Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
THE BOY WAS LOATH TO WASH
THE BOY WAS DIFFICULT TO WASH
якія ўспрымаюцца як зусім розныя. I нарэшце ён пераканаўся ў тым, што найбольш адпаведнай сістэмай з’яўляецца транфармацыйная мадэль мовы, згодна з якой сказы, што ўспрымаюцца як падобныя, адносяцца да адной глыбіннай структуры. Ён прыйшоў да высновы, што ва ўсіх сказах ёсць схаваная, глыбіннаяструктура і відавочная паверхневая, якая часам выглядае зусім па-іншаму, і прызнаў, што два гэтыя ўзроўні звязаны паміж сабою працэсамі, якія называюцца трансфармацыямі.
Аднак Уладар застаўся ў разгубленасці адносна таго, як такую мадэль інтэрыярызаванай граматыкі можна звязаць са спосабам, пры дапамозе якога людзі ствараюць і разумеюць сказы. Ён адчуваў, што Ноэм не даў выразнага адказу на гэтае пытанне.
Некаторыя меркаванні, да якіх прыйшоў міфічны Уладар Юпітэра, Хомскі выказаў у сваёй ранейшай, яшчэ слабай, але на многіх паўплываўшай навуковай працы пад назвай «Сінтаксічныя структуры» (1957). У ёй тлумачыцца, чаму гарызантальная мадэль, або мадэль «канчатковага стану» мовы не можа нас задаволіць, а таксама чаму вертыкальная мадэль «фразавай структуры» таксама не адпавядае ўсім патрабаванням. Пазней ён даказаў неабходнасць трансфармацыйнай граматыкі. ўн канчаткова распрацаваў сваюасноўную мадэль у класічнай працы пад назвай «Аспекты тэорыіі сінстаксісу» (1965). Аднак праз дваццаць гадоў яго погляды істотна змяніліся. Паглядзім, як такія змены можна растлумачыць з дапамогай Юпітэра.
Вяртанне на Юпітэр
Некалькі разоў аблётаўшы Сусвет і прызнаны героем свайго часу, Ноэм праз шмат гадоў вырашыў зноў наведаць Юпітэр. Ён хацеў пабачыць, як Уладар спраўляецца з яго старой трансфармацыйнай сістэмай. I што яшчэ больш важна — меўся растлумачыць яму свае новыя погляды на мову.
Ноэм пачуў ад Уладара шмат скаргаў. Пасля адлёту Ноэма з Юпітэра Уладар працягваў працаваць з яго сістэмай. Яму дапамагалі калегі капітана, якія засталіся на Юпітэры, каб даследаваць клімат планеты. Аднак не ўсё атрымалася так, як ён Думаў.
Уладар крытыкаваў метад па двух аспектах. Па-першае, усю сістэму цалкам, а па-другое, яе асобныя моманты, якія тычыліся трансфармацый.
Яго галоўная прэтэнзія — што сістэма слаба працавала. Ён
спадзяваўся, штозможа выявіць шэраг правілаў, адказных за ўсе магчымыя сказы англійскай мовы. Аднак, нягледзячы на патрачаны час, мноства сказаў, якія вымаўлялі калегі Ноэма, немагчыма было растлумачыць наяўнымі правіламі. А найлепшы набор правілаў, да якога ён нарэшце прыйшоў, уключаў шматлікія сказы, якія не мелі дачынення да англійскай мовы.
Больш таго, у яго ўзнікла шмат сумненняў адносна правілаў трансфармацыі. У выпадках, калі вынікі былі слушнымі, здавалася, што не мела значэння, якім шляхам ён да іх прыйшоў. Амаль усё можна трансфармаваць у што заўгодна. Відаць, у саміх правілах было зашмат паслабленняў. Ці не лепш было б іх трохі ўзмацніць?
Ноэм пагадзіўся з гэтымі разважаннямі. Уладар адкрыў для сябе тыя ж цяжкасці, што і ён сам. Здавалася, немагчыма сфармуляваць правілы, пры дапамозе якіх можна было б вызначыць, які сказ з’яўляецца дапушчальным у англійскай мове, а які — не. Другая, больш сур’ёзная праблема заключалася ў тым, што сістэма аказалася выключна «моцнай»: трансфармацыі былі здольныя амаль на ўсё. He хапала абмежаванняў, якія б кантралявалі яе дзейнасць. Сістэма, што выконвае любыя задачы, як па ўзмаху чароўнай палачкі, не вельмі інфарматыўная. Ноэм растлумачыў, што ён шмат працаваў над праблемай абмежаванняў. Ён вырашыў, што важней вызначыць агульныя межы,у якіх дзейнічае чалавечая мова,чым праводзіць шмат часу, маніпулюючы з канкрэтнымі правіламі, прыдатнымі для нейкай асобнай мовы.
Уладара натхнілі такія словы, і ён пачаў выказваць свае канкрэтныя скаргі наконт трансфармацый.
Па-першае, бурчэў ён, некаторыя трансформацыі былі адвольнымі, бо звязаны засобнымі лексічнымі адзінкамі. Трэба ведаць толькі тое, якія словы ўжыты ў сказе. Напрыклад, можна сказаць:
ФРЭД АДДАЎ ЖЫРАФА Ў ЗААПАРК
ФРЭД АХВЯРАВАЎ ЖЫРАФА Ў ЗААПАРК.
Сасловам АДДАЎ (gave) пасля трансфармацыі атрымаеццатакі сказ:
ФРЭД АДДАЎ ЗААПАРКУ ЖЫРАФА.
Аднак падобная трансфармацыя немагчыма са словам АХВЯРАВАў (donate). Нелыа сказаць:
* FRED DONATED THE ZOO A GIRAFFE.
Ці ж гэта не дзіўна? — пытае Уладар7
Ноэм пагадзіўся, што любую трансфармацыю, што арыентуецца на канкрэтную лексічную адзінку, нельга назваць сапраўднай. Хутчэй яна з’яўляецца часткай слоўніка, або лексікона, што існуе ў свядомасці кожнага чалавека, які валодае мовай. У новым варыянце сістэмы ён развіў ідэю аб структурах, што могуць ісці за словамі GAVE і DONATE.
Уладар працягваў скардзіцца. Некаторыя трансфармацыі здаваліся яму недарэчнымі. Чаму глыбінная структура сказа
ФЕНЕЛА ДУМАЛА, ШТО ЯНА ЗАХВАРЭЛА
змяшчала слова ФЕНЕЛА двойчы:
ФЕНЕЛА ДУМАЛА, ШТО ФЕНЕЛА ЗАХВАРЭЛА?
Чаму нельга пакінуць слова ЯНА ў глыбіннай структуры, адзначыўшы, што яно абазначае імя ФЕНЕЛА?
Ноэм пагадзіўся, што трансфармацыя па замене слова ФЕНЕЛА займеннікам ЯНА была лішняй і што можна вырашыць праблему так, як прапанаваў Уладар. У любым выпадку замену словам ЯНА іншых слоў трэба ажыццяўляць пры дапамозе семантычнага кампанента, а не трансфармацый.
Уладар працягваў данімаць скаргамі. Чаму існуе столькі розных трансфармацый, якія прыводзяць да аднаго і таго ж выніку? Параўнайце:
IT SEEMED THAT THE DUCHESS WAS DRUNK8
IT WAS DIFFICULT TO PLEASE THE DUCHESS
Гэтыя два сказы падобныя па сваіх глыбінных структурах у параўнанні з наступньімі, у якіх слова THE DUCHESS стаіць наперадзе:
THE DUCHESS SEEMED TO BE DRUNK
THE DUCHESS WAS DIFFICULT TO PLEASE.
Аднак кожны сказ патрабуе сваёй асобнай трансфармацыі. Дапусцім, што яны б выглядалі як розныя, бо ў іх розныя глыбінныя структуры. Ці мае сэнс распаўсюджваць на іх трансфармацыі?
Ноэм пагадзіўся з крытыкай. Было неразумна ажыццяўляць розныя трансфармацыі, якія выконваюць адно і тое ж дзеянне. У яго апошняй сістэме яны аб’яднаны.
У сваіх стогнах і скаргах Уладар акрэсліў многія праблемы, старых трансфармацый. Яны былі занадта моцнымі, іх было
вельмі многа, і яны зусім не адпавядалі адна адной. Паступова іх стала менш. Адны далучыліся да іншых кампанентаў граматыкі, астатнія былі аб’яднаны. У выніку засталася толькі адна трансфармацыя. Яна пераносіла з месца на месца лексічныя адзінкі, аднак рабіла гэта ў межах жорсткіх абмежаванняў.
Уладар быўу захапленні. Мець трансфармацыйную граматыку амаль без трансфармацый! Але як гэта сістэма дзейнічала на Юпітэры?
Ноэм аж пачаў размахваць рукамі, выносячы на абмеркаванне сваю новую сістэму. Ён аб’явіў, што стаіць на парозе адкрыцця генетычнай схемы мовы. Існуе шэраг цвёрдых прынцыпаў, што адпавядаюць усім мовам. Існуюць і такія прынцыпы, што дазваляюць невялікія змены. Калі б можна было іх вызначыць, наўрад ці ўвогуле спатрэбіліся б правілы.
Уладар засумняваўся. Мабыць, Ноэм захварэў на касмічную настальгію і ад гэтага заар’яцеў. Ці ж можна абыходзіцца без правілаў?
Ноэм паспрабаваў тлумачыць. I прапанаваў уявіць працэс стварэння чалавека. Перш яму трэба прырабіць галаву. Гэта будзе фіксаваным прынцыпам. Аднак колер скуры можна вар’іраваць. Што датычыцца таго, як абыходзіцца без правілаў, то можна прытрымлівацца агульнага прынцыпу: «Канечнасці ў людзей парныя». Такім чынам, не трэба вызначаць асобныя правілы накшталт: «У чалавека дзве рукі» або «У чалавека дзве нагі». Ён быў упэўнены, што такая сістэма падыходзіць і да мовы.
Уладар засумняваўся. Мова, напэўна, занадта складаная з’ява, каб можна было абыходзіцца з ёю гэтак проста.
Hi ў якім разе, спрачаўся Ноэм. Наадварот, мова складаецца з шэрага даволі простых кампанентаў. Кожны з іх фукнцыяніруе ў адпаведнасці з пэўнымі простымі лрынцыпамі, а ўскладняюцца яны толькі ў выніку ўзаемадзеяння з прынцыпамі іншых кампанентаў.
Уладар быў збянтэжаны. Тады Ноэм ужыў іншую аналогію: «Уяві сабе рот чалавека, — прапанавдў ён. — У ім знаходзіцца рухомы язык, які пасоўваеежу,слінныя залозы, штоўвільгатняюць, і цвёрдыя зубы, якія размолваюць яе. Кожны з кампанентаў даволі просты. Аднак калі яны дзейнічаюць разам, то працэс становіцца складаным» (Matthei and Poeper, 1983).
Г эта часткова пераканала Уладара. Ён папрасіў Ноэма расказаць яму пра яго генетычную схему мовы. Аднак той замяўся. Ён яшчэ не вырашыў, колькі ў ёй задзейнічана кампанентаў і якія яе асноўныя прынцыпы. Праблемы вырашыцца, як меркаваў ён, гадоў пра сто.
Уладар разгубіўся. Ён быў яшчэ больш азадачаны, чым раней, калі спрабаваў звязаць новую сістэму Ноэма з працэсамі разумення і спараджэння маўлення.
У гэтай фантастычнай гісторыі мы акрэслілі некаторыя праблемы, што пазбавілі нас ілюзій наконт трансфармацый, сфармуляваных у класічнай версіі трансфармацыйнай граматыкі (1965). Мьі акрэслілі агульныя накірункі, якія Хомскі адлюстраваў перш за ўсё ў «Лекцыяг па кіраванні і зрашчэнні» (1981), a найбольш выразна ў « Веданні мовы: прырода, паходжанне і ўжыванне» (1986).
Хомскі засяроджвае асноўную ўвагу на тым, каб акрэсліць агульную схему чалавечай мовы, а не апісваць яе канктрэтныя адгалінаванні. Ён мяркуе, што скарыстанне «прынцыпаў і параметраў» (слова «параметр» абазначае фактар, які можна вар’іраваць) па сутнасці адмаўляе правілы. Ён упэўнены таксама, што ўся сістэма цалкам з’яўляецца модульнай, бо складаецца з шэрага модуляў (кампанентаў), якія самі па сабе простыя, але становяцца складанымі, уступаючы ва ўзаемадзеянне з іншымі модулямі.
Але ні старая, ні новая сістэма не даюць яснага тлумачэння, як на самай справе карыстаюцца мовай суразмоўнікі — і хто гаворыць, і хто слухае. Пазглядзім цяпер, што на гэты конт думае сам Хомскі.
Лінгвістычныя веды
Хомскі (1965) меркаваў, што прапанаваная ім граматыка адлюстроўвае веданне мовы ўсімі, хто гаворыць і хто слухае. Такое веданнез’яўляецца латэнтным, яно толькі падразумяваецца і «не заўсёды бывае даступным для тых, хто карыстаецца мовай» (Chomsky, 1965).
Паняцце аб латэнтных ведах даволі цьмянае і, магчыма, больш шырокае, чым меркаваў Хомскі. Яно, здаецца, ахоплівае два тыпы ведаў. 3 аднаго боку, яно ўключае веданне таго, як спараджаць і разумець выказванні. Падразумяваецца выкарыстанне сістэмы правілаў, аднак не заўсёды прадугледжваецца іх разуменне — згадаем павука, які пляце павуціну, не ўсведамляючы прынцыпаў сваёй працы. 3 другогабоку, веданне мовыахопліваеі здольнасць рабіць заключэнні аб ёй. Той, хто гаворыць, ведае не толькі правілы, але яшчэ штосьці і пра самі веды. Напрыклад, людзі лёгка адрозніваюць добра пабудаваныя сказы і сказы з адхіленнямі ад правілаў. Чалавек, які размаўляе па-англійску, без ваганняў прыме сказ