Гаваркія істоты Уводзіны ў псіхалінгвістыку Джын Эйчысан

Гаваркія істоты

Уводзіны ў псіхалінгвістыку
Джын Эйчысан
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 220с.
Мінск 1995
86.9 МБ
4.	Сказы няправільна пабудованы «Што робіць каўбой» і «Дзе малако».
5.	Але гэта «нязручна», мабыйь, толькі для таго варыянта граматык/, які распрацаваны для даследаванняў сінтаксічных структур.
6.	На чым ён можа ездзіць? Чаму Кіці не можа ўстаць?
7.	Чаму Пітэр спіць тут? Што мы будзем есці?
8.	Я ведаю, што ў нас будзе на абед.
9.	Якое парася Анджэла ведае, хто ўкраў?
10.	Мы збіраемся глядзець некаторыя дамы з Джоні. Што ліы збіраемся глядзець некаторыя? Што мы збіраемся глядзець некаторыя з Джоні?
11.	Сэт: гэта смешнае Т? Бацька: гэта смешная I. Сэт (трымаючы літару): Што гэта смешнае?
12.	Алеф, каф — назвы літар на іўрыце.
13.	Хлопчыкі хацелі, каб дзяўчынкі спадабаліся
14.	Кураняты сказалі, што парасяты казыталіся.
15.	Я абдымаю коціка, ён рамантуе машыну.
16.	Мама абдымае коціка, mama рамантуе машыну.
17.	У тваім вядры дзірка. Ідзе дождж.
18.	У англійскай мове ўсе службовыя словы не маюць націску.
19.	У англійская мове парадак «дапаўненне — выказнік» немагчымы, таму што няма склону, і сінтасічная функцыя вызначаеццаліесцам слова ў сказе. Парадак *назоўнік — дзеяслоў» вымушае разумець назоўнік як дзейнік. Таму сказ * MILK WANT лепей было б перакласціяк «малако хоча», а не «малака хачу».
20.	Пры перакладзе памылка губляецца па той жа прычыне.
21.	He, mama апранаць мяне.
22.	Англійскія дзіцячыя слоўкі для абазначэння сабакі, птушкі, каня, паравоза. Параўнайце з беларускімі: цюця, дзюдзя, жыжа, боля і г.д.
23.	Адкрыйце рот, адкрыйце яго. Выплюньце вустрыцу. Выплюньце яе. Дай маме вустрыцу. Дай вустрыцу маме.
24.	Закрый кран! Хадзі сюды!
25.	Што Тоні есць? Чаму ты плачаш?
26.	Пераклад не можа перадаць сутнасць памылкі.
27.	Манга ўбачыць васьмінога, у якога было 20 ног.
28.	Васьміног, у якога было 20 ног, збег.
29.	Пераклад такіх памылковых форм практычна немагчымы. Гэта штосьці падобнае на «племі», «небы» і г.д.
30.	Парася (якое з'ела турнэпс) збегла.
8.	ФАНТАСТЫЧНАЯ НЯУЦЯМНАСЦЬ
Навошта нам трансфармацыйная граматыка?
— Даю шэсць пенсаў таму, хто здолее гэта растлумачыць, — сказала Аліса. — Я не бачу ў гэтым ніякага сэнсу.
— Калі тут няма сэнсу, — сказаў Кароль, — гэта вызваляе нас ад лішніх клопатаў і пошукаў яго, ці не так? Але не ведаю, не ведаю, — працягваў ён, — па-мойму, нейкі сэнс у гэтым усё-такі ёсць.
Льюіс КЭРАЛ, «Аліса ў Краіне Цудаў»
Лінгвістаў, якія займаюцца трансфармацыйнай граматыкай, часам абвінавачваюць, што яны «занадта абстрактна разважаюць» і «аддаляюцца ад рэальнасці». Напрыклад, адзін з рэцэнзентаў з асуджэннем пісаў пра «фантастычную неўцямнасць, стыхію, у якой звычайна патанае сапраўдны лінгвіст» (Philip Toynbee, «Observer»). Аднак не адны псіхалінгвісты спрабуюць атрымаць інфармацыю аб граматыцы, што знаходзіцца ў галаве гаворачага, — аб шэрагу ўнутраных правілаў, якія даюць магчымасць размаўляць і разумець мову. Як зазначае Хомскі,
«вучоны, які складае граматыку сваёй мовы, пасутнасці фармулюе гіпотэзы аб гэтай унутранай сістэме» (Chomsky, 1972-а, с.26).
У сувязі з гэтым натуральна ўзнікае пытанне: калі лінгвісты на самай справе ствараюць тэорыі аб унутранай сістэме, то чаму яны ў выніку прыходзяць да такой складанай і абстрактнай з'явы, як трансфармацыйная граматыка? Бо ёсць жа і іншыя віды граматык, якія не здаюцца такімі дзіўнымі. Асобныя з прычын, што прывялі да стварэння трансфармацыйнай граматыкі, прыведзены ў раздзеле 1. Аднак тут гэтае пытанне будзе разгледжана ў іншым ракурсе.
Насякомыя з планеты Юпітэр
Уявім, што касмічны карабель з людзьмі, якія размаўляюць паанглійску, прыляцеў на Юпітэр. Яны выявілі, што на планеце
жьіве цывілізацыя зялёных насякомых, якія размаўляюць паміж сабой, варушачы сваімі тонкімі, як пруцікі, пальцамі ног. Зямляне лёгка навучыліся гэтай мове пальцаў. Яна была падобна да мовы малпы Уошу, у якой словы замяняліся жэстамі і дзе не было выразнай структуры. Такім чынам, камунікацыя не ўяўляла сур’ёзнай праблемы. Аднак Уладар Юпітэра стаў моцна зайздросціць гэтым прыхадням, якія маглі адначасова хадзіць і размаўляць. Ім не трэба было спыняцца, садзіцца і варушыць канечнасцямі. I ён вырашыў вывучыць англійскую мову.
Спачатку ён думаў, што лёгка справіцца з задачай. Ён загадаў сваім слугам запісваць усе сказы, што вымавілі зямляне на англійскай мове, разам з іх значэннем. Кожную раніцу ён зачыняўся ў сваім кабінеце і вучыў на памяць сказы, запісаныя напярэдадні. Ён працягваў займацца гэтай руцінай каля года, старанна запамінаючы кожны асобны сказ, які вымавілі чужаземцы. Як ураджэнец Юпітэра, ён не меў прыроднай здольнасці разумець, якім чынам функцыяніруе мова. ўн не падзяляў на словы ніводнага сказа, проста вучыў сказы на памяць. Нарэшце ён вырашыў, што ведае дастаткова і час праверыць свае веды ў размове з англічанамі.
Аднак вынік быў жахлівы. Здавалася, ён так і не вывучыў патрэбных сказаў. Калі ён хацеўспытацьу англічан, ці спадабаўся ім суп з марскога вожыка, найбольш блізкі па значэнні сказ, які ён мог успомніць, быў наступны: «Гэты суп вельмі смачны. 3 чаго ён?». Калі ішоў дождж і яму хацелася ведаць, ці не ў шкоду той чужаземцам, лепш заўсё падыходзіўсказ: «Ідзе дождж, ці можам мы купіць тут галёшы і парасоны?».
У яго з’явіліся сумненні адносна таго, ці правільна ён зрабіў, запамінаючыўсеанглійскія сказы. Ці будзе гэтаму ўрэшце канец? Ён зразумеў, што кожны сказ складаецца з адзінак, якія называюцца словамі, напрыклад, ДЖЭМ, ШЭСЦЬ, ДАПАМОГА, і што апошнія часта прысутнічаюць у сказах. Аднак хоць ён і разумеў зараз большасць слоў, яны кожны раз з’яўляліся ў новых спалучэннях, і колькасць новыхсказаў ніяк не памяншалася. Мала таго, трапляліся сказы неверагодна доўгія. Ён успомніў адзін такі сказ, вымаўлены англічанінам, які распавядаў пра абжору. ♦Аляксандр з’еў дзесяць сасісак, чатыры пірагі з варэннем, два бананы, швейцарскую булачку, сем мерэнгаў, чатырнаццаць апельсінаў, восем кавалачкаў падсмажанага хлеба, чатырнаццаць яблыкаў, два марожаныя, тры бісквіты і захварэў». У адчаі Уладар спытаў, што здарылася б са сказам, калі б Аляксандр не захварэў? Ці не працягваўся б ён бясконца? Яго таксама напужаў сказ, які адзін англічанін прачытаў з часопіса. Гэта быў кароткі зместмінулыхэпізодаўсерыяла: «Вірджынія.якуюўзяліэканомкай у стары замак у Карнвеле, пакахала Чарльза, сына свайго
гаспадара, які (Чарльз) сам закаханы ў мясцовую каралеву прыгажосці Лінду, якой падабаецца адно Філіп, пляменнік рыбака, які захапляецца сваёй зводнай сястрой Філіс, якая кахае Тома, прыгожага маладога фермера, якога цікавяць толькі яго свінні». Відаць, у аўтара не засталося больш герояў, заключыў Уладар. Інакш сказ і далей бы працягваўся.
Такім чынам, Уладар засвоіў два галоўныя правілы. У мове існуе пэўная колькасць элементаў, якія можна спалучаць неверагоднай колькасцю спосабаў. А запомніць кожны сказ прынцыпова немагчыма, бо не існуе моўных абмежаванняў даўжыні сказа. Бясконцае мноства сказаў можна далучыць да аднаго пачатковага. Гэты працэс завецца злучэннвм.
| Аляксадр з'еў 10 сасісак j
(Аляксадр з'еў) 4 пірагі з варэннем (Аляксадр з еў) 2 бананы
(Аляксадр з еў) швейцарскую булачку
+
+
+
+ ...
3 другога боку, ладсказы можна ўключыць або ў с т a в і ц ь у першапачатковы сказ:
Такая ўласцівасць мовы мае назву рэкурсіўн а с ц ь (ад лацінскага слова recurco, якое абазначае «зноў прабягаць»). Можна зноў і зноў падаўжаць сказы, і гэты працэс (тэарэтычна) могбы працягваццабясконца. Канечне.усапраўднасці вы або засняце, або вам стане млосна, або ў вас забаліць горла. Аднак гэта нелінгвістычныя прычыны для яго спынення. Гэта значыць, што ні для адной мовы нельга скласці канчатковага набору спалучэнняў.
Такім чынам Уладар Юпітэра заключыў, што запомніць усе англійскія сказы немагчыма. ўн зразумеў, што існуюць важныя м а д э л і, якія ляжаць у аснове выказванняў.
Як трэба дзейнічаць, каб выявіць гэтыя мадэлі?
Можна было скласці спіс усіх сабраных англійскіх слоў і
адзначыць месцазнаходжанне кожнага слова ў сказе. Так ён і зрабіў. Аднак адразу сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі. Ён адчуваў, што ў некаторыхсказахбылі памылкі, але неведаў якія. Ці быў такі сказ, як «У, ІК, МЯНЕ, IK, О БОЖА, ІК, ІКОТА», сапраўдным граматычна правільным англійскім сказам? А як быць з наступным:
Я МАЮ НА ЎВАЗЕ, ШТО ТОЕ, ШТО Я ХАЦЕЎ СКАЗАЦЬ, БЫЛО, НАПЭЎНА, ВОСЬ ГЭТА.
Другой праблемай стала тое, што ён выявіўадхіленні ў мадэлях і не ведаў, якія былі выпадковымі, а якія не. Напрыклад, ён адшукаў чатыры сказы са словам СЛОН:
СЛОН НЁС ДЗЕСЯЦЬ ЧАЛАВЕК
СЛОН ПРАГЛЫНУЎ ДЗЕСЯЦЬ БУЛАЧАК
СЛОН ВАЖЫЎ ДЗЕСЯЦЬ ТОН
ДЗЕСЯЦЬ ЧАЛАВЕК БЫЛІ ПАСАДЖАНЫ НА СЛАНА.
Аднак ён не сустрэў наступных сказаў:
ДЗЕСЯЦЬ ЧАЛАВЕК НЕСЛІСЯ СЛАНОМ
ДЗЕСЯЦЬ ТОН БЫЛІ ЎЗВАЖАНЫ СЛАНОМ.
Чаму? Ці былі такія адхіленні выпадковымі? Або сказы не адпавядалі граматычным правілам? Уладарне ведаў гэтага і таму разгубіўся. Ён зразумеў яшчэ адну важную з'яву: да набору сказаў трэба падыходзіць засцярогай. Часта яны няправільна пачынаюцца і ў іх шмат агаворак. Акрамя таго, яны складаюць толькі малую частку ўс.х патэнцыяльных выказванняў. Ужываючы лінгвість.чныя тэрміны, можна сказаць, што гутарковая мова (performance) чалавека можа быць выпадковым наборам фраз з мноствам памылах че абавязкова сведчыць пра яго лінгвістычную кампегэнцыю (competence).
Уладар Юпітэра зразумеў, што яму патрэбна дапамога з боку саміх чужаземцаў. Ён арыштаваў капітана касмічнага карабля, якога звалі Ноэм1 і сказаў, што адпусціць яго толькі тады, калі той перапіша ўсе правілы англійскай мовы. Калі Ноэм мог размаўляць, то ён, пэўна ж, іх ведаў.
Ноэм здзівіўся. Ён паспрабаваў растлумачыць Уладару, што валоданне мовай — такая жздольнасць, як і хадзьба, яна ўключае ў сябе разуменне таго, як і што рабіць. Такое разуменне не заўсёды свядомае. Ён растлумачыў, што філосафы на Зямлі адрозніваюць два тыпы ведаў: веды пра што і веды як (размаўляць і хадзіць), хоць і не яўляў сабе, якім чынам можна перадаць гэтыя веды іншым, бо, неабходныя дзеянні адбываліся
неўсвядомлена, як быццам самі па сабе.
Аднак Уладар быў непахісны. Ноэма не вызваляць, пакуль ён не напіша падрабязнай сістэмы правілаў, адпаведнай той, што знаходзіцца ў яго галаве.