Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Такое канструяванне тэорый — рэч карысная. Тэарэтычныя разважанні ў некаторых галінах навукі спрыялі яе развіццю. Натуральна, з боку псіхалінгвістаў было б неразумна ігнараваць гэтую акалічнасць. Так што ёсць сэнс рухацца наперад, самастойна высвятляючы, як людзі разумеюць і спараджаюць маўленне. Гэта і разглядаецца ў двух наступных раздзелах.
Здцвдгі пдд тэкстам:
1.	Абодва сказы перакладаюцца аднолькава: *Джон звоніць дзяўчыне».
2.	Цётку Агату пераехалі ў мінулы чацвер.
3.	Дзеяслоў япераехаць» не мае ва ўсходнеславянскіх мовах залежнага стану.
4.	Нехта пераехаў цётку Агату ў мінулы чацвер.
5.	Уанглійскай мобедзеясловы яведаць», ядунаць», ябачыць» не маюць падоўжанаг трывання.
6.	Джон стаіць каля дзвярэй, хлопчык стаіць каля дзвярэй.
7.	/ тады, на шчасце, дзяўчынка прапанавала сабаку костку.
10.	КАЛІ НЯМА АДПЯЧАТКАЎ ПАЛЬЦАЎ
Як мы разумеем маўленне ?
•Вельмі мілыя вершыкі. — сказала Аліса, — толькі месцамі цяжкія. (Як бачыце, яна наватсабе не прызналася, што зусім нічога не зразумела ) Так ці інакш, яны абудзілі ўва мне мноства думак, толькі я дакладна не ведаю, якіх».
Льюіс КЭРАЛ, «Аліса за люстэркам»
«Разуменне сказаў, як і язду на веласіпедзе, лягчэй ажыццяўляць, чым апісваць» (Cutler, 1976, с. 134). Працэс разумення і будзе разглядацца ў гэтым раздзеле.
Аднак, перш-наперш, нам трэба вызначыць, ці ёсць сувязь паміж разуменнем маўлення («дэкадзіраваннем») і яго спараджэннем («кадзіраваннем»). Псіхалінгвістам было б значна лягчэй, калі б тыя былі непасрэдна ўзаемазвязаны. Але для гэтага меркавання няма ніякіх падстаў, як і для думкі, што адны і тыя ж мускулы задзейнічаны і ў смактанні, і ў дыханні. Такім чынам, мы павінны прызнаць існаванне чатырох дапушчэнняў.
1.	Кадзіраванне і дэкадзіраванне — зусім розныя працэсы.
2.	Дэкадзіраванне — працэс, адваротны кадзіраванню.
3.	Дэкадзіраванне — тое ж, што і кадзіраванне: чалавек узнаўляў паведамленне так, як бы ён ствараў яго, знаходзячыся на месцы гаворачага.
4.	Дэкадзіраванне і кадзіраванне часткова супадаюць, часткова адрозніваюцца.
Такі спектр магчымасцей прадугледжвае, каб мы вывучалі разуменне і спараджэнне маўлення паасобку. Мы пачнем з разумення, бо гэты працэс даследаваўся найбольш інтэнсіўна.
Як трэба падыходзіць да яго? Адзін з найлепшых спосабаў — вылучыць выказванні, цяжкія для ўспрымання, і вызначыць — чаму. Разгледзім некалькі прыкладаў.
Да дзвярэй кватэры Бэйсвотэра прышпілілі запіску, у якой было напісана:
МАЛОЧНІК, ПРЫПЫНІЦЕ, КАЛІЛАСКА, ДАСТАЎКУ МАЛАКА ДА 3 ЛІПЕНЯ. КАЛІ ВЫ ГЭТАГА HE ЎБАЧЫЦЕ, СЯСТРА ЖАНЧЫНЫ, ШТО ЖЫВЕ Ў КВАТЭРЫ НА ПЕРШЫМ ПАВЕРСЕ, УСЁ ВАМ РАСКАЖА.
Магчыма, малочніку спатрэбіўся некаторы час, каб зразумець, хто павінен быў гаварыць яму пра малако. Аднак у гэтым сказе ў сапраўднасці н я м а граматычных памылак. Проста яго асэнсаванне патрабуе шмат часу.
Вось яшчэ адзін падобны прыклад:
СВІННЯ, ПРАПХНУТАЯ НАПЕРАД ПАРАСЯТ, З’ЕЛА ЎСЮ ЕЖУ.
I зноў мы не знаходзім у сказе граматычных памылак. Параўнайце:
ДЗЯЎЧЫНА, ПРАПХНУТАЯ НАПЕРАД АЎТОБУСА, АБЫШЛАСЯ НЯЗНАЧНЫМІ ТРАЎМАМІ.
Калі б нам удалося растлумачыць,чаму так няпроста зразумець гэтыя сказы, мы б атрымалі шмат інфармацыі пра механізмы дэкадзіравання.
Мнагазначныя сказы патрабуюць інакшага падыходу. Звярніце ўвагу на наступнае паведамленне аб дзейнасці мільянера, змешчанае ў лонданскай «Sunday Times»:
ЯГО ПРАБЛЕМЫ ПАЧАЛІСЯ 30 КРАСАВІКА, У КАНАХ, КАЛІ ЁН ПАКІНУЎ СВАЕ ЛЕТНІЯ АПАРТАМЕНТЫ Ў БЕЛЫМ «РОЛСРОЙСЕ» I ПАВЁЗ СЯБРА Ў ФІЛІЯЛ АМЕРЫКАНСКАГА БАНКА Ў МОНТЭ-КАРЛА.
He дзіўна, што ў яго былі праблемьі, калі ён спрабаваў размясціць сваю кватэру ў машыне. 3 пункту гледжання сінтаксісу гэта самая верагодная інтэрпрэтацыя сказа. Аднак ці ўвёў кагосці гэты сказ у зман? Ці карыстаўся хто сваім здаровым сэнсам, каб умомант усвядоміць, што нават аўтамабіль мільянера будзе замалым для вілы? Або з двух магчымасцей падсвядома выбіралася найбольш верагодная? Адказы на гэтыя пытанні дазволяць нам зразумець, як людзі разумеюць сказы.
Калі глядзець на праблему шырэй, слухач, напэўна, адкіне магчымую інтэрпрэтацыю або палічыць сказ цяжкім для разумення, калі той:
1.	He супадае з чаканнямі (вопытам) асобы;
2.	Выходзіць за межы пэўных «псіхалагічных» абмежаванняў.
Разгледзім кожны з пунктаў паасобку. Па-першае, пакажам, што дэкадзіраванне не такая простая з’ява, як лічылася раней. Людзі не проста пасіўна «фіксуюць» вымаўленыя сказы. Замест гэтага яны чуюць тое, што ч а к а ю ц ь пачуць. Яны актыўна ўспрымаюць і гукі, і сінтаксіс выказвання адпаведна сваім чаканням.
Чуем тое, што чакаем пачуць
Да нядаўняга часу псіхалінгвісты меркавалі, што працэс разумення, ці дэкадзіравання маўлення, даволі просты. Слухача параўноўвалі з сакратаркай, якая друкуе тэкст на слых. Яна «друкуе» ў сваёй галаве гукі, што вымаўляюцца іншай асобай, і «счытвае» словы, якія ўтвараюцца з гэтых гукаў. Згодна з другой метафарай, слухач параўноўваецца з сышчыкам, які раскрывае злачынства, суадносячы знойдзены адпячатак пальца з адпячаткамі пальцаў вядомых злачынцаў. Усё, што трэба зрабіць сышчыку, — гэта суаднесці адпячатак, знойдзены на месцы злачынства, з тымі, што ёсць у картатэцы, і выявіць, каму той належыць. Як не бывае людзей з аднолькавымі адпячаткамі пальцаў, так і кожны гук мае адметныя акустычныя характарыстыкі.
На жаль, такая простая карціна не адпавядае сапраўднасці. Серыі эксперыментаў, праведзеныя фанетыстамі і псіхалінгвістамі, абверглі падыход «пасіўнай сакратаркі», або «адпячаткаў пальцаў». I вось чаму.
Па-першае, зразумела, што слухач не можа ні «фіксаваць», ні «суадносіць» гукі адзін з адным. Апроч усяго іншага, гэта робіць немагчымым хуткасць вымаўлення. Калі мы возьмем 4 як сярэдні лік гукаў у англійскім слове, і сярэднюю хуткасць — 5 слоў за секунду, атрымліваецца, што вуха і мозг аналізуюць каля дваццаці гукаў у секунду. Аднак чалавек няздольны ўспрымаць такую колькасць асобных сігналаў за такі кароткі час. (Liberman eta/., 1967).
Па-другое, падыход «пасіўнай сакратаркі», або «адпячаткаў пальцаў», прызнаны непрыдатным, бо не існуеадзінай акустычнай мадэлі (скажам, гука [Т]) якая адпавядала б адзінаму друкаванаму сімвалу Т. Акустычныя сляды, якія пакідае гук, зусім не такія, лк адпячаткі пальцаў, пакінутыя злачынцам. У маўленні кожны гук мяняецца ў залежнасці ад таго, што знаходзіцца перад ім і што пасля яго. Гук [T] у слове ТОРадрозніваеццаад гукаў [T] у словах STOP ці BOTTLE. Акрамя таго, адзін і той жа гук адрозніваецца ў вымаўленні розных людзей, і даволі значна. Такім чынам, немагчыма «надрукаваць» і «суаднесці» кожны гук. У адваротным
выпадку рынак даўно б напоўніўся таннай тэхнікай, здольнай гэта рабіць.
Трэцяя праблема, блізкая да першых дзвюх, у наступным: гукі па сваіх акустычных характарыстыках складаюць, калі можна так сказаць, кантынуум: гук [B] паступова і непрыкметна пераходзіць у гук [D], а той у сваю чаргу — у [G]. Няма выразнай мяжы паміж акустычна падобнымі гукамі, як немагчыма часам бывае адрозніць вазу для кветакад кубка, акуст — аддрэва (Liberman eta/., 1957).
Гэта пацвярджае, што не існуе канкрэтнага спосабу, якім чалавек мог бы «зняць адпячатак» з гука або суаднесці яго з тым графічным сімвалам, што існуе ў розуме, бо акустычныя мадэлі гукаў невыразныя і неластаянныя. I нават калі б яны такімі не былі, у людзей не хапілаб часу распазнаваць кожнуюз іх. Інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў патоку гукаў, дае
«не больш чым прыблізнае кіраўніцтва для разумення сутнасці паведамлення, свайго роду падмурак, на аснове якога слухач складае і ўзнаўляе сказы» (Fry, 1970, с.31).
Пры распазнаванні гукаў слухач нагадвае сышчыка, які ўсведамляе, што нельга раскрыць злачынства толькі шляхам суаднясення знойдзенных адпячаткаў пальцаў з адпячаткамі вядомых злачынцаў; ён аказваецца ў сітуацыі, калі «пэўны доказ мог быць пакінуты любым з некалькіх злачынцаў або пэўны злачынца мог пакінуць некалькі розных доказаў» (Fodor, Bever and Garret, 1974, c.301). Яны сутыкаюцца з тым, што хутчэй нагадвае «масу разнародных доказаў, па якіх Шэрлак Холмс устаноўліваў асобу злачынцы». У такіх выпадкахсышчыку трэба прыцягваць дапаможную інфармацыю.
Інакш кажучы, распазнаванне гукаў маўлення — не пасіўны, а актыўны працэс. Слухач павінен а к т ы ў н а вылічыць тое ці іншае фанетычнае паведамленне, выкарыстоўваючы свае асноўныя веды па мове. У гэтым няма нічога незвычайнага. Мы маем мноства іншых доказаў актыўнай прыроды працэсу. Усім вядома, як цяжка адрозніць дакладныя гукі замежныхслоў. I ўсёз-затаго, што мыспяшаемся прыпісаць ім тое, да чаго звыклыя ў роднай мове, а таму новыя рысы заўважаем з цяжкасцю.
Аднак на тое, што чуе чалавек, уплывае не толькі яго настроенасць на пэўныя гукавыя мадэлі, колькі яго чаканні адносна сінтаксісу і семантыкі. Мы не можам быць цалкам упэўнены, што разблытылі гэты клубок, бо «амаль кожны аспект распазнавання сказаў застаецца нераскрытым, негледзячы на тое, што ў апошні час гэта праблема прыцягнула да сабе пільную ўвагу эксперыментатараў» (Fodor, Bever and Garret, 1974, c.374). Аднак адзін агульны факт, здаецца, ясны. Калі хтосьці чуе сказ, ён спяшаецца вызначыць апоры і зрабіць высновы аб пачутым.
Наступная аналогія дапаможа праясніць гэтую з’яву. Дапусцім, ноччу жанчына ўбачыла вялікуюступню, якая высоўвалася з-пад яе ложка. Яна, напэўна, закрычыць: «Пад маім ложкам мужчына!», бо ранейшы вопыт падказвае ёй, што вялікія ступні звычайна належаць мужчынам. Замест таго, каб проста канстатаваць: «3пад ложка тырчыць вялікая ступня», яна заключыць, што ступня належыць мужчыне. Вынікі эксперыментаў паказваюць, што мы заўсёды робім падобныя «інфарматыўныя здагадкі» адносна пачутага.
Нашы здагадкі ў значнай меры залежаць ад таго, што мы жадаем пачуць. Гэта будзе наступнае пытанне, да вырашэння якога мы пяройдзем. Якія спадзяванні дапамагаюць людзям разумець сказ? Якія «ключы» ці апоры яны шукаюць? Адным з першых, хто даследаваў гэтую праблему, быў Том Бівер, псіхолаг з Калумбійскага універсітэта, штат Нью-Ёрк. Наступны раздзел у значнай ступені заснаваны на яго поглядах (1970).
Інфарматыўныя здагадкі
Успрымаючы англійскія сказы, слухачы зыходзяць з чатырох асноўных меркаванняў (Biver, 1970). У адпаведнасці са сваімі чаканнямі яны вынаходзяць практычныя правілы.або «стратэгіі», каб аналізаваць пачутае. Коратка акрэслім гэтыя меркаванні і звязаныя з імі стратэгіі. Мы называем іх «першая», «другая», «трэцяя» і «чацвёртая», але гэта не значыць, што лічбы адлюстроўваюць парадак іх ужывання, бо ўсе чатыры могуць дзейнічаць адначасова.