Першы запіс у нататніку паведамляў: «10.00 — крама адкрылася. Аб'ект заняў працоўнае месца». За наступныя тры гадзіны не адбылося зусім нічога цікавага: 22 «10.39 — аб'ект прадаў жанчыне ў зялёнай панамцы чырвоны мячык з сінімі палоскамі». «11.15 — аб'ект паказаў мужчыне ў джынсоўцы, як працуе меч джэдая». «12.23 — аб'ект запускае верталёт на радыёкіраванні». «12.43 — аб'ект з'еў шакаладную цукерку». Сева шчоўкаў семкі, раз-пораз падсыпаючы па жмені галубам. Пашка жаваў гумку з бананавым смакам і надзімаў велізарныя, памерам з галаву, пухіры. — Вось гэта праца ў нашага аб'екта, Котаў! — захапляўся ён. — Любата! Лялькі, пазлы, верталёты, машынкі! Сядзі сабе, радуйся жыццю! Гэта не на заводзе ўтры змены працаваць! — А калі падумаць, Пашка, то наш аб'ект нічога не прыдумляе, не вынаходзіць, не стварае. Вось мая мама, напрыклад, на заводзе робіць прыборы! Спецыяліст высо-кага класу, яе цэняць. Або скажы, ці многа ты ведаеш астраномаў? Ракетабудаўнікоў? А працаваць у краме цацак і я б змог. Толькі не хачу. Хачу рабіць нешта сур'ёзнае. — Добры прадавец — таксама рэдкая з'ява! Свайго роду мастацтва — дарыць людзям радасць, дапамагаць цацкам знайсці сабе гаспадароў! — сказаў Пашка і таргануў Севу за рукаў. — Котаў, запісвай: «Трынаццаць нуль тры — аб'ект вый-шаў з крамы і накіроўваецца... трымае курс...» — Куды? — Да паркоўкі ровараў! Яна на ровар садзіцца! — Давай за ёй, жыва! Сябры выкацілі з барбарысу сваіх жалезный коней, скокнулі на іх і паімчаліся за дзяўчынай. Чарада галубоў з шумам узляцела ў неба, ратуючыся ад колаў. — Акыш, кыш, лярнатыя! — крычаў Пашка, а Сева трэнькаў званком, праганя-ючы птушак. У пагоні за дзяўчынай хлопцы збочылі на суседнюю вуліцу, пранесліся, як ве-цер, міма чабурэчнай, кіёска з кветкамі і афішнай тумбы, абмінулі парк атракцыё-наў — і спыніліся каля гарадской бібліятэкі. Бібліятэка радасна вітала наведвальнікаў — вялікая, светлая, двухпавярховая, з прыгожымі пушкінскімі ліхтарамі па абодва бакі высокага ганка. Калісьці, га-доў трыццаць таму назад, яна была самым папулярным месцам у гарадку — ка-нешне, пасля кінатэатра. Аднак тэхналогіі рушылі наперад, кнігі згубілі былую папулярнасць, а тыя людзі, што яшчэ любілі чытаць, аддавалі перавагу электрон-ным кнігам. Затое наведвальнікаў у парку атракцыёнаў заўважна пабольшала. Бібліятэкары сумна глядзелі з вокнаў на парк і ўсё часцей думалі, колькі гадоў яшчэ працягне цывілізацыя, у якой людзі больш любяць катацца на каруселях, чым чытаць кнігі. Ад катання па коле, усім вядома, розуму не дадаецца. Дзяўчына прышпіліла ровар да ліхтара, хутка ўзбегла ўверх па лесвіцы і ўвай-шла ў бібліятэку. — Ты паглядзі, Котаў! У яе абед, а яна — у бібліятэку! — здзівіўся Пашка. — Я б далей за чабурэчную не паехаў! — Дзяўчаты — дзіўныя істоты, — адказаў Сева. — Яны цэлы дзень могуць сіл-кавацца аднымі цукеркамі, як казачныя феі — пыльцой і нектарам. — Гэта яны днём такія ўсе пяшчотныя. Але як толькі апускаецца ноч, казачныя феі ператвараюцца ў ненажэрных монстраў і пачынаюць праглынаць мяса, кілба-су, бульбу і маянэз! Я ведаю, што кажу: у мяне ёсць сястра! 23 Літаратурныя старонкі Сябры ўвайшлі ў бібліятэку і прайшлі ў чытальную залу. Раптам Сева схапіў Пашку за плячо: — Пашка, глядзі, гэта ж мама Тані Сінічкінай! -Дзе? Да сяброў падышла мілавідная жанчына. Яна ўсміхнулася і павіталася: — Прывітанне, хлопчыкі! — Добры дзень, Наталля Аляксандраўна! — хорам адказалі сябры. — За кніжкамі прыйшлі? Збіраеце матэрыял да навуковай працы? — Так! — кіўнулі хлопцы. Наталля Аляксандраўна працавала ў бібліятэцы не першы дзясятак гадоў. Яна вельмі любіла кнігі, размаўляла з імі, як з людзьмі, а самых любімых пісь-меннікаў — і старажытных, і сучасных — лічыла амаль што сваякамі. Яна ведала іх біяграфіі ва ўсіх дэталях, памятала даты нараджэння, а самыя, на яе погляд, лепшыя іх творы рэкамендавала ўсім чытачам. Убачыўшы Севу і Пашку, жанчына вельмі абрадавалася. — Выдатна, што вы з такіх юных гадоў самі ходзіце ў бібліятэку! — сказала Наталля Аляксандраўна. — Вырасцеце добрымі людзьмі. Потым будзеце ўспамі-наць, як з радасцю ў сэрцах уваходзілі ў гэты храм ведаў, як салодка пахлі ста-ронкі любімых кніжак, калі вы іх гарталі... Пашка чмыхнуў. — Дарэчы! У нас новае паступленне — выдатная новая кніга пра алергіі. Хоча-це пачытаць? — Нам бы... што-небудзь пра Месяц, — папрасіў Сева. — I пра шпіёнаў! — дадаў Пашка. Тым часам дзяўчына, за якой сачылі сябры, узяла ў бібліятэкара вялікую кнігу ў цёмнай вокладцы і села за самы дальні стол. Наталля Аляксандраўна пайшла за кнігамі, а калі вярнулася, то трымала ў руках самыя розныя выданні. Яна пачала падрабязна распавядаць хлопцам пра кожную кнігу. Пакуль жанчына хваліла кнігі, прадаўшчыца цацак вярнула кнігу бібліятэка-ру і накіравалася да выхаду. — Дзякуй, Наталля Аляксандраўна, я вазьму вось гэтую! — сказаў Сева і, не гледзячы, ўзяў з рук жанчыны кнігу. — А я гэтую! — сказаў Пашка і таксама ўзяў першую кнігу, якая яму трапіла-ся. У руках у Севы аказалася кніга пра самых яркіх разведчыкаў, а ў Пашкі — пра экспедыцыі на Месяц. Хлопчыкі абмяняліся кнігамі, зірнулі ў акно і ўбачылі, што дзяўчына з'язджае прэч на сваім ровары. Яны развіталіся, зноў асядлалі сваіх «жалезных коней» і накіраваліся за дзяў-чынай, але стараліся трымацца на адлегласці. Дзяўчына спынілася каля крамы камп'ютарнай тэхнікі і радыётавараў. — Нешта мне падказвае, што яна сёння так і не паспее паабедаць, — сказаў Сева. Сябры прыпаркавалі ровары пад раскідзістай ліпай і ўвайшлі ў краму. Дзяўчына вяла размову з маладым прадаўцом, што стаяў за прылаўкам, паміж касай і кантэйнерам для ўтылізацыі акумулятараў. Сева з Пашкам падышлі бліжэй і зрабілі выгляд, што выбіраюць сабе дыванкі для камп'ютарных мышак. 24 Дзяўчына сказала прадаўцу: — Ах, вось яшчэ што! Вазьміце ва ўтыль некалькі батарэек! Хлопец усміхнуўся ў адказ: — Канешне! Ён узяў у дзяўчыны батарэйкі, але не стаў выкідаць у кантэйнер, а паклаў іх у верхнюю скрыню стала. Дзяўчына падзякавала і выйшла з крамы. — Ты заўважыў? — Пашка штурхнуў Севу ў бок. — Ён батарэйкі схаваў у стол. А побач кантэйнер стаяў. — Можа, ён забыўся? — Зараз праверым. Дай сюды свой ліхтарык! Сябры схаваліся за вітрынай з дыванкамі. Пашка выняў з ліхтарыка батарэйкі, адну схаваў у кішэню, а другую ўзяў у руку. Пасля ён падышоў да прадаўца: — Добры дзень! Мне трэба выкінуць батарэйку, яна разрадзілася! — Зробім! — сказаў прадавец, узяў батарэйку і, не задумаўшыся ні на секунду, кінуў яе ў кантэйнер. Пашка вярнуўся да Севы. — Бачыў? Выкінуў у кантэйнер. А яе батарэйкі — у шуфляду! Так. Трэба адцяг-нуць яго ўвагу. Займіся! 25 Літаратурныя старонкі Сева падышоў да прылаўка і сур'ёзным голасам спытаўся: — Прывітанне, скажыце, ці ёсць у вас у продажы... — ён задумаўся, што б та-кое спытаць, і раптам успомніў, што на днях стаў астраномам. — А ці няма ў вас у продажы тэлескопаў? — Чаго? — здзівіўся прадавец. — Тэлескопаў. — Ты што, іх жа толькі пад заказ возяць, спецыялізаваныя крамы! — А-а. Ну шкада. А можа, ў вас ёсць астралябія? — яшчэ больш сур'ёзна па-цікавіўся Сева. — Што? Хлопчык, ты адкуль ведаеш такія словы? Давай, ідзі адсюль! — I астралябіі у вас няма. Вельмі шкада. Ну тады пакажыце мне ву-унь тую флэшку на шаснаццаць гігабайтаў! — сказаў Сева і паказаў на вітрыну з флэшкамі. — Якую ты хочаш паглядзець? — спытаў прадавец. Ён узяў ключы ад стэнда і вый-шаў з-за прылаўка. Сева прыгледзеўся да бэйджыка. Там было напісана: «Макс». — Вунь тую, чырвоненькую! У падарунак для сяброўкі. — Ды іх тут палова чырвоных! — раздражнёна сказаў прадавец, адмыкаючы вітрыну. — Трэба на шнурку, каб на шыю вешаць. Каб яна не згубіла. — Ёсць тры чырвоныя на шнурках. Якую табе паказаць? Тут да Севы падышоў Пашка і ўзяў яго за локаць. — А... з коцікам у вас няма? — спытаўся Сева. — He, з коцікам няма, — адказаў прадавец. — Тады ніякую не паказвайце. Дзякуй, да пабачэння! Сябры выйшлі з крамы. Пашка дастаў з кішэні батарэйку: — Вось! — Ты яе сцягнуў! — Падмяніў тваёй. — У яго ж камера была ўключана! — Жуйкай заляпіў, — Пашка падкінуў батарэйку ўверх. — Гоп! Дарэчы, гэтая батарэйка важыць меней, чым твая. — Можа, гэта таму, што мае батарэйкі былі зусім новыя? — А мне здаецца, вага ад гэтага не залежыць. Ну, паехалі ў штаб, нас, напэўна, астраномы зачакаліся! Каля берага хлопцаў ужо чакаў Валера на новенькай лодцы. — Ух ты, якое цудоўнае судна! — абрадаваўся Пашка. — I матор ёсць, — сказаў Валера. — Толькі Соня забараніла карыстацца мато-рам. Сказала, што нам трэба ціха і незаўважна, асабліва ўначы, a то ўвесь горад перабудзім. Тут я з Соняй згодны. Гук над вадой далёка ляціць! Так што матор — у самым крайнім выпадку. Неба стала зацягвацца хмарамі. Бліжэй да ночы прагноз надвор'я абяцаў дождж, Сева і Пашка пагрузілі ў лодку ровары і разам з Валерам паплылі да вежы. У штабе ўсе былі ў зборы. Пашка паклаў на стол батарэйку і з гонарам сказаў: — Вось! Наш трафей! 26 — Звычайная батарэйка, — паціснуў плячыма Назар. — He звычайная, — сказаў Сева. — Прадаўшчыца ехала на ровары праз пало-ву горада, каб адправіць яе ва ўтыль. Як быццам на яе працоўным месцы няма спецыяльнага кантэйнера! Ды ў іх жа палова цацак — на батарэйках! — А прадавец у «Камп'ютарах» гэтую штучку не стаў выкідваць, а прыхаваў! — сказаў Пашка. — А прадаўца завуць як? — спытаў Назар. — Макс! — Я яго ведаю. Цікава. Батарэйка адзінока ляжала пасярод стала, а «Пульсары» стаялі вакол і пільна глядзелі на яе. — А яшчэ яна лягчэйшая за звычайную батарэйку, — паведаміў Пашка. — Можа быць, яна пустая знутры! Трэба ўскрыць яе і паглядзець! — прапана-вала Таня. — Гэта небяспечна! — папярэдзіў Саша. — У ёй можа быць усё, што заўгодна. Нават звычайныя батарэйкі нельга ўскрываць ні ў якім выпадку! Соня высунулася ў акенца і паклікала: — Валера! Валера нёс вахту ўнізе, пад вежай. Ён хутка падняўся наверх. — Зірні, калі ласка, што гэта за штучка! — попросмла Соня. Валера ўзяў батарэйку, пакруціў у руках, панюхаў, лізнуў, адышоў убок і аку-ратна разрэзаў яе нажом. 3 тонкага металічнага корпуса выпала скручаная ў тру-бачку паперка. Валера падняў яе, раскруціў і аддаў Соні.