Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
«Ніхто не ведае, як значэнне захоўваецца ў памяці, аднак няма'
доказаў таго, што ў гэтым непасрэдна ўдзельнічае якая-небудзь сінтаксічная структура» (Johnson-Laird, 1970, с.269).
Карацей кажучы, многія псіхолагі зараз лічаць, што эксперыменты на прыпамінанне не маюць істотнага значэння пры вывучэнні глыбіннай структуры з-за звычайнай тэндэнцыі людзей «сціраць» з памяці сінтаксічную структуру і канкрэтныя словы сказа, пакуль іхспецыяльна не папросяць не рабіць гэтага: у такім выпадку эксперымент адлюстроўвае прыёмы свядомага запамінання, якія могуць не мецьніякага дачынення даспантаннага маўленчага працэсу.
Такімчынам, мы павінны зрабіць вывад: нягледзячы на тое, што абодва разгледжаныя эксперыменты на прыпамінанне адпавядаюць гіпотэзе Хомскага (1965 года),усёжіх вынікі неадназначныя, і таму не варта ўспрымаць іх занадта сур’ёзна. Звернемся зараз да эксперымента «шчаўчок», які праводзілі Бівер, Лакнер і Кірк (Bever, Lackner and Kirk, 1969). lx мэтай было праверыць, ці звяртаюцца людзі да глыбінных структур, прапанаваных Хомскім (версія 1965 года), калі дэкадзіруюць выказванні. У эксперыменце былі скарыстаны два сказы, якія мелі падобныя паверхневыя, але розныя глыбінныя структуры. Напрыклад:
КАРУМПАВАНАЯ ПАЛІЦЫЯ HE МОЖА ЗНОСІЦЬ, КАЛІ ЗЛАЧЫНЦЫ ХУТКА ПРЫЗНАЮЦЦА
КАРУМПАВАНАЯ ПАЛІЦЫЯ HE МОЖА ПРЫМУСІЦЬ ЗЛАЧЫНЦАЎ ХУТКА ПРЫЗНАЦЦА.
КАРУМПАВАНАЯ ПАЛІЦЫЯ HE МОЖА ЗНОСІЦЬ
ЗЛАЧЫНЦЫ ХУТКА ПРЫЗНАЮЦЦА
КАРУМПАВАНАЯ ПАЛІЦЫЯ HE МОЖА ПРЫМУСІЦЬ ЗЛАЧЫНЦАЎ с
ЗЛАЧЫНЦЫ ХУТКА ПРЫЗНАЮЦЦА.
У першым сказе слова ЗЛАЧЫНЦЫ ў глыбіннай структуры сустракаецца толькі адзін раз, а ў другім, згодна з «класічнай» трасфармацыйнай мадэллю, — двойчы. Калі хто-небудзь не верыць, што гэтыя сказы маюць розныя глыбінныя структуры, хай ён паспрабуе перавесці іх у залежны стан, і розніца стане відавочнай: першы сказ адразу робіцца неграматычным, у той час як другі застаецца правільным:
ЗЛАЧЫНЦЫ HE МОГУЦЬ БЫЦЬ ПРЫМУШАНЫ ПАЛІЦЫЯЙ ПРЫЗНАВАЦЦА ХУТКА.
Удзельнікаўэксперыментапрасілі слухацьсказы праз навушнікі. Потым сказы падаваліся на адно вуха, а шчаўчок, які прыпадаў на слова ЗЛАЧЫНЦЫ, падаваўся на другое вуха. Падыспытных прасілі адзначыць тое месца ў сказе, дзе яны чулі шчаўчок. У першым сказе ў іх назіралася тэндэнцыя ставіць шчаўчок перад словам ЗЛАЧЫНЦЫ — у тым месцы, дзе, згодна з глыбіннай структурай Хомскага павінен быць структурны разрыў:
КАРУМПАВАНАЯ ПАЛІЦЫЯ HE МОЖА ЗНОСІЦЬ /КАЛІ/ ЗЛАЧЫНЦЫ ХУТКА ПРЫЗНАЮЦЦА
Але ў другім сказе месца шчаўчка не мянялася, як быццам слухачы не маглі вырашыць, дзе мае месца разрыў структуры. Яны паводзілі сябе так, як быццам слова ЗЛ АЧЫНЦЫ знаходзілася па абодва бакі падзелу сказа. Паколькі гэтае слова сустракаецца ў глыбіннай структуры двойчы, а паміж двума ўваходжаннямі слова маецца структурны разрыў, то такі вынік абнадзейвае:
КАРУМПАНАВАНАЯ ПАЛІЦЫЯ HE МОЖА ПРЫМУСІЦЬ ЗЛАЧЫНЦАЎ/ ЗЛАЧЫНЦЫ ХУТКА ПРЫЗНАЮЦЦА
Гэта здаецца вельмі моцнай падтрымкай сцверджання, што людзі карыстаюцца «класічнымі» глыбіннымі структурамі пры дэкадзіраванні сказаў.
Але адна ластаўка не робіць вясны і адзін эксперымент не пацвярджае існавання глыбінных структур. Зрэшты, як мы пераканаемся ніжэй, кожная навука прагрэсіруе праз абвяржэнне гіпотэз, а не праз іх доказ. Больш таго, значнасць гэтага эксперымента была ўзята пад сумненне. Такія вынікі маглі залежаць ад нязвыклых абставін эксперымента або маглі быць звязаны са значэннем, а не з сінтаксісам глыбінных структур (Fillenbaum 1971; Johnson-Laird, 1974). «Цёмная гісторыя шчаўкалогіі» (Johnson-Laird, 1974, с. 138) дагэтуль застаецца крыніцай спрэчак.
Такім чынам, некалькі эксперыментаў, разгледжаных у гэтым раздзеле, адпавядалі гіпотэзе, што людзі, калі яны прыпамінаюць або разумеюць сказы, карыстаюцца глыбіннымі структурамі, падобнымі да структур Хомскага. Аднак гэтыя вынікі адпавядалі і іншым гіпотэзам. Упэўненымі мы можам быцьтолькі ў адным: кожны сказ забяспечаны наборам унутраных адносін, якія могуць быць незаўважнымі звонку. Бівер адзначае ( 1970, C.286):
«Той факт, што кожны сказ мае ўнутраную і знешнюю структуру, прызнаецца ўсімі лінгвістычнымі тэорыямі, але тэорыі могуць адрознівацца ў тым, якую ролю адыгрывае ўнутраная структура ў лінгвістычным апісанні. Так, маўленне прадугледжвае актыўнае праецыраванне ўнутраных структур на знешнія спалучэнні слоў, a разуменне мае на ўвазеактыўнае праецыраваннезнешніх спалучэнняў на ўнутраныя структуры».
Іншымісловамі.хацяздаеццадосыцьн еверагодным, каб мы карысталіся структурамі Хомскага(1965), калі дэкадзіруем сказы, але ніхто з вучоных па-сапраўднаму не абверг такую магчымасць. Ніхто яшчэ не даказаў, што яго тэорыя наогул памылковая.
Справа ў тым, што навука ідзе наперад, а бвяргаючы гіпотэзы. Уявіце сабе, што вы цікавіцеся кветкамі. Вы можаце сфармуляваць наступную гіпотэзу: «Усе ружы белыя, чырвоныя, пунсовыя, аранжавыя і жоўтыя». He мела б ніякага сэнсу збіраць сотні, тысячы ці мільёны белых, чырвоных, пунсовых, аранжавых і жоўтых руж. Вы проста збіралі б дадатковы матэрыял у падтрымку вашай гіпотэзы. Калі б вы былі на самай справе зацікаўлены ў прагрэсебатанікі, вы паслалі б людзей ва ўсе канцы свету шукаць чорныя, блакітныя або зялёныя ружы. Ваша гіпотэза пратрымалася б датуль, пакуль хто-небудзь не адшукаў бы блакітную ружу. Тады, тэарэтычна, вы павінны ўзрадавацца, што батаніка зрабіла крок наперад і даведалася аб блакітных ружах. Адпаведна, калі вы фармулюеце гіпотэзу, яна павінна быць такой, каб яе можна было абвергнуць. Такую гіпотэзу, як «Генрыху VIII не сладабаліся б касмічныя караблі» нельга абвергнуць, і таму яна не мае сэнсу. Гіпотэза «Марс утвораны з мелу» была б непатрэбнай на сотым годзе нашай эры, бо ў той час не было ніякай магчымасці трапіць на Марс, але яна прымальная, хоць і недарэчная, у XX стагоддзі, калі касмічныя падарожжы сталі рэальнасцю.
Гэта зноў прыводзіць нас да Хомскага. Некаторыя сцвярджаюць, што паколькі глыбінныя структуры нельга абвергнуць, то яны не маюць рацыі як навуковыя гіпотэзы. Так, пакуль што цяжка зразумець, як іх можна праверыць. Але эксперыментальная псіхалінгвістыка па сутнасці яшчэзнаходзіццаў дзіцячым узросце.
Кожны год з'яўляюцца новыятэхналогіі. Заапошняе дзесяцігоддзе адбыўся вялікі прагрэс. Мабыць, пры далейшым развіцці навукі будуць знойдзены шляхі, якія дазволяць абвергнуць тэорыю «ўнутраных структур» у мове. А на гэты час, як заўважыў адзін псіхалінгвіст:
«Сведчанні па ўсіх псіхалінгвістычных праблемах настолькі разрозненыя, што няма падстаў лічыць, быццам тая ці іншая гіпотэза на самай справе абвергнута» (Watt, 1970, с.138).
Лінгвістычны архіў
Мы зараз прыйшлі да вываду, што трансфармацыі ўстылі 1965 года неістотныя для апрацоўкі сказаў і што без глыбінных структур можнаабысціся. Ёсць некалькіфактаў, якія адпавядаюць гіпотэзе глыбінных структур, але ўсім ім мы можам даць іншыя тлумачэнні.
Мы прыходзім да вываду, што «класічная» (1965 года) трансфармацыйная граматыка з’яўляецца родам архіву, які размешчаны ў галаве і гатовы даваць кансультацыі, але, магчыма, з ім кансультуюцца толькі ў працэсе дыялогу. Мабыць, яго можна параўнаць з іншымі ведамі — скажам, з тымі што чатыры, памножанае на тры, тое ж, што і шэсць, памножанае на два. Гэтая інфармацыя захоўваецца ў памяці, але яе зусім неабавязкова «даставацьл, калі мы правяраем рэшту за малако.
Вядома, інфармацыя можа захоўваццаў мозгу і ў іншай форме, чым гэта прадугледжана трансфармацыйнай граматыкай. Але, зноў-такі, мы не ўстане абвергнуць трансфармацыйную мадэль. I пакуль мы не абверглі яе, то можна лічыць, што трансфармацыйная граматыка (1965 года) уяўляе сабой лінгвістычны архіў, які ахоплівае латэнтныя моўныя веды.
Мы не ўзводзім непралазнай сцяны паміж веданнем мовы і ўжываннем яе. На практыцы адно з другім у значнай ступені перакрываецца, і дыяпазон узаемнага перакрыцця мяняецца ад сказа да сказа.
кадзіравання і дэкадзіравання
Іеханізмы
Лінгвістычныя
Возьмем просты прыклад:
AUNT AGATHA WAS RUN OVER LAST THURSDAY2
Скарочаную пасіўную канструкцыю такога тыпу звычайна разумеюць лягчэй і хутчэй, чым поўную структуру:
AUNT AGATHA WAS RUN OVER BY SOMEONE (OR SOMTHING) LAST THURSDAY3.
Таму, здаецца, няма падстаў думаць, што для разумення сказа слухач мусіцьскарыстаць глыбінную структуру Хомскага, у якой ёсць суб’ект SOMEONE (нехта) ці SOMETHING (нешта):
SOMEONE (OR SOMETHING) RUN OVER AUNT AGATHA LAST THURSDAY4
Наадварот, ён можа не звяртаць ніякай увагі на суб’ект, бо ўсе яго думкі заняты цёткай Агатай. Між іншым, калі ён затраціць больш часуна абдумванне гэтагасказа, ён выявіць нетолькі агента SOMEONE (ці SOMETHING), якога яму падкажа «класічная» глыбінная структура, алеі знойдзе шмат іншай дадатковай інфармацыі (Watt, 1970). Ён можа здагадацца, што цётку Агату пераехала НЕШТА, а не НЕХТА, і што гэтае НЕШТА было рухомым экіпажам. Ён здабыў гэтую інфармацыю дзякуючы сваім ведам аб лексічным элеменце дзеяслова RUN OVER (пераехаць), але мы не можам дакладна сказаць, ці карыстаецца ён імі, калі разумее сказ.
Але RUN OVER не адзіны прыклад. Вось іншыя дзеясловы, у якіх чалавек пры неабходнасці можа знайсці значную колькасць інфармацыі: DEFLOWER і GORE. Са сказа
МЭРЫГУЛД БЫЛА ПАЗБАЎЛЕНА ЦНАТЛІВАСЦІ
ён даведаецца, што НЕХТА, хто пазбавіў Мэрыгоулд цнатлівасці,
быў самец і чалавек (Watt, 1970). Таксама і са сказа
ЧАРЛІЗАБАДАЛІ
ён ведае, што НЕХТА, хто забадауў Чарлі, быў самец і парнакапытны. Гэта інфармацыя патэнцыяльна здабываемая, хаця няма ніякай неабходнасці яе атрымліваць.
Іншымі словамі, носьбіт мовы мае вялізную колькасць ведаў, якімі ён можа, але не абавязан-ы карыстацца. Альбо ён звычайна
204 Праблема белага слана карыстаецца толькі іх часткай ці нават маленькай частачкай.
Яшчэ адным відавочным прыкладам з’яўлецца сказ
БЛЕДНЫЯ АСОБЫ ГЛЫТАЮЦЬ РУЖОВЫЯ ТАБЛЕТКІ.
Зусім неверагодна, каб хто-небудзь, дэкадзіручы ці кадзіручы гэты сказ, карыстаўся поўнай (1965 года) глыбіннай структурай, якая павінна быць нечым накшталт:
БЛЕДНЫЯ АСОБЫ, ЯКІЯ ГЛЫТАЮЦЬ ТАБЛЕТКІ, ЯКІЯ РУЖОВЫЯ.
Няма ніякіх сумненняў: кожны хто размаўляе на англійскай мове, можа суаднесці PINK PILLS і PILLS WHICH ARE PINK (таблеткі, якія ружовыя), але ў гэтым няма патрэбы, калі ўтвараецца або чуецца гэты сказ. Між тым, здараюцца выпадкі, калі чалавек вымушаны скарыстаць значную частку сваіх ведаў, як, напрыклад, пры інтэрпрэтацыі сказа: