Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
YOU HAVE TASTED THE WHOLE WORM (You have wasted the whole term)6.
Аднак ёсць штосьці дзіўнае ў гэтых сапраўдных спунерызмах. Некаторыя падазраюць, што выказванні айца Спунера былі мабыць старанна падрыхтаваны для нашчадкаў яго студэнтамі (Augarde, 1984). Дзіўна тое, што змены заўсёды маюць сэнс, што яны ўплываюць толькі на пачатковыя гукі між тым як для перамяшчэння гукаў няма ніякай выразнай фанетычнай прычыны. У рэальным жыцці спунерызмы не заўсёды маюць сэнс, як у ПАЛАЎ ПАРВАС (Падраў палас).
Яны могуць паўплываць і не на пачатковыя гукі, як у КАБАК КАВЫ (Кубак кавы). I часцей выклікаюццафанетычна падобнымі гукамі.
А н т ы ц ы п а ц ы і.асаблівагукавыя, з’яўляюццасамымі распаўсюджанымі памылкамі размеркавання (Cohen, 1966, Nooteboom, 1969). У дадзеным выпадку гаворачы апярэджвае сам сябе, ужываючы патрэбнае слова раней часу. Заўважце, што не заўсёды можна адрозніваць антыцыпацыі ад патэнцыяльных транспазіцый, калі чалавекспыняецца на паўдарозе, зразумеўшы сваю памылку. Гэты факт часткова можа растлумачыць вялікую колькасць зарэгістраваных антыцыпацый у параўнанні з транспазіцыямі. Напрыклад, наступны сказ можна лічыць сваечасова скасаванай транспазіцыяй:
Я ХАЧУ, КАБ ВЫ РАСКАЗАЛІ МІЛІСЕНТ... МАЮ НА ЎВАЗЕ, РАСКАЖЫЦЕ МЭРЫ ПРА ТОЕ, ШТО СКАЗАЛА МІЛІСЕНТ.
Аднак наступныя гукавыя антыцыпацыі, бясспрэчна, з’яўляюцца самымі сапраўднымі антыцыпацыямі. Удзельнік тэлевізійнай дыскусіі, на свой жах, аднойчы сказаў:
САМЫ ГОРШЫ ГЕРМАНСКІ КАНЦЛЕР (замест «заходнегерманскі канцлер»)7.
Тут мела месца антыцыпацыя галоснага гука ў слове GERMAN. Toe ж самае здарылася з чалавекам, які, горача перабіваючы, сказаў ВАРНАЯ РЭЧ (Важная рэч).
П а ў т о р ы (або персеверацыі) сустракаюцца радзей, чым антыцыпацыі, хоць і часцей за транспазіцыі. Мы знаходзім словы, якія паўтараюцца, у прыкладзе:
А: ПРАЎДА, ХОЛАДНА? ДЗЕНЬ ЗУСІМ ЯК У ЛЮТЫМ.
Б: HE TAK I СТРАШНА. Я Б СКАЗАЎ, ХУТЧЭЙ, ЯК ЛЮТЫ Ў САКАВІКУ
(Дзень хутчэй як у сакавіку).
Прыклад гука, які паўтараецца, знаходзім у наступным спалучэнні: КНІГА ЧОМСКАГА I ЧАЛЛЯ (ЧОМСКАГА I ХАЛЛЯ) і, магчыма, з’яўляецца адлюстраваннем гіпнатычнага ўплыву Хомскага8 на некаторых лінгвістаў. Паўторы сустракаюццаадносна нячаста, бо ў нармальных людзей ёсць вельмі эфектыўны механізм «чыстай дошкі». Як толькі слова вымаўлена, яно больш не застаецца ў розуме і не засмечвае яго. Магчыма, гэта і ёсць самае вялікае адрозненне паміжзвычайнымі людзьмі і дысфазікамі, якія часта паўтараюць гукі і словы з папярэдняга сказа. Дысфазіку паказалі малюнак з яблыкам. Пасля маленькай падказкі яна вымавіла слова ЯБЛЫК. Ей паказалі малюнак блакітнага мяча. Калі спыталі, што гэта, яна, не вагаючыся, адказала: «Яблык». Урач звярнуў яе ўвагу на тое, што яна блытала новы прадмет з папярэднім. «Канечне, якая я дурніца, — адказала хворая. — Гэта яблык. He, не, я не гэта мела на ўвазе. Я хацеласказаць ЯБЛЫК!» Падобны прыклад быў прыведзены і вышэй, калі пацыентка ўсе паўтарала слова РЭВЕНЬ.
Мы абазначылі асноўныя тыпы памылак выбару і размеркавання.
Памылкі выбару
Памылкі размеркавання
семантычмыя памылкі
транспазіцыі
малапрапізмы
антыцыпацыі
змяшэнні
паўторы
Планаванне і ажыццяўленне гаворкі
Дык што нам дае наяўнасць усіх гэтых дзіўных памылак? Вельмі многае, Па-першае, мы можам меркаваць аб адзінцы планавання — іншымі словамі, аб памеры таго моўнага ланцужка, які рыхтуецца загадзя. Па-другое, можна паназіраць за самім працэсам падбору слоў. Па-трэцяе, ёсць магчымасць вылучаць гіпотэзы аб тым, як плануюцца і размяркоўваюцца словы і сінтаксічныя сродкі.
Адзінка планавання
Адзінкай планавання з’яўляецца тое, што часам называюць інтанацыйнай r р у п а й або ф а н е т ы ч ным сказам: кароткі адрэзак мовы, які вымаўляецца з простым інтанацыйным контурам. Напрыклад:
КОЛЬКІ ЧАСУ?
ДЭБОРА ПРЫНЕСЛА НЕКАЛЬКІ СМАЎЖОЎ.
МАКС ПРЫНЯЎ ДУШ ПЕРАД ТЫМ ЯК ПАЙСЦІ НА ВЕЧАР.
Варта зазначыць, што так званы фанетычны сказ (або інтанацыйная група) нелыа блытаць з с і н т а кс і ч н ы м сказам (ці сентоідам). Яны могуць супадаць, але не заўсёды. Напрыклад, сказ
Я ХАЧУ КУПІЦЬ НЕКАЛЬКІ БУЛАЧАК
з’яўляецца адзіным фанетычным сказам, хоць ў трансфармацыйнай граматыцы ён бы разглядаўся як сказ, які змяшчае дзве глыбінныя структуры. У гэтым раздзеле слова с к а з ужываецца для абазначэння фанетычнага сказа.
Мы ўпэўнена называем інтанацыйную групу адзінкай планавання, бо агаворкі менавіта ў ёй і здараюцца. Напрыклад:
МЫ ПАЕДЗЕМ HA ХОМСКІМ ДА ТАКСІ (Мы паедзем да Хомскага на таксі)
МЫ ВЫПРАЦАВАЛІГЭТЫ КАНГРЭС... КАНТРАКТ НА НАШЫХ КАНГРЭСАХ (Мы выпрацавалі гэты кантракт на нашых кангрэсах).
Гэты факт пераканаўча сведчыць, што кожная інтанацыйная група плануецца і вымаўляецца як адно цэлае. Калі б планаваліся большыя часткі, можна было б чакаць частага «заражэння» аднаго сказа другім. Аднак такое ўмяшанне настолькі рэдкае, што Бумер і Лавер (1968) разглядаюць яго як «закон агаворак», калі «і вынік, і крыніца агаворкі знаходзяцца ў адной інтанацыйнай групе».
У тых рэдкіх выпадках, калі «закон» парушаецца, у папярэднім сказе аказваюцца цэлыя с л о в ы, а не гукі. Інакш кажучы, словы могуць перасягаць межы сказа, тады як гукі гэтага рабіць не могуць. Напрыклад:
КАЛІ ТЫ КУПІШ ПРАЛЬНЮ... (Калі ты забярэш бялізну з пральні, купі мне цыгарэт).
КАЛІ ВЫ ВЫНЕСЯЦЕ РУЖЫ, ПАЛЮБУЙЦЕСЯ НА... (Калі вы вынесяце смецце, палюбуйцеся на ружы).
ПАТУШЫЦЕ ВАШЫ ПРЫВЯЗНЫЯ РАМЯНІ... (Патушыце вашы цыгарэты і зашпіліце прывязныя рамяні).
Параўнайце гэтыя выпадкі з наступнымі гукавымі траспазіцыямі і антыцыпацыямі, якія адбыліся ўнутры групы слоў:
ДВАЗДЗЕЛ РАНАЦЦАТЫ (Раздзел дванаццаты)
КІНЬ САБАКУ КУСТКУ (Кінь сабаку костку).
Гэтая з’ява паказвае, што ключавыя словы абдумваюцца тады, калі вымаўляецца папярэдняя частка сказа, між тым як дэталёвая арганізацыя інтанацыйнай групы пакідаецца на пасля.
Выбар слоў
Звяртаючыся да выбару слоў, большасць непасрэдных дадзеных мы запазычылі з эксперымента пад назвай «на кончыку языка» — «tip of the tongue», скарочана TOT (Brown and McNeill, 1966). Асобныя ўскосныя сведчанні ўзяты з памылак выбару.
Эксперымент ТОТ быў простым. Студэнтам чыталі азначэнні малаўжывальных слоў. Напрыклад, адносна слова СЕКСТАНТ, яны чулі: «Навігацыйны прыбор, які выкарыстоўваецца для вымярэння вуглавых адлегласцей, асабліва вышыні сонца, месяца і зорак над гарызонтам». Некаторыя навучэнцы пазнавалі слова імгненна. АнекаторыяаказвалісяўстанеТОТ — «tip of the tongue». Яны адчувалі, што слова круціцца ў іх на языку, але дакладна ўспомніць яго не маглі. Пры гэтым даследчыкі прасілі іх адказаць на пытанні анкеты, якія датычыліся іх мысленнага пошуку. Як ні дзіўна, студэнты змаглі прадставіць даволі многа інфармацыі — семантычнай і фанетычнай, — аб няўлоўным слове. Напрыклад, у адказ на апісанне слова СЕКСТАНТ студэнты называлі такія падобныя па сэнсу словы, як АСТРАЛЯБІЯ, КОМПАС і ВУГЛАМЕР. Другія памяталі, што слова мела два склады і пачыналася з гука [C], і спрабавалі называць СЕКАНС, СЕКСТОН і СЕКСТЭТ.
3 пункту гледжання семантыкі можна сказаць, што блізкія па значэнні словы ўсвядомасці звязаны паміжсабою. Мы актывізуем пэўную іх колькасць, пакуль не выберам дакладнага (Baars, 1980, Aitchison, 1987). Калі з’яўляюцца памылкі, значыць, мы недастаткова дакладна выбралі патрэбнае слова — як у выпадку са словам УЧОРА замест «заўтра», КАШУЛЯ замест «блуза», і (яшчэ адзін прыклад з ТОТ-экспеырмента) БАРЖА, ПЛАСКАДОНКА I ДЖОНКА замест слова «сампан».
3 пункту гледжання фанетыкі мы маем аналагічную карціну. Людзі згадваюць некалькі блізкіх гучаннем слоў, перш чым знойдуць адно патрэбнае (Fay and Cutler, 1977). Дарослыя аддаюць перавагу пачатковаму зычнаму гуку, а не колькасці складоў, і часта вымаўляюць такія малапрапізмы, як КАНДЭНСАВАЦЬ замест «кампенсаваць» і СЕГРЭГАЦЫЯ замест «сегментацыя». 3 другога боку, дзеці надаюць больш увагі колькасці складоў і вымаўляюць малапрапізмы з няправільным пачатковым зычным (Aitchison and Straf, 1981). Напрыклад, МАКЕТ МАРОЖАНАГА замест «брыкет марожанага».
Вядома, усё не так проста, як апісана вышэй, бо ў працэсах памяці аднолькава істотныя многія фактары, у тым ліку наяўнасць
рыфмы: ПЕРЫСКОП замест «стэтаскоп». Як і ва ўсіх астатніх псіхалінгвістычных з’явах, тут трэба ўлічваць шэраг узаемазвязаных фактараў.
Дакладна невядома, якія іменна механізмы задзейнічаны пры выбары слоў. Магчыма, мы пачынаем з «ідэі слова», а толькі потым надзяляем яе пэўнай фанетычнай формай. Пра гэта сведчаць выпадкі, калі мы не можам успомніць ключавое слова, нават калі яно відавочна прысутнічае там:
ЯГО ПРЫЙШЛОСЯ ДОЎГА... ЯК ГЭТА СКАЗАЦЬ... Э-Э... ПЕРАКОНВАЦЬ.
Аднак у беглай гаворцы выбар значэння і гукавой формы адбываецца адначасова. Мабыць, людзі пачынаюць адшукваць прымальныя фанетычныя формы да таго як закончылася стадыя выбару слова. Гэта даказваецца агаворкамі, дзе значэнне і гукавая форма памылковага слова нагадваюць патрэбныя:
ЁН БЫЎ У СВАІХ КАМПАНЕНТАХ (Ён быўу сваіхапартаментах).
Тэорыя «ўзрастаючай актывізацыі» або «актывізацыі ўзаемадзеяння» пацвярджаецца і навейшымі даследаваннямі (Motley, 1985, Aitchison, 1987). Па гэтай мадэлі актывізацыя падобных слоў разгортваецца якланцуговая рэакцыя. Калі хтосьці спрабуе сказаць ПАНЯДЗЕЛАК, у яго памяці будуць актывізаваны назвы ўсіх дзён тыдня, што ў сваю чаргу выкліча актывізацыю месяцаў года, хоць і ў меншай ступені. Кожнае значэнне стымулюе з’яўленне гукавой мадэлі, якая тут жа актывізуе іншыя гукавыя мадэлі. Такім чынам, «ідэя» ПАНЯДЗЕЛКА можа выклікаць словы MONDAY, MAYDAY ці MIDDAY9. СУБОТА (SATURDAY) і НЯДЗЕЛЯ (SUNDAY) паўплываюць адно на адно і г.д. Задача гаворачага — не проста выбраць патрэбнае слова, але і адкінуць словы лішнія. У дысфазікаў узнікаюць іменна такія праблемы, бо яны актывізуюць значна большы дыяпазон слоў, чым звычайныя людзі, хоць гэтыя словы і маюць пэўную сувязь з прадметам размовы, як DIVING замест SWIMING, выкліканае словам DRIVING.
Працэс канчатковага выбару яшчэ да канца не асэнсаваны. Аднак агульная карціна ясная.
Словы, найбольш прыдатныя па сэнсу і гучанні, усё больш і больш актывізуюцца. Урэшце з іх перамагае адно. Застаецца праверыць з дапамогай «кантрольнага прыбора», ці правільна яно выбрана.