Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
HOME"
I зноў Уонэр i Маратсас выявілі, што другі сказ было і зразумець, і запомніць, чым першьі, што адпавядала іхтэорыі. Аднак пытанні ўсё ж засталіся. Як і ў папярэднім выпадку, сказы чыталіся, а не ўспрымаліся наслых. Па-другое, парысказаўудругім эксперыменце выглядалі даволі нязвыкла, што магло паўплываць на спосабы іх апрацоўкі,боі падыходда незвычайныхсказаўбудзе незвычайным. Такім чынам, нам трэба быць асцярожнымі ў інтэрпрэтацыі гэтых эксперыментаў. Хоцьяныадпавядаюцьмадэлі запаўнення прамежкаў,
могуць існаваць і іншыя тлумачэнні складанасці ўспрымання другога сказа ў кожнай пары.
Ці можна знайсці якія-небудзь іншыя доказы на карысць мадэлі запаўнення прамежкаў? Такім ускосным доказам з’яўляецца немагчымасць разумення сказаў з так званай «перакрыжаванай залежнасцю», гэта значыць, сказаў, у якіх трэба запоўніць больш чым адзін прамежак і дзе мы сустракаем мадэль: УТРЫМЛІВАЙ (у памяці) A УТРЫМЛІВАЙ Б — ПРАМЕЖАК A — ПРАМЕЖАК Б (Fodor, 1978, 1979);
Возьмем абсалютна правільны (хоць і малаверагодны) сказ:
IT IS DIFFICULT TO BREED HIPPOPOTAMUSES IN PONDS12
Можна таксама сказаць:
PONDS I ARE DIFFICULT TO BREED HIPPOPOTAMUSES IN
—CZZ	ZZX
ca словам «POND» (сажалка) y пачатку сказа або
(ca словам WHAT замест HIPPOPOTAMUSES y пачатку).
Аднак дапусцім, што мы злучылі два гэтыя сказы. У нас атрымалася
WHAT ARE PONDS DIFFICULT TO BREED IN?
што выглядае даволі дзіўна, як быццам мы спрабуем вырошчваць сажалкі ў насарогах, а не наадварот. Уяўляецца, што праблема абумоўлена характарам перакрыжавання слоў, што ўтрымліваюцца ў памяці, і іх прамежкаў у сказе.
Заўважце, што ў сказах, дзе прамежкі і апоры знаходзяцца ўнутры адзін аднаго (гнездзяцца, па лінгвістычнай тэрміналогіі), а не перасякаюцца, праблем не ўзнікае:
WHAT ARE HIPPOPOTAMUSES DIFFICULT TO BREED I I in I 1?"
Пакуль словы трэба ўтрымліваць у памяці, пакуль ім не знойдзецца адпаведных прамежкаў, датуль, можна чакаць, будуць цяжкасці ўтлумачэнні,боапоры і прамежю пераблытваюцца і іх цяжка вылучыць.
Гэта пераканаўчы доказ на карысць мадэлі запаўнення прамежкаў.
Аднак мы павінны адзначыць, што гэта не адзінае магчымае тлумачэнне асаблівасцей сказа са словамі HIPPOPOTAMUS і POND, іншыя лінгвісты прапанавалі альтэрнатыўныя вырашэнні (напр. Chomsky, 1978, 1980).
«Зайцы» ці «чарапахі»
На першы погляд, гарызантальная мадэль здаецца вельмі простай. Аднак у сувязі з ёй узнікае шэраг важных пытанняў, звязаныхз рухам злева направа. Нагадвае гэты механізм імклівага зайца, які спрабуе распазнаць значэнне кожнага слова, да якога набліжаецца? Ці падобны даасцярожнай чарапахі, якая марудзіць, перш чым размясціць слова ў структуры сказа? ўсць аргументы на карысць і першага, і другога пункту гледжання.
Сістэма тыпу «зайца» пераўзыходзіць «чарапаху» ў тым выпадку, калі «заяц» не памыляецца. ўн лёгка праімчыцца праз такі просты сказ, як
THE YOUNG DUCK SWAM ACROSS THE POND15
Але з такім сказам, як
THE YOUNG DUCK OUT OF THE WASHING UP16
будуць цяжкасці. «Заяц» тут напэўна, памыліцца, і палічыць THE YOUNG DUCK намінатыўным словазлучэннем. Ён забяжыць у гушчар, потым вернецца і пачне ўсё спачатку. У дадзеным выпадку «чарапаха», не спяшаючыся з высновамі, прыйдзе хутчэй за зайца. Дык ці вяртаюцца людзі цазад, каб пераасэнсаваць пачутае, як мяркуюць некаторыя вучоныя (напрыклад, Уонэр і Маратсас)? Або яны спыняюцца і чакаюць наступнага слова, перш чым прыняць рашэнне? (Marcus, 1980). Трэцім магчымым вырыянтам будзе тое, што чалавек перш прымае часовае рашэнне, але ўтрымлівае пры гэтым у памяці некалькі верагодных альтэрнатыў, каб пры неабходнасці вярнуцца да іх (Calson and Tanenhaus, 1988).
Такая сістэма былаб лепшай за тую, якімі карысталіся імклівы заяц і павольная чарапаха. I гэты кампрамісны варыянт можа мець перавагу. Згодна з нядаўнімі даследаваннямі, чалавечы мозг здольны рабіць значна болей адначасовых падліковых аперацый, чым лічылася раней.
Супрацьстаянне «заяц-чарапаха» зноў дае праз сябе знаць пры запаўненні прамежкаў структуры (Fodor, 1978, 1979; Stowe, 1988). Калі фраза ўтрымліваецца ў памяці да таго, як для яе знайшлося месца, «заяц» скокне ў першы ж вольны прамежак, між тым як «чарапаха» марудзіць, пакуль не ўпэўніцца, што гэта іменна яе месца.
Параўнайце:
THE PHILOSOPHER I SQUEEZED INTO A BARREL FAINTED17
THE PHILOSOPHER I SQUEEZED INTO A BARREL WITH FAINTED1*.
SQUEEZED — дзеяслоў, які можа мець дапаўненне, і «заяц» паспешна паставіць слова ФІЛОСАФ на месца аб’екта пасля гэтага дзеяслова. Ён вернецца назад, калі пачуе прыназоўнік WITH, бо па сутнасці сказ выглядае так:
Я ЎЦІСНУЎСЯ У БОЧКУ РАЗАМ 3 ФІЛОСАФАМ.
«Чарапасе», з другога боку, спатрэбіцца многа часу, каб зразумець першы сказ, бо яна не спяшаецца змясціць слова ФІЛОСАФ на першае вольнае месца. Аднак яна даб’ецца поспеху, і ёй не прыйдзецца вяртацца.
Кампрамісны варьіянт улічвае агульны кантэкст і лексічныя адзінкі. У такім выпадку праблема «зайцаў» і «чарапах» траціць сваю актуальнасць, бо слухач будзе карыстацца здаровым сэнсам, каб запоўніць месцьі ў структуры. Напрыклад, у такім сказе, як
THE DOG I WALKED ROUND THE SQUARE BARKED CONTINU­OUSLY20
слухач, напэўна, змесціць слова THE DOG (сабака) y прамежак пасля дзеяслова WALKED (гуляць), бо даволі часта можна пачуць фразу
«TO WALK THE DOG».
Аднак калі б сказ выглядаў як
THE PROFESSOR I WALKED ROUND THE SQUARE WITH TALKED CONTINUOUSLY2',
to слухач не пагодзіцца, што ПРАФЕСАР павінен заняць месца пасля дзеяслова WALKED, і будзе чакаць наступнага прамежку: усёж неяк нязвыкла выглядае выгул прафесара па плошчы, хоць ён і магчымы, калі той перабраў на вечарынцы. Аднак даследчыкі, якія сцвярджаюць, што сінтаксіс мае прыярытэт над іншымі аспектамі пры разуменні, не прымаюць такога кампрамісу і настойваюць на тым, каб праблема «зайцаў» і «чарапах» была ўсё ж вырашана.
Другі варыянт пры запаўненні прамежкаў ўзнікае ў тым выпадку, калі ёсць дзве адзінкі, якія могуць запоўніць адзін і той жа прамежак.
Так адбываецца з наступнымі сказамі:
THERE IS THE ARTIST MABEL WANTED TO POSE IN THE NUDE FOR21
THERE IS THE ARTIST MABEL WANTED TO POSE IN THE NUDE.
У гэтым выпадку прамежак знаходзіцца там, дзе стаіць слова «ТО». Праблемаў тым, якоеслова патрэбна змясціцьу яго — THE ARTIST (мастак) або Мэйбл. У першым сказе Мэйбл збіраецца пазіраваць, таму іменна гэтае слова займае вольнае месца. У другім сказе Мэйбл хоча, каб THE ARTIST пазіраваў, і на тым месцы аказваецца слова THE ARTIST. Аднак немагчыма сказаць, дзе якое слова павінна знаходзіцца, пакуль не прагучыць слова NUDE (аголеная). «Заяц» імгненна зрэагуе, а «чарапаха» будзе чакаць. Згодна з кампрамісным падыходам, трэба прыняць да
ўвагі канкрэтныя выкарыстаныя словы і толькі потым прымаць рашэнне.
I так, што ж адбываецца? Група даследчыкаў даводзіць, што знайшла пераканаўчыя доказы на карысць мадэлі «заяц — чарапаха». Згодна з ёй, слова, што бліжэй да прамежку, і запаўняе яго (так званы «самы апошні запаўняльнік»), і ў дадзеным выпадку такім словам будзе MABEL (Frazier, Clifton and Randall, 1983). Іншыя даследчыкі не пагаджаюцца з гэтай стратэгіяй, мяркуючы, што запаўненне прамежку словам MABEL будзе найбольш верагодным для структуры сказа са словам WANT (хоча) (Ford and Dalrymple, 1988). Яны не лічаць, што такая структура, як I WANT TO EAT BEANS (Я хачу есці гарох), сустракаецца часцей, чым I WANT HERBERT TO EAT BEANS (Я хачу, каб Герберт еў rapox).
Неспецыялісту падстава для спрэчкі можа здацца нязначнай, аднак вынік яе вельмі істотны. Калі выявіцца, што праўда на баку «зайца», то гэта азначае, што разнастайныя аспекты механізма разумення функцыяніруюць адносна незалежна. Сінтаксіс не ўступае ў поўнае ўзаемадзеянне са значэннямі слоў і кантэкстаў, пакуль не адбудзецца папярэдняга сінтаксічнага аналізу (Ferreira and Clifton, 1986; Frazier, 1988). A незалежныя сінтаксічныя працэдуры пакажуць, што мы маем справу засобным сінтаксічным модулем у галаве. А калі задзейнічаны некаторыя асобныя словы і здаровы сэнс, то розныя аспекты ўвесь час пастаянна «трымаюць» разам. (Crain and Steedman, 1985; Marslen-Wilson and Tyler, 1980).
Пры гэтых падыходах многазначныя сказы таксама аналізуюцца па-рознаму. Напрыклад:
Х’ЮГА ВЫРАТАВАЎ САВУ 3 ПАЛАМАНЫМ КРЫЛОМ Х’ЮГА ВЫРАТАВАЎ САВУ 3 ДОЎГАЙ ЛЕСВІЦАЙ.
Згодна з падыходам сінтаксічнага «модульнага граматычнага разбору», тут магчымы два варыянты: або аб’яднаць два сказы, мяркуючы, што адзін з іх непазбежна ўводзіць слухача ў зман, або ўлічыць абедзве магчымасці, каб потым, узяўшы пад увагу кантэкст вырашыць, якая з іх найболыв верагодная. Аднак інтэграваны падыход заснаваны натым, што і сінтаксіс, і агульны кантэкст, і лексічныя адзінкі, ужытыя ў сказе, удзельнічаюць у аналізе адначасова. Сінтаксіс ніколі не разглядаецца ізалявана. Праблема яшчэ чакае свайго вырашэння.
Такім чынам, прыярытэт сінтаксісу яшчэ не даказаны, калі не ўлічвацьфункцыяніравання сгратэгіі кананічнага сказа. Некаторыя доказы на карысць перавагі сінтаксісу заснаваны на пісьмовым варыянце мовы і атрыманы пасля аналізу досыць дзіўных сказаў. Сінтаксіс набывае дадатковую значнасць пры аналізе сказаў, якія
цяжка апрацоўваць, тадь< больш увагі будзе надавацца канструкцыя.м. Мы можам, аг.ынуцца ў сітуацыі, акрэсленай ў аб’яве лонданскай пральні самаабслугоўванкя:
КАЛІ НІЧОГА HE ДАПАМАГАЕ, ЧЫТАЙЦЕ ІНСТРУКЦЫЮ.
Ацэнім вартасць гарызантальных мадэляў. Яны могуць быць справядлівымі ў тым, што ўсе мьі складаем сказы паводле пэўных прынцыпаў, а не змешваем некалькі стратэгій. Аднак мы маем вельмі слабае ўяўленне аб канкрэтных механізмах гэтага працэсу, а іменна: калі прымаць рашэнні, як вызначаць прамежкі, як вырашаць, якія словы трэба паставіцьу пэўныя лрамежкі і як быць з праблемай алыэрнатыўных магчымасцей. Акрамя таго, мы не ведаем, як узаемазвязаны сінтаксіс, значэнне слова і агульны кантэкст.
Пасля таго, як гарызантальную мадэльскапіравалі на камп’ютэры, выявілася, што ў яе ёсць адзін сур’ёзны недахоп. Яна няздольна справіцца з недасканалымі па форме, хоць і зразумелымі сказамі, налрыклад:
У МЯНЕ ЗАШМАТ ПРАБЛЕМ, КАБ ПРЫМУСІЦЬ ТВОЙ ТЭЛЕФОН ПРАЦАВАЦЬ.
Такім чынам, яе трэба звязаць са стратэгічнымі мадэлямі, якія могуцьпрымаць рашэнні ўадносінахда недасканалых выказванняў і ўлічваюць значэнні асобных слоў. А зараз звернемся да ролі лексікі.