Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
зойме больш часу, чым
SEBASTIAN NOTICED THAT THE BURGLAR HAD LEFT FOOT­PRINTS
бо слова THAT імгненна паведамляе слухачу аб тым, што ён сустрэўся з так званай «дапаўняльнай структурай».
Яшчэ адзін фактар, які збліжае псіхалагічныя і лінгвістычныя цяжкасці, гэта прысутнасць адмоўя. Адмоўныя сказы ўвогуле болыв складаныя для ўспрымання, чым сцвярджальныя. Аднак тут ёсцьсвае нюансы, звязаныя з настроенасцю слухачаадносна слова, з тым, чаго ён чакае. Так, разуменне сказа
ГЭТАЙ РАНІЦАЙ ЦЯГНІК СПАЗНІЎСЯ
патрабуе менш часу, калі вы ч а к а л і, што цягнік спозніцца. Калі ж ён звычайна прыходзіў своечасова, вы затраціце больш часу на разуменне таго ж самага сказа. Аналагічна, такія прыклады, як
KIT HE РЫБА, ПАВУК HE НАСЯКОМАЕ
прасцей і хутчэй зразумець, чым
KIT HE ПТУШКА, ПАВУК — HE МЛЕКАКОРМЯЧАЕ.
Бо слухач, як раз ч а к а ў, што кіт — гэта рыба, а павук — насякомае (Wason, 1965).
Абагульнім змест гэтага раздзела. Мы назвалі шэрагфактараў, што ўскладняюць разуменне сказа. Мы адзначылі, што аб’ём аператыўнай памяці абмежаваны, як і колькасць сказаў, якія асэнсоўваюцца адначасова; што не адзначаныя ўстаўкі і сказы перагружаньія інфармацыя цяжкія дляўспрымання. Мы заўважылі, што паўтор элементаў і структур, як і адваротны парадак, таксама ўскладняюць ўспрыманне. Адсутнасць у сказе знешніх маркераў запавольвае распазнаванне сінтаксічных сродкаў, а адмоўі затрымліваюць разуменне сэнсу.
«Сястра з першага паверха»
Звернемся да тых трох сказаў, якія здаваліся нам спачатку цяжкімі. Перш — запіска малочніку:
«MILKMAN, PLEASE STOP MILK UNTIL JULY 3. IF YOU DO NOT SEE THIS, THE WOMAN WHO HAS THE FLAT ON THE GROUND FLOOR’S SISTER WILL TELL YOU»36.
Галоўная складанасць гэтаса сказа ў наяўнасці не пазначанай устаўкі. Слухач ужо «закрыў» участак структуры на слове WOMAN (жанчына). Раптам ён сутыкаецца з фразай **«’S SISTER», якой не можа знайсці месца. У дадатак ёсць некалькі пабочных цяжкасцей: сказ пераплецены, доўгі, інфармацыя моцна сціснута.
ON THE GROUND FLOOR
?’S SISTER?
Яшчэ адзін сказ
СВІННЯ, ПРАПХНУТАЯ НАПЕРАД ПАРАСЯТ, З’ЕЛА ЎСЮ ЕЖУ
цяжкі для ўспрымання, бо супярэчыць лінгвістычнаму вопыту чалавека. Той лічыць, што першы назоўнік звязаны з дзеясловам у спалучэнне НС-Дз-С (выканаўца-дзеянне), што з’яўляецца часткай галоўнага сказа. Але яго збіваюць словы СВІННЯ ПРАПХНУТАЯ, бо агульныя веды падказваюць, што свіней рэдка штурхаюць, звычайна яны робяць гэта самі.
Аднак цяжкасці з дэкадзіраваннем папярэдніх сказаў нішто ў параўнанні з наступным прыкладам:
THE CAT [THE DOG [THE MAN [THE BABY PIPPED UP] BIT] SCPACHED] COLLAPSED. (Дзіця ладставіла падножку мужчыне, мужчына ўкусіў сабаку, сабак абадраў кошку, кошка знемаглася.)
Гэты сказ адзін з самых складаных. Ён супярэчыць асноўным моўным спадзяванням гаворачага. Стратэгія кананічнагасказа не
дапамагае, бо сказ утвораны не ў выглядзе НС-ДзС-НС, а аб’екты КОШКА САБАКА, МУЖЧЫНА ідуць наперадзе суб’ектаў САБАКА, МУЖЧЫНА, КОШКА. Сэнсава сказ перавернуты з ног на галаву, бо мы звычайна не чакаем, каб сабакі драпалі кошак, а людзі кусалі сабак.
С
КОШКА ЗНЕМАГЛАСЯ I с
(ЯКУЮ) АБАДРАЎ САБАКА
С
(ЯКОГА) УКУСІЎ МУЖЧЫНА
С
(ЯКОМУ) ДЗІЦЯ ПАДСТАВІЛА ПАДНОЖКУ
Сказ таксамасуправаджаеццамногімі псіхалагічнымі цяжкасцямі, пра якія мы гаварылі вышэй. Ён прымушае гранічна напружваць аператыўную памяць, патрабуе адначасовага асэнсаваня трох простых сказаў, што знаходзяцца ўнутры адзін аднаго, уключае пэўную долю адваротнага асэнсавання; апрача ўсяго, у ім няма слова ЯКІ, што сведчыць пра адсутнасць апор. He дзіўна, што многія людзі, сутыкнуўшыся з гэтым сказам гаварылі: «Выбачайце, гэта не па-англійску», — хоць, шчыра кажучы, тут не парушана ніводнае правіла граматыкі.
Несумненна, напрадзе шмат працы, перш чым мы канчаткова зразумеем, што адбываецца ў працэсе разумення мовы. Як мы бачым, існуе некалькі падыходаў да вырашэння праблемы. Папершае, можна прывесці шэраг меркаванняў адносна мовы і звязаных з ёю стратэгій, якімі слухач карыстаецца пры дэкадзіраванні сказаў. Па-другое, з дапамогай эксперыментаў мы можам ацаніць перавагі стратэгій і мадэляў запаўнення прамежкаў. Па-трэцяе, вызначыць ролю лексікі. Па-чацвёртае, даследаваць псіхалагічныя цяжкасці, якія ўплываюць на працэс разумення.
Наступным крокам будзе аб'яднанне ўсіх гэтых шляхоў ва ўзгодненую мадэль разумення маўлення.
Сучасныя пытанні
Стратэгіі — з’явазанадтаўсеабдымная, пагэтаму сталі заваёўваць папулярнасць гарызантальныя мадэлі. Яны на першае месца ставілі сінтаксіс, вось чаму пазней у цэнтр увагі трапляе лексіка. Тэорыі разумення мовы, здаецца, кідаюцца з крайнасці ў крайнасць.
Аднак такі погляд занадта песімістычны. Дваццаць гадоў працы вылучылі на першы план некалькі ключавых праблем. Па-першае, трэба высветліць адносіны паміж стратэгіямі і гарызантальнымі мадэлямі, бо ў разуменні маўлення задзейнічаны і інтуіцыя і сістэматычныя працэдуры. Слабасць стратэгій заключаецца ў іх бессістэмнасці. Галоўная слабасць гарызантальных мадэляў — няздольнасць спраўляцца з недасканалымі па форме сказамі. Мадэлі гэтыя маюць пэўныя цяжкасці пры выбары правільнай інтэрпрэтацыі мнагазначных сказаў. Магчыма, трэба аб’яднасць абедзве мадэлі.
Другой праблемай з’яўляецца сувязь паміжлексікай і сінтаксісам. Асэнсаванне «зверху ўніз», калі фарміруюцца спадзяванні адносна ўсёй структуры, трэба аб’яднаць з асэнсаваннем сзнізу ўверх», пры якім мы збіраем канкрэтныя словы і спрабуем знайсці іх сэнс. Некалькі даследчыкаў пачалі займацца гэтай праблемай (напр. Frazier and Fodor, 1978; Marcus, 1980). Аднак яна пакуль не вырашана.
Яшчэ адно важнае пытанне — ці прадстаўляюць сінтаксіс і лексікаўсістэмемовыасобныямодулі,абокампаненты. Калі гэта так то можна меркаваць, што кожны з іх спачатку разглядаецца асобна, а потым іх аб’ядноўваюць. Калі не, то, магчыма, яны пастаянна узаемазвязаны. Мы цяпер ведаем, што падсвядома ўзнаўляюцца ўсе шматлікія варыянты слова, і гэты працэс, аўтаматычны і незалежны і характарызуе «модуль». Тоежсамае можа быць, а можа і не быць справядлівым у адносінах да сінтаксісу.
Яшчэадна праблемаўтым, якагульная дасведчанасць звязана з лінгвістычнымі аспектамі мовы. Як людзі адлюстроўваюць навакольны свет — пытанне даволі складанае, і яно намі не разглядалася. У кнізе Джонсана-Лэйрда (1983) маецца яго паспяховы агляд. Увогуле праблему сувязі трэба даследаваць глыбей.
Гэтыя пытанні могуць здацца невырашальнымі. Асабліва калі браць пад увагу супярэчлівыя погляды псіхалінгвістаў. Аднак пэўныя моманты ўжо высветлены. Акрамя таго, чалавечы розум — на дзіва прадукцыйная машына, здольная на адначасовую
апрацоўку вялікай колькасці матэрыялу. У будучым застаецца вырашыць, як гэтая машына збірае матэрыял у адно ўзгодненае цэлае і не заблытваецца ў шматлікіх варыянтах.
А зараз звернемся да тэмы спараджэння маўлення. Як мы ўбачым, яна ставіць перад намі яшчэ больш пытанняў, чым разуменне.
Заўвагі пад т ікстам:
1.	Лойд, якому падкінулі мяч, ударыў па ім.
2.	Лойд, які ўдарыў па мячы, зноў ударыў па ім.
3.	Сказ перакладаецца, як / першы.
4.	Яны крадуць дзяцей.
5.	Яны з’яўляюцца смачнымі абедамі.
6.	Слон, што праціснуўся ў тэлефонную будку, знясілеў.
7.	Акула праціснулася праз водарасці, была атакавана апалонікам.
8.	Леў, каторага вялі па горадзе, збег.
9.	У англійскай мове няма развітой сістэмы склонаў і граматычныя адносіны паміж словамі перадаюцца пераважна парадкам слоў. Спалучэнні Я К / СЛОН, ЯКОГА С Л A Н А і Я К 0 М У С Л A Н У па-англійску гучаць аднолькава WHICH ELEPHANT.
10.	Усе тры словы перакладаюцца адносным займеннікам які (якая, якое). WHO і WHICH абазначаюць жывых істот, прычым WHO з'яўляецца ў сказе дзейнікам, a WHICH — дапаўненнем. Слова THAT адносіцца як да адушаўлёных, так і неадушаўлённых прадметаў і можа выступаць і ў якасці дзейніка, і ў якасці дапаўнення.
11.	Дзяўчынка-падлетак, якую інспектар вучыў запаўняць складаную анкету, нарэшце пазбегла свайго няшчаснага дома. Дзяўчынка-падлетак, на якую інспектар спешна запаўняў складаную анкету, нарэшце пазбегла свайго няшчаснага дома.
12.	Гэтыінаступнысказыперакладаюццааднолькава: «Цяжка гадаваць бегемотаў у сажалках».
13.	Каго цяжка гадаваць у сажалках?
14.	У чым бегеліотаў цяжка гадаваць?
15.	Малая качка пераплыла сажалку, (літаральна— «маладая качка» ).
16.	Маладыя людзіўхіляюцца ад мыцця посуду. Пераклад гульні англійскіх слоў не перадае.
17.	Філосаф, якога я ўціснуў у бочку, самлеў.
18.	Філосаф, разам з якім я ўціснуўся ў бочку, самлеў.
19.	Сабака, якога я выгульваў па плошчы, увесь час брахаў.
20.	Прафесар, з якім я гуляў па ппошчы, увесь час размаўляў.
21.	Вось той настак, для якога Мэйбл хацела пазіраваць аголенай. Вось той мастак якога Мэйбл хацела бачыць у якасці аголенай натуры. Гэтыя два сказы ў арыгінале выглядаюць амаль аднолькова, за выключэннем таго, што ў канцы першага сказа стаіць прыназоўнік FOR (для), які рэзка мяняе яго сэнс.
22.	Словы вымаўляюцца аднолькава.
23.	Карзіна, пуня, здзелка, бар, ванная.
24.	Ліст, які адпраВіла сакратарка, якую наняў менеджэр, спазніўся. Ліст, які чакала сакратарка, якую наняў менеджэр, спазніўся. Уанглійскіх сказах адносныя займеннікі адсутнічаюць.
25.	Той, хто гатуе, ухіляецца ад мыцця посуду.
26.	У англійскай мове слова DUCKS OUT (ухіляецца) супадае з формай множнага ліку слова DUCK (качка). Таму пры няўважлівым чытанні першага сказа можна падумаць, што слова DUCKS з’яўляецца дапаўненнем: ТОЙ ХТО ГАТУЕ КАЧАК.
27.	Шэлдан паслаў Дэбі ліст.
28.	Вось той аўтобус, якога ўдарыла машына, якой кіраваў прафесар, якога пацалавала дзяўчына. Сказ, як імногія папярэднія, безумоўна, штучны як для англійскай мовы, так ідля беларускай.
29.	Дзяўчына (якую Катберт так горача пайалаваў учора на Вечарынцы, калі ён думаў, што ніхто не бачыць) — мая сястра.
30.	Кутберт пазваніў дзяўчыне (якую ён так горача пацалаваў учора на вечарынцы, калі ён думаў, што ніхто не бачыць).
31.	Пераклад ВершаВаных прыкладаў і часткі эпіграфаў належыць Г.Каржанеўскай.
32.	Колер парасона сына начальніка маёй цёткі жоўты. У англійскім сказе назоўнікі, ЦЁТКА, НАЧАЛЬНІК, СЫН, ПАРАСОН стаяць перад словам *колер» у форме прыналежнага склону (Possessive Case).