Пасля прагляду гэтага фільма падвох шукаеш паўсюль — нават у сабе. P.S. Менавіта з гэтага фільма вядомы кадр-мем журботнага Леанарда Ды Капрыа Пачатак (2010) Дамініку Кобу падуладная тэхна-логія сумесных сноў, праз якія можна атрымліваць ад уплывовых людзей патрэбную інфармацыю. Але чарговы кліент Сайта ставіць перад ім новую задачу: укараніць у свядомасць свай-го канкурэнта Роберта Фішара ідэю разваліць буйную кампанію, пакіну-тую яго бацькам у спадчыну. Каб зд-зейсніць гэта, трэба пабудаваць тры ўзроўні сну і патрапіць у іх з дапамо- гай адмысловага снатворнага, якое не дазваляе проста так са сну выйсці. Але, як і ў папярэднім фільме, гэта не асноўная праблема героя Ды Капрыа. Час ад часу ў снах з'яўляецца праекцыя яго памерлай жонкі Мол і ўсяляк перашкаджае яму выканаць заданне. Напэўна, гісторыя з Мол — канцэнтрат філасофіі ў гэтым кіно. Калі, праглядзеўшы «Выспу праклятых», вы вырашылі, што вы — гэта вы, то ў «Па-чатку» пад сумнеў ставіцца рэчаіснасць, якую вы ўспрымаеце. 6 Level 80 Маяк Аня, Месяц і папяровыя зайцы Кропкай мы завяршаем сказ. Кропкай мы завяршаем кнігу — нават калі на-прыканцы стаіць клічнік ці пытальнік. Кропка — гэта такі сімвал завяр-шэння ўсяго. «Кропка нечага шляху», калі дазволіце. Але што будзе, калі кропку ператварыць у двухкроп'е?.. «У доктара Евы Разалін і доктара Ніла Уотса даволі дзіўная праца: яны даюць людзям другі шанец на жыццё. Літаральна», — такімі словамі нас сустракае афі-цыйнае апісанне To the Moon («Да месяца»), Відэагульня ад незалежнай студыі Freebird Games у жанры адвенчуры, выпушчаная ў 2011 годзе, распавядае пра двух незвычайных доктараў. Яны могуць ствараць штучныя ўспаміны ў галовах пацыентаў, дазваляючы ім такім чынам напрыканцы свайго шляху пражыць яшчэ адно жыццё, хоць і віртуальнае. Новы пацыент доктараў— стары Джоні, які жыве адзін у доме каля маяка і невытлумачальна моцна хоча на Месяц. Яму засталося жыць ад-зін-два дні, а жаданне кліента — за-кон. Разалін і Уотс ныраюць у розум Джоні, каб дабрацца да яго дзіцячых успамінаў і накіраваць яго цяпераш-нюю матывацыю ў мінулае. Яны не здзяйсняюць цуд і не могуць проста катапультаваць старога ў космас: ім патрэбна знайсці добры момант на віртуальным адрэзку жыцця Джоні і прасачыць, каб усё прайшло гладка. Такая задача для нашых 7 Level 80 прафесіяналаў выглядае лёгкай справай, але зусім хутка становіцца зразумела: Джоні ніколі не марыў пра Месяц. Ніколі! Затое памерлая жонка Джоні, Рывер, адыгрывае куды больш важную ролю у яго лёсе. I сустрэча з ёй, і страта яе паў-плывалі на Джоні больш за ўсе гіпатэтычныя матывуючыя прамовы нейкіх гіпатэ-тычных прадстаўнікоў NASA... Дарэчы, менавіта яна дала маяку імя Аня. To the Moon зроблена на рухавічку RPG Maker і не можа пахваліцца багатым візуалам, але нават піксельная, адносна-ўмоўная карцінка не аддаляе гульца ад прыгожай гісторыі. Невялічкая, але чуллівая To the Moon шмат каго прымусіць глытаць слёзы. Гуль-ня настолькі сентыментальная, што хтосьці, можа, назваў бы яе слёзавыціскаль-най. Аўтары свядома робяць свой расповед дужа жаласлівым, і не ўсім гульцам гэта спадабаецца. Часам і рады б пусціць слязу ці другую, але калі бачыш, што аўтары амаль са скуры лезуць, каб цябе разжаліць, то атрымліваецца зусім адва-ротнае. Але гэта, канешне, пытанне глыбока асабістае, і ўвогуле To the Moon — гульня разнастайная. Гумару ў ёй, напрыклад, таксама дастаткова. Музыка ў гульні досыць простая. Ніякай комплекснасці, складанасці гучання, дзіўных жанраў — толькі самае неабходнае, каб надаць гісторыі аб'ём, дадатко-выя сэнсы. I гэта працуе! Адна сціплая, як самі героі кажуць, паўтаральная ме-лодыя праймае наскрозь, калі нават чуеш яе асобна ад гульні. Проста таму, што на глыбінным узроўні ведаеш, што яна значыць. У To the Moon замест адной кропкі, поўнай тугі і незразумелага расчаравання, мы атрымліваем двухкроп'е. I магчымасць хоць бы ў канцы фразы, у самы апошні момант, сказаць недасказанае і адчуць спакой. Бо, як мы ведаем, двум кропкам не так адзінока на Месяцы: Валерыя Дзяткова 8 Сэнс — у людзях Жыццё — непрадказальная з'ява. Яна складаецца з мільярдаў імгненняў і можа абарвацца на адным з іх. Мы дакладна не ведаем, калі гэта зда-рыцца, і таму многім страшна. Але што гэта такое — жыццё? Гэта бясцэнны час, праведзены з блізкімі людзьмі. Гэта эмоцыі. Пачуцці. Дасяг-ненне сваіх мэт. Гэта прыняцце свету такім, які ён ёсць, ці спробы яго змяніць. Гэта самавыражэнне ці спасціжэнне творчасці іншых. Гэта ахвяра ў імя чагосьці ці стварэнне таго, у імя чаго будуць ахвяраваць. Гэта неперарыўная барацьба з грамадствам, з самім сабой. Ва ўсіх розныя шляхі, розныя мэты, розныя лёсы. Усе прыходзяць у гэты свет паасобку і гэтаксама сыходзяць. Але ў чым сэнс? Сэнс — у людзях. Я пра тых любімых, дзеля якіх мы жывём. Менавіта яны пакідаюць самы глыбокі адбітак у сэрцы і свядомасці. Менавіта яны змяняюць наша жыццё у той ці іншы бок. Зараз нам па 16-17 гадоў. Магчыма, камусьці і болей, але гэта не мае вялікага значэння. Аднойчы надыдзе момант, калі ў нашых жыццях здарыцца пераломны момант. He істотна, што гэта будзе, але нам будзе жудасна цяжка. I тут з'явіцца чалавек, які выцягне з самай глыбокай ямы праблем. Ён, сам таго не ведаючы, дасць сэнс жыць далей. Ён будзе пісаць у тыя моманты, калі не побач, але так патрэбны, будзе тэлефанаваць кожныя дванаццаць гадзін, проста каб даведацца, ці ўсё добра, будзе прыязджаць, нават калі жыве за мноства кварталаў ад твайго дома. Але аднойчы ўсё скончыцца. Ён сыдзе. He патлумачыць прычыны, не развітаецца, проста сыдзе назаўсёды. I гэта нармальна. Самыя патрэбныя людзі заўсёды сыходзяць, каб мы вучыліся жыць без іх. Сэнс у тым, каб рухацца далей. He ўсе могуць перадолець гэты бар'ер. Зімнімі вечарамі будзе неверагодна цяжка, але калі-небудзь надыдзе красавік і ўсё стане добра. Красавік можа быць і ў жніўні, і ў маі, галоўнае — дажыць да яго. Тады ўспаміны ўжо не будуць рэзаць нажом, яны застануцца проста ўспамінамі. I тыя людзі таксама стануць нашым мінулым. Няхай такім патрэбным зараз, але, на жаль, незваротна мінулым. Жыццё — у людзях. Надрукавана ^ ў «Бярозцы» § Подпіс рэдактара Кацярына Косарава 9 Школа журналістыкі Кніга з водарам любові Вы ніколі не задумваліся, чым пахне кніга? Якім водарам напоўненыя яе ста-ронкі? Прыгадалі? Канешне, кожны ўявіў зараз сваю любімую кнігу і неча-кана адчуў той лёгкі прысмак асалоды і зацікаўленасці, які можа ўзнікнуць толькі падчас думак пра самыя любімыя творы. I калі б мы зараз загаварылі ўсе разам, дык наўрад ці атрымалася б знайсці адзіны адказ на гэтае пытанне. Ды і ці патрэб-ны ён нам? Мне асабіста — не! Бо я ўпэўненая, што мая кніга мае такі ж непаўтор-ны пах, як і ваша. Успамінаю сваю першую кнігу, а лепш сказаць — кніжачку. Матуля чытае мне прыгаворкі і пацешкі, а праз радкі прасочваецца непаўторны водар дзіцячых адкрыццяў. Як, гэты каток размаўляе? Чаму каравай коціцца па сцяжынцы? Чыя «баба сеяла гарох»? Сёння гэта выклікае ўсмешку, але нават праз дзесяцігоддзі, чытаючы гэтую кнігу сваім унукам, я адчую тое самае... А чым пахнуць мае падручнікі? 0, яны маюць асаблівы водар! «Матэматыка» пахне сур'ёзнасцю, стрыманасцю, акуратнасцю, дакладнасцю, лагічнасцю (мне пра гэта шэптам расказалі задачы і дробы). Падручнік па іспанскай мове сустракае мяне водарам мора, свежасці, спякоты з лёгкім адценнем жалю, што промні іспанскага сонца свецяць мне толькі сорак пяць хвілін. «Гісторыя»... Гэта не падручнік. Гэта фантастычны артэфакт, які пахне жаданнем вандраваць, адкрываць, шукаць і знаходзіць. Ён дорыць надзею пакаленням, што чалавецтва мае здольнасць вучыцца на зробленых цягам стагоддзяў памылках. А падручнік па беларускай мове? Які водар мае ён? Гэта, напэўна, адзіная кні-га, якая павінна мець аднолькавы пах для кожнага майго аднакласніка. Яна мае непаўторны і незабыўны водар валошак, жытняга коласа ці вясёлага палявога рамонка...І, тым часам, горкі прысмак жалю і сораму, што за межамі ўрока ўсё радзей мы вядзём размову на роднай мове. Але той, хто здольны ўшанаваць і зберагчы кожнае беларускае слова, як узнагароду атрымае прыемны водар слоў падзякі. Mae стасункі з кнігамі не абмяжоўваюцца падручнікамі. I я адразу ўспамінаю беларускія народныя казкі, якія чытала на дадатковых занятках: «Бацькаў дар», «Людзей слухай, а свой розум май»...Чым пахнуць яны? Сумессю чысціні чала-вечага сэрца і здрады, розуму і глупства, хітрасці і простасці, добразычлівасці і знявагі...А ўсё разам — гэта водар учарашняга, сённяшняга і заўтрашняга дня. Нельга пражыць жыццё, каб не сутыкнуцца з тымі жыццёвымі абставінамі, якія адмыслова адлюстроўвае народная казка. А вершы? Які водар маюць яны? Гэтае пытанне мне хацелася б пакінуць адкры-тым. He пашкадуйце хвілінку свайго часу, паразважайце, чым пахне ваш любімы верш? Сумам? Запалам? Радасцю? Шчасцем? Вераснем ці лютым? Жніўнем ці са-кавіком? Ці, можа, любоўю?! / \ ■ Яна Райская, Подпк рэдактара вучаніца 7 «Б» класа, ^ў«Бярозцы» / сярэдняя школа №9 г. Маладзечна 10 ^^ ^ Верасок Ваўкалак Аднойчы Ваўкалак з дапамогаю машыны часу трапіў у сёння. Пабачыў на пры-лаўку тэлефон і падумаў: «А чаму мы, ваўкалакі, не даўмеліся гэтак раз-маўляць?» Паглядзеў ён і вярнуўся назад у свой час. Тады зірнуў ён на месяц і кажа сам сабе: «А ваўкалакі ж здольныя размаўляць праз Месяц». I распачалі ваўкалакі праз Месяц размаўляць. На той час на Месяцы быўтоль-кі адзін кратар. Ваўкалак нешта казаў, і тыя гукі даляталі праз кратар да іншых ваўкалакаў. Усім ваўкалакам такія размовы прыйшліся даспадобы. Яны сталі шмат размаў-ляць, і ад безлічы ваўкалакавых гутарак утваралася ўсё болей і болей кратараў. Найлепшая сувязь у ваўкалакаў не тады, калі маладзік, і не тады, калі ветах, а ў час, калі поўня ўсплывае на небе. Сава Адна сава вельмі любіла казкі, проста не магла без іх жыць. Яна іх і слу-хала, і нават харчавалася-жывілася імі. Паслухала невялічкую казку ці верш — ужо добра, а паслухала вялікую — можна добра пад'есці. Незвычайная сава была, але, як і ўсе іншыя совы, жыла яна без крылаў. Неяк мыш захацела паздзекавац-ца з савы і стала распавядаць ёй ціка-вую казку. Сава пачала слухаць і ісці за мышшу. Гэтак, распавядаючы казку, мыш завяла саву ў дупло. Сава невя-дома як праціснулася, мыш выскачыла з дупла, а сава ўжо не змагла. Пасмяяла-ся мыш з савы ды і пабегла. Сава застала-ся ў дупле. Але ж каб выжыць, патрэбныя казкі. I выявіўся ў савы талент ствараць іх