Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Планаванне і размеркаванне
Разгледзім цяпер, як словы і сінтаксіс плануюцца і размяркоўваюцца ў сказе. Падзелім гэтыя працэсы на дзве асноўныя стадыі: агульнага планавання, якое
пачынаецца, калі вымаўлены папярэдні сказ, і д эталёвага планаванн я,штоадбываеццанепасрэднаўчасвымаўлення самогасказа. Пры агульным планаванні падбіраюцца неабходныя словы, сінтаксіс і інтанацыйная мадэль, у той час як дэталёвае планаванне прадугледжвае аб’яднанне выбраных загадзя слоў і сінтаксісу.
Мы ведаем, штоагульнае планаваннеўключае выбарінтанацыйнай мадэлі, бо памылкі, якія адбываюцца ўнутры інтанацыйнай групы — адзінкі планавання, — звычайна не парушаюць інтанацыйную мадэль:
ДАСТАНЬ МАРАЗІЛКУ 3 МЯСА
Цяпер перад намі паўстае даволі заблытанае і спрэчнае пытанне: што перш адбываецца — выбар слоў ці сінтаксічнай мадэлі? На думку тых, хто за першы варыянт, выбар сінтаксічных сродкаў залежыць ад «ключавых» слоў (маюцца на ўвазе дзеясловы і часам прыметнікі). Несумненна, дзеясловы ўплываюць на выбар сінтаксічных сродкаў больш, чым назоўнікі, аднак і назоўнік можа ў асобных выпадках паўплываць на выбар дзеяслова.
Прыхільнікі сінтаксісу маюць не менш пераканаўчы аргумент. Яны адзначаюць, што гаворачы, які памыляецца пры выбары слова, заўсёды ўжывае няправільнае слова таго ж класа, што і неабходнае. Гэта значыць, што назоўнікі блытаюцца з другімі назоўнікамі, дзеясловы — з дзеясловамі, а прыметнікі — з прыметнікамі. Нават дэфармаваная мова дысфазіка ў асноўным падпарадкуецца гэтаму правілу (хоць бываюць і выключэнні). Гавораць «УВЕРХ» замест «уніз» «ЭКСЦЭС» замест «працэс», «ТРАНСЛЯЦЫЯ» замест «трансфармацыя». Здавалася б, нішто не замінае розным часцінам мовы змешвацца паміж сабой. У такім разе, чаму не змешваюцца дзеясловы з назоўнікамі? Пастаянна змешвае класы слоў толькі гераіня п’есы місіс Малапроп, і таму многія з малапрапізмаў непраўдападобныя. Яна гаворыць, напрыклад, наступнае:
YOU WILL PROMISE TO FORGET THIS FELLOW — TO ILLITERATE HIM, I SAY, QUITE FROM YOUR MEMORY (You will promise... to obliterate him... from your memory)10.
Аднак y рэальным жыцці, мабыць, цяжка сустрэць замену прыметнікам дзеяслова, як у выпадку з місіс Малапроп. Нават дзіцячыя малапрызмы звычайна адбываюцца па прынцыпу падабенства класа слоў:
Я ВУЧУСЯ ІГРАЦЬ НАГОЮ (Я вучуся іграць на габоі).
Ідэя першынства сінтаксісу заснавана на тым, што перш выбіраецца сінтаксічная мадэль, а словы змяшчаюцца туды пазней:
«Пакуль сінтаксічная структура не пабудавана, выбар слоў у межах пэўных класаў адбывацца не можа» (Fromkin, 1973, с.ЗО). «Той факт, што памылкова выбранае слова заўсёды ці амаль заўсёды належыць да таго ж самага класа, што і патрэбнае, паказвае, што граматычная структура фразы накладвае сур’ёзныя абмежаванні на выбар слоў» (Nooteboom, 1969, с.130).
Як жа вырашыць гэтую спрэчку — прыхільнікаў «першынства слоў» і «першынства сінтаксісу»? Хто з іх правы? У пэўнай ступені — і тыя, і другія. 3 аднаго боку, малаверагодна, каб абаронцы ключавыхслоў цалкам мелі рацыю. Няма ніякіх доказаў, што мы збіраем усе ключавыя словы, а затым звязваем іх з дапамогай службовых. 3 другога боку, немагчыма будаваць сінтаксіс, не маючы ўяўлення аб лексічных адзінках. Напрыклад, сінтаксічная характарыстыка сказа
JOHN CLAIMED TO BE ABLE TO EAT A LIVING FROG"
y пэўнай ступені залежыць ад слова CLAIM (сцвярджаць) бо другія словы з падобным значэннем ужываюцца ў іншай канструкцыі. Нельга сказаць
*JOHN ASSERTED TO BE ABLE TO EAT A LIVING FROG або
MOHN DECLARED TO BE ABLE TO EAT A LIVING FROG.
Магчыма, мы пачынаем зтаго, што выбіраем а д з і нключавы дзеяслоў ці назоўнік, а потым будуем сінтаксічную мадэль, абапіраючыся на гэтае слова. Затым мы астатнімі словамі запаўняем пустоты, якія яшчэ застаюцца.
Калі адно ключавое слова вызначае сінтаксічную мадэль, мы павінны прызнаць, што ў с е словы з нашай памяці нясуць адбітак той часціны мовы, да якой яны належаць (напр., дзеяслоў, назоўнік), і інфармацыю пры тыя канструкцыі, у якіх могуць ужывацца.
ЕСЦІ
ДЗЕЯСЛОЎ ГН есці ГН
Такім чынам, мяркуецца, што калі людзі плануюць свае выказванні, то яны мысленна ствараюць сінтаксічныя дрэвы вакол выбраных ключавых слоў.
Ключавоеслова можна выкарыстацьу планаванні яшчэда таго, як яно набыло фанетычную форму. Гэта паказваюць такія агаворкі, як
КАЛІ ЯГО ПРЫЙДУЦЬ У ПРЫТОМНАСЦЬ?
У гэтым сказе сінтаксічная мадэль была арыентавана на слова «прывядуць», але яе актывізаваная фанетычная форма гучала як ПРЫЙСЦІЎ ПРЫТОМНАСЦЬ. «Ідэя слова» у дадзеным выпадку не проста недатыкальнае паняцце, але вызначаная і канчаткова аформленая лексічная адзінка. Яна ўключае ў сабе і разуменне той з’явы, якую абазначае, і канкрэтны паказальнік класа слоў (дзеяслоў), і інфармацыю аб тым, у якіх сінтаксічных канструкцыях яе можна скарыстаць.
Мы мяркуем, што перад этапам дэталёвага планавання асноўныя лексічныя адзінкі і сінтаксічныя сродкі ўжо выбраны. Цяпер іх толькі трэба правільна аб’яднаць у адно цэлае. Для гэтага, папершае, лексічныя адзінкі трэба змясціць на правільныя месцы ў сказе. У наступным сказе гэтага зрабіць не ўдалося:
ДРЭННА, КАЛІ Ў АЛКАГОЛІ ШМАТ КРЫВІ (Дрэнна, калі ў крыві шмат алкаголю).
Пастаноўка лексічных адзінак на сваё месца ў сказе прадугледжвае і адпаведнае месца адмаўленняў:
Я НІКОЛІ HE ГАВАРЫЎ, ШТО Ў МЯНЕ БУДЗЕ ТАКАЯ МЭБЛЯ (Я гаварыў, што ў мяне ніколі не будзе такой мэблі).
Наступны этап дэталёвага планавання — гэта правільнае размяшчэнне канцавых гукаў. У наступных выпадках яны апынуліся не на сваім месцы:
ЯНА ПАМЫДА ПОСУЛ (Яна памыла посуд)
ЯНА СТРАЦІМА РОЗУЛ (Яна страціла розум).
Аднак, што датычыцца размеркавання слоў і канчаткаў, то мала канстатаваць, што яны «ў адным прамежку». Мы ўжо зазначылі ў раздзеле 3, што ў гаворачага, магчыма, ёсць унутраны «біялагічны рытм», які дапамагае інтэграваць і арганізоўваць выказванні, пры гэтым склад можа выкарыстоўвацца як асноўная адзінка. Пры больш уважлівым разглядзе мы заўважаем, што склады арганізаваны ў с т о п ы; стапа — гэта адзінка, якая абавязкова змяшчае моцны, або націскны склад. Стопы ў сваю чаргу аб’яднаны ў інтанацыйныя групы. Іншымі словамі, існуе іерархія рытмічных адзінак: інтанацыйныя групы складаюцца са стоп, а тыя ў сваю чаргу — са складоў:
Такім чынам, у межах адной інтанацыйнай групы выказванне плануеццастапазастапой. Гэтапацвярджаетой факт, штословы, якія памяняліся месцамі, звычайна маюць аднолькавы насціск і займаюць падобныя месцы ў адпаведных стопах. Напрыклад:
ЁН ЗНАЙШОЎ ЖОНКУ ДЛЯ ПРАЦЫ (Ён знайшоў працу для жонкі).
У кожнай стапе націскное, або «танічнае», слова можа актывізавацца першым, бо танічныя словы, па статыстыцы, часцей падпадаюць пад агаворкі, чым ненаціскныя (Boomer and Laver, 1963). Больш таго, важнасць склада як «псіхалагічна рэальнай» адзінкі пацвярджае той факт, што агаворкі
«падпарадкоўваюцца структурнаму закону ў адносінах да месцазнаходжання склада» (Boomer and Laver, 1968, с.7).
Гэта значыць, што пачатковы гук склада акажа ўплыў на пачатковы гук другога слова, канцавы, адпаведна, — на
канцавы, галосны — на галосны:
МАРНЫ МАРОНТ (Марны рамонт)
ШУМ ЦІ COM (Шум ці сон)
Існуе думка, што няправільнае размяшчэнне гукаў адбываецца з-запарушэнняўу механізме «сканіравання-капіравання» (ShattuckHufnagel, 1979). Словы, адабраныя для выказвання, як быццам напісаны крэйдай на дошцы ў нашай галаве і чакаюцьсвайго часу. Сканіруючае прыстасаванне здымае копію з кожнага сегмента слова і змяшчае яе ў патрэбным месцы, а потым сцірае слова з дошкі. У такой памылцы, як ПІНУ КІЦЬ (Кіну піць) гук [П] з ПІЦЬ быў памылкова змешчаны ў пачатку не таго слова і потым сцёрты. А гук [K], які застаўся, быў запісаны ў пачатак другога слова. У памылцы на паўтор З’ЕЎ ЗВЕ (ДЗВЕ) Т АБЛЕТКІ гаворачы забыўся сцерці з дошкі [3] пасля таго, як зняў з яго копію.
Сегменты, якія апынуліся не на сваім месцы, утвараюць сапраўдныя, але непрыдатныя словы часцей, чым можна было б чакаць ад простага выпадку (Motley, 1985). Такія прыклады як СУП 3 КАМ АРОЎ (Суп з макарон), ДАРАЖЭЙ ЗА ТВАЁ ВЫЦЦЁ (Даражэй за тваё жыццё) сведчыць пра гэтую тэндэнцыю і з’яўляецца доказам існавання кантрольнага прыбора, які ажыццяўляе двайную праверку канчатковага выніка. Верагодна, вышэйназваныя прыклады з’явіліся з-за празмерна хуткай праверкі.
Сам працэс маўлення з-за яго звыклага характару адбываецца ў такой спешцы, што ў нас няма часу правяраць кожную дробязь. Як для разумення мовы слухач выкарыстоўвае пэўныя аперацыі (скажам, дзяленне мовы на кароткія адрэзкі), так і пры маўленні, верагодна, адбываецца тое ж. Гаворачы немае часудля праверкі кожнага сегмента слова, а разлічвае на свой кантрольны прыбор, які спыніць выказванне, дзе занадта многа непрыдатных слоў. Аднак, калі слова здаецца магчымым, яно пройдзе кантроль і будзе вымаўлена.
Падвядзем вынікі. Настадыі агульнага планавання выбіраюцца ключавыя словы, сінтаксічныя сродкі і інтанацыя. На стадыі дэталёвага планавання словы і канчаткі арганізуюцца ў стопы, прычым націскное слова ў кожнай стапе актывізуецца першым. Нарэшце аб’ядноўваюцца астатнія ненаціскныя склады.
Штожмы маем? Многаеяшчэне высветлена. Застаюццавялікія прабелы ў нашых ведах, і многае са сказанага намі з’яўляецца толькі гіпотэзай. Мы высветлілі, што пры вымаўленні кожнага сказа чалавек вырашае шэраг складаных і часткова супадаючых задач. Пытанне, як усё гэта арганізоўваецца ў паслядоўную лінгвістычную мадэль, яшчэ чакае свайго вырашэння. Магчыма, эпілогам да гэтага раздзела могуць паслужыць словы аднаго з
герояў п'есы Аскара Уайльдо «Як важна быць сур'ёзным ». Ен заўважыў, што «праўда ніколі не бывае чыстай і рэдка калі простай».
Зайвагі пдд тэкстам:
1.	Прыклады такога роду практычна неперакладныя. Каб пазбегнуць штучнасці, мы палічылі за лепшае падабраць свае, з беларускай мовы — у якасці ілюстрацый да зместу.
2.	Поўная страта рухомасці адной паловы цела.
3.	Інсінератар — прылада для спальвання смецця ў дамах.
4.	Runaway — той, хто збег, Railway — чыгуначны.
5.	Вы асбісталі ўсе мае таямнічыя лекцыі (Вы прапусцілі ўсе мае лекцыі па гісторыі).
6.	Вы паспрабавалі цэлага чарвяка (Вы прапусцілі цэлы семестр).