Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
«Ну, увогуле, спачатку ў яго павінна быць, э, э, рэч, ведаеце, у ёй ездзяць, у ёй, гэта, штосьці круцяць. Вельмі дарагая, будзьце ўпэўнены. Вы ёй кіруеце ці хтосьці іншы, калі трэба. Магчыма, залатая, залатая, знадворку. Як яно... Злітак? He, але дарагая, э, спаць у ёй можна. I мыцца. Калі ён увогуле мыецца, канечне. I есці з золата — есці, ведаеце. He гаворачы ўжо пра прыватную, якой карыстаецца, калі хоча паехаць кудысьці, у адно з тых месцаў, каб пабачыць сяброў. Матор. He. 3 хлопцам, які кіруе ёй. Талерка. He, але вы ведаеце, што я маю на ўвазе. А галоўнае — таму што мы ёсць. Без нас ён быў 6ы нішто, ці не так? Без нас ён усё яшчэ жыў бы ў яго... о-о-о, зробленым з... зчорнай жанчынай, якая прыносіць яму... — яно расце там, ведаеце. Там і свіння будзе героем. Бацькам народа і ўсё такое. Самалёт, прыватны самалёт, вось».
Джордж не быў вар’ятам, гэтак на яго падзейнічаў ўдар, які прывёў не толькі да хеміфлегіі2, але і да выпадзення з памяці назваў знаёмыхпрадметаўі агульнаўжывальныхтэрмінаў. Джордж гаварыў бегла і выразна і адэкватна рэагаваў на гаворку іншых людзей. Бегласць яго мовы была асабліва прыкметнай, ён пазбягаў паўз у тыя моманты, калі суразмоўнік, спачуваючы, падказваў яму неабходнае слова. Дактары, у тым ліку доктар Мэйнуорын, заключылі, што дэфектабо выправіццаз цягам часу,
або застанецца на ўсё жыццё, і нічога тут не зробіш.
Вядома, не кожны дысфазік размаўляе так бегла, як Джордж. Часам пацыент аказваецца ў непрыемнай сітуацыі, думаючы, што знайшоў правільнае слова, каб толькі пасля яго вымаўлення збянтэжана выявіць, што яно не падыходзіць. Апісанне такога прыкрагавыпадку можназнайсціў«Бледным полымі» Набокава:
Ёй мову на момант адно адабрала.
Спынілася, потым усё ж адшукала
Адзіны прыдатны, здавалася, гук,
Але самазванцы, як пацеркі з рук,
Ураз сыпанулі і густа ляглі
I месцы патрэбных ёй слоў занялі.
Маленне было у паглядзе відаць, Калі спрабавала пачвар разагнаць.
Магчыма, два наступныя ўрыўкі дадуць больш яскравую карціну пытання. Гэта магнітафонныя запісы мовы 70-гадовай пацыенткі з моцнай дысфазіяй, у якой два месяцы таму быў удар.
Пацыентка (П) паўтарае слова РЭВЕНЬ (Rhubarb), бо яна трывожыцца пра свой сад, які зачэзне, пакуль яна будзе ў бальніцы. Тэрапеўт (Т) спрабуе супакоіць яе, гаворачы:
Т: НУ, А ЦЯПЕР, ШТО ГЭТА ЗА МАЛЮНАК? (Паказвае малюнак яблыка.)
П: Т-Т-ТРУС (Ra-ra-rabbit).
Т: HE, HE ТРУС. ГЭТА САДАВІНА.
П: САДАВІНА.
Т: ЯКАЯ?
П: О, ЯКІ ПРЫГОЖЫ ТРУС!
Т: HE, HE ТРУС, HE. ЯБЛЫК.
П: ЯБЛЫК. ТАК.
Т: ВЫ МОЖАЦЕ Н АЗВАЦЬ ЯШЧЭ ЯКУЮ-НЕБУДЗЬ САДАВІНУ? ЯКАЯ ЯШЧЭ САДАВІНА Ў BAG НА ТАЛЕРЦЫ РАЗАМ 3 ЯБЛЫКАМ?
П: ПАЧЫНАЕЦЦА 3 Я?
Т: HE, HE АБАВЯЗКОВА.
П: НУ, РЭВЕНЬ...
Т: МАГЧЫМА, ТАК.
П: АБО РЭВЕНЬ.
Такая ж з’ява назіралася ў другім урыўку, толькі ў іншым кантэксце.
Т. ШТО РОБІЦЬ ХЛОПЧЫК? (Паказвае малюнак хлопчыка, які плыве.)
П: О, ЁН У МОРЫ.
Т: ТАК.
П: ВЯДЗЕ... ВЯДЗЕ МАШЫНУ (Driving). HE ГЛЫБОКА. ЁН ВЯДЗЕ НАГАМІ. ВЯДЗЕ. НУ, ВЯДЗЕ. Э-Э, НЫРАЕ (Diving).
Т: УВОГУЛЕ ЁН...
П: ПЛЫВЕ.
Т: ДОБРА. А ТУТ? (паказвае малюнак хлопчыка, які лезе на сцэну).
П: ВЯДЗЕ HA... НА СЦЯНУ.
Т: ЁН ШТО?
П: ВЯДЗЕ... ВЯДЗЕ, ЁН ЛЕЗЕ НА СЦЯНУ.
Большасць памылак у гэтых эпізодах вынікае з праблемы выбару, якая мае месца пры агаворках. Такія ж памылкі сустракаюцца і ў нармальнай мове, але тут яны больш індывідуальныя і зразумелыя.
Увогуле моўныя памылкі можна падзяліць на два асноўныя тыпы. Першы тып — памылкі, у якіх выбрана не тая лексічная адзінка (або адзінкі), дзе штосьці не так з працэсам в ы б a р у. Напрыклад:
ТЫ HE ЗАБЫЎСЯ КУПІЦЬ ТРОХІ ЗУБНОГА БОЛЮ?
(Ты не забыўся купіць трохі зубной пасты?)
Такія памылкі звычайна называюць «агаворкамі»,або «памылкамі языка»,хоць дакладней называцьіх«абдумкамі»,або «памылкамі мозга». Па-другое, ёсць памылкі, дзе падборслоў правільны, але парушаны формы слоў:
ХТОСЬЦІ ПІШАЙ ЛІСТЫ 3 ПАГРОЗАЙ
(Хтосьці піша лісты з пагрозай).
Разгледзім дзве катэгорыі памылак — памылкі выбару і памылкі размеркавання'\ паспрабуем класіфікаваць іх.
Там, дзе выбраны не тыя лексічныя адзінкі, маюць месца памылкі цэлага слова. Ёсць тры іх віды; семантычныя памылкі (або памылкі падабенства значэння), малапрамізмы (або падабенства гучання) і змяшэнні.
Так званыя семантычныя памылкі сустракаюцца даволі часта. Сапраўды, яны настолькі звычайныя, што часта застаюцца незаўважанымі. Мы гаворым пра памылкі называння, калі гаворачы ўгадвае «семантычнае no­ne», але ўжывае непрыдатнае слова:
У ВАС ЁСЦЬ АРЦІШОКІ? ПРАБАЧЦЕ, Я ХАЦЕЎ СКАЗАЦЬ, БАКЛАЖАНЫ.
Такія памылкі часта ахопліваюць пары слоў. Людзі кажуць ЛЕВЫ, маючы на ўвазе «правы», УВЕРХ замест «уніз» і РАНА замест «позна» як у сказе: УЖО ШЭСЦЬ ГАДЗІН. HE PAHA БУДЗЕ КУПЛЯЦЬ ХЛЕБ?
Такія памылкі тыповыя для мовы дысфазікаў і ў сваім крайнім праяўленні пампезнаназываюцца «канцэптуальным аграматызмам» (Goolglass, 1968). Дысфазікі пастаяннаблытаюцьсловы УЧОРА, СЁННЯ і ЗАЎТРА. Яны лёгка знаходзяць назвы, звязаныя з агульнай тэмай гаворкі, але не могуць падабраць дакладнага слова ў межах самой сферы, напрыклад, «садовыя нажніцы» могуць назваць ГАЗОНАКАСІЛКАЙ, <лапату» — ЛЫЖКАЙ, a «граблі» — МАТЫКАЙ. Пра такі выпадак дысфазіі мы ўжо расказвалі: пацыентка казала НЫРАЕ, хаця мела на ўвазе «плыве». У другім выпадку пацыент можа ўжыць перыфраз ЕМІСТАСЦЬ ДЛЯ ВАДЫ замест «карыта» ці ДОМ ДЛЯ КАНЯ замест «канюшня».
Другі тып памылак выбару — так званыя м а л a п р a п і з м ы з’яўляюцца, калі чалавек блытае словы, б л і з кія па гучанн і. Назва паходзіцьад імя місіс Малапроп, гераіні л’есы Рычарда Шэрыдана «Супернікі», якая пастаянна блытала падобныя словы:
ЯНА ЎПАРТАЯ, ЯК АЛЕГОРЫЯ 3 БЕРАГОЎ НІЛА
(як алігатар з берагоў Ніла)
ПРЫГОЖАЕ РАЗБУРЭННЕ ЭПІТАФІЙ (прыгожае спалучэнне эпітэтаў).
He толькі ў п’есе Шэрыдана, але і ў рэальным жыцці вынікі часам могуць быць смешнымі, як у выпадку з лектарамжанчынай, якая раіла:
ТРЫМАЙЦЕ ВЫЛУПЛЕНЫХ КУРАНЯТ У ЦЯПЛЕ ІНСІНЕРАТАРА3
(Трымайце вылупленых куранят у цяпле інкубатара).
Дагэтуль мы раглядалі памылкі выбару, звязаныя са значэннем і гучаннем слова. Было б няправільна думаць, што памылкі лёгка аднесці да той ці іншай катэгорыі. Калі дзіцячыя памылкі часцей фанетычныя
АГРЭСТ 3 МАРЫНАЮ (Агрэст з малінаю)
то ў большасці дарослых сустракаюцца памылкі на значэнне і адначасна на фанетычнае падабенства. Малапрамізм INCINERA­TOR замест «інкубатар» якраз той самы выладак, калі два словы не толькі падобны фанетычна, але і звязаны з паняццем цяпла. У другім прыкладзе
ВЫ ПРАХОДЗІЦЕ ПАД ЗБЕГЛЫМ М АСТОМ (Вы праходзіце пад чыгуначным мастам)4
словы не толькі падобна гучаць, але і абазначаюць шлях да сродкаў транспарту.
Аднак паміж двума словамі, якія паблытаны, не заўсёды бывае семантычная сувязь. Часам прычына блытаніны зыходзіць з кантэксту, як у фразе
ВУЧЫЦЦА РАЗМАЎЛЯЦЬ HE TOE Ж САМАЕ, ШТО ВУЧЫЦЦА ГАВАРЫЦЬ (Вучыцца размаўляць — не тое ж самае, што вучыцца хадзіць).
Яшчэадзін прыклад такой блытаніны — фраза, якуюў праграме БІ-БІ-СІ «Жаночая гадзіна» вымавіў адзін нервовы ўдзельнік дыскусіі. Там ішла гаворка пра ката, які, здавалася, ніколі не спаў, бо пастаянна паляваў на мышэй. Ён сказаў:
«ДЫК КОЛЬКІАВЕЧАК БЫЛОЎ Ў ХАЦЕ? ПРАБАЧЦЕ, Я МЕЎ НА ЎВАЗЕ МЫШЭЙ, A HE АВЕЧАК».
Гаворачы добра памятаў, што размова ідзе пра нейкую жывёлу, але на назву жывёлы паўплывалі гукі слова SLEEP (спаць), і ў выніку атрымалася SHEEP (авечка). На яго таксама мог аказаць уздзеянне той факт, што людзі звычайна лічаць авечак, каб заснуць.
Трэці тып памылак выбару, так званыя змяшэнні, з’яўляецца расшырэннем і варьіяцыяй семантычных памылак. Змяшэнні сустракаюцца даволі рэдка, і толькі тады, калі два словы «змешваюцца», утвараючы новае. Напрыклад, выраз АНІКОЛІ — слоў «ані» і «ніколі». Тыповы прыклад змяшэння мы бачым у вышэй прыведзеным дыялогу з дысфазікам. Пацыентка гаварыла пра РЭВЕНЬ (RHUBARB), а думала пра ЯБЛЫК (APPLE). Пасля змяшэння атрымалася слова ТРУС (RABBIT). Такія змяшэнні яшчэ называюць заражэннямі, бо два розныя словы «заражаюць» адно другога. Часта ў такіх памылках абедзве адзінкі аднолькава падыходзяць да сітуацыі. Уяўляецца, што жанчына выпадкова скарыстала два словы ці, хутчэй, не здолела выбраць паміж двума аднолькава прыдатнымі
словамі. Яна не столькі ўжыла няправільнае слова, колькі не вырашыла, якое з правільных ёй патрэбна.
Часам дзве лексічныя адзінкі змешваюцца спецыяльна, каб утварыць новае слова. Шалтай-Балтай у «Алісе за люстэркам» Кэрала тлумачыць слова ЖВ/ДНЫЯ (жвавыя і агідныя), каменціруючы: «Ведаеш, гэта як кашалёк з аддзяленнямі: два значэнні ўкладзены ў адно слова», хоць словы, прыдуманыя Льюісам Кэралам, магчыма, не настолькі ўжо і штучныя, як здаецца. Ён сам пакутаваў ад жорсткіх прыступаў мігрэні, і яго дзіўныя неалагізмы нейкім звышнатуральным чынам, як від часовай дысфазіі, ствараюцца героямі, якія таксама хварвюць на мігрэнь (Livesley, 1972). Магчыма, лепшымі прыкладамі інтэрнацыянальных змяшэнняў з’яўляюцца словы СМОГ (ад «дым» (SMOKE) і «туман» (FOC) і БРАНЧ (BRUNCH) ад «сняданак» (BREAKFAST) і «ленч» (LUNCH). Цікавыя прыклады падобнага тыпу можна знайсці сярод агаворак і іншых парушэнняў мовы.
Звернемся цяпер да памылак размеркавання — калі быў зроблены правільны выбар лексічных адзінак, але апошнія няправільна размеркаваны. Існуюць тры асноўныя іх тыпы: транспазіцыі, антыцыпацыі і паўторы, якія могуцьаказваць уплыў на словы, гукі і склады.
Транспазіцы і,увогуле,сустракаюццанечаста (Cohen, 1966; Nooteboom, 1969). Могуць мяняцца месцамі цэлыя словы:
HE КУПЛЯЙЦЕ МАШЫНУ, У ЯКОЙ ЗАД У МАТОРЫ (He купляйце машыну, у якой матор ззаду)
ПАДПЕЧАНАЕ МАРОЖАНАЕ ў АПЕЛЬСІН АВЫХ ВАФЕЛЬКАХ (Апельсінавае марожанае ў падпечаных вафельках)
а таксама і склады:
ХВІСІ ЛОСТ (Лісі хвост).
Аднак, магчыма, найбольш вядомымі з’яўляюцца гукавыя транспазіцыі, так званыя с п у н ер ы з м ы. Іх назвалі па імені рэальнага чалавека, прападобнага айца А.Спунера, які на пачатку стагодззя быў дэканам і рэктарам Новага Каледжа ў Оксфардзе. Як вядома, ён часта мяняў месцамі пачатковыя гукі слоў, і ў выніку атрымліваліся абсурдныя сказы, накшталт
YOU HAVE HISSED ALL MY MYSTERY LECTURES (You have missed all my history lectures)5