Бярозка 7/2018(1082)

Бярозка 7/2018(1082)

28.83 МБ
— Дзякуй, — сказала Соня і паклала паперку на стол.
«Пульсары» ўбачылі, што паперка ўся пакрытая лічбамі:
3
5 351 712 944 168
17 223 874 141 762
83 656 133 815 456...
— Гэта нейкі шыфр, так? — Пашка прыйшоў у захапленне. — А што тут зашы-фравана?
— Можа быць, каардынаты? — спыталася Маша.
— Тэлефоны? — высказала версію Таня.
— Вельмі падобна на штрых-коды тавараў у крамах, — сказаў Саша. — Трэба разабрацца, што ўсё гэта значыць. Назар, у цябе ж ёсць праграмы-дэшыфратары. Калі загрузіць у іх гэтую лічбавую паслядоўнасць, магчыма, з іх дапамогай мы знойдзем пэўную матэматычную залежнасць...
— Уводжу, — сказаў Назар.
Ён набраў лічбы і запусціў праграмы, але праз некалькі хвілін расчаравана сказаў:
— Праграмы не бачаць ніякай матэматычнай логікі. Падобна на тое, што гэта проста выпадковыя лічбы.
«Пульсары» задумаліся. Тут Севу азарыла.
— Я думаю, што разгадка — у газеце! У «Тэлепраграме», якую Чарноў пакінуў у парку! Вось бы даведацца: ён ходзіць у парк кожны дзень або па графіку?
27
Літаратурныя старонкі
— Сёння не самая добрая ноч для таго, каб весці назіранні за Месяцам. А вось за паркам мы можам паназіраць без праблем! — сказаў Назар. — I калі там зноў апынецца Чарноў з газетай, можна будзе паспрабаваць здабыць яе.
— Трэба, каб нехта дзяжурыў у парку, — сказаў Саша.
— Давайце адправім туды Валеру, — прапанавала Соня.
— Не-не, Сонечка, што вы! He трэба выклікаць ніякіх падазрэнняў. Валеру цяжка не заўважыць.
— Я думаю, — сказала Таня, — што ў парк павінны адправіцца Саша і Соня. Вы ўжо дастаткова дарослыя. Можаце прыкінуцца парачкай на спатканні. У на-шым парку летам такіх парачак — як мошак! А самі возьмеце і незаўважна пад-меніце газету, калі Чарноў зноў пакіне яе на лаўцы.
— Я не супраць, — пагадзілася Соня. — Гэта весялей, чым усю ноч сядзець на вежы.
— А я вазьму «Тэлепраграму» ў дзеда. На падмену, — сказаў Сева.
«Пульсары» абрадаваліся. Гэта быў добры план!
—Якжадоўгаяшчэда вечара! — Машапаглядзелана гадзіннік.— Есціхочацца...
Пашка з жалем паглядзеў на астраномаў.
— Эх, вы, салагі! — сказал ён. — Валера! Бяры свой нож і пойдзем да ракі! Пакажу табе самае рыбнае месца.
Пашка з Валерам сышлі, але меней як праз гадзіну вярнуліся назад. Валера нёс цэлую звязку плотак і акунёў-«паласацікаў», насаджаных на лазіну. За ім з гона-рам шпацыраваў Пашка з самаробнымі вудачкамі на плячы. — Прапрадзеце вы, астраномы, без нас! — з гонарам сказаў ён. — Дзе тут у вас вядро? Будзем уху варыць!
Валера зрабіў на палянцы каля вежы невялікае вогнішча. Зусім хутка ў вядры над агнём забурліла духмяная, наварыстая юшка. Прыдаліся для яе і лаўровы ліст, і крупы, і нават соль, якая ратавала прыборы ад вільгаці.
Пасля абеду Сева адправіўся за «Тэлепраграмай», Саша і Назар заняліся на-ладкай тэлескопа, а дзяўчаты прыняліся наводзіць чысціню ў штабе: ён таксама патрабаваў генеральнай уборкі. Валера і Пашка ляжалі каля вогнішча і дзяліліся адзін з адным сваімі навыкамі выжывання ў экстрэмальных умовах. Усяго за адзін дзень яны сталі добрымі сябрамі.
Калі сцямнела, «Пульсары» занялі пазіцыі і падрыхтаваліся да аперацыі «Тэле-праграма». 3 вежы парк быў бачны проста цудоўна.
Саша чакаў Соню каля ўвахода ў парк з букетам кветак, схаваных у паперу. Соня, як належыць, затрымалася на дзесяць хвілін, каб Саша крыху пахваляваўся.
Саша ўбачыў Соню і ўсміхнуўся:
— Глядзіце, Соня: я прыйшоў з кветкамі, нібыта ў нас сапраўднае рамантычнае спатканне! — сказаў ён.
— Падумаць толькі: пакінула вас на дзесяць хвілін, а вы ўжо недзе знайшлі кветкі! Пакажыце ж, ці прыгожыя яны?
Саша разгарнуў паперу. Са скрутка вызірнулі беласнежныя цюльпаны, абсыпа-ныя па краях пялёсткаў тонкімі, крохкімі махорчыкамі.
— Белыя цюльпаны! — ахнула Соня. — Дзе вы іх знайшлі? Такая рэдкасць у на-шым горадзе! У нас болей чырвоныя або жоўтыя прадаюць.
28
— Чырвоныя — гэта пра каханне. А жоўтыя — пра развітанне. Мне давялося дужа пастарацца, каб знайсці белыя. Яны — пра сяброўства.
— Дзякуй вялікі. Мне вельмі прыемна. Яны пахнуць вясной, якая нас пакідае.
Саша і Соня ўвайшлі ў парк. Вакол разліваўся водар свежай зеляніны. На галін-ках дрэў блішчэлі ў святле ліхтароў цяжкія, празрыстыя і цёплыя кроплі вады.
— Гэтыя кроплі — зусім як зоркі! — сказала Соня. — Як вы думаеце, Саша, да якой зоркі я падобная?
Саша падумаў і адказаў:
— Вы — Электра.
— А ў якім сузор'і яна знаходзіцца?
— У сузор'і Цяльца, у зорным гурце Стажары. Электра — вялікая зорка, у шэсць разоў большая за Сонца, блакітна-белая, вельмі яркая!
— Ці далёка да яе ад нас?
— Да Электры трыста семдзесят светлавых год. Па зорных мерках — зусім побач!
— Па чалавечых — так далёка, што нават цяжка ўявіць!
— Так. Промню святла спатрэбіцца трыста семдзесят гадоў, каб даляцець да вас, Электра, і перадаць пасланне ад мяне.
— Нічога сабе! На Зямлі за гэты час зменіцца пяць пакаленняў людзей!
— А Электра будзе ўсё такая ж цудоўная!
— Цікава, ці ёсць у яе планеты?
— Няма!
— Чаму?
— Яна надта гарачая.
— Вы пакажаце мне яе? — Соня паглядзела на неба.
— Там хмары. Ды і Цялец з'явіцца на небе толькі напрыканцы жніўня. Але ж будзе бачны да канца красавіка!
— Прыкра.
— Я хацеў дадаць вас у сябры, але не знайшоў ні ў адной сацыяльнай сетцы!
— I не знойдзеце. Мяне там няма.
— Але чаму?
— Таму што з імі нібыта жывеш не адно жыццё, а два: адно — прыдуманае, з віртуальнымі сябрамі і ідэальным светам. Другое — сапраўднае.
— А вам якое больш падабаецца?
— Тое, у якім у кветак ёсць водар, а да чалавека можна дакрануцца, — сказала Соня і ўзяла Сашу за руку.
Саша знямеў.
— Нас жа ўсе бачаць, — сказаў ён.
— Гэта каб было праўдападобна, што ў нас спатканне!
У гэты час у парк увайшоў Чарноў з газетай у руках.
— Увага! — сказала Маша: была яе чарга назіраць за паркам у тэлескоп. — Аб'ект уваходзіць у зону назірання!
Назар імгненна адправіў паведамленне Сашу. Саша і Соня схаваліся за раскі-дзістым бэзам.
Чарноў не заўважыў іх і прайшоў міма. Ён заняў тую ж лаўку, што і мінулай ноч-чу, і адразу разгарнуў газету.
29
Літаратурныя старонкі
Маша глядзела. Таня круцілася побач. Нарэшце яна не вытрымала і спытала: — Ну як, што ён робіць?
— He бачу, яны схаваліся за бэз! — адказала Маша.
— Ды не Саша! Чарноў што робіць?
— А-а! Ён... згортвае газету. Назар, давай!
Назар кіўнуў. Да Сашы на тэлефон паляцела новае паведамленне.
Саша выцягнуў з унутранай кішэні курткі «Тэлепраграму».
Соня адсунула галінку, агледзела парк і прашаптала:
— Сыходзіць. Азірнуўся, паглядзеў вакол. Усё. Выйшаў з парку.
Саша і Соня выйшлі са схованкі і накіраваліся да лаўкі, на якой ляжала га-зета. Там, агледзеўшыся, яны падмянілі газету той, якую Сева прынёс з дому. Затым яны хутка пакінулі парк праз другі выхад. Праз хвіліну «Пульсары» на вежы ўбачылі, як прадавачка цацак зносіць у сумачцы «Тэлапраграму» Севі-нага дзядулі.
Валера на лодцы пераправіў Сашу і Соню на другі бераг ракі, да вежы. Там іх чакала ўся каманда.
— Вось! Мы яе раздабылі! Давайце паглядзім, што ў ёй такога незвычайнага! — Саша разгарнуў газету.
Пашка, які стаяў побач з Сашам, прыгледзеўся і адразу ж ускрыкнуў:
— Глядзіце, лічба ў кружок абведзена!
— Ну і што? — спакойна сказаў Сева. — Мой дзядуля таксама абводзіць у пра-граме час і назву перадачы, якую хоча паглядзець.
— He, тут не час абведзены, а толькі адна лічба! Бачыш?
Сева паказаў Пашку і астраномам дзявятку, абведзеную алоўкам.
— А вось яшчэ, глядзіце! — ускрыкнула Таня: яна заўважыла яшчэ адзін знак, узяты ў кола.
«Пульсары» пачалі гартаць газету і выпісваць знакі ў тым парадку, у якім яны былі адзначаны на старонках.
— Давайце паглядзім, што ў нас атрымалася, — сказаў Саша, калі скончыліся старонкі, а з імі і знакі. — ISBN 978-5-4224-0201-4. Хм. Што гэта?
— Зноў нейкая бязглуздзіца! — сказаў Пашка.
— Гэта не бязглуздзіца! — абурылася Таня. — Гэта код кнігі! На кожнай кнізе стаіць такі нумар!
— 0, значыць, па гэтым кодзе мы зможам знайсці кнігу! — абрадаваўся Назар. Ён увёў дадзеныя ў радок пошуку ў ноўтбуку, які быў падключаны да Сеціва. — Вось, калі ласка. Канстанцін Цыялкоўскі. «Шлях да зорак». Ну як, пампуем?
— Ну, і што мы будзем рабіць з ёй, спампаванай? — спытаўся Пашка.
— Што робяць з кнігамі? Чытаць будзем. Вывучаць.
— Вось скажыце хто-небудзь, чым адрозніваюцца электронныя кнігі ад на-друкаваных, папяровых? — раптам спытаўся ў прысутных Сева.
— Многа чым! Напрыклад, у надрукаванай кнігі не сядзе акумулятар! — ска-зала Таня.
— У яе не забярэцца вірус, не знішчыць некалькі важных раздзелаў! — сказаў Назар.
— I ў аэрапорце яна пад рамкай не звініць. I яе можна класці пад голаў, калі спіш, — сказаў Саша.
30
— А яшчэ ў ёй можна чыркаць алоўкам. Запісваць, напрыклад, розныя думкі між радкоў або на палях, — дадаў Пашка.
— Hi ў якім выпадку! Нельга чыркаць алоўкамі ў кніжках! — прашыпела Таня. — Мне сорамна за цябе, Смірноў!
— Між тым, Паша мае рацыю! — сказаў Саша. — У папяровай кнізе можна пакінуць пасланне. Як у «Тэлепраграме»! I ніхто яго там не будзе шукаць!
— А ведаеце, куды заходзіла тая дзяўчына перад тым, як пайсці здаваць ба-тарэйкі ў краму «Камп'ютары»? Яна заязджала ў бібліятэку! — сказаў Пашка.
— Усё сыходзіцца! Таня! У цябе ж матуля працуе ў гарадской бібліятэцы! — успомніў Сева. — Нам трэба тэрмінова патрапіць у бібліятэку і знайсці там гэтую кнігу!
— Цікава, як вы сабе гэта ўяўляеце? — спытала Таня. — Я сярод ночы прыду да мамы і скажу: «Вітанкі, мам! Мне патрэбна кніга Цыялкоўскага, зараз жа!» А яна мне: «Табе нашто? Ракету будзеш будаваць? Апоўначы?» I пачне выпытваць! А по-тым уручыць кнігу па кветкаводстве і дамаводстве, таму што я ж дзяўчынка і мне гэта больш спатрэбіцца ў жыцці. Я з вялікай цяжкасцю ўгаварыла, каб яна мне дазволіла займацца астраноміяй, і тое давялося сказаць: «Вой, мамачка, зорачкі такія бліскучанькія, а калі яны падаюць, можна загадваць жаданне! Рамантыка!» А зараз — ракеты!
— Таня, ты ж усё жыццё правяла ў бібліятэцы! — сказала Маша. — He можа быць, каб ты не ведала, як туды патрапіць праз чорны ўваход!
— Але ж гэта незаконнае пранікненне! Так нельга!
— Дзеля нашай справы! Зараз усё залежыць толькі ад цябе!