Годнасць 1 1 1993

Годнасць 1 1 1993

14.76 МБ
JODHACWlb
' ВЫДАНЬНЕ ЗГУРТАВАНЬНЯ ВЕЛАРУСКАЕ< ШЛЯХТЫ
№ 1	1993 МЕНСК
ГОД ВЫДАНЬНЯ 1
Гспндсьш,
'ВЫДАНЬНЕ ЗІ’УРТАВАНЬНЯ БЕЛАРУСКАЕ (ШЛЯХТЫ
№ 1	1993 МЕНСК
ГОД ВЫДАНЬНЯ 1
ЗЬМЕСТ
Слова да чытача............................
Афіцыйныя паведамленьні.
Заява I (Устаноўчага) Сойму ЗБШ............
Статут Згуртаваньня Беларускае Шляхты..............................
Ухвалы I (Устаноўчага) Сойму ЗБШ...........
Гісторыя стану.
А. Грыцкевіч. Шляхта Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 году.....................16
Малы гэрбоўнік Бе ларускае шляхты.
У....... ВяроўкінШэлюта. Андрушэвічы гэрбу "Даліва"....................128
У.................................... ВяроўкінШэлюта. Андрусевічы гэрбу "Сыракомля"...................
Л. Акаловіч. Бярновічы гэрбу ўласнага..... 30
Шляхецкія сьпісы.
У	. ВяроўкінШэлюта. Віцебскія й Магілёўскія шляхецкія дамы, што не былі зацьверджаны ў дваранстве
Расейскай імпэрыі.........................
Рэцэнзіі.
Люты А.М., Туміловіч Г.М. Дваранства Беларусі ў перыяд разлажэння і крызісу феадалізму (канец XVIII  першая палом XIX ст.): Вучэбнаметадычны дапаможнік. — Мн.:МДПІ, 1991. —20 ..............3
Contents...................................
Содержанне.................................
Тоднасьць": выданьне Згуртаваньня БеларускаеШляхты.
Навуховапапулярны кварталыгіх (у 1993 г. дванумары).
Радактар нумару— Уладзіслаў ВяроўхінШэліота.
Сябры радакцш — Леанід Ахаловіч, Анатоль Грвдхевіч.
Мастак— Максім Капран.
Адрэса:
Беларусь, 220102, Менск102, а.с.212. "Годнасьць".
Address:
Hodnasc (Dignity). Вох212, Mensk102, 320102, Belarus.
© ЗБШ, афіцыйныя паведамленьні, 1993
© Тоднасьць", малюнкі гэрбаў, 1993
j © JL Акаловіч, У. ВяроўкінШэлюта, А. Грыцкевіч, 1993
Нахлад —
900асобнікаў.
Добры дзень, шаноўнае панства!
Сёньня да Вас у рукі патрапіў часошс Згуртаваньня Беларускае Шляхты. Праз гэтае выданьне мы зьбіраемся распавесьці пранашую дзейнасьць, пра мэты й жаданьні беларускае шляхты.
Але найперш трэба ўсьвядоміць, што гэткае шляхга. Разуменьне таго можа прыйсьці толькі празь веданьне гісторыі нашае Айчыны. I таму асноўная накірванасьць выданьня — гэта мінуўшчына, вайсковая гісторыя, бо ш.тяхта й войска паняцьці амаль тоесныя. Шляхта паўстала, як вайсковаслужылы стан насельніцтва, што ахоўваў і бараніў дзяржаву.
Меў ён свае ўласныя інстытуты, асноўным зь якіх зьяўляецца гэральдыка. Калі шляхецыя традыцыі, пэўныя гэнеалягічныя зьвесткі захаваліся, дык памяць пра гэрбы практычна страчаная. На старонках часошса знойдзецца месца й дзеляаднаўленьня гэтае слыннае традыцыі.
I безумоўна тое, што шляхта не была бязьлікаю аморфнаю масаю. Усё складаецца з асобных людзей, постацяў, якія зьяўляюцца рэпрэзэнтантамі пэўных родаў, гісторыю якіх будзем падаваць у выданьні.
Ведама, што за час расейскага панаваньня шмат шляхты было пазбаўленае сваіх спрадвечных правоў, зьведзена да становішча сялянства. 3 гэтага сёньняшнія нашчадкі шляхетных продкаў ня маюць уяў'леньня пра сваё паходжаньне. Каб нейкім чынам зьвесьці гэтую праблему мы будзем друкаваць сьпісы шляхты, ня ўлічваючы расейскае ўмяшальніцтва.
Нам падаецца, што ўзгаданае тут, тое, што мусіць быць на старонках, дапаможа зразумець становішча продкаў у мінулым, нашае сёняшняе мейсца й тое, да чаго мы павінны імкнуцца.
3
ЗАЯВА
I /Устаноўчага/ Сойму Згуртаваньня Беларускае Шляхты
Устаноўчы Сойм Згуртаваньня Беларускае Шляхты адкрыта заяўляе пра сябе, заклікае нашчадкаў беларускае шляхты згуртавацца самім і з усімі нацыянальна сьведамымі сіламі Беларусі ў справеўмацаваньня нашае Бацькаўшчыны палітычна й эканамічна, у справе абароны сапраўднае незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, яе самастойнасьці й сваёй уладарнасьці, праўдзівае гісторыі нашае дзяржавы, нашага народу й ягонае шляхты, як былога вайсковага служылага стану.
Паўсталае Згуртаваньне Беларускае Шляхты — гэта дабраахвотная навуковакультурная грамадзкая арганізацыя, якая дзейнічаезгодназ Канстытуцыяй Рэспублію Беларусь і статутам ЗБШ.
Згуртаваньне нашчадкаў беларускіх шляхцічаў лічыць сябе пераемнікам прагрэсіўных справаў ды традыцыяў шляхецкіх соймаў і соймікаў ВялікагакнястваЛітоўскага(БеларускаЛетувіскагагаспадарства),спадкаемцамі губэрнскіх і павятовых шляхецкіх сходаў ды "Саюза асобаў, запісаныху радаводныя кнігі Менскай губэрні".
Згуртаваньне Беларускае Шляхты ажыцьцяўляе свае мэты на аснове:
—	аб’яднаньня й згуртаваньня нашчадкаў асобаў шляхецкага стану на падставеагульныхінтарэсаў;
•	_ усебаковага вывучэньня, зьберажэньня, адраджэньня й разьвіцьця беларускай шляхецкай духоўнай і матар’яльнай культуры й лепшыхтрадыцыяў шляхгы Беларусі;
—	высьвятленьня станоўчага ўкладу шляхты ў дзяржаўную абарону, палітыку, эканоміку, гаспадарку, навуку, тэхніку, супольную гісторыю, культуру, асьвету, літаратуру, мастацтва й архітэктуру нашага ды іншых народаў і дзяржаваў;
—	навуковай распрацоўкі праблемаў гэнеалёгіі, гэральдыкі й гісторыі шляхецкага стану ў цэлым ды асобных родаў ці сем’яў нашае краіны;
—	выяўленьня ды выкарыстаньня слаўных старонак агульнай і вайсковай гісторьгі Беларусі;
—	прапаганды ды пашырэньня гістарычных ведаў, культурныхзвычаяў і ўзораў шляхетных паводзінаў сярод насельніцтва Беларусі;
—	узаемнага абмену вопытам і здабыткамі гэнеалягічнае працы зь іншымі падобнымі арганізацыямі й установамі сьвету.
Зацьверджаны ўстаноўчым Соймам статут ЗБШ вызначае правы й абавязкі сябраў, прадуглежвае свае сімвалы й раквізіты, дэмакратычнае трохступеннае сяброўства (сябрапрыхільнік, сябрапрэтэндэнт, рэчаісны сяб
4
ра), свае кіроўныя ворганы, асяродкі ЗБШ у раёнах, мае на мэце разьвіваць матар’яльнафінансавую й гаспадарчаразьліковую дзейнасьць.
ЗБШ выступае за сапраўдную незалежнасьць Беларусі й адзінадзяржаўнасьць беларускае мовы.
ЗБШ — за кансалідацыю нацыі ў яе этнічных межах, дапамогу й падтрымку дзяржаваю беларусаў і за межамі Рэспублікі Беларусь, за роўнасьць і павагу, культурнаасьветнае разьвіцьцё зямляцтваў усіх этнасаў Беларусі.
ЗБШ — за кансалідацыю розных сацыяльных групаў насельніцтва Беларусі ў станаўленьні, паўнапраўным ды шырокім разьвіці культуры, адукацыі, асьветы на роднай мове.
ЗБШ — за пашырэньне грамадзкакультурнага руху сярод розных групаўжыхароў Беларусі.
ЗБШ — за права чалавека на незалежную юрыдычнасудовую абарону годнасьці, гонару й жыцьця асобы.
ЗБШ—за шырокую прапаганду культурнай спадчынынародаБеларусі, за шляхетныя паводзіны й ўзаемаадносіны паміж суайчыньнікамі ў штодзённым жыцьці.
ЗБШ — за дапамогу ўсім, хто хоча вывучыць і спазнаць гісторыю й гэнеалёгію сваіх продкаў як праяву спадчьшнасьці пакаленьняў розных нацыянальнасьцю й веравызнананьнем грамадзкіх групаў насельнікаў Беларусі.
1.ХІ.1992г.
г. Менск.
СТАТУТ ЗГУРТАВАНЬНЯ БЕЛАРУСКАЕ ШЛЯХТЫ
Прыняты	Зарэгістраваны Міністэрствам
на I (Устаноўлым) Сойме	Юстыцыі РэсадвлЫ Беларусь
.	, '	29 студзеня 1993 г.
1 лістапада 1992 г.	Пасьведчаньне аб рэгістрацыі
№ 479.
1.	Агульныя прынцьшы.
1.1.	Згуртаваньне Беларускае Шляхты (далей ЗБШ) — дабраахвотная навуковакультурная грамадзкая арганізацыя, што дзейнічае згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дзейным заканадаўствам і гэтым Статутам.
1.2.	Згуртаваньне Беларускае Шляхты зьяўляецца пераемнікам справаў ды традыцыяў шляхецкіх соймаў і соймікаў Вялікага Княства Літоўскага (БеларускаЛетувіскага гаспадарства), спадкаемцам губэрнскіхі павятовых шляхецкіх дэпутацкіх сходаў, "Саюза асобаў, запісаных у радаводныя кнігі Менскай губэрні".
1.3.	ЗБШ дзейнічае на падставе дабраахвотнасьці, агульнай гістарычнакультурнай зацікаўленасьці, асабістага ўдзелу ў вольны час сваіх сябраў.
1.4.	Згуртаваньне Беларускае Шляхты й яго тэрытар’яльныя згуртаваньні зьяўляюцца юрыдычнымі асобамі, маюць устаноўленыхузораў пячаткі, штампы, блянкі й іншыя раквізіты, бягучы, валютовы й іншыя рахункі ваўстановахбанкаў Рэспублікі Беларусь. Ваўстаноўленым парадку ЗБШ можа мець рахункі ў банках іншых краінаў.
1.5.	Згуртаваньне Беларускае Шляхты мае свой гэрб і харугву, a рэчаісныя сябры — нагрудны знак.
1.6.	Згуртаваньне Беларускае Шляхты можа ўваходзіць у склад міжнародных грамадзкіх аб’яднаньняў на падставе раўнапраўнага сяброўства. ЗБШ мае права падтрымліваць прамыя міжнародныя сувязі, заключаць неабходныя дзеля гэтага пагадненьні й зьдзяйсьняць ва ўстаноўленым парадку зьнешнеэканамічную дзейнасьць.
1.7.	Згуртаваньне Беларускае Шляхты, як грамадзкая арганізацыя грамадзянаў, мае права заканадаўчае ініцыятывыў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь і можа ўдзельнічаць у фармаваньні ворганаў дзяржаўнае ўлады й кіраваньня.
2.	Мэты й задачы.
2.1.	Асноўнымі мэтамі ЗБШ ёсьць:
—	аб’яднаньне й згуртаваньне асобаў шляхецкага стану на падставе агульных інтарэсаў;	„	.	„
—	усебаковае вывучэньне, зьберажэньне, адраджэньне й разьвіцьце беларускай нацыянальнай духоўнай і матар’яльнай культуры й традыцыяў;
6
—	выяўленьне слаўных старонак агульнай і вайсковай гісторыі Беларусі, высьвятленьне ўкладу беларускае шляхты ў супольную гісторыю дзяржавы, яе эканоміку, гаспадарку, тэхніку, культуру, мастацтва, літаратуру беларускага й іншых народаў сьвету.
2.2.	Асноўнымі задачамі ЗБШ ёсьць:
—	прапаганда ды пашырэньне гістарычных ведаў, навыкаў і ўзораў шляхетных паводзінаў сярод насельніцтва Беларусі;
—	навуковая распрацоўка праблемаў гэнеалёгіі, гэральдыкі й гісторыі шляхецкага стану Беларусі;
—	вывучэньне традьшыяў навуковых гістарычнарадаводных дасьледваньняў і гісторыяў родаў і сем’яў;
— узаемны абмен вопытам і здабыткамі гэнеалягічнае працы зь іншымі падобнымі арганізацыямі сьвету.
3.	Правы й абавязкі.
3.1.	ЗБІІІ мае абавязак:
— зьбіраць, апрацоўваць і вывучаць матар’ялы па гэнеалёгіі, гэральдыцы, гісторыі шляхты, вайсковай гісторьгі Беларусі й іншыхзьвязаныхзь імі навуках;
— клапаціцца пра захаваньне, вывучэньне й папаўненьне сямейных архіваў і збораў.
3.2.	ЗБШ мае права:
—	ладзіць канфэрэнцьгі, сімпозіюмы, сходы, лекцыі, чытаньні, вечарыны, выставы, экскурсіі й іншыя навуковыя, культурныя й відовішчныя імпрэзы, прапагандуючы свае мэты й задачы;
—	фінансаваць і замаўляць выкананьне гэнеалягічных досьледаў іншым арганізацыям, установам і прыватным асобам;