Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
HANK MUCH PREFERS CAVIARE TO SARDINES9
аднак адхіліць
*HANK CAVIARE TO SARDINES MUCH PREFERS.
У дадатак, сталыя носьбіты мовы здольны ўбачыць сувязь паміж сказамі. Яны «ведаюць», што сказ
ЗАВЯЛЫЯ КВЕТКІ ВЫГЛЯДАЮЦЬ СУМНА
цесна звязаны са сказам
КВЕТКІ, ШТО ВЯНУЦЬ, ВЫГЛЯДАЮЦЬ СУМНА
а сказ
ТОЕ, ШТО БАЗ ЗАГЛЫНУЎ АСЬМІНОГА ЦАЛКАМ, СПУЖАЛА НАС
звязаны з
НАС СПУЖАЛА, ШТО БАЗ ПРАГЛЫНУЎ АСЬМІНОГА ЦАЛКАМ.
Больш таго, яны могуць адрозніваць сказы, што знешне выглядаюць падобна, але на самай справе з’яўляюцца рознымі, напрыклад:
EATING APPLES CAN BE GOOD FOR YOU10.
Карысна есці яблык, які лічыцца ядомым, ці ўсе яблыкі запар?
Няма ніякага сумнення ў тым, што «класічная» (1965) трансфармацыйная граматыка ўключае ў сябе гэты другі тып ведаў — уяўленне чалавека аб структуры мовы. У людзей сапраўды ёсць інтуітыўныя веды, і трансфармацыйная граматыка с a п р а ў д ы, здаецца, апісвае іх. Аднак зусім няясна, ці звязана трансфармацыйная граматыка з веданнем, як на самай справе ў ж ы в а ц ь мову. Хоць Хомскі і сцвярджае, што інтэрыярызаваная граматыказначна ўплывае наспараджэнне і разуменне выказванняў, ён ясна паказаў, што гэтая граматыка «сама па сабе не прадпісвае характару ці функцыяніравання мадэлі ўспрымання або мадэлі спараджэння маўлення» (Chomsky, 1965, с. 9). Ён нават называе «абсурднай» любую спробу непасрэдназвязаць граматыкуз працэсамі спараджэння і разумення (Chomsky, 1967, с. 399).
На такім пункце гледжання ён настойвае ў сваёй нядаўняй працы, дзе адхіляе думку аб сувязі ведаў са здольнасцю ўжываць мову: «Здольнасць — гэта адно, а веды — нешта зусім іншае» (Chomsky, 1986, с. 12). Ён паясняе пры гэтым, што «трэба кіравацца звычайнай практыкай, выразна адрозніваючы веды і здольнасць ужываць гэтыя веды» (Chomsky, 1986, с. 12). Як мы
Фантастычная няўцямнасць 187 бачылі, тып ведаў, акрэслены яго навейшай тэорыяй, значна больш абстрактны і глыбокі, чым той, што паказаны ў яго «класічнай» трансфармацыйнай граматыцы.
Карацей кажучы, Хомскага цікавіць галоўным чынам
«сістэма ведаў, якая ляжыць у аснове ўжывання і разумення мовы», а не «рэальныя або патэнцыяльныя паводзіны чалавека» (Chomsky, 1986, с.24),
Прадэманстрыруем гэта наступным чынам. Кожны, хто валодае мовай, здольны рабіць тры рэчы:
1.	СПАРАДЖАЦЬ СКАЗЫ, АБО «КАДЗІРАВАЦЬ.
2.	РАЗУМЕЦЬ СКАЗЫ, АБО «ДЭКАДЗІРАВАЦЬ»
УЖЫВАННЕ
МОВЫ
3. ЗАХОЎВАЦЬ ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ ВЕДЫ
МОЎНЫЯ
ВЕДЫ
Мы сцвярджаем, штотрансфармацыйная граматыка несумненна ахоплівае пункт (3),аднак абмежаванабо толькі ўскосна звязана з пунктамі (1) і (2).
УЖЫВАННЕ
МОВЫ

МОЎНЫЯ
ВЕДЫ
Сітуацыя даволі дзіўная. Ці магчыма, каб лінгвістычныя веды былі цалкам аддзелены ад ужывання мовы? Калі не, то як разумець спалучэнне «ўскосна звязана»? Гэта і будзе тэмай наступнага раздзела.
Зацвагі пдд тэкстам:
1.	Капітан не выпадкова так названы. Відавочна, тут аналогія з Ноэмам (Набумам) Хомскім.
2.	Добра накормленае дзіця крэмзала брудныя малюнкі на сцяне.
3.	Гэтая львіца паранілася
4.	Або Біл перастане спяваць, або я заткну Вушы.
5.	Абодва сказыперакладаюцца аднолькаво:разбіваць ліхтары — йялікае злачынства.
6.	Хлопчык не любіў мыцца. Хлопчыка было цяжка памыць.
7.	Гзта сапраўды дзіўна; пераклад не перадае сутнасці граматычнай забароны на другое выказбанне, бо ў беларускай мове ёсць склон.
8.	Графіня, здавалася, была п'янай. Графіні цяжка дагадзіць. Семантычнае адрозненне ў беларускай мове перадаецца
парадкам слоў, а ў англійскай — граматычнай структурай усяго сказа.
9.	Хэнк больш любіць ікру, чым сардзіны.
10.	Гэты сказ ліое два значэнні.
9.	ПРАБЛЕМА БЕЛАГА СЛАНА
Ці патрэбна нам трансфармацыйная граматыка, каб размаўляць?
Я адказаў на тры пытанні, і хопіць, — сказаў бацька. — / адчапіся ад мяне. Ты думаеш, я ўвесь дзень буду слухаць гэтае глупства? Ідзі адсюль, а не то я спушчу цябе з лесвіцы!
Льюіс КЭРАЛ, «Стары Уіяльм»
У папярэднім раздзеле мы адзначылі, што трансфармацыйная граматыка спрабуе раскрыць сутнасць абстрактнага ведання мовы. Аднак няясна, як веданне мовы звязана з яе ўжываннем. Паводле Хомскага, гэта рэчы зусім розныя. Ён не лічыць, што лінгвістычныя веды маюць непасрэднае дачыненне датаго, як мы разумеем і ўтвараем маўленне. Такі погляд падводзіць нас да істотнага і даволі дзіўнага пытання: ці сапраўды трансфармацыйная граматыка не мае дачынення да праблемы разумення і спараджэння мовы?
Калі мы паставім гэтае пытанне перад артадаксальным лінгвістам, ён, магчыма, адкажа: «Вядома, веданне мовы і як ўжыванне не цалкам раздзе/.ены, проста іх трэба вывучаць паасобку, бо адносіны паміж імі не прамыя».
Калі б мы прадаўжалі настойваць і спыталі: «А што вы маеце на ўвазе пад непрамымі адносінамі?», ён бы адказаў: «Паслухайце, не дакучайце мне недарэчнымі пытаннямі. Я не займаюся вывучэннем ўзаемаадносін ведання мовы і яе ўжывання. Скажу прама:ваўсіхнармальныхлюдзей,ёсць, відаць, у нутранае веданне сваёй мовы. Калі апошняе сапраўды існуе, я як лінгвіст павінен яго алісаць. Аднак у маеабавязкі неўваходзіць вывучэнне таго, як выкарыстоўваюцца гэтыя веды. Я пакідаю гэта псіхолагам».
Псіхалінгвіста такое становішча таксама прыгнятае. Ужыванне мовы цікавіць яго не менш, чым яе веданне. Сапраўды, даволі дзіўна, што некаторыя вучоныя засяроджваюцьсваюўвагу толькі на адным фактары ў шкоду іншым, хоць гэтыя фактары,
відавочна, даволі цесна ўзаемазвязаны. Такім чынам, у гэтым раздзеле мы коратка разгледзім ідэі, вылучаныя псіхалінгвістамі за апошнія дваццаць гадоў, і паспрабуем высветліць адносіны паміжтрансфармацыйнай граматыкай і спосабам канструявання і разумення сказаў. Мы пачнём зсамых першых псіхалінгвістычных эксперыментаў, якія былі праведзены на пачатку 60-ых гадоў.
Гады ілюзій
Ідэі Хомскага, распаўсюджаныя ў псіхалогіі ў 60-ых гадах значка паўплывалі на вучоных, і тыя распачалі праверку ролі трансфармацыйнай граматыкі пры аналізе сказаў. Магчыма, іх першым намерам было праверыць, ці існуюць паміж гэтымі з’явамі непасрэдныя адносіны.
У сувязі з гэтым вылучаліся два асобныя, але досыць блізкія пункты гледжання. Першы з іх назвалі «гіпотэзай адлаведнасці», а другі «дэрывацыйнай тэорыяй комплекснасці», скарочана ДТК.
Абаронцы «гіпотэзы адпаведнасці» сцвярджаюць, што «існуе прамая адпаведнасць паміж формай трансфармацыйнай граматыкі і аперацыямі, якія выконваюцца пры спараджэнні і разуменні мовы. Дапусцім, паслядоўнасць правіл, якія выкарыстоўваюцца ў граматычнай дэрывацыі сказа... крок за крокам адпавядае псіхалагічным працэсам, што адбываюцца пры аналізе сказа» (Hayes, 1970, с.5). Сцвярджалася, што калі чалавек складаесказ, ён перш за ўсё фарміруе глыбінную структуру:
Затым ён «намотвае» транфармацыі адна на адну, і на прамежкавай стадыі ў яго атрымліваецца:
ПЫТАННЕ КАЧКАНОС БЫЎ ЗЛОЎЛЕНЫ ДЫЯГЕНАМ
а ў выніку
ЦІ БЫЎ КАЧКАНОС ЗЛОЎЛЕНЫ ДЫЯГЕНАМ?
Меркавалася, што дэкадзіраванне — гэта працэдура, адваротная папярэдняй, г.зн. слухач «размотвае» транфармацыі адну за адной. У выніку з’явілася выснова аб тым, што глыбінная структура і трансфармацыі існуюць паасобку.
Абаронцы ДТК прапанавалі менш пераканаўчую гіпотэзу. Яны лічылі, што чым складаней трансфармацыйная дэрьівацыя сказа — г.зн. чым больш у ім трансфармацый, тым цяжэйшым будзе яго ўтварэнне і разуменне. Аднак яны не прызнавалі існавання пэўнай адпаведнасці паміж разумовымі працэсамі чалавека і граматычнымі аперацыямі.
Для праверкі гэтых меркаванняў быў праведзены шэраг эксперыментаў. 3 іх найбольш вядомы — эксперымент Джона Мілера з Гарвардскага універсітэта па падборы сказаў (Miller, 1962; Miller and McKean, 1964) i эксперымент на запамінанне, які правялі Харыс Сэвін і Элен Пярчонак, псіхолагі з універсітэта штата Пенсільванія (Savin і Perchonock, 1965).
Джон Мілер прапанаваў наступную гіпотэзу: калі колькасць трансфармацый значна ўскладняе аналіз сказаў, то адпаведна павялічваецца час, за які адбываецца гэты аналіз. Інакш кажучы, чым больш у сказе трансфармацый, тым больш часу на яго затрачваецца.
Напрыклад, наступны сказ з дзеясловам у залежным стане
СТАРАЯ БЫЛА ПАПЯРЭДЖАНА ДЖО
патрабуебольш часу для разумення, чым просты апавядальны сцвярджальны сказ з дзеясловам у незалежным стане (скарочана ПАССН)
ДЖО ПАПЯРЭДЗІЎ СТАРУЮ.
бо для сказа з дзеясловам у залежным стане спатрэбілася дадатковая інфармацыя. Аднак сказ пасіўнай канструкцыі аналізаваць прасцей, чым падобны да яго, але з адмоўем:
СТАРАЯ HE БЫЛА ПАПЯРЭДЖАНА ДЖО
для якога спатрэбілася яшчэ адна трансфармацыя.
Каб праверыць сваю гіпотэзу, Мілер лрапанаваў удзельнікам эксперымента два слупкі розных сказаў і папрасіў знайсці пары падобных. Сказы, што складалі пару, пэўным чынам адрозніваліся адзін ад аднаго. Напрыклад, на адным з этапаў эксперымента трэба было падабраць сказы ў актыўнай і пасіўнай формах. Такому сказу як
МАЛЕНЬКІ ХЛОПЧЫК БЫЎ ЛЮБІМЫ ДЖЭЙН
192 Праблема белага слана
адпавядаў яго «партнёр»
ДЖЭЙН ЛЮБІЛА МАЛЕНЬКАГА ХЛОПЧЫКА.
А сказу
ДЖО ПАПЯРЭДЗІЎ СТАРУЮ
адпавядаў
СТАРАЯ БЫЛА ПАПЯРЭДЖАНА ДЖО.
Мілер меркаваў, што каб падабраць пары сказаў, падыспытным трэба вызваліць гэтыя сказы ад трансфармацый. Чым больш яны адрозніваюцца, тым больш часу спатрэбіцца на гэтуюаперацыю.
Мілер праводзіў эксперымент двойчы, другі раз са строгім замерам часу (так званы «тахістаскапічны метад»). Вынікі прывялі яго ў захапленне. Як ён і спадзяваўся, падбор сказаў, што адрозніваліся па д в у х трансфармацыях, заняў у два разы больш часу, чым падбор тых, што адрозніваліся па а д н о й. Калі ён прыбавіў час, затрачаны на аперацыю са сказамі ў актыўнай і пасіўнай формах (прыкладна 1,65 секунды), да часу, які заняў падбор сцвярджальных і адмоўных сказаў (прыкладна 1,40 секунды), сума паказчыкаў аказалася амаль роўнай таму часу, што спатрэбіўся на пошук сказаў у незалежным стане і адмоўных залежных сказаў (прыкладна 3,12 секунды).
Незалежныя	-ж 1.65
Залежныя
ДЖО ПАПЯРЭДЗІЎ СТАРУЮ
СТАРАЯ БЫЛА ПАПЯРЭДЖАНА ДЖО
Сц&ярджальныя	1.40^-
Адмоўныя
ДЖО ПАПЯРЭДЗІЎ СТАРУЮ
ДЖО HE ПАПЯРЭДЗІЎ СТАРУЮ
Незалежныя	-ч 3.12
Залежныя адмоўныя
ДЖО ПАПЯРЭДЗІЎ СТАРУЮ
СТАРАЯ HE БЫЛА ПАПЯРЭДЖАНА ДЖО
На першы погляд Мілерздолеў даказаць, што трансфармацыі з’яўляюцца «псіхалагічна рэальнымі», бо кожная трансфармацыя патрабавала пэўнага часу. Яго высновы, здавалася б, былі падмацаваны эксперыментамі на прыпамінаннеСэвіна і Пярчонак.