Гаваркія істоты
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
Роля лексікі
У адным папулярным анекдоце пра сабак расказваецца, як два харты спрабавалі трапіць на скачкі. Яны не здолелі заскочыць на цягнік, бо іх адшутурхнула зграя пікінесаў, што неслася па платформе. Калі харты паскардзіліся насільшчыку, той паціснуў плячыма і сказаў: «Гэтага трэба чакаць у гадзіну пік».
Большасць зразумее гульню словамі PEAK (пік) і РЕКЕ:: (кароткая назва пікінеса) і адпаведна адрэагуе. Аднак за такімі жартамі стаіць сур’ёзная праблема, а іменна, як людзі знаходзяць значэнні пачутых слоў. У англійскай мове існуе шмат амонімаў — зусім розных па сэнсе слоў, якія, аднак, гучаць аднолькава, напрыклад: HARE (заяц) HAIR (валасы) BANK (фінансавы інстытут і бераг ракі) і г.д. Як слухачы спраўляюцца з імі? У выпадку са словамі PEAK і РЕКЕ у нас ёсць два варыянты. Або спачатку слухач успамінае адно значэнне, а потым другое, або абодва значэнні з'яўляюцца ў памяці адначасова. Падобнае пытанне ўзнікае ў сувязі з ужываннем амонімаў у штодзенных
зносінах. Ці актывізуецца слачатку адно найбольш верагоднае з двух значэнняў, а потым, калі яно не падышло, і другое? Або дастаюцца з памяці адразу два значэнні, і тое, што не адпавядае сітуацыі, адхіляецца? Карацей кажучьі, значэнні слова актывіруюцца паслядоўна ці паралельна?
Як ні дзіўна, слухачы, відаць, аналізуюць многія значэнні падсвядома. Калі ўдзельнікам эксперымента прапанавалі праверыць наяўнасць пэўнага гука ў сказе: «Націсніце кнопку, калі пачуеце слова, што пачынаецца з [P] (працздура называецца «фанемны маніторынг», то мнагазначнае слова запавольвала аналіз нават у выпадку, калі яны, як самі сцвярджалі, не заўважылі мнагазначнасці (Foss, 1970).
Напрыклад, ім спатрэбілася больш часу, каб знайсці слова на [P]у сказе
МАРАКІ ПАЧАЛІ СВІДРАВАЦЬ, ПЕРШ ЧЫМ ІМ ЗАГАДАЛІ ГЭТА РАБІЦЬ,
чым у сказе
МАРАКІПАЧАЛІ МАРШЫРАВАЦЬ, ПЕРШ ЧЫМ ІМ ЗАГАДАЛІ ГЭТА РАБІЦЬ
(слова «drill» можа азначаць «свідраваць дзіркі» або «трэніравацца на выратавальнай шлюпцы»).
Больш таго, у нядаўніх даследаваннях пад увагу браліся нават самыя малаўжывальныя значэнні. У даволі вядомым цяпер эксперыменце (Swinney, 1979) удзельнікам чыталі ўрыўкі тэкстаў, што змяшчалі амонімы. Напрыклад,
У КУТКУ СВАЙГО ПАКОЯ ЁН ЗНАЙШОЎ НЕКАЛЬКІ ПАВУКОЎ, ТАРАКАНАЎ I ІНШЫХ ЖУЧКОЎ.
У дадзеным выпадку слова ЖУЧКІ абазначала насякомых, хаця ў іншым тэксце гэта могуць быць электронныя падслухоўваючыя прыстасаванні. Адразу пасля кожнага мнагазначнага сумніцельнага слова эксперыментатар паказваў на экране спалучэнне літар і пытаўся, ці ўтвараюць яны слова (так званая «лексічная задача»). Ён выявіў, што падыспытныя хутчэй рэагавалі на словы, звязаныя з кожным значэннем мнагазначнага слова. На словы ANT і SPY (мурашка і шпіён) яньі адказвалі «Так» хутчэй, чым на SEW (шыць). I гэта не было выпадковай з'явай, бо іншыя вучоныя прыйшлі да тых жа вынікаў (гл. Tanenhaus eta!., 1979, Seidenberg et a!., 1982, Kinoshita 1986).
Цікава i тое, што ўдзельнікі эксперымента рэагавалі аднолькава
нават у тым выпадку, калі амонімы (напрыклад, ROSE адносіліся да розных часцін мовы — да назоўнікаў (ружа) і дзеясловаў (прошлы час ад RISE, «уставаць»). Ім прапанавалі 4 сказы:
ЯНЫ КУПІЛІ РУЖУ.
ЯНЫ КУПІЛІ КАШУЛЮ.
ЯНЫ ЎСЕ ЎСТАЛІ.
ЯНЫ ЎСЕ СТАЯЛІ.
Удзельнікі хутчэй рэагавалі на лексічную задачу са словам ROSE— якадноснаназоўніка, так і адноснадзеяслова (Seidenberg et.a!., 1982).
Такім чынам, у людзей імгненна актывізіруюцца ў с е значэнні мнагазначнага слова, аўтаматычна і без усялякіх намаганняў.
«Аўтаматычныя працэсы адбываюцца вельмі хутка, яны не залежаць ад свядомасці і не карыстаюцца рэсурсамі апрацоўкі» (Tanenhaus et al., 1985, с.367).
Аднак сэнс гэтага палажэння выходзіць за межы аперацый з амонімамі. Многія словы толькі спачатку здаюцца мнагазначнымі. Напрыклад, пачатак такіх слоў англійскай мовы як BASKET, BARN, BARGAIN, BAR, BATH:? гучаць аднолькава. Магчыма, чалавек аўтаматычна ўзнаўляе шматлікія варыянты слова, a потым звужае іх колькасць да найбольш верагоднага. Многія даследчыкі мяркуюць, што іменна так і адбываецца. хоць сам працэсзвужэннязастаецца няясным (Aitchison, 1987-а). Відавочна, ён з’яўляецца «працэсам са скрытым кантролем», бо ажыццяўляецца і не аўтаматычна.і не свядома.
«Працэсы са скрытым кантролем не кіруюцца свядомасцю: працякаюць хутчэй,чым працэсы ў свядомасці і амаль не карыстаюцца абмежаванымі рэсурсамі апрацоўкі». (Tanenhaus et al., 1985, с.368).
Неабходнае значэнне з’яўляецца, верагодна, пасля таго, як спалучэнне гукаў звяраецца з агульным кантэкстам, сінтаксісам і частатой ужывання слова.
Такім чынам, працэсаў значна больш, чым мы можам думаць. Мы ўсе падобны на камп’ютэры,дзе пэўная колькасць інфармацыі, якая з’яўляецца на экране, не адлюстоўвае шматлікіх працэсаў, што адбываюцца пры гэтым у яго механізме. Розніца ж паміж намі ў тым, што ў нас гэтыя працэсы ажыццяўляюцца паралельна, a не паслядоўна. А камп’ютэры з паралельнымі працэсамі яшчэ толькі знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі.
Колькі іменна паралельных працэсаў адбываецца ў чалавечым розуме? У сувязі з гэтым спрэчкі ўзніклі вакол дзеясловаў. Ці актывізуюцца адначасова ў с е структуры, у якіх тыя ўжываюцца? Разгледзім гэтыя пытанні.
Шматбаковыя дзеясловы
«Словы ўсе з характарам, асабліва дзеясловы, — яны самыя гордыя. 3 прыметнікамі можна рабіць усе, што заўгодна, а вось з дзеясловамі так не атрымаецца». Гэтыя словы Шалтая-Балтая з кнігі Льюіса Кэрала « Алісаза люстэркам» перадаюць меркаваннн што падзяляецца многімі псіхалінгвістамі: дзеяслоў — сама» складаная з усіх часцін мовы. Фарміруючы структуру сказа. прапануе і «ключ» для яго расшыфроўкі.
Уплыў дзеясловаў — асноўны прадметабмеркавання паменшай меры за апошнія дваццаць гадоў. Фодар, Бівер і Гарэт (1968) выказалі меркаванне, што, калі чалавек слухае, ён засяроджвае асаблівую ўвагу на дзеяслове. У момант, калі гучыць сказ, слухач адшуквае гэты дзеяслоў у сваім слоўніку. Слоўнік змяшчае спіс канструкцый, з якімі той можа ўжывацца. Напрыклад:
УДАРЫЦЬ
+
нс
ЁН УДАРЫЎ ПА МЯЧЫ
РАЗЛІЧВАЦЬ
+
нс
ЁН РАЗЛІЧВАЎ НА ЛІСТ
+
ІНФІНІТЫЎ
ЁН РАЗЛІЧВАЎ ПРЫЕХАЦЬ
У ШЭСЦЬ ГАДЗІН
+
што
РАЗЛІЧВАЎ,
ШТО ТРОХІ СПОЗНІЦЦА.
Калі Фодар, Гарэт і Бівер не памыляюцца, то сказы з дзеясловамі, што не даюць выбару канструкцый, апрацоўваць лягчэй, чым сказы са «шматбаковымі дзеясловамі» — тымі, якія могуць утвараць шматлікія канструкцыі. У выпадку з дзеясловам УДАРЫЦЬ слухачу трэба праверыць звычайную лексічную адзінку. Аднаку дачыненні дадзеяслова РАЗЛІЧВАЦЬ мысленна актывізуюцца ўсе магчымыя з ім канструкцыі, каб выбраць правільную. Гэтае назіранне часам называюць «гіпотэзай комплекснасці дзеясловаў».
Некалькі вучоных паспрабавалі праверыць гэтую гіпотэзу, хоць іх высновы і нельга лічыць канчатковымі. Фодар, Бівер і Гарэт (1968) правяралі яе двума спосабамі. Перш яны прапаноўвалі студэнтам пары сказаў, якія адрозніваліся толькі дзеясловам. Дзеяслоў, што ўжываецца ў адной канструкцыі (напр. MAIL) знаходзіўся ў першым сказе, а шматбаковы дзеяслоў (напр. EXPECT), — удругім.
THE LETTER THE SECRETARY THE MANAGER EMPLOYED MAILED WAS LATE24
THE LETTER THE SECRETARY THE MANAGER EMPLOYED EXPECTED WAS LATE
Потым студэнтам прапанавалі перафразіраваць кожны сказ. У аыніку аказалася, што сказы з дзеясловам, што ўжьіваецца толькі ў адной канструкцыі, перафразіраваць крыху лягчэй. Другі эксперымент быў яшчэ больш паказальным. Эксперыментатары зноўзвярнуліся да пар сказаў, Як і раней, адзін са сказаў змяшчаў «аднабаковы» дзеяслоў, а другі — шматбаковы:
ЛІСТ, ЯКІ АДПРАВІЛА САКРАТАРКА, СПАЗНІЎСЯ ЛІСТ, ЯКІ ЧАКАЛА САКРАТАРКА, СПАЗНІЎСЯ.
Фодар, Гарэт і Бівер змяшалі словы кожнага сказа і папрасілі студэнтаўіхузнавіць. Чаканае пацвердзілася: сказы з дзеясловамі адной канструкцыі ўзнаўляліся лягчэй. Аднак абодва эксперыменты былі раскрытыкаваны. Справа ў тым, што ў іх не правяралася непасрэдна разуменне, а ацэньвалася цяжкасць задання п а с л я таго, як сказ ужо быў апрацаваны. Гэта навяло аднаго псіхалінгвіста на думку праверыць сказы з рознымі дзеясловамі ў самім працэсе іх разумення (Hakes, 1971). Ён прапанаваў удзельнікам эксперымечта выявіць, ці ёсць у сказе пэўны гук («Націсніце на кнопку, калі пачуеце слова, што пачынаецца з [B] — так званы «фанемны маніторынг»). Высветлілася, што характар дзеяслова не паўплываў на выкананне задачы. Даследчык чакаў, што са шматбаковымі дзеясловамі будзе справіцца цяжэй і што яны адцягнуць увагу слухачаад гука, наяўнасць якога трэба было выявіць. Такім чынам, або гіпотэза комплекснасці дзеясловаў няслушная, або, як некаторыя лічаць, фанемны маніторынг у дадзеным выпадку не дазваляе атрымаць патрэбны вынік (Seidenberg et al., 1982).
Нядаўна група даследчыкаў правярала цяжкасць успрымання шматбаковых дзеясловаў пры дапамозе лексічнай задачы: удзельнікам прапанавалі вызначыць, ці з’яўляюцца спалучэнні літар, што мільгалі на экране, — напрыклад, САБАКА ці БЛЯСК, — словамі. Меркавалася, што калі словы паказваць пасля таго, якпадыспытныя пачулі шматбаковы дзеяслоў,апошнімспатрэбіцца больш часу на гэтае заданне. Аднак вучоныя не выявілі жаданага эфекту (Clifton, Frazier and Connine, 1984). Калі за дзеясловам ішлабольш-менш ужывальная канструкцыя, то гэта не выклікала дадатковых цяжкасцей. Напрыклад, са сказам, які пачынаецца з Я ДУМАЮ, ШТО... (напр., Я ДУМАЮ, ШТО МЭВІЗ ДУРНІЧКА), будзе справіцца лягчэй, чым з Я ДУМАЮ, ПАКУЛЬ... (напр., Я ДУМАЮ, ПА.КУЛЬ IДУ НА РАБОТУ). Іншымі словамі, у чалавека можа палярэдне актывізавацца толькі адна пераважная для дадзенага дзеяслова канструкцыя, а ўзнаўляць усе магчымыя канструкцыі няма патрэбы. У такіх выпадках шматбаковыя дзеясловы аналізаваць не цяжэй, чым дзеясловы адной канструкцыі, за выключэннем рэдкіх і нечаканых выпадкаў.
Гэтая выснова пацвярджаецца даследаваннямі некаторых іншых вучоных (напр., Ford, Bresnan and Kaplan, 1982). Разгледзім такі сказ:
THE PERSON WHO COOKS DUCKS OUT OF WASHING THE DISHES25
Спачатку мы лічым, што слова DUCKS з’яўляецца дапаўненнем да дзеяслова COOKS (гатаваць)2'’. Аднак паколькі патрэбен паўназначны дзеяслоў, мы вымушаны перагледзець нашу інтэрпрэтацыю:
THE PERSON (WHO COOKS) DUCKS OUT OF WASHING THE DISHES.