Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Меркаванне 1. «Кожны сказ складаецца з аднаго ці болей меншых сказаў або адрэзкаў, якія нагадваюць сказы, і кожны з іх звычайна змяшчае намінатыўнае словазлучэнне, за якім ідзе дзеяслоў,азаім можаісці яшчэадно намінатыўнае словазлучэнне». Гэта значыць, кожны сказ можа быць простым, як
ВЫ ЛЮБІЦЕ КЭРЫ?
АПАЛОНІКІ СТАНОВЯЦЦА ЖАБАМІ
HE ЧАПАЙ ТОЙ ПРОВАД
або «складаным» і змяшчаць больш як адну прэдыкатыўную адзінку або сказ. Напрыклад, сказ
HE ДЗІЎНА, ШТО ТОЙ ФАКТ, ШТО ПІТЭР СПЯВАЕ Ў ВАННЕ, ЗАСМУЧАЕ ГАСПАДЫНЮ КВАТЭРЫ
змяшчае тры меншыя сказы:
HE ДЗІЎНА
ШТО ТОЙ ФАКТ ЗАСМУЧАЕ ГАСПАДЫНЮ КВАТЭРЫ ШТО ПІТЭР СПЯВАЕ Ў ВАННЕ.
Кожны маленькі сказ звычайна змяшчае ў сабе або спалучэнне намінатыўнага словазлучэння з дзеясловам:
ВЯЛІКАЯ ГАРЫЛА ЗАРЫКАЛА
або спалучэнне намінатыўнага словазлучэння, дзеяслова і яшчэ аднаго намінатыўнага словазлучэння, напрыклад:
КАРОВЫ ЖУЮЦЬ ЖВАЧКУ.
Стратэгія ўспрымання, ці дзеючы прынцып, які вынікае з меркавання I, наступны: «Падзяліце кожны сказ на меншыя і знайдзіцеспалучэнні намінатыўнагасловазлучэння здзеясловам (і другім намінатыўным словазлучэннем)». Такі прынцып часам называюць стратэгіяй кананічнага сказа, бо спалучэнне намінатыўнагасловазлучэння, дзеяслова і другога намінатыўнага словазлучэння з’яўляецца «кананічнай» (стандартнай) формай англійскага сказа. Зразумела, што нам патрэбна гэтая стратэгія для вылучэння асобных сказаў, бо звычайна ў нас няма слыхавых апор для таго, каб падзяліць складаны сказ на простыя. У раздзеле 1 мы зазначылі, што людзі, верагодна, не карысталіся слыхавой інфармацыяй, калі слушна падзялілі наступны сказ на дзве часткі:
КАБ ПАСПЕЦЬ НА ЦЯГНІК / ДЖОРДЖ ШАЛЁНА МЧАЎСЯ НА ВАКЗАЛ.
Як заўважаюць Фодар, Бівер і Гарэт,
♦ Першай стадыяй перцэптыўнагааналізу лінгвістычнага матэрыялу з'яўляецца ідэнтыфікацыя простых сказаў, з якіх складаецца зыходны. Згодна гіпотэзе, кожны просты сказ змяшчае дзейнік у выглядзе намінатыўнагасловазлучэння і дзеяслоў, які мае ці не мае дапаўненне» (Fodor, Bever and Garret, 1974, c.344).
Мы знаходзім лераканаўчае пацверджанне гэтай стратэгіі, калі сустракаемся са сказам
LLOYD KICKED THE BALL KICKED IT1
y каментарыі футбольнага матча. Большасць людзей лічаць такі сказ немагчымым і мяркуюць, што той павінен выглядаць наступным чынам:
216 Калі няма адпячаткаў пальцаў
LLOYD KICKED THE BALL THEN KICKED IT AGAIN2.
Аднак ён з'яўляецца ўсё ж паўнапраўным англійскім сказам, што пацвярджаецца падобным да яго прыкладам:
LLOYD THROWN THE BALL KICKED IT’
Другое пацверджанне стратэгіі зыходзіць ад так званых «цэнтральных уставак» — сказаў, што па сваёй структуры нагадваюць кітайскія шкатулкі, калі адна частка знаходзіцца ўнутры другой. Наступны сказ з’яўляецца двайной цэнтральнай устаўкай: адзін просты сказзмешчаны ўнутры другога, які ўсваю чаргу знаходзіцца ўнутры трэцяга.
THE MAN THE GIRL THE BOY MET BELIEVED LAUGHED.
Блументаль праверыў, што адбываецца, калі такія сказы вучаць на ламяць (1966). Ён заўважыў, што людзі звычайнаўслрымаюць іх як спалучэнні назоўнікаў з дзеясловамі:
МУЖЧЫН А, ЯКОМУ ПАВЕРЫЛА ДЗЯЎЧЫНА, ЯКУЮ СУСТРЭЎ ХЛОПЧЫК.ЗАСМЯЯЎСЯ.
Іх імгненнай рэакцыяй на незвычайны сказ было выкарыстанне стратэгіі кананічнага сказа, хоць яна, строга кажучы, і не падыходзіла ў дадзеным выладку. У другім эксперыменце Бівер нечакана для сябе выявіў, што для аналізу падобных сказаў падыспытныя лрыцягвалі спалучэнне НС-Дз-НС (намінатыўнае словазлучэнне — дзеяслоў — намінатыўнаесловазлучэнне) нават маючы пэўную спрактыкаванасць. Ён піша, што спалучэнне НСДз-НС дамініруе настолькі, што яго можна назваць «лінгвістычнай ілюзіяй», якую цяжка лераадолець нават трэніроўкай» (Bever, 1970, с.295).
Верагодна, стратэгія кананічнага сказа праяўляецца ў досыць раннім узросце. Бівер адзначае, што ўжо з 2 гадоў дзеці шукаюць у сказе спалучэнні назоўніка з дзеясловам, хаця звязваюць першы назоўнік з першым дзеясловам і тлумачаць наступны сказ:
САБАКА, ЯКІ ПАДСКОЧЫЎ, ЎПАЎ
як
САБАКА ПАДСКОЧЫЎ.
Меркаванне2. «У спалучэнні намінатыўнага слобазлучэння з дзеясловам плюс другое намінатыўнае словазлучэнне першы назоўнік звычайна абазначае выканаўцу дзеяння, a другі — яго аб’ект». Гэта значыць, што звычайны парадакслоў у англійскім сказе наступны: выканаўца дзеяння — дзеянне — аб’ект дзеяння, дзе першым ідзе слова, якое абазначае суб’ект:
ЖЫРАФЫ ЯДУЦЬ ЛІСЦЕ
ДЫЯГЕН КУПІЎ БОЧКУ.
Стратэгія, якая вынікае з меркавання 2, выглядае наступным чынам: «Тлумачце спалучэнне НС-Дз-НС як выканаўца — дзеянне — аб’ект, калі няма пераканаўчых доказаў адваротнага».
нс
Дз
нс
Выканаўца I
дзеянне
аб’ект
ПІНГВІНЫ
ЯДУЦЬ
РЫБУ
Эксперыменты паказалі, што разуменне сказаў, у якіх выканаўца дзеяння не знаходзіцца на першым месцы, пры адсутнасці семантычных апор займае больш часу. Самы вядомы прыклад гэтага — эксперымент Слобіна па «ідэнтыфікацыі па малюнках» (1966-а). Ён паказаў падыспытным малюнкі і прачытаў да іх гатовыя сказы. Потым ён замераў час, які спатрэбіўся для вызначэння адпаведнасці сказаў і малюнкаў. Ён выявіў, што залежныя канструкцыі тыпу
КОТ ПРАСЛЕДАВАЎСЯ САБАКАМ
патрабавалі больш часу для разумення, чым адпаведныя сказы ў незалежным стане тыпу
САБАКА ПРАСЛЕДАВАЎ КАТА.
Яшчэадзін падобны эксперыментпаказаў, што людзі разумеюць структуры тыпу выканаўца — дзеянне — аб’ект хутчэй.чым іншыя структуры, які таксама з’яўляюцца спалучэннямі НС-Дз-НС (Mehler and Carey, 1968). Сказ
THEY
ARE KIDNAPPING
BABIES4
Выканаўца
дзеянне
аб ект
218 Калі няма адпячаткаў пальцаў распазналі хутчэй, чым сказ
THEY
ARE
NOURISHING LUNCHES5
Дзейнік
звязка
дапаўненне
Меркаванне 3. «Калі складаны сказ змяшчае галоўны і адзін цібольш даданых сказаў, то галоўны сказ звычайна ідзе першым». Гэта значыць, што сказы, падобныя да:
НЕРОН ІГРАЎ НА СКРЫПЦЫ [ПАКУЛЬ РЫМ ГАРЭЎ]
сустракаюцца часцей, чым
[ПАКУЛЬ РЫМ ГАРЭЎ] НЕРОН ІГРАЎ НА СКРЫПЦЫ
Стратэгія, што вынікае з меркавання 3, будзе гучаць так: «Тлумачце першы просты сказ у структуры складанага як галоўны, калі вы не маеце канкрэтных доказаў адваротнага». Слушная інтэрпрэтацыя такога сказа, як
БЫЛО ЯСНА, ЁН П’ЯНЫ, ПА ТЫМ, ЯК ЁН ПЛЁЎСЯ ПРАЗ ДАРОГУ
даказвае існаванне гэтайстратэгіі. У дадзеным выпадку даданы сказ нічым не вылучаны, аднак на слых чалавек аўтаматычна ўсведамляе, што той ідзе пасля галоўнага. Гэтай стратэгіяй можна часткова растлумачыць складанасці ў разуменні сказа:
THE ELEPHANT SQUEEZED INTO A TELEPHONE BOOTH COLLAPSED6
Пакуль слухач несустрэў слова COLLAPSED у канцы спалучэння, ён, магчыма, мяркуе, што галоўны сказ пачынаецца са слоў THE ELEPHANT SQUEEZED. Яшчэ адным доказам гэтай стратэгіі з'яўляецца той факт, што сказы, у якіх даданыя знаходзяцца спераду, цяжка запамінаюцца. Удзельнікі эксперымента запомнілі сказ
ЁН ПРАТРУБІЎ У РОГ ПЕРАД ТЫМ, ЯК УКРАСЦІ КАПУСТУ
больш дакладна,чым
ПАСЛЯ ТАГО, ЯК ЁН ПРАТРУБІЎ У РОГ, ЁН УКРАЎ КАПУСТУ (Clark and Clark, 1968).
Меркаванне 4. «Сказызвычайна маюцьсэнс»./этазначыць, што людзі размаўляюць асэнсавана. Яны вымаўляюць такія фразы, як
ТЫ ПАМЫЎ ПОСУД?
ЦЯГНІК АДЫХОДЗІЦЬ У 8 ГАДЗІН
а не
ШЧАСЦЕ СТРАЛЯЕ Ў ЛАМАЎ
РОГ ПАРАНІЎ МАМУ НАЖОМ.
Стратэгія, што звязана з гэтым меркаваннем — самая значная з усіх, хоць з лінгвістычнага пункту гледжання найменш удалая, бо не вельмі выразная. Яна гучыць наступным чынам: «Скарыстоўвайце веды навакольнага свету, каб выбраць найбольш слушную інтэрпрэтацыю пачутага сказа». У пэўных абставінах вы можаце нават абысці ўсе астатнія стратэгіі і змяніць устойлівыя аспекты моўных паводзін. Напрыклад, у звычайнай сітуацыі людзям значна лягчэй запомніць сказы, пабудаваныя па правілах граматыкі, чым выпадковыя ланцугі слоў. Значна лягчэй вывучыць граматычна слушны сказ
ГЛОКАЯ КУЗДРА ШТЭКА БУДЛАНУЛА БАКРОНКА
чым больш кароткі набор слоў
ГЛОК КУЗД ШТЭ БУД БАК.
Аднак можна атрымаць вынік, адваротны тыповаму, калі прапанаваць удзельнікам эксперыментасказы, пабудаваныя па правілах граматыкі, алез няяснай семантыкай, і неграматычныя ланцугі слоў, якія ўсё ж маюць пэўны сэнс. Падыспытныя запаміналі больш слоў з такіх спалучэнняў, як
СУСЕДЗІ, ШТО СПЯЦЬ ШУМНА, БУДЗІЦЬ ВЕЧАРЫНКІ
ЗАТРЫМЛІВАЦЬ ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫПАДКІ НЯШЧАСНЫЯ НЕАСЦЯРОЖНЫЯ
чым 3
ІМКЛІВЫЯ БУКЕТЫ ЗАТРЫМЛІВАЮЦЬ НЕЧАКАНЫХ СУСЕДЗЯЎ
КАЛЯРОВЫЯ ЗДАРЭННІ ВЫКЛІКАЮЦЬ СОННЫЯ БУРЫ
(Marks and Miller, 1964)
Без чакання таго, што з’явы навакольнага свету маюць пэўны сэнс, нямапрацэсу дэкадзіравання. У эксперыменце ідэнтыфікацыі па малюнках, пра які расказана вышэй Слобін (1966-а) выявіў, што сказ
СЫР БЫЎ З’ЕДЗЕНЫ МЫШАМІ
(дзе залежная форма «незваротная», бо сыры не ядуць мышэй) зразумелі гэтак жа хутка, як і сказ з дзеясловам у незалежным стане, хоць звычайна першыя патрабуюць больш часу для асэнсавання.
Такім чынам, мы пералічылі некалькі меркаванняў, якія маюцца ў чалавека адносна англійскай мовы, і прапанавалі шэраг «стратэгій успрымання», якія дазваляюць:
1.	Падзяляць кожны сказ на простыя сказы, вылучаючы спалучэнні НС-Дз(-НС) так званая «стратэгія кананічнага сказа».
2.	Тлумачыцьспалучэнне НС-Дз-НС як спалучэнне «выканаўца — дзеянне — аб’ект».
3.	Успрымаць першы просты сказ як галоўны.
4.	Выкарыстоўваць свае веды навакольнагасвету, каб выбраць найбольш слушную інтэрпрэтацыю сказа.
Нават дзіўнаватыя сказы можна лёгка зразумець, калі яны адпавядаюць усім чатыром стратэгіям:
КЕНГУРУ ВЫЦІСНУЎ АПЕЛЬСІН, А КУКАБУРА З’ЕЎ КОСТАЧКІ.
Аднак сказы, якія супярэчаць чаканням слухача, успрымаць цяжэй. У наступных сказах адсутнічае адна з чатырох асноўных стратэгій, таму яны патрабуюць большай увагі:
ГРУЗАВІК БЫЎ ПАБІТЫ АЎТОБУСАМ, А ЛЕГКАВУШКА БЫЛА ПРАТАРАНЕНА ТАКСІ
ПАШТАЛЬЁН УКУСІЎ САБАКУ, А ДЗІЦЯ АБАДРАЛА КАТА.
Калі сказ супярэчыць болыв чым адной стратэгіі, вынік атрымліваецца яшчэ горшы
THE SHARK PUSHED THROUGH THE SEAWEED WAS ATTCKED BY A TADPOLE.7
У гэтым сказе не парушаны граматычныя нормы, і яго можна зразумець. Але ён здаецца даволі нязграбным і дзіўным і, магчыма, прымусіць слухача сказаць: «Прабачце, я не зразумеў. Ці не маглі б вы паўтарыць?»
Цікава, што людзі імкнуцца пазбягаць сказаў, якія ў значнай ступені разыходзяцца са стратэгіямі ўспрымання.
Аднак паколькі сказы «з сэнсам», прыклады якіх прыведзены вышэй, можна зразумець т о л ь к і дзякуючы выкарыстанню няпэўнай стратэгіі 4 («Карыстайцеся ведамі навакольнага свету, каб выпрацаваць найбольш слушную інтэрпрытацыю»), то сказы такога тыпу паступова выключаюцца з англійскай мовы, бо патрэба ўспрымання нярэдка ўплывае на лінгвістычныя правілы. Як пісаў Бівер, «сінтаксіс мовы часткова фарміруецца рэакцыямі чалавека ў выглядзе граматычна правільных сказаў на абмежаванні ў паводзінах» (1970, с.321).