I вось надышоў гэты дзень. Афоню з Максімам праводзілі ўсёй гімназіяй. Хлопчыкі стрымана паціскалі ім рукі, дзяўчаты ўкладалі на дарогу піражкі, а на-стаўніцы махалі хусцінкамі. Усе былі засяроджаныя. I толькі Максім весяліўся: ён усё яшчэ не верыў, што ляціць у іншую Галактыку. Задраілі люк у лятаючай талерцы, яна завібрыравала і паднялася над горадам. На развітанне заміргала ўсімі лямпачкамі і скіравала ў Сусвет. А ў нас распачаліся веснавыя канікулы. Але мы не толькі адпачывалі: мы з нецярпеннем чакалі Афоню з Максімам. I вучылі беларускую мову, якую так лю-біць наш дарагі іншапланецянін. Лізавета Міхайлава Заяўка на Парнас Чароўныя словы На вуліцы церусіў дробны дожджык, было мокра і няўтульна. Ліза неахвотна ішла ў школу. Дзяўчынка нават не спрабавала абыходзіць лужыны. Чаравікі, куртка і шапка даўно былі мокрыя. Але ёй было ўсё роўна. Ужо лепш ляжаць з тэмпе-ратурай у ложку, чым хадзіць у школу. Гары яна гарам, гэтая школа! Вучыцца Ліза як-раз вельмі любіла. Уся справа ў Лізіных аднакласніках. Што яна ім зрабіла? Чаму яны вечна здзекуюцца? Вучыцца яна пасрэдна, хоць магла быць выдатніцай. Але слыць яшчэ і «завучкай» ёй зусім не хацелася. Апранаецца лепш, чым многія. Мама нічога не шкадуе для адзінай дачкі. Усяго бяды: акуляры і лішняя вага. У акулярах цяпер палова школы ходзіць, а дражняць толькі яе. Чаму? Лішняя вага. Ёсць трохі. Але так-сама праблема нярэдкая. Чаму менавіта на яе зваліліся ўсе здзекі? Ліза ўжо мільён разоў задала сабе гэтыя пытанні. Можа, каб яна была пры-гажуняй, як Іра Матвеева, тады і Круглоў, і ўсе аднакласнікі пакінулі б яе ў спа-коі? Рома Круглоў — вось хто вінаваты ва усіх яе бедах. Ён галоўны ў класе, яго слова для ўсіх закон. Ліза адзіная ніколі не падпарадкоўвалася Круглову, за гэта 18 яна і пакутавала. Але ўсе яго насмешкі да мінулага года — кветачкі. 3 мінулага года пачаўся сапраўдны жах. У канцы другой чвэрці клас павінен быў пісаць выніковую кантрольную па матэма-тыцы. Але якраз напярэдадні ўрока матэ-матычка захварэла. На замену павінна была прыйсці маладая настаўніца. Раман перад урокам абвясціў усім, што ён давя-дзе «вучылку», і ніякай «кантрошы» не бу-дзе. Маўляў, маладая, скардзіцца не пой-дзе, не захоча, каб дырэктар падумаў, што яна дрэнная спецыялістка. А яны пасмя-юцца, калі яна будзе крычаць, каб супа-коіць. Усе дружна падтрымалі Рому. Тады Ліза сказала, што яны не могуць так ра-біць, настаўніца ні ў чым не вінаватая. Урок, вядома, быў сарваны. Настаўні-ца схадзіла да дырэктара і распавяла пра паводзіны Круглова і ўсяго класа. На клас-ным сходзе дырэктар доўга расказваў, што яны прыйшлі ў школу за ведамі і павінны добра паводзіць сябе. I што маладым на-стаўнікам трэба дапамагаць набірацца вопыту. Пагражаў паставіць увесь клас на ўнутрышкольны ўлік за такія паводзі-ны. Пасля сходу, калі ўвесь клас пераапра-наўся ў гардэробе, Круглоў выкрыкнуў: — Макарэне — байкот! На некалькі секунд стала ціха. Потым пачуліся няўпэўненыя галасы: — Ром! Можа гэта не Макарава здала, а сама матэматычка схадзіла да дырэктара? — Макарэне — байкот! — зло сказаў Раман. — Яна была супраць, значыць, яна расказала дырэктару. Ліза не змагла сказаць у сваё апраўданне ніводнага слова. 3 таго часу і пачалося. Круглоў не даваў ёй праходу да канца навучальнага года. Некаторыя аднакласнікі, каб не страціць «сяброўства» з Раманам, таксама кпілі з дзяўчынкі. Астатнія маўчалі, бо баяліся апынуцца ў Лізіным становішчы. Спачатку Ліза моўчкі трывала ўсе крыўды, потым спрабавала даваць адпор. Але ўсё было марна. Надзея, што за летнія канікулы ўсё забылася, знікла 1 верас-ня на школьнай лінейцы, калі Рома прашыпеў ёй у вуха: — Калі вырашыла, што ўсё скончылася, то дарма. Усё толькі пачынаецца! I здзекі працягваліся. Прайшло два месяцы навучальнага года, а з Лізай па-раней-шаму ніхто ў класе не стасаваўся. Яна цярпела ўсе нападкі Круглова і яго прыяцеляў. He смела нават думаць, каб каму-небудзь расказаць аб усім, што з ёй адбываецца. Ды і каму расказваць? Маме? Яна адразу паімчыцца да класнага кіраўніка. Што будзе потым, нават страшна ўявіць. Пра настаўнікаў і казаць няма чаго. 19 Верасок Тыя пачнуць чытаць маралі пра сяброўства, узаемадапамогу і таму падобнае. А ў выніку? Лепш маўчаць, можа, Круглову калі-небудзь надакучыць здзекавацца. Зтакімісумнымідумкаміянаадчынілашкольныядзверы.Зняўшы курткуі змяніўшы чаравікі, хутка, каб не сустрэць каго з аднакласнікаў на калідоры, адправілася ў клас. У нерашучасці ўзялася за ручку дзвярэй кабінета. У гэты момант ёй хацела-ся стаць нябачнай або праваліцца скрозь зямлю. Яна выдыхнула і ўвайшла ў клас. — 0! Глядзіце, хто гэта да нас завітаў? Матрошка-Макарэна! — пачула яна голас Ромы Круглова. — Малпа ў акулярах прыйшла па навіны, каб данесці дырэктару. 3 усіх бакоў пачуліся смяшкі. Ліза не вытрымала: — Што я вам усім зрабіла? Што? — закрычала яна. — Чым вы лепшыя за мяне? Хто вам даў права смяяцца з мяне? Самі вы малпы бязмозглыя! Я нікому нічога не расказвала і не расказваю. Яна выбегла з класа. Дзяўчынка дабегла да канца калідора і села каля сцяны на падлогу. Слёзы ліліся па шчоках. Настаўніца рускай мовы і літаратуры Ніна Пятроўна спяшалася на ўрок. Яна ўбачыла дзяўчынку. — Макарава, што здарылася? Чаму ты не ў класе? — строга спытала настаўні-ца. — Ты плачаш? Цябе хто-небудзь пакрыўдзіў? — Мяне клічуць Ліза! — выкрыкнула дзяўчынка. — I вас гэта не тычыцца. He чапайце мяне. Ніна Пятроўна прысела каля дзяўчынкі. — Лізачка, мілая! Што з табой? — у голасе настаўніцы пачулася трывога. — Чым я магу дапамагчы табе. — Ніна Пятроўна! — Ліза абняла настаўніцу. — Я больш не магу! За што яны так са мной? I дзяўчынка блытана распавяла настаўніцы ўсё. — Толькі нічога не кажыце ім, а то я больш не вытрымаю іх здзекаў. — Я ўсё зразумела, — ледзь чутна сказала настаўніца. — Абяцаю нікому нічога не гаварыць. А яшчэ я падумаю, як дапамагчы табе. Супакойся і вяртайся ў клас. А пакуль запомні: ты вельмі добрая, разумная і прыгожая. Табе самой трэба паве-рыць у гэта, а не слухаць, што кажуць твае аднакласнікі. Падыходзь да люстэрка, ус-міхайся сабе і кажы: «Я — зорка!» Вось пабачыш, чароўныя словы дапамогуць табе. Павер, калісьці я таксама прайшла праз гэта. Прашу, вер мне. Чакаю цябе на ўроку. Ніна Пятроўна адправілася ў клас. Ліза дастала з заплечніка люстэрка. Выцер-ла слёзы. Паправіла валасы. Усміхнулася свайму адлюстраванню і прашаптала: «Я — зорка!». Нейкая хваля прабегла па ўсім целе, стала крыху лягчэй. Тады яна паўтарыла гэтыя словы ў поўны голас і ўпэўнена накіравалася ў клас. У гэты дзень да канца ўрокаў Ліза больш не пачула крыўдных слоў у свой ад-рас. Быццам адбыўся цуд, і яе аднакласнікі забыліся на яе існаванне. Ліза ў гардэ-робе яшчэ раз сказала люстэрку чароўныя словы і выйшла са школы. Дождж працягваў церусіць. Дзяўчынка падыходзіла да свайго дома і ўбачыла Віцю Новікава з суседняга пад'езда. Ён таксама вучыўся ў сёмым класе, але ў су-седняй школе. Ліза была знаёмая з хлопчыкам. Віця сядзеў на мокрай лаўцы, уткнуўшыся галавой у рукі. Мабыць, у яго штось-ці здарылася. Няўпэўнена Ліза падыйшла да хлопчыка. — Віця, што з табой? Я магу табе дапамагчы? — ціха спытала яна. 20 Хлопец здрыгануўся, падняў галаву і хацеў сказаць, каб пакінулі яго ў спакоі, але зірнуўшы на Лізу, зноў апусціў галаву. — Ты не зразумееш. Ты не ведаеш, што значыць быць ізгоем, — абыякава ска-заў ён. — Я больш не хачу жыць. Ліза села побач з хлопчыкам. — Ты ведаеш, мне сёння адна настаўніца сказала чароўныя словы, і, не па-верыш, здарыўся цуд, — Ліза дастала люстэрка з заплечніка. — Некалькі гадзін таму я таксама не хацела жыць. Яна працягнула ямулюстэрка: — Проста усміхніся і скажы: «Я — зорка!» Павер мне, усё так і адбылося. Гэтыя словы сапраўды сёння зрабілі цуд. Праз паўгадзіны супакоеныя дзеці ішлі дадому. 3 гэтага дня пачалося іх сяб-роўства. Школы былі побач, і сябры кожны дзень разам хадзілі туды, сустракаліся пасля заняткаў, гулялі, потым разам рабілі ўрокі. Аднакласнікі перасталі іх заўва-жаць, як быццам Ліза і Віця сталі нябачнымі. Сябры ўпарта працягвалі паўтараць словы: «Я — зорка!». Яны цвёрда ўпэўніліся ў іх магічнай сіле. Прайшло два месяцы. Наступіла зіма. Віця і Ліза гулялі ў парку. Падлеткі вяр-таліся дадому і раптам убачылі Рому Круглова. Той паўзком спрабаваў дабрацца да бліжэйшай лаўкі. Сябры паспяшылі да хлопца. — Рома, што здарылася? Дапамагчы? — спакойна спытала Ліза. Яна раптам адчула, што зусім не баіцца Круглова. — Адыдзі! — зло адказаў Раман. — Без цябе спраўлюся. Ён дастаў з кішэні мабільнік, пачаў націскаць кнопкі. Потым вылаяўся, сунуў яго назад у кішэню. Батарэя ў тэлефоне села. Раман паспрабаваў падняцца, але зноў паваліўся на снег. Ліза хацела пайсці прэч, але Віця ўпэўнена падышоў да пацярпелага. Ён дапа-мог Круглову ўстаць. — Табе патрэбная дапамога, не тое змерзнеш, і твая смерць будзе на нашым сум-ленні, — цвёрда сказаў Віця. — Пакладзі рукі нам на плечы і паспрабуй зрабіць крок. Раман за ўсю дарогу дадому не вымавіў ні слова. Ліза сцісла распавяла маме Ромы, што здарылася. На наступны дзень ён у школу не прыйшоў. Ніхто з яго сяброў не ведаў, чаму на за-нятках няма Круглова. Ліза вырашыла не казаць. Хай даведаюцца не ад яе. «Напэўна, пералом», — падумала дзяўчынка. Увечары яна набрала хатні нумар тэлефона Рама-на. Да тэлефона падышла яго мама. Яна сказала, што ў сына, на шчасце, не пералом, а моцнае расцяжэнне, ён некалькі дзён правядзе дома. Круглоў прыйшоў у школу праз два тыдні. Ён кінуў заплечнік на стул і накіраваўся да Лізы. Дзяўчынка ўся напружылася, рыхтуючыся пачуць чарговую абразу. Але тое, штоЛіза пачула, заставілаздзівіцца нетолькіяе, але і ўсіх,хтоўгэты момантбыўу класе. — Макарава... прабач... Ліза, дзякуй табе за дапамогу, — гучна сказаў хло-пец. — I сябру твайму дзякуй сказаць хачу. Пазнаёміш мяне з ім? Ліза паглядзела на аднакласніка і ўсміхнулася. — Вядома, я пазнаёмлю вас, — ціха сказала яна. Маргарыта Садоўская 21 Літаратурныя старонкі Алёна Беланожка Месяц чакае гасцей Працяг (пачатак — у №4) Побач з крамай цацак знаходзіўся ўтульны сквер з цудоўнай пышнай клум-бай. Сева і Пашка прыкацілі ў сквер на роварах за дзесяць хвілін да ад-крыцця крамы, схавалі іх ў барбарысавых хмызах і занялі назіральную пазіцыю побач з клумбай, на лаўцы з прыгожымі гнутымі ножкамі. Пашка ўзяў на заданне бінокль, таму што ў такой далікатнай справе, як візуальнае назіранне, без бінок-ля проста не абысціся. Сева прыхапіў з сабою нататнік, тэлефон, асадку і ліхта-рык — на ўсялякі выпадак.