Гаваркія істоты
Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
MUNGO SAW AN OCTOPUS [WHICH HAD 20 LEGS]27
раней за тыя, y якіх адносныя структуры знаходзяцца ў сярэдзіне:
THE OCTOPUS [WHICH HAD 20 LEGS] ESCAPED28;
хаця вялікай розніцы ў частотнасці гэтых канструкцый у маўленні дарослых няма. Мы можам зрабіць некаторыя вывады і разглядаючы дзіцячыя памылкі: чаму, напрыклад, дзеці такчаста губляюць дапаможныя дзеясловы, як у «DADDY [IS] SWIMMING (тата плыве), MUMMY [IS] COOKING (мама гатуе)?
Аднак найлепшым спосабам высветліць, якія канструкцыі для дзяцей лёгкія, а якія не, можа быць назіранне за дзецьмі, што размаўляюць на розных мовах, і асабліва білінгваў (Slobin, 1973, 1977, 1982, 1985-а).
Слобін адзначае, што дзеці, якія растуць, чуючы адначасова дзве мовы, засвойваюць аднолькавыя канструкцыі не адначасна.
Напрыклад, дзеці, якія ведаюць венгерскую і серба-харвацкую як дзве родныя мовы, ужываюць венгерскія паказчыкі месца і напрамку (у каробцы, на стале) раней за серба-харвацкія аналагічныя формы. Бясспрэчна, тут няма ніякіх канцэптуальных цяжкасцей, бо венгерскія формы ўжываюцца ў адпаведных умовах. Мы прыходзім да вываду, што павінна быць нейкая ўнутраная лінгвістычная цяжкасцьу серба-харвацкіхструктурах.
Разгледзім лакатывы (канструкцыі месца і напрамку) у гэтых дзвюх мовах, а потым і вывады Слобіна (якія абапіраюцца на значна шырэйшыя сведчанні, чым мы зможам тут разгледзець).
Сасвайго боку, венгерскія лакатывы ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў, якія дадаюцца да назоўнікаў. Кожная лакатыўная канструкцыя («у», «на», і г.д.) з’яўляецца адным складам з адным значэннем і змяшчаецца пасля назоўніка:
HAJOBAN — «лодка-у, у лодцы»
HAJOBOL — «лодка-з, злодкі».
Серба-харвацкія лакатывы, з другога боку, не такія простыя. Серба-харвацкае слово «у» можа значыць як «унутр», так і «ўнутры». Розніцу паміж гэтымі двума значэннямі можна зразумець, звярнуўшы ўвагу на канчатак назоўніка, які стаіць за «у»:
U KUCU —«ухату»
U KUCI — « у хаце».
Але сітуацыя ўскладняецца тым, што канчаткі назоўнікаў ужываюцца не толькі ў сувязі з гэтым прыназоўнікам, а маюць і іншыя функцыі. Больш таго, некаторыя лрыназоўнікі, як напрыклад, К (да), пры якім мы можам чакаць назоўнікаў з тым жа канчаткам, што і пры У, на самай справе патрабуюць зусім іншых. Такім чынам, у серба-харвацкай мове мы знаходзім прыназоўнікі, якія маюць больш чым адно значэнне і з якімі ўжываюцца некалькі розных канчаткаў. Такім чынам, мы маем прьіназоўнікі з падобнымі значэннямі, за якімі стаяць назоўнікі з рознымі канчаткамі, а таксама адны і тыя ж канчаткі з рознымі функцыямі. He дзіўна, што дзеці бянтэжацца і блытаюцца!
Слобін зрабіў вывад, што адны канструкцыі дзецям вывучыць лягчэй, другія — цяжэй.боў іхёсць нейкаеўяўленнеабтым, чаго чакаць ад мовы (Slobin, 1973, 1977, 1985-b). Яны чакаюць ад мовы паслядоўнасці і лічаць, што для адной адзінкі формы павінна быць толькі адна суадносная адзінка значэння. Яны чакаюць, што словы павінны мяняцца аднолькава, асабліва пры дапамозе канчаткаў. Яны лічаць, што парадак слоў істотны. Іх бянтэжаць разрывы і перастаноўкі лінгвістычных адзінак.
Слобін прадставіў гэтыя ўяўленні як шэраг «дзеючых прынцыпаў», якімі дзіця падсвядома кіруецца, калі спрабуе аналІзаваць лінгвістычны матэрыял. Напрыклад:
1. Прызнач адну форму толькі да адной адзінкі значэння.
2. Звяртай увагу на канчаткі слоў.
3. Звяртай увагу на парадак слоў.
4. Пазбягай разрываў.
Вядома, у спісе Слобіна значна больш прынцыпаў (яны апублікаваны ў яго апошняй працы: Slobin, 1985-b). I ёсць значныя сведчанні ў падтрымку яго пункту гледжання, асабліва адносна чатырох вышэйпералічаных прынцыпаў. Разгледзім коратка кожны з іх і падмацуем прыкладамі.
Прынцып «адна форма для адной адзінкі значэння», здаецца, працуе ўвесь перыяд засваення мовы. На ім заснавана дзіцячая звышгенералізацыя. Калі дзіця правільна вызначыла форму канчатка множнага ліку ў такіх словах, як DUCKS (качкі), COWS (каровы), HORSES (коні), яно натуральна вырашае, што гэты канчатак можа быць распаўсюджаны і на іншыя словы, такія як SHEEPS, MOUSES, GOOSES29. Дзеці даверліва чакаюць, што адзін і той жа канчатак будзе да месца ўсюды (з нязначнымі фанетычнымі варыянтамі). Даследчыкі заўважылі, што ў дзяцей ёсць унутранае супраціўленне да ўжывання дзвюх розных форм для аднаго і таго жзначэння (напр. Macwhinney, 1978; Bloom et al. 1980; Clark, 1987). I наадварот, дзецям не падабаецца прывязваць больш чым адно значэнне для слова або канчатка. Кармілоф-Сміт (1989) паказала, што гэты прынцып дзейнічае ў дзяцей ва ўзросце ад пяці да васьмі гадоў. Вывучаючы засваенне французскага артыкля LE/LA, UN/UNE, яна заўважыла, што амаль да 8 гадоў «дзіця не ўскладае на адно слова цяжар больш чым аднаго значэння» (Karmiloff-Smith, 1979, с.224). Напрыклад, французскія словы UN/UNE могуць азначаць або «нявызначаны артыкль», або «адзін». Калі дзеці ўпершыню ўсведамлялі, што ў гэтых слоў два значэнні, яны пры эксперыментах спрабавалі знайсці шляхі для адрознення гэтых значэнняў шляхам змены сінтаксічных структур. У размове, якая пададзена ніжэй, васьмігадовае дзіця правільна ўжывае UNE BROSSE ў сэнсе «(нейкая) шчотка», але яно ўжывае і няправільны выраз UNE DE BROSSE ў сэнсе «адна шчотка». Даследчыца паказала дзіцяці малюнак хлопчыка ў пакоі з трыма шчоткамі і дзяўчынкі з адной і пытае «Каму мне варта сказаць: «Пазыч мне шчотку?» Дзіця адказала: «...Хлопчыку, бо ў яго ёсць шчотка (UNE BROSSE); не, дзяўчынцы, бо ў яе ёсць адна шчотка (UNE DE BROSSE), ... не, хлопчыку, бо ён можа даць любую са сваіх шчотак» (Karmilof-Smith, 1979, с. 1981).
Другі дзеючы прынцып з тых, што былі лералічаны вышэй — «Звяртай увагу на канчаткі слоў», — думаецца падсвядома кіруе дзецьмі, нават калі яны маюць справу не толькі з флексіямі. Калі англійскае дзіця блытае два розныя словы, яно часцей за ўсё ўжывае правільна другую палову слова: THE LION AND THE LEPRECHAUN» (леў i лепарог) замест THE LION AND UNICORN (леў i аднарог), ICE CREAM TOILET (убранчык марожанага) замест ICE CREAM CORNET (стаканчык марожанага) (Aitchison and Straf, 1981). Добра вядома, што ў дзяцей ёсць тэндэнцыя губляць або скажаць менавіта першы склад слова, калі ён не націскны, як у RITTACK, RIDUCTOR, RIFECTION замест «attack» (атака), «conductor» (кандуктар), «infection» (інфекцыя). I гэта не толькі таму, што склад не націскны, простаён першы ўслове. У чэшскай мове, дзе націск лрыпадае на першы склад, якраз ненаціскны апошні склад лепш запамінаецца дзецьмі, згодна з дадзенымі адной даследчыцы (Pacesova, 1968, па звесткаху Slobin, 1973). Дадаткова пра тое, што суфіксы бсльш прывабныя за прэфіксы або адзінкі, якія змяшчаюцца перад словам, дае той факт, што англійскія дзеці выкідаюць прыназоўнікі, неабходныя ўструктуры сказа (MUMY GARDEN — «мама садзе»), і тады, калі яны пачалі ўжо правільна ўжываць канчаткі слоў (DADDY SINGING — «тата спявае»).
Трэці дзеючы прынцып — «звяртай увагу на парадак слоў* — ілюструе пастаянства, з якім дзеці захоўваюць тыповы ў англійскай мове парадак слоў (гл. раздзел 6), адмаўляючыся адначасна ад «нармальнага» парадку, што бачна ў тэндэнцыі даволі позна засвойваць інверсію дапаможнага дзеяслова. Як ужо было сказана, дзеці спачатку ўтвараюць сказы тыпу: WHERE DADDY HAS GONE?, a толькі пазней правільныя формы з інверсіяй: WHERE HAS DADDY GONE? (Куды пайшоў тата?).
I нарэшце прынцып «пазбягай разрываў» ілюструецца развіццём дзеяслоўных канструкцый падоўжанага трывання (прагрэсіва). Яны апісваюць дзеянне ў развіцці:
POLLY IS SNORING (Полі xpane )
ARTHUR IS WHISTLING (Артур свішча )
Гэта канструкцыя з разрывам падобна на слоены пірог, бо спалучэнне, якое азначае падоўжанае трыванне, IS ... ING перарываецца дзеясловам:
POLLY IS SNOR ING
ARTHUR IS WHISTL ING
Ясна, ШТО IS ... ING функцыяніруе як адна адзінка, бо калі апісваецца дзеянне ў развіцці, IS і ING адзін без аднаго не
164 Пошук рашэння
існуюць. У англійскай мове няма сказаў
POLLY IS SNORE
ARTHUR IS WHISTLING.
Адам, Ева i Capa, дзеці з Гарварда, даволі рана пачалі ўжываць тую форму падоўжанага трывання, у якой быў суфікс -ING. I Адам, і Ева засвоілі яе раней за канчаткі. Але дзеці выкідвалі IS (AM, ARE і да т.п..).
WHAT COWBOY DOING? (Што робіць каўбой?)
WHY YOU SMILING? (Чаму ты пасміхаешся?)
Цалкам канструкцыя IS ... ING з’яўляецца значна пазней. Як у Адама, так і ў Сары гэта заняло больш як дванаццаць месяцаў. Здаецца, цэлы год яны проста не разумелі сувязі паміж IS і -ING. Хаця ў саміх фанетычных формах AM, IS, ARE няма нічога звышцяжкага. Аб гэтым сведчыцьтое, што ўсе трое ўжывалі AM, IS, ARE з назоўнікамі:
HE IS A COWBOY (Ён [ёсць] каўбой)
раней, чым AM, S, ARE з’явіліся ў канструкцыях падоўжанага трывання.
Здаецца, гэтых дзяцей збянтэжыў разрыў у канструкцыі. Яны залічылі -ING да падоўжанага трывання вельмі рана, але разгубіліся, сутыкнуўшыся з папярэднім IS. Іншымі словамі, разрыўнасць, здаецца, супярэчыць прыроднай інтуіцыі дзяцей наконт таго, якой павінна быць мова. Гэта таксама ілюструецца засваеннем злучаных саюзных слоў. Тыя, што не разрываюць галоўнага сказа:
THE FARMER WAS ANGRY WITH THE PIG (WHICH ATE THE TURNIPS)
(Фермер быў сярдзіты на парася [якое з’ела турнэпс])
развіваюцца раней за тыя, якія сказ разрываюць:
THE PIG (WHICH ATE THE TURNIPS) ESCAPED30.
Больш таго, калі дзяцей просяць паўтарыць сказ, у якім галоўная частка разрываецца даданым сказам з адносным словам, яны спрабуюць змяніць яго будову так, каб пазбавіцца разрыву. Дзіця, якое папрасілі паўтарыць сказ:
THE OWL (WHO EATS CANDY) RUNS FAST
(Сава, якая есць цукеркі, хутка бегае) зрабіла гэта так:
THE OWL EAT A CANDY AND HE RUN FAST (Саваёсць цукеркі, i яна хутка бегае) (Slobin and Welsh, 1967).
Дзеючыя прынцыпы, аднак, не ўсе тлумачаць. Тыя чатыры, што пералічаны вышэй, не могуць быць адказнымі за ўвесь працэс засваення сінтаксісу. Але як толькі мы пачнём далучаць новыя прынцыпы — Слобін (1985-Ь) іх налічыў каля сарака, — мы заўважым, што яны канфліктуюць адзін з адным, супярэчаць адзін аднаму. Заўважыўшы, што адзін з іх не працуе, мьі можам сказаць, што гэта ўздзеянне іншага, які падаўляе яго. У выніку ўся ідэя пазбаўляецца сэнсу (Bowerman, 1985). Пакуль мы не вызначым, які з прынцыпаў мае перавагу і як дзеці спраўляюцца з супярэчнасцямі, мы застанемся на зыходных пазіцыях з той жа задачай: знайсці асноўныя прынцыпы, якія вядуць дзяцей праз гушчар верагоднасцей.