Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
Ноэм упаў духам. 3 чаго пачаць? Пасля глыбокага роздуму ён склаў спіс усіх англійскіх слоў, якія прыйшлі на памяць, потым увёў іху камп’ютэр разам з інструкцыяй, што іх можна спалучаць любым чынам. Спачатку ён павінен быў выводзіць на экран усе словы па адным, потым усе магчымыя камбінацыі з двух слоў, потым з трох, з чатырох і г.д. Камп’ютэр перамяшаў усе словы, якбылозагадана, і выкінуў (у блоку чатырохслоўныхспалучэнняў) такія фразы:
САБАКА У У У 3
УВЕРХ УВЕРХ УВЕРХ УВЕРХ
ЗАЛАТАЯ РЫБКА МОЖА ЕСЦІ КОШАК
СЛОН ЛЮБІЎ БУЛАЧКІ
УНІЗ ПРАЗ 3 ГЭТЫ
ЖАЎРАНКІ АХВОТНА ЦАЛУЮЦЬ СМАЎЖОЎ
Рана ці позна, разважаў Ноэм, камп’ютэрстворыць які заўгодна англійскі сказ.
Ноэм аб’явіў Уладару, што камп’ютэр змяшчае правілы, з дапамогай якіх здольны ў патэнцыяле ствараць усе магчымыя англійскія сказы. Уладар засумняваўся, што такую задачу можна выканаць так хутка. I калі ён папытаўся ў іншых чужаземцаў, яго сумненні пацвердзіліся. Зямляне ўказалі на тое, што хоць камп’ютэрная праграмаНоэма і маглатэарэтычнаўтварыцьу с е англійскія сказы, яна, безумоўна, утварала н е т о л ь к і сказы. Паколькі Уладар шукаў механізм, які адпавядаў бы граматыцы, існуючай у чалавечай галаве, праграму Ноэма трэба было адхіліць, бо людзі не прызнаюць такі сказ, як
САБАКА У У У 3.
Яны таксама наўрад ці пагодзяцца з правільнасцю такіх сказаў, як
ЗАЛАТАЯ РЫБКА МОЖА ЕСЦІ КОШАК
ЖАЎРАНКІ АХВОТНА ЦАЛУЮЦЬ СМАЎЖОЎ.
Аднак у сапраўднасці ў гэтых сказах няма ніякіх граматычных памылак: неістотныя сведчанні аб рацыёне залатых рыбак і сімпатыях жаўранкаў неабавязкова ўключаць у граматыку.
Ноэм задумаўся і зноў узяўся за работу. Яго азарыла здагадка, што ўсе сказы з’яўляюцца звычайнымі «ланцужкамі» са слоў, злучаных паміж сабой. А парадак, у якім яны з’явяцца ў сказе,
можначасткова прадбачыць. Напрыклад, заазначальным артыклем THE ідуць або такія прыметнікі, як ДОБРЫ, МАЛЕНЬКІ, або назоўнікі тыпу КВЕТКА, СЫР або, напрыклад, прыслоўі, як у сказе
THE CAREFULLY NURTURED CHILD SCRIBBLED OBSCENE GRAFFITY ON THE WALLS2
Мабыць, разважаўён, y галавечалавека існуесетка асацыяцый, дзе кожнае слова ўсказе нейкім чынам звязана з наступнымі. Ён стаў прыдумваць граматычныя правілы, якія б пачыналіся з аднаго слова, прадугледжвалі выбар паміж некалькімі словамі, пераходзілі да яшчэ аднаго выбару, пакуль сказ не завершыцца:
Такі просты механізм мог растлумачыць структуру розных сказаў, напрыклад:
НЕЙКІ ЛЕЎ З’ЕЎ НЕЙКАГА КЕНГУРУ
ГЭТЫ ТЫГР УПАЛЯВАЎ ГЭТАГА ЖЫРАФА
і г.д. Калі б капітан працягваў яго ўдасканальваць, апошні ахапіў бы ўсе сказы, магчымыя ў англійскай мове.
Ён падзяліўся сваім адкрыццём з Уладаром, які ў сваю чаргу азнаёміў з ім іншых англічан. Аднак тыя ўказалі на адзін фатальны недахоп. Такі механізм не мог адлюстроўваць унутраных правілаў англійскай мовы, бо ў ёй (як і ва ўсіх іншых мовах) ёсць сказы, дзе і аддаленыя ў сказе словы з’яўляюцца ўзаемазалежнымі. Напрыклад, возьмем такі сказ:
THE LIONESS HURT HERSELF3.
Калі б кожнае слова выклікала з’яўленне наступнага, было б немагчымасуаднесці слова, штознаходзіцца за HURT, сасловам LIONESS, і ў нас мог бы атрымацца такі сказ, як
*ТНЕ LIONESS HURT HIMSELF.
Фантастычная няўцялінасць Ml
Гэтак жа сказ са злучнікам EITHER
EITHER BILL STORS SINGING OR YOU FIND ME EAR PLUGS4
не будзе адпавядаць сістэме, бо яна не прадугледжвае з’яўленне другой часткі злучніка — OR, Акрамя таго, у такой мадэлі ўтварэння сказа злева направа ўсе словы маюцьаднолькавы статус і злучаны, як пацеркі ў каралях. Аднак чалавек разумее, што ў пэўных адрэзках сказа словы больш цесна звязаны паміж сабой:
МАЛЕНЬКАЯ ЧЫРВОНАЯ КУРЫЦА /ПАВОЛЬНА ІШЛА/ ПА ДАРОЖЦЫ /ШУКАЮЧЫ ЧАРВЯКОЎ/.
Любая граматыка, што прэтэндуе на адлюстраванне правілаў, існуючых у галаве гаворачага, мусіць прызнаць гэты факт.
Такім чынам, Ноэм усвядоміў, што сапраўдная граматыка павінна адпавядаць двум патрабаванням. Па-першае, ёй трэба ахопліваць у с е сказы і т о л ь к і англійскай мовы (г. зн., згодна з лінгвістычнай тэрміналогіяй, быць назіральна адпаведнай. Па-другое, яна павіннасупадацьз інтуіцыяй носьбіта мовы. Такую граматыку называюць дэскрыптыўна адпаведнай.
У сваёй трэцяй спробе Ноэм вырашыў засяродзіцца на сістэме, аснову якой складае падзел сказаў на часткі, дзе некалькіх слоў звязаны паміжсабою. Ён прыйшоўдавысновы, што вырашэннем праблемы была б шматузроўневая сістэма, якая складаецца з мноства скіраваных уніз адгалінаванняў. Зверху старонкі ён напісаў літару С, што абазначала «сказ». Потым намаляваў дзве зыходныя, паказваючы самы кароткі англійскі сказ (за выключэннем загадаў).
Потым ён пашырыў кожную галіну да больш доўгай фразы, якая магла пры неабходнасці замяніць яе.
Такая дыяграма ў выглядзе дрэва выразна ілюстравала іерархічную структуру мовы, той факт, што цэлыя фразы могуць быць структурнымі эквівалентамі аднаго слова. У ёй паказана, што спалучэнне ГАЛОДНЫЯ ЛЬВЫ выступае як асобная адзінка, а ЗАБІВАЮЦЬ УЦЯКАЮЧЫХ такой не з’яўляецца.
Уладар Юпітэра быў у захапленні. Яму нарэшце стала ясна, як функцыяніруе мова.
Я ХАЧУ ТРОХІСУПУ... ТРОХІСУПУ 3 ВОДАРАСЦЯЎ... ТРОХІ ГАРАЧАГА СУПУ 3 ВОДАРАСЦЯЎ.. ТРОХІ ВЕЛЬМІ ГАРАЧАГА СУПУ 3 ВОДАРАСЦЯЎ
мармытаў ён, усведамляючы ўсю важнасць новай сістэмы Ноэма.
Іншыя англічане таксама прынялі сістэму, але не былі ёю цалкам задаволены. Яны прызналі, што дыяграма ў выглядзе дрэва выдатна падыходзіла да такіх сказаў, як
ГАЛОДНЫЯ ЛЬВЫ МОГУЦЬ ЗАБІЦЬ УЦЯКАЮЧЫХ БУЙВАЛАЎ.
Аднак у іх мелася адно істотнае пярэчанне. Ці ўсведамляў Ноэм, колькі такіх «дрэў» можна скласці для ўсёй мовы? I ці разумеў ён, што ў сказах, якія чалавек лічыць цесна звязанымі, падобнымі адзін да аднаго, будуць зусім розныя структурныя будовы? Напрыклад, дрэва сказа
ГАЛОДНЫЯ ЛЬВЫ МОГУЦЬ ЗАБІЦЬ УЦЯКАЮЧЫХ БУЙВАЛ АЎ
значна адрозніваецца ад дрэва
УЦЯКАЮЧЫЯ БУЙВАЛЫ МОГУЦЬ БЫЦЬ ЗАБІТЫ ГАЛОДНЫМІ ЛЬВАМІ.
А такі сказ, як
TO CHOP DOWN LAMP-POSTS IS A DREADFUL CRIME5
будзе мець схему зусім іншую, чым
IT IS A DREADFUL CRIMETO CHOP DOWN LAMP-POSTS.
Ці заўважыў Ноэм, што падчас сказы, якія ўспрымаюцца як зусім розныя, маюцьа днолькавы яструктурныядрэвы? У сказах
THE BOY WAS LOATH TO WASH6
THE BOY WAS DIFFICULT TO WASH
яны нічым не адрозніваюцца. Цікава, a ці здолеў бы Ноэм стварыць сістэму, у якой сказы, што ўспрымаюцца як падобныя, былі б звязаны, а непадобныя раздзелены?
Пасля многіх разважанняў Ноэм прыйшоў да высновы, што эканомячы на колькасці варыянтаў дрэў і з улікам інтуіцыі носьбітаў мовы, варта аднесці падобныя сказы да аднаго асноўнага дрэва! Сказы і ў незалежным, і ў залежным стане, напрыклад, можна паказаць адным асноўным дрэвам:
ГЭТЫЯ ЛЬВЫ З’ЕЛІ БУЙВАЛА
Такую «глыбінную» структуру можна пераўтварыць шляхам аперацый (іх называюць «трансфармацыямі») у розныя паверхневыя структуры. Яна забяспечыла аснову як для львоў, што з’елі буйвала, так і для буйвала, што быў з’едзены львамі.
Дзякуючы такому прынцыпу, Ноэм змог растлумачыць падабенства такіхсказаў, як
TO CHOP DOWN LAMP-POSTS IS A DREADFUL CRIME i
IT IS TO DREADFUL CRIME TO CHOP DOWN LAMP-POSTS.
I наадварот, розніца паміж
THE BOY WAS LOATH TO WASH i
THE BOY WAS DIFFICULT TO WASH
тлумачыццатым, штосказы маюцьрозныя глыбінныяструктуры.
Уладар Юпітэра быў задаволены апошняй спробай Ноэма, ды і астатнія англічане пагадзіліся, што Ноэм, здаецца, знайшоў выдатны выхад са становішча. Ён стварыў ясную, эканомную
сістэму, якая ахоплівала ў с е сказы т о л ь к і англійскай мовы і якая ўлічвала інтуітыўныя веды носьбітаў мовы наконт яе функцыніравання. Яшчэ адна заслуга была ў тым, што сістэму можна прымяніць і для французскай, і для кітайскай, турэцкай, аравакскай і любой іншай мовьі размаітага чалавечага свету.
Аднак Уладар усё ж крыху сумняваўся. Ці растлумачыў яму Ноэм, як на самай справе ўтвараць англійскія сказы? Або ён проста намаляваў схему таго, як узаемазвязаныя сказы захоўваюцца ў галаве англічаніна? Калі ён спытаў пра гэта Ноэма, той адказаў неяк няпэўна. Ён сказаў, што хоць ідэя агульнай схемы досыць абстрактная, тым не менш, у ёй змяшчаюцца важныя ўказанні на спосабы ўтварэння і распазнавання сказаў. Уладарбыў трохі збянтэжаны такім адказам. Аднакён вырашыў, што Ноэм выдатна справіўся з работай, што яго можна адпусціць і шчодра ўзнагародзіць. У той жа час Уладар падумаў пра сябе, што пры наяўнасці вольнага часу ён бы з большай руплівасцю рагледзеў пытанне, як версіі Ноэма звязаны са спосабам, пры дапамозе якога людзі ўтвараюць і распазнаюць сказы.
А зараз абагульнім тое, што Уладар Юпітэра спазнаў пра прыроду чалавечай мовы і тып граматыкі, якая ёй адпавядае. Папершае, ён зразумеў, што немагчыма вывучыць на памяць усе сказы мовы, бо ў мове няма ніякіх абмежаванняў іх даўжыні.
Па-другое, ён усвядоміў, што з любым наборам выказванняў трэба абыходзіцца асцярожна: ён змяшчае агаворкі і з’яўляецца выпадковай вытрымкай з усіх патэнцыяльных паведамленняў. Восьчаму так важна засяродзіць увагу на сістэме асноўных правіл таго, хто размаўляе, на яго кампетэнтнасц і,ане на адвольным падборы выказванняў ці гутарковай мове. Патрэцяе, Уладар зразумеў, што дасканалая граматыка мовы павінна быць не толькі назіральна-адпаведнай, г.зн. адказаваць за ўсе патэнцыяльныя сказы мовы, але і дэскрыптыўна-адпаведнай — адлюстроўваць інтуітыўныя веды носьбітаў мовы. Гэта азначала, што простая гарызантальная мадэль «злева направа», згодна з якой з’яўленне кожнага слова ў сказе выклікана папярэднім, функцыяніраваць не магла. Яна была назіральнанеадпаведнай, бо не дапускала залежнасці слоў, якія далёка размешчаны ў сказе. Больш таго, яна была і дэскрыптыўнанеадпаведнай.бо ўсе словы ўёй мелі аднолькавы статус і звязваліся паміж сабой, як пацеркі на нітцы, між тым як мова ўяўляе сабой іерархічнуюструктуру, элементамі якой з’яўляюццаадрэзкі сказаў, складзеныя з некалькіх звязаных паміж сабою слоў.
Па-чацвёртае, УладарЮпітэразазначыў: вертыкальная мадэль іерархічнай структуры, якая паказвала адносіны паміж словамі зверху ўніз, была даволі разумнай, аднак і яна не аб'ядноўвала сабоюсказы, якія ўспрымаліся як падобныя,скажам, яку выпадку з ліхтарамі.
3 другога боку, яна памылкова атаясамлівала такія сказы, як