе. Гэта не мама. Я не магу злавіць цябе.
21.	У прыкладах паказана, як паступоВа фарміруецца ўжыванне праВільных дапаможных дзеяслоВаў пры розных трываннях.
22.	Строга кажучы, -ING не канчатак, а суфікс, але ў сучаснай англійскай мове розніца паміж суфіксамііканчаткаміамаль што знікла.
23.	Поль не мае таго, ты не хочаш вячэры, я не разліў гэта, ты не злаВіў мяне, я не доктар, гзта быў не я.
24.	Гэта, міжіншым, характэрнаярыса ўсіхнатуральныхмоў. У той жа англійскай моВе засталіся так званыя нестандартныя дзеясловы, што падпарадакоўваюцца праВілам сістэмы, якая існаВала ў індаеўрапейскіх моВах амаль тры тысячыгадоў таму.
25.	Я не доктар, тут не холадна, гэта быў не я.
26.	Прыблізна — Я не плачу, Поль не стаміўшыся.
27.	Ваўка прыемча ўкусіць, воўк рады ўкусіць, качку брыдка ўкусіць.
28.	Ці не бачыла ты Біла? Ці не казалыты, што бачыла Біла?
29.	Сказ, які можа разумецца дваякім чынам: ці качка гатова ўкусіць, ці качка, гатовая для ўкусу.
30.	Я не хачу гэтага.
31.	Прынясі мне гэта
32.	Выразы тыпу »я зрабіўшы», < я перакуліўшы»,»я з'еўшы суніцы на абед» і г.д.
33.	Ты зламала гэта, я забрала тваю ляльку наверх.
34.	Я заву гэта арахісавым маслам. Малако накапала, накапала на падлогу.
35.	АбодВа сказы перакладаюцца як t Tama зрабіў снегаВіка».
7. ПОШУК РАШЭННЯ
Як іменна дзеці вучацца размаўляць?
Вучы сваё дзіця трымаць язык за зубамі, / размаўляць яно навучыцца даволі хутка.
Бенджамін ФРАНКЛІН
На думку Хомскага, дзеці таму так эфектыўна і хутка навучаюцца размаўляць, бо яны наперад ведаюць, што такое мова. У іх закладзена, як ён лічыць, значная колькасць прыроджаных ведаў.
Дагэтульбыло няцяжка паказаць, што ў дзяцей ёсць некаторае ўяўленне аб мове. Як мы заўважылі ў папярэднім раздзеле, дзеці, здаецца, «ведаюць», што мова падпарадкоўваецца правілам, што абмежаваная колькасць прынцыпаў прыводзіць да велізарнай колькасці выказванняў, якія яны чуюць вакол сябе. Яны таксама інтуітыўна ўсведамляюць іерархію мовы, яны ведаюць, што некалькі слоў могуць адначасна заняць адну структурную ячэйку. Дзіця можа сказаць:
Я люблю Ялюблю Я люблю
мішку свайго мішку свайго старога блакітнага мішку
Больш таго, дзеці разумеюць, што моўныя аперацыі залежаць ад структуры, што кожная ячэйка ў сказе выступае як адно цэлае, якое можна перастаўляць:
Дзе мой мішка?


He нясі
майго мішку
адсюль

мой мішка
тут
Аднак прыроджанае веданне таго, што мова падпарадкоўваецца правілам, мае іерархічную структуру і карыстаецца структурназалежнымі аперацыямі, ніякім чынам не дае тлумачэння ўсяму
працэсу засваення мовы. Нам трэба ведаць, як іменна ў дзяцей развіваюцца здольнасці да мовы. Мы таксама хацелі б высветліць, чаму англійскія дзеці ідуць на дзіва падобнымі шляхамі ў развіцці сваёй мовы. Ёсць таямніцы, якія не растлумачыш так проста цьмянай спасылкай на «прыроджаную запраграмаванасць». Мы мусім больш дэталёва і поўна разгледзець гэтае пытанне.
Дасведчаны Катберт ці Дзейсная Пэгі?
Маюцца два тлумачэнні загадкавай прыроды засваення мовы. Па-першае, ёсць змястоўны падыход Хомскага. Падругое, быў прапанаваны альтэрнатыўны працэсуа л ь н ы падыход. У чым розніца паміжімі? Сутнасць змястоўнага падыходу, кажучы коратка, у тым, што дзіцячы мозг з м я ш ч а е значнуюколькасцьспецыяльнай інфармацыіаб мове. Працэсуальны падыход, сасвайго боку, прапануе лічыць, што ў дзяцей ёсць адпаведны механізм, які дае ім магчымасць апрацоўваць лінгвістычную інфармацыю.
Змястоўны падыход Хомскага сцвярджае, што дзеці падыходзяць да вывучэння мовы з пэўнай гатоўнасцю. Яны загадзя маюць некаторую спецыяльную інфармацыю аб мове, а значыць, валодаюць папярэднімі ведамі. Безумоўна, Хомскі не дапускае думкі, што гэтыя ведьі ў гатовым выглядзе чакаюць таго моманту, калі дзіця народзіцца. Вядома, развіццё патрабуе часу. Але калі адпаведны момант надышоў, дастаткова адносна невялікага ўздзеяння мовы, каб гэтыя веды выявіліліся. Гэта, мабыць, нагадвае рост зубоў або грудзей. У звычайных абставінах яны з'яўляюцца без якіх-небудзь намаганняў з боку суб’екта.
Аднак тэорыя Хомскага аб тым, што дзеці ад нараджэння маюць значны запас спецыяльнай лінгвістычнай інфармацыі, некаторымі аспрэчваецца. Іншыя даследчыкі выказваюць думку, што дзеці маюць неапераджальную інфармацыю, а нараджаюцца з нейкім працэсарам, які дае ім магчымасць аналізаваць лігвістычны матэрыял1 (Derwing, 1973; Slobin, 1971-Ь). Яны лічаць,
што дзіцячы розум нейкім чынам «наладжаны» папярэдне вызначаным спосабам на тое, каб апрацоўваць структуры чалавечай мовы... Гэта не азначае, што сама граматычная сістэма зададзена як прыроджаныя веды; проста дзіця мае прыроджаныя спосабы апрацоўкі інфармацыі і фарміравання ўнутраных структур, і гэтыя здольнасці дапамагаюць яму спраўляцца з граматыкай роднай мовы (Slobin, 1971-b, с.56).
Рашаючы момант пры гэтым наступны: ці маюць дзеці папярэднія веды Універсальнай граматыкі, як думае Хомскі? Або яны з'яўляюцца на свет, узброеныя спецыяльнай тэхналогіяй для лінгвістычнага аналізу?Нагружаны дзіцячыя галоўкі інфармацыяй,
або механізмам для яеапрацоўкі? Маем мы справуз «Дасведчаным Катбертам» ці «Дзейснай Пэгі»?
Дасведчаны Катоерт ці Дзейсная Пэгі?