Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Псіхалагічнае ўздзеянне гэтай мадэлі даволі моцнае, і «тэорыя ўзаемасувязі знаходзіцца ўстане росквіту» (Johnson-Laird, 1988, с. 193). Пакульшто яе прымянялі толькі да асобных момантаў апрацоўкі моўных дадзеных і навучання (McCelland and Rumelhart, 1986), як коратка зазначанаў раздзелах 7 і 10. Такім чынам, яе галоўная задача —падкрэсліць той факт, што падавіць непатрэбныя адзінкі гэтак жа важна, як і выбраць неабходныя. Прымяненне гэтай тэорыі ў практычным навучанні мове — рэч сумніцельная, хоць яна і ўхваляецца падчас як тэорыя, што «фундаментальна пераглядае нашы даследчыцкія метады і погляды адносна вялікіх магчымасцей навучання» (Sampson, 1987, с.871).
Яна, безумоўна, значна паўплывае на псіхалінгвістаў у далейшым, бо прэтэндуе на тое, каб растлумачыць інтэграцыю агульных ведаў у моўныя працэсы.
Абагульняючы сказанае вышэй,паспрабуем вызначыць накірункі, на якіх псіхалінгвістыкуў бліжэйшым будучым чакае поспех.
Наступныя некалькі гадоў, несумненна, будуць пазначаны ўзаемадзеяннем навуковых дысцыплін. Чвэрць стагоддзя таму псіхалінгвістыка была новай.перыферыйнай галіной — як маленькая крынічка або зярнятка ў параўнанні з больш сталымі напрамкамі навукі. А зараз яе можна назваць шырокай ракой, якая ўвесь час дужэе, бо ў яе ўліваюцца іншыя рэкі. Гэтаксама можна параўнаць яе з квітнеючым дрэвам, чые галіны раскінуліся ва ўсе бакі і якое будзе расці і мацнець. Як будзе
Клерк ці бегемот? 279 развівацца навука далей, дакладна сказаць нельга. Псіхалінгвістыка можа падкінуць даследчыкам яшчэ нямала сюрпрызаў. Бывае, што і забытая галіна ведаў можа раптоўна зноў вярнуцца да жыцця. А тым больш жывая навука, якая пастаянна развіваецца, «пускае новае лісце на старым дрэве і раптам выбухае сваім жывым цвіценнем» (А.Л.Лойд).
ЗАЎВАГІ
I РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
Гэты раздзел змяшчае кароткі агляд літаратуры, якую можна парэкамендаваць для вывучэння ў далейшым. Я абмежавалася яе мінімумам, бо ва ўказаных працах можна знайсці спасылкі на іншыя выданні, да якіх пры неабходнасці лёгка звяртаюцца. У гэтай кнізе я таксама звярнула увагу на некаторыя спрошчаныя або прадузятыя погляды, што могуць увесці ў зман таго, хто толькі пачынае знаёмства з прадметам.
Уводзіны.
Розніца паміж псіхалагічнай і лінгвістычнай псіхалінгвістыкай, магчыма, паказаназавельмі спрошчана. Вучоных, якія займаюцца псіхалагічным аспектам навукі, часам падзяляюць на псіхолагаўэксперыментатараў і псіхолагаў-эвалюцыяністаў. Апошнія з’яўляюцца звяном паміж псіхолагамі і лінгвістамі, бо яны карыстаюцца і біялагічнымі дадзенымі, і вынікамі эксперыментаў — як у працы Роджэра Браўна і Дэна Слобіна.
Для тых, хто хацеў бы азнаёміцца з лінгвістыкай, існуе вялікая колькасць падручнікаў. Наступныя выданні даволі часта выкарыстоўваюцца як уводзіны ў прадмет (падрабязныя ўказанні знаходзяцца ў спісе цытуемайлітаратурыўканцыкнігі: Aitchison (1987), Akmajian, Demers and Harnish (1984), Fromkin and Rodman (1988) Yule (1985). Каб атрымаць больш поўную інфармацыю аб трансфармацыйна-генератыўнай граматыцы, можна звярнуцца да кніг Brown (1984) and Newmeyer (1987), што змяшчаюць дакладныя апісанні змен, якія адбыліся ў поглядах Хомскага за апошнія гады. Radford (1988), and Van Riemsdijk and Williams (1986) напісалі даволі ўдалыя падручнікі. Cook (1988) у сваёй кнізе дае кароткі аглядсваіх нядаўніх поглядаў. Альтэрнатыўныя тэорыі (побач з тэорыяй Хомскага) акрэслены ў творах Horrocks (1987) and Sells (1985).
Каб азнаёміцца з тымі накірункамі ў псіхалінгвістыцы, што не прадстаўлены ў гэтай кнізе, звярніцеся да кніг Clark and Clark (1977), Ellis and Beattie (1986), Garnham (1985).
Раздзел I.
У аснову гэтага раздзела пакладзен водгук Хомскага на кнігу Скінэра «Вербальныя паводзіны» (Chomsky, 1959). Гэты артыкул, які стаў ужо класікай лінгвістыкі, і зараз з’яўляецца найлепшым зыходным пунктам для разумення накірунку, якога прытрымліваліся вучоныя, даследуючы праблему авалодання мовай у 1960-х і на пачатку 1970-х гадоў. Зазначым, што Хомскі ў сваіх працахчасам даводзіць, што Скінэр увасабляе галоўны напрамак сучас-най псіхалагічнай думкі, што (яктлумачыцьСэмпсан, 1975) памылкова.
Пункт гледжання, што мова цалкам залежыць ад пазнавальных здольнасцяў чалавека, заваяваў папулярнасць у 1970-х гадах і называўся яго прыхільнікамі «пазнавальнай рэвалюцыяй». Гэты рух прадстаўлены ў працах Donaldson (1978), Sampson (1980), Bruner (1974, 1975) і зусім нядаўна Bates і інш. (1988), Bates and MacWhinney (1987).
Раздзел 2.
Камунікацыя жывёл у больш шырокай перспектыве разглядаецца ў кнізе Griffin (1984). Каб пазнаёміцца з лінгвістычным пунктам гледжання на гэтую праблему, звярніцеся да кніг Sebeok (1977) Sebeokand Umiker-Sebeok (1980), Demers (1988). Пра птушыныя спевы піша Nittebohm (1984).
Асаблівасці мовы жэстаў і яе адносіны да гутарковай мовы абмяркоўвацца ў працах Wibur (1987) і Padden (1988).
Dingwall (1988) дае кароткае апісанне гаворачых малпаў, колькасць якіх дасягае цяпер пятнаццаці. De Luce and Wilder (1983) y сваёй кнізе сабралі артыкулы розных аўтараў, у якіх знаходзяццаапісаннідасягненняў(ці няўдач) прыматаўуавалоданні мовай.
Што датычыцца асобных малпаў, што літаратура прысвячае ім, даволі шматлікія, і ў розных крыніцах асвятляюцца розныя аспекты іх дасягненняў, так што даволі цяжка адабраць нейкія «галоўныя» навуковыя працы. У спасылках, што змешчаны ніжэй, асноўная літаратура ўказана курсівам. Пра малпаў «першага пакалення», Уошу і іншых шымпанзе, з якімі працавалі іх настаўнікі, напісана ў кнігах В.Т.Gardner and R.A. Gardner (1971, 1975, 1980, 1985), R.A. Gardner and B.T.Gardner (1969, 1978, 1984), Fouts (1983), Fouts et al. (1982, 1984). Поспехі Сары ў сваіх работах D.Premack (1970, 1971, 1972, 1976), A.J. Premack (1976), Premack and Premack (1974, 1983).
Пра малпаў пазнейшага пакалення — Лану і як настаўніка пішуць Rumbaugh (1977), Savage-Rumbaugh and Rumbaugh (1980), Sav­age-Rumbaugh (1986). Пра гарылу Коку можьа прачытаць у кнігах Patterson (1978, 1980). Patterson and Linden (1981), a пра Німа Чымпскага — y кнізе Terrace (1979, 1979-a, 1983).
Раздзел 3.
Гэты раздзел з’явіўся дзякуючы наватарскай працы Lenneberg (1967), якая і зараз не страціла актуальнасці, хоць некаторыя яе моманты і састарэлі.
Springer and Deutsch (1985) напісалі даволі даступныя для ўспрымання уводзіны ў вывучэнне мозга як адзінага цэлага. Выдатны агляд па пытанню лакалізацы і мовы ў мозгу можна знайсці ў кнізе Caplan (1987, 1988).
Раздзел 4.
Першая частка раздзела заснавана на поглядах Lenneberg (1967), які зараз лічацца піянерам у гэтай галіне.
Падраздзел, дзе разглядаюццастадыі дзіцячай мовы,заснаваны на працы Brown (1973), што змяшчае вычарпальнае апісанне яго работы з «гарвардскімі дзецьмі» — Адамам, Евай і Сарай на ранніх стадыях авалодання мовай.
Reich (1986) праланоўвае кароткі абрыс развіцця мовы, заснаваны на назіраннях за вялікай колькасцю дзяцей. Scovel (1988) у сваёй кнізе разглядае праблему «крытычнага перыяду».
Раздзел 5.
Гэты раздзел заснаваны галоўным чынам на працах Chomsky (1965), у якіх прадстаўлены яго «класічныя» погляды на транфармацыйную граматыку, і на яго пазнейшых меркаваннях (1986). Наконт водгукаў іншых вучоных на яго работы глядзіце заўвагі ва ўводзінах (вышэй». Меркаванні «за» і «супраць» поглядаў Хомскага абмяркоўваюцца ў кнізе Modgil and Modgil (1987).
Літаратура ла праблемах «навучання» і «логікі» авалодвання мовайу асноўным маеспецыяльны характар. Каб мець неабходнае агульнае ўяўленне, звярніцеся да працы Atkinson (1987).
Раздзел 6,
Bennet-Kastor (1988) у сваёй кнізе разважае пра тое, як трэба аналізаваць дзіцячую мову.
Што датычыцца ранніх стадый авалодання мовай, то ў кнізе Barrett (1985) змяшчаеццашэраг меркаванняў наконтаднаслоўных выказванняў. Aitchison (1987a) дае апісанне асноўных сучасных
тэорый аб значэнні першых дзіцячых слоў. У кнігах Bloom, Lightbown and Hood (1975), Bowerman (1973), Braine (1976) and Brown (1973) падрабязна даследуюцца выказванні, утвораныя з двух слоў. У MacWhinney (1978) вы знойдзеце тлумачэнне такой з’явы, як авалоданне правільнымі канчаткамі слоў. Fletcher (1985) прапануе дэталёвы разгляд развіцця аднаго дзіцяці.
Раздзел 7.
Думку аб тым, што ні «сутнасная» тэорыя Хомскага, ні агульнае развіццё не вытлумачваюць з’яву мовы, падзяляе большасць вучоных, але ёсць і такія, якія з ёй не згодны. Goodluck (1986) у сваім даследаванні шмат спрачаецца з Хомскім, а доследы Lust (1983, 1986) адпавядаюць ідэі «устанаўлення пераключальнікаў» у адносінах да «галоўнага з магчымых накірункаў» у мовах. Агульны да мовы як да рашэння загадак падтрымліваецца Bates et al. (1988), Bates and MacWhinney (1987), MacWhinney (1987a).
Існуюць некалькі кніг, якія змяшчаюць розныя пункты гледжання на дзіцячую мову, з якіх найбольш распаўсюджаныя — работы Fltcher and Garman (1986), MacWhinney (1987), Wanner and Gieitman (1982).
Каб азнаёміцца з даследаваннямі не толькі англійскай мовы глядзіце кнігу Slobin (1985).
Асобныя выпадкі, калі агульнае развіццё і фарміраванне мовы дзіцяці не разглядаюцца Curtiss (1981, 1982, 1988, 1988a).
Мова, адрасаваная дзецям, абмяркоўваюць Snow and Ferguson (1977), Ferguson (1978), Fernaldv (1984), Wells and Robinson (1982).
Праблема «адсутнасці адмоўныхфактаў» падрабязна даследуецца Bowerman (1988).
Падыход «плыць па цячэнні» з’яўляецца пэўным спрашчэннем тэорыі Rumelhart and McChelland (1987), якая завецца «канекцыянізмам», або «паралельна размеркаванай апрацоўкай (ПРА), пра яго чытайце ў раздзеле 12 гэтай кнігі.
Раздзел 8
Як ужо было адзначана, гэты раздзел заснаваны на работах Chomsky (1957) і (1986). Каб атрымаць пра іх больш грунтоўную інфармацыю, глядзіце заўвагі да ўводзінаў.
Раздзел 9.
Больш дэталёвы аналіз матэрыялу раздзела 9 можна знайсці ў кнізе Fodor, Bever and Garrett (1974), якую пасля публікацыі адразу ўспрынялі як канчатковую ацэнку большасці ранніх даследаванняў па трансфармацыйнай граматыцы. Аднак аўтары
284 Заўвагі 7 рэкамендаваная літаратура не абавязкова падзяляюць пункт гледжання аб «архіўнай» прыродзе класічнай трансфармацыйнай граматыкі, які быў прапанаваны Watt (1970).