ды баяць. Гэтак шмат яна напрыдумляла, што і пад'ела, і радасць сабе прынесла. Шмат напісала сава ды паціхеньку пачала ткаць са сваіх твораў неш- та. Ткала, ткала і атрымаліся крылы. Апранула іх, каб угрэц- ца. А за гэты час схуднела сава без волі і здолела яна праціснуцца і вылезці з дупла. Тады ўжо яна змагла лётаць і цешыцца з жыцця. 3 таго часу совы ядуць мышэй, бо добра памятаюць пра выпадак з іх прапра-прапрапрабабуляй. Таму мышам і не шанцуе часцяком. А совы не забыліся на казкі і дагэтуль іх пішуць. I такое ў іх натхненне, што могуць нават галаву на сто восемдзесят градусаў павярнуць. 11 Верасок Стаўры і Гаўры Па-над ракой Дрысай жыў князь Бой са сваімі сабакамі. Клікалі іх Стаўры і Гаўры. Сабакам і гаспадару надта ж даспадобы было паляванне. Асабліва цешылі іх ловы ў пушчы: на зуброў, ласёў, мядзведзяў ды вепрукоў. Стаўры і Гаўры раздзіралі ўсялякага звера, нават вялізнага й магутнага. Дужа любіў князь Бой сваіх сабак. Час мінаў, спакваля Стаўры і Гаўры пастарэлі, у іх спачалі выпадаць іклы. Першы ікол вываліўся ў Стаўры. Гэты клык гаспадар узяў сабе на памяць. Князь даўно заўважыў, што Стаўры любіў бегчы хутка-хутка, наганяць і адразу кідацца на звера. Таму ён паспрабаваў кідаць гэты ікол, пасля абрабіў яго і прымацаваў да кія. Гэтак з'явілася незвычайная дзіда. Тады ікол згубіў Гаўры. Гаспадар угледзеў, што Гаўры не кідаўся адразу на see-pa, а колькі хвілінаў разлічваў і чакаў, як лепей ды зручней будзе на яго напасці. Таму князь Бой выштукаваў з ягонага ікла меч, бо трэба разважліва і бясхібна падыходзіць да ворага, каб змагацца з ім. I гэтыя дзіда і меч дагэтуль ахоўваюць Беларусь. Жытняя Баба Жылі побач два суседы. Адзін быў добры, другі злы. Злы чалавек усяляк намагаўся нашкодзіць добраму. To плот зламае, то курку якую скрадзе. А добры чалавек зусім не ведаў, хто гэта чыніць, бо той нягоднік умеў маскіравац-ца. Так яны і жылі. Аднойчы злы чалавек надумаў загубіць добрага. Прыйшоўшы ўначы на поле, ён схапіў жмуток калосся, скруціў яго і прамовіў страшныя заклёны. Гэта назы-ваецца «залом». I таго, хто яго возьмецца выдзіраць, абавязкова ліхая доля напат-кае — кожны ў вёсцы ведае. I вось задаволены злыдзень меўся ўжо сыходзіць, але раптам перад ім з'явілася Жытняя Баба. — Ах ты нягоднік! — пагрозліва прамовіла яна. — Навошта ты загубіць хочаш добрага чалавека? — А табе што?! Хай загіне пакутлівай смерцю. Ды я цябе і не баюся, бо ты мне нічога не зробіш! — хоць і спалохаўся, завішчаў злыдзень. — Калі ты гэтак, то я ператвару цябе ў пацука, — паківала галавою Жытняя Баба. — Паглядзім, як табе цудоўна зажывецца. Сказала Жытняя Баба ды гэтак і ўчыніла. За хвіліну з чалавека ўтварыўся па-цук— шэры, з хвастом. Але нягледзячы на гэта, пацук-злыдзень не адступіўся ад сваёй мэты. Па пэўным часе ён скіраваў добрага чалавека да вогнішча, што палілася за хатаю, схапіў жарынку і хуценька пакаціў яе ў бок хаты. Але зноў з'явілася Жытняя Баба і патушыла агеньчык. Тады яна ўгневаным голасам сказала: — Бачу я, што табе навука мая на карысць не пайшла. Значыць, станешся ты ча-лавекам. Толькі саламяным. На цябе будуць сядаць птушкі, а людзі будуць смяяцца. Чалавек—пацук крычаў, румзаў, але нічога недапамагло.Такз'явілася пудзіла,зроб-ленае Жытняй Бабай са злога чалавека. I ўвесь свой век яно стаяла пасярод поля. Альжбэта Малішэўская-Спрынчан 4 «А» клас, гімназія №23 г. Мінска 12 Заяўка на Парнас Прышэлец у гімназіі Альтэрнатыўны раман з працягам (пачатак — ў №12/2017) Глава 11 Гэтая раніца нічым асаблівым не адрознівалася. Заспаныя гімназісты разыхо-дзіліся па класах. У сёмым было шумна, мітусіліся аматары «халявы». — Мяняю булку з макам на дамашку па англійскай! — пачуўся голас Вані. Вось такі ў нас камерсант расце! I тут жа прагучала ў адказ: — А што такое булка з макам? Гэта ўжо Афоня. Ён саскочыў з шафы са зборнікамі задач, дзе адсыпаўся апош-нім часам. 13 Верасок — О, гэта самая лепшая ежа ў Сусвеце! Хочаш? Тады дапамажы мне! Зараз урок Лідзіі Міхайлаўны! Я прапаў! — Ваня відавочна купляў Афоню. Афоня не разгубіў-ся. Ён далікатна ўзяў булачку і адказаў: — Пойдзем у кабінет. Я з—пад парты буду адказваць тваім голасам, а ты толькі рот разяўляй. Увайшлі ў кабінет англійскай мовы. Лідзія Міхайлаўна павіталася: «Good morning, pupils». Вучні адказалі: «Good morning, dear teacher». A Ваня прамовіў «teachers». У кла-ce засмяяліся. Лідзія Міхайлаўна выклікала Ваню адказваць хатняе заданне. Хлопец старанна разяўляў рот, але неслася нейкае трызненне, палова слоў была беларускіх. — Эх, Ваня, сядай, два, — прамовіла Лідзія Міхайлаўна. — Тваё дамашняе за-данне нікуды не вартае. — Але гэта Афоня мне дапамог яго зрабіць! — апраўдваўся Ваня. — Ніякіх Афоняў! Трэба дамашняе рабіць самастойна, прыстойна і сумленна, таму што англійская мова — самы важны прадмет! — Я так не лічу, — сказаў з-пад парты Ваневым голасам Афоня. («Усё, я пра-паў», — падумаў Ваня.) — Я лічу беларускую мову найважнейшай. Яна багатая, самабытная, прыгожая, напеўная, да таго ж родная, наша, і калі я вывучу яе, стану паэтам, як Якуб Колас. Лідзія Міхайлаўна пахваліла Ваню за выдатную грамадзянскую пазіцыю, але двой-ку па англійскай усё-ткі паставіла. Выходзіць, гуманоід дарма з'еў булачку Вані. Каб суцешыць хлопчыка, Афоня купіў яму цэлую скрыню булачак, але Ваня ад-мовіўся. Ён сказаў, што беларуская мова для яго даражэйшая, чым булкі з макам. У адзін цудоўны дзень Афоня вырашыў зайсці ў сёмы клас і пазнаёміцца з дзіва-камі, пра якіх яму раней расказвалі. На парозе ён сустрэў Паліну і Ангеліну, тыя гутарылі пра нешта сваё. Каля дош-кі стаяў Косця Печкуроў — галоўная сімпатыя Афоні. Ён нешта чыркаў на дошцы, але Афоня нічога не зразумеў. Косцік яшчэ не ведаў, што ў гімназіі з'явілася інша-земная істота, і вельмі спужаўся, калі ўбачыў яе. Афоня пачаў хутка балбатаць: — Косцік, паспрабуй мяне здзівіць! Калі ў цябе атрымаецца, я зваджу цябе на астэроід Б-612. «Маленькага прынца» чытаў? Хлопчык не адразу зразумеў, што сказаў гуманоід, але потым знайшоўся: — Добра, давай згуляем у футбол. Афоня спытаў у Косціка: — А што гэта такое? — Гэта гульня, у якой трэба біць мяч нагой, — адказаў хлопчык. Афоня не зусім зразумеў, што сказаў гэты «людзь», але быў вядомым рызыкан-там і таму адразу пабег на ім. Футбол мусіў быць у спартыўнай зале. Там ужо разміналіся Лёша, Ягор і Жэня. Неўзабаве распачаўся матч. Афоню адразу ж спадабалася роля мяча: калі на яго замахваліся нагой, ён скакаў да столі і прыгожа лунаў там, ажно ўсе галовы зва-рочвалі, спрабуючы прасачыць за яго траекторыяй. 14 Каля дзвярэй стаяў здзіўлены Павел Францавіч і назіраў за гэтай баталіяй. Колькі ні свісцеў фізрук — нічога не дапамагала. Нарэшце, не справіўшыся з па-чуццямі, Павел Францавіч падышоў да іншапланецяніна, узмахнуў рукой і пранік-нёна сказаў гуманоіду: — А навучы мяне лётаць, Афоня! Тое, што адбылося потым, сведкі ніколі не забудуць... Афоня лёгка, як пёрка, падхапіў фізрука, і яны разам рушылі ў захад сонца над возерам Мястра... Кацярына Гоман Гпава 13 Нарэшце прыйшла доўгачаканая вясна. На гімназічным двары з'явілася блакіт-ная лужына. Яна ззяла на сонцы і адлюстроўвала неба. Вучні старанна абыходзілі лужыну, але рэакцыя Афоні была нечаканай: — О! Якая прыгажосць! Які колер! Я зараз жа хачу мець поўсць такога адцення! I калі пабоўтаюся ў гэтым блакіце, мабыць, стану такім жа... — Афоня з разбегу скочыў у ваду і з імпэтам пачаў плёскацца там. Празвінеў званок, вучні высыпалі на вуліцу. Каля лужыны хутка сабраўся на-тоўп. Усе смяяліся з Афоні, радаваліся бясплатнаму цырку. Нарэшце, здаволіўшы-ся, Афоня звярнуўся да гімназістаў: — Ну, як я вам? Я стаў празрыста-блакітным? — Ты стаў мокрым, брудным і шэрым! — зарагаталі дзеці. Афоня не паверыў, выскачыў з лужыны і пабег у фае, каб паглядзецца ў вялікае люстра. За ім цягнулася мокрая дарожка. Тое, што Афоня ўбачыў, засмуціла яго. — Ой-ёй-ёй! — загаласіў наш новы сябар. — Што здарылася з маёй аксамітнай шэрсткай?! Яна згубіла чароўны выгляд, а я... я губляю імідж! Што ж рабіць? Што ж рабіць? А-а-а! Мне дапаможа Алена Пятроўна, медсястра: у яе ёсць зялёнка! Тут жа Афоня панёсся ў медпункт. Алены Пятроўны на месцы не аказалася, і Афоня сам знайшоў у шафцы зялёнку. Толькі адкаркаваў і паднёс да рота... — Стой! Што ты робіш?! Піць нельга! У цябе будуць апёкі! — Алена Пятроўна прыйшла своечасова, але пару глыткоў Афоня ўсё-ткі зрабіць паспеў. Калі іншапланецянін убачыў Алену Пятроўну — чароўную выратавальніцу ў белым халаце, такую строгую і міласэрную адначасова, — ён аж паружавеў ад задавальнення. 0, як лячыла Афоню наша медсястра! I адпойвала, і адкормлівала, і люляла, як маленькага, на руках. На шчасце, у іншапланецян усё хутка загойваецца. Наш Афоня паправіўся, і яго шэрстка зноў стала прывабнай, чароўнай і ярка-зялёнай. А з Аленай Пятроўнай яны сталі найлепшымі сябрамі. Маргарыта Януковіч Гпава 14 Час ішоў, Афоня жыў разам з рабятамі і разам з імі вучыўся. Ён ужо перазна-ёміўся з усёй гімназіяй і шмат з кім пасябраваў. Пад уплывам Афоні дзеці ста-навіліся больш паслухмянымі, мэтанакіраванымі і паспяховымі. Дзіва, ды й годзе! На раённых алімпіядах па розных прадметах яны заваявалі 35 прызавых месцаў! А ў гімназіі ўсяго толькі 150 вучняў! 15 м юх шх /шшаіі Верасок I толькі з Максімам Федаркевічам у Афоні адносіны не заладзіліся: хлопчык не ішоў на кантакт і ўсё на свеце адмаўляў. Ён не верыў нават, што Афоня інша-планецянін і што існуе такая планета — Скампікс. Тым часам Афоню трэба было вярнуцца на сваю планету са справаздачай. Дзеці павесілі галовы, нават настаўнікі засумавалі: цяжка было ўявіць гімназію-інтэрнат горада Мядзела без гуманоіда Афоні. Столькі добрых і нечаканых сюр-прызаў ён зрабіў! Столькім вучням дапамог пасябраваць! Які цудоўны прыклад у вывучэнні беларускай мовы паказаў! А яго дабрыня! Яна проста ахінула кожна-га, і ўсе сталі крышку дабрэйшымі. I вось час развітвацца. I хоць Афоня абяцаў вярнуцца, дзеці прасілі якіх-небудзь гарантый. Тады Афоня прыдумаў: — Я вазьму з сабой Максіма! Ён пабачыць планету Скампікс на свае вочы, і мы вернемся! Максім быў зусім не супраць. Што-што, а прыгоды яму падабаліся.